• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       Палітычная неаднастайнасць украінскай эміграцыі кідаецца ў вочы не толькі ў Канадзе, пра што пераканаўча гаворыць у сваім артыкуле пісьменнік, але і ва ўсіх іншых капіталістычных краінах. Побач з сумленнымі, прагрэсіўна настроенымі людзьмі сустракаюцца асобы, якія зганьбавалі сябе службай гітлераўскаму фашызму або цяпер шчырай працай на карысць самай крайняй рэакцыі. В. Кароціч аб такіх здрадніках свайго народа гаворыць, што яны «запісваліся добраахвотнікамі ў амерыканскае воінства ў Карэі і В’етнаме. Зараз пасылаюць дэлегацыі да афганскіх басмачоў і пагражаюць прыступіць да тэрарыстычпых акцый супраць савецкіх людзей. Гэта падобна на расстаноўку сіл па свеце—• ад украінца да украінца бывае такая ж адлегласць, як ад рускага ўласаўца да рускага ж абаронцы Сталінграда»⁶.
       Нягледзячы на свае шумпыя «справы», у наш час уніяцкае духавенства не ўяўляе ўжо той сур’ёзнай, рэальнай сілы, якою было ў гады I і II сусветных войнаў. Яно не карыстаецца былой безагаворачнай падтрымкай эмігрантаў. Сённяшняя уніяцкая царква перажывае глыбокі крызіс. Ен пайболып выразна праяўляецца ў адыходзе ад веры парафіян і пават духавенства, змяншэнні колькасці павучэнцаў у семінарыях, акадэміях, манахаў у манастырах. Моцны ўплыў на гэты працэс аказвае ўдзел украінцаў, якія жывуць за мяжой, у барацьбе за мір, агулыіы рост іх палітычнай свядомасці, а таксама крытычныя адносіны да духавенства. УІ\Ц знаходзіцца ў стане загнівання і дэмаралізацыі,
    
    86
    
       Яркім сведчаннем гэтага з’яўляецца, напрыклад, той факт, што паломніцтвы ў «святыя месцы» Італіі, Францыі, Партугаліі, іншых краін парафіяне робяць не столькі з прычыны глыбокай рэлігійнасці, колькі зза жадання пазнаёміцца з гісторыяй і жыццём іншых народаў, a то і проста з мэтай пабавіць час. Уніяцкія архіпастыры хутка зразумелі, што «паломнікаў» з ЗША, Канады, Бразіліі, Аўстраліі, напрыклад, у Рыме цікавяць помнікі архітэктуры і жывапісу, а часам і начны горад з яго спакусамі. Многія з іх (у тым ліку і свяшчэннікі) катэгарычна адмаўляюцца наведваць сучасны цэнтр уніяцкай царквы, сабор святой Сафіі і ахвяраваць грошы на патрэбы кліра. Першаіерархі абрушваюцца на «суайчыннікаў» у прэсе і ў казаннях з раздражнёнай лаянкай. Але гэта не дапамагае— паствы становіцца ўсё менш і менш. Пусцее царкоўная каса, драбнеюць падачкі нацыяпалістам і духавенству. Нягледзячы на тое, што заходнія спецслужбы адпускаюць нацыяналістычным і уніяцкім дзеячам даволі вялікія сродкі, тыя ўжо незадаволены. Апетыты «святых айцоў» увесь час растуць. Таму яны ўсё часцей і часцей звяртаюцца да «суайчыннікаў» з просьбамі ахвяраванняў. На розныя мэты нацыяналісты і клірыкі вывужваюць у эмігрантаў працