Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
Страшэнна непакоілі Рым настроі веруючых украінцаўэмігрантаў. Многія з іх ліквідацыю уніі на Украіне таксама сустрэлі з радасцю. Таму Ватыкан патрабаваў ад грэкакаталіцкіх епіскапаў Канады і ЗША арганізаваць масавыя пратэсты супраць пастановы сабора, даводзіць яго незаконнасць, узняць кампанію пратэсту супраць «праследавання рэлігіі ў СССР». Нават і цяпер украінскія буржуазныя нацыяналісты і клерыкалы ў капіталістычных краінах Еўропы і Амерыкі, хоць і без поспеху, але імкнуцца даказаць «неправамоцнасць» Львоўскага сабора, упэўніць эмігрантаў у тым, што рашэнні яго быцам бы «навеяны ўладамі».
У першыя пасляваенныя гады лютасць заправіл апостальскай сталіцы не абмяжоўвалася кампаніяй паклёпаў на СССР. На спецыяльнай нарадзе ў Ватыкане, як аб гэтым паведаміў I. Грыньёх вузкаму колу бандэраўцаў, абмяркоўвалася пытанне пра забойства доктара Г. Касцельніка. Вырашана было знішчыць яго рукамі фанатыка уніі, каб не было падазрэння на Ватыкан і справа выглядала так, быццам самі веруючыя пакаралі адступніка.
Аператыўнае кіраўніцтва нацыяналістычных арганізацый у канцы 40х гг. знаходзілася ў амерыканскай і
72
англінскан зонах акупацыі Германіі. Завадатары АУН вельмі высока ацэньвалі антынародную дзейнасць уніяцкай царквы і добра разумелі, што страцілі свайго самага вернага і шчырага саюзніка. У Заходняй Украіне недабіткі нацыяналістычных галаварэзаў, у адпаведнасці з указаннямі замежных верхаводаў, па начах вылазілі са сваіх «схронаў» для крывавых распраў, рабаўніцтва, каб прымусіць свяшчэннікаў парваць з праваслаўем і працягваць ранейшую дзейнасць. Асабліва люта помсцілі бандыты тым асобам, якія садзейнічалі ўз'яднанню грэкакаталіцкай царквы з праваслаўнай.
3 ведама і блаславення Ватыкана замежныя нацыяналістычныя цэнтры рыхтаваліся знішчыць Г. Касцельніка. Забойцы пачалі дзейнічаць задоўга да ўз’яднання уніяцкай царквы з праваслаўнай — з таго часу, як толькі стала актывізавацца работа Г. Касцельніка і яго аднадумцаў. Калі ж Львоўскі сабор усё ж такі адбыўся, нацыяналісты пачалі распаўсюджваць лістоўкі, у якіх узводзілі паклёпы на пратапрэсвітэра, заклікалі свяшчэннікаў пазбягаць яго, а веруючых — не хадзіць на набажэнствы, якімі правіць адступнік «святой веры» і «вялікага мітрапаліта» (г. зн. А. Шаптыцкага).
Замахі на Г. Касцельніка бандыты рабілі двойчы і ў абодвух выпадках няўдала. I толькі 20 верасня 1948 г. у Львове пры выхадзе з Прэабражэнскай царквы пасля набажэнства Г. Касцельнік быў забіты. Злачынец, убачыўшы, што ўцячы не ўдасца, застрэліўся.
Ахвярай нацыяналістычнага тэрору стаў і ўкраінскі пісьменніккамуніст Яраслаў Аляксандравіч Галан. Непрымірымы да падкопаў Ватыкана, злачынстваў уніі і ўкраінскага буржуазнага нацыяналізму, ён зброяй сваёй выкрывальнай сатыры вёў з імі бязлітасную барацьбу. Газета «Правда» з глыбокім жалем пісала: «Яраслаў Галан належыць да той перадавой групы заходнеўкраінскіх пісьменнікаў, якія яшчэ ў чорныя дні панавання ў Галіцыі польскіх капіталістаў і памешчыкаў узнялі свой голас за ўз’яднанне Заходняй Украіны з Савецкай Украінай»¹³. Яго вострыя палітычныя памфлеты «3 крыжам ці з нажом?», «Што такое унія?», «Я і папа», «Апостал здрады», «На службе ў сатаны» і многія іншыя былі накіраваны на выкрыццё антынароднай і антысавецкай дзейнасці заправіл Ватыкана і грэкакаталіцкай царквы, а таксама буржуазных украінскіх нацыяналістаў. Нядзіўна, што шалёная нянавісць кіравала не склаўшымі зброю нацыяналістамі і уніятамі, якія арганізавалі рас
73
праву з палымяным пісьменнікамкамуністам. Яны доўга сачылі за Я Галанам, вывучалі яго кватэру, падбіралі непасрэдных забойцаў. Такімі аказаліся Іларый Лукашэвіч, сын уніяцкага свяшчэнніка, і Міхаіл Стахур, тэрарыст з УПА. М. Стахур нанёс пісьменніку ў яго кватэры адзінаццаць удараў сякерай па галаве, прычым кожны, паводле сцвярджэння экспертызы, быў смяротны. Гэта адбылося 24 кастрычніка 1949 г. Рукамі злачынца кіраваў Ватыкан.
He толькі да тэрору звярталіся ворагі ўкраінскага народа. Вядомы спробы ажывіць унію. Так, група фанатыкаўуніятаў актыўна намагалася стварыць на Львоўшчыне адпаведны нелегальны епіскапат. Праваліліся і іншыя планы, звязаныя з імкненнем даць другое жыццё Брэсцкай змове на тэрыторыі СССР яе рэўнаснымі прыхільнікамі з ліку нацыяналістычна настроеных прадстаўнікоў былога уніяцкага духавенства. Але ўсе яны былі бясплённымі. Веруючыя ўкраінцы без хістання перайшлі ў праваслаўе. Крывавы тэрор у адносінах да Я. Галана, Г. Касцельніка, а таксама парафіяльных свяшчэнійкаў, якія перайшлі ў праваслаўе, іншых патрыётаў, пе змог адрадзіць унію ў СССР.
Грэкакаталіцкая царква заўсёды дзейнічала ў інтарэсах ворагаў украінскага, беларускага і рускага народаў. Служба на карысць заклятых праціўнікаў сацыялізму прывяла яе да дыскрэдытацыі ў вачах веруючых; Таму нядзіўна, што яе былыя парафіяне ў Заходнян Украіне, Закарпацці, Букавіне або зусім адышлі ад рэлігіі, або вярнуліся да праваслаўя, і толькі нязначная частка іх засталася вернай уніі. Іх колькасць настолькі невялікая, што рэлігійныя перакананні іх ужо не маюць піякага ўплыву ў савецкім грамадстве.
ВЫВАДЫ ТАК I HE ЗРОБЛЕНЫ
У час наступлення Чырвонай Арміі многія дзеячы уніяцкай царквы, пачынаючы ад епіскапаў і канчаючы парафіяльнымі свяшчэннікамі, разам з гітлераўскімі акупантамі і вернымі іх служкамі — буржуазнымі нацыяналістамі — уцяклі на Захад, каб пазбегнуць пакарання за сваю крывавую службу фашызму і актыўны ўдзел у нацыяналістычных бандах.
Вбсеппю 1945 г. збегшыя з Радзімы ў абозе веомахта
74
здраднікі апынуліся ў Мюнхене, Аўсбургу, Міттэнвальдзе, Рэгенбургу, Новым Ульме — у амерыканскай і англійскай зонах акупацыі Германіі. Былыя саюзнікі ўзялі пад ахову ўцекачоў і прадаставілі ім статус «перамешчаных асоб», арганізавалі адпаведныя лагеры. Гітлераўскія пасобнікі ахвотна пайшлі па службу новым гаспадарам, якія ўкрылі іх ад адказнасці за найцяжэйшыя злачынствы.
Недабіткі з дывізіі «Галічыпа» разам са сваімі капеланамі зпайшлі прытулак у Італіі пад апекай англійскіх ваенных улад. Уніяцкія свяшчэннікі праводзілі набажэнствы, заклікалі ўкраінцаў не вяртацца на Радзіму і за мяжой працягваць барацьбу супраць бальшавізму. Адміністрацыя лагера ўсялякімі спосабамі не дапускала рэпатрыяцыі ваеннапалонных. Яна мела намер выкарыстаць іх у барацьбе супраць СССР. Савецкая ваенная місія запатрабавала ад англійскай акупацыйнай адміністрацыі рэпатрыіраваць рэшткі асабовага складу злучэння. Каб не дапусціць гэтага, урад Вялікабрытаніі ў маі 1947 г. перавёў былых вайскоўцаў у Англію, а адтуль у якасці «перамешчаных асоб» яны атрымалі магчымасць выехаць у ЗША, Канаду, Аўстралію і іншыя капіталістычныя краіны.
Найбольшая колькасць нацыяналістычных і уніяцкіх элементаў асела ў амерыканскай зопе акупацыі Германіі. Іх верхаводы прапанавалі разведцы ЗША свае паслугі. На чале закардоннага прадстаўніцтва так звапага Украінскага галоўнага вызвалснчага савста — гэтага пацыяналістычнауніяцкага фарміраваішя, галоўпай задачай якога была падрыўная работа на тэрыторыі СССР, апынуўся шпіён і забойца ў сутапе I. Грыньёх. Зпаходзілася ЗП УГВС на ўтрыманпі амерыканскай разведкі.
У красавіку 1946 г. у Мюнхене адбылося зборышча былых пасобнікаў фашыстаў — украінскіх, беларускіх, літоўскіх, армянскіх, татарскіх, венгерскіх, балгарскіх, харвацкіх і іншых нацыяналістаў. Утварыўся Антыбальшавіцкі блок народаў. Узначаліў яго кат украінскага народа Я Стэцько, выгадаваны ў сям’і уніяцкага свяшчэнніка ў духу асабістай любові і адданасці А. Шаптыцкаму.
Выхаванцы «вялікага мітрапаліта» і яго пераемніка I. Сліпога пасля вызвалення заходніх раёнаў Украіны ўцяклі на захад і засталіся перакананымі нацыяналістамі. Яны, разам са сваімі аднадумцамі, сабраліся ў Мюнхене. Бьілыя нашы саюзнікі са спачуваннем прымалі тлу
75
мачэнні уніятаўэмігрантаў аб прычыпах, якія прымусілі іх пакінуць Радзіму,— маўляў, баяліся «праследаванняў» Савецкай улады за «рэлігійную дзейнасць». На самай справе ім добра былі вядомы сапраўдныя матывы ўцёкаў грэкакаталіцкіх іерархаў. Уніяцкае духавенства мела поўную магчымасць весці за мяжой антысавецкую дзейнасць разам з украінскімі нацыяналістамі.
Пасля заканчэння II сусветнай вайны нянавісць да камунізму была паранейшаму асновай палітыкі Ватыкана. Рым, разам з рэакцыйнымі коламі ЗША, прымаў актыўны ўдзел у распальванні антысаветызму. Пій XII паранейшаму дамагаўся стварэння адзінага «хрысціянскага фронту супраць СССР». Таму апостальская сталіца падтрымлівала ваенных злачынцаў — украіпскіх буржуазных нацыяналістаў, аказвала маральную і матэрыяльную дапамогу уніяцкім епархіям у Заходняй Еўропе і Амерыцы. Апрача таго Ватыкан спрабаваў стымуляваць варожую Савецкай уладзе дзейвасць рэшткаў уніяцкага духавенства ў СССР.
Гэтым займаліся Усходняя кангрэгацыя, якую ўзначальваў даўні апякун грэкакаталіцкай царквы кардынал Я. Тысеран, ватыканскі Усходні іпстытут і Калегіум русікум. Дзякуючы дапамозе Я Тысерана ў 1946 г. у Рыме ствараецца «Украінскі камітэт дапамогі бежапцам». Узначаліў яго епіскап I. Бучко, які меў цесныя сувязі з ваеннай адміністрацыяй ЗША, Англіі і Францыі. У складзе гэтага камітэта працавалі прадстаўнікі разведак названых дзяржаў.
У лагерах для «перамешчаных асоб» на тэрыторыі Заходняй Германіі ў маі 1947 г. арганізавана 118 уніяцкіх прыходаў, якія абслугоўваліся 186 свяшчэннікамі. «Святыя айцы» заклікалі сваіх парафіян працягваць антысавецкую дзейнасць і быць вернымі нацыяналістычным ідэалам. Ствараліся брацтвы (святога Івана Міласцівага, святога архангела Рафаіла і іншыя). Іх узначальвалі духоўныя асобы і фанатыкінацыяналісты. Гэтыя аб’яднанні апрацоўвалі ўкраінцаў, асабліва моладзь, у антысавецкім духу.
У першыя пасляваенныя гады грэкакаталіцкая царква падзялялася на тры пратапрэсвітэрыяты з кафедрамі ў Мюнхене, Гановеры і Фрэйбургу. Іх дзейнасцю кіраваў апостальскі візітатар у Заходняй Еўропе, стары прыспеіпнік нацыстаў Мікалай Ваякоўскі. Ен знаходзіўся ў непасрэдным падпарадкаванні Усходняй кангрэгацыі. Потым, у канцы 1947 г., паводле спецыяльнага дэкрэта
76
Пія XII яго змяніў I. Бучко — фактычны у той час галава уніяцкай царквы ў эміграцыі.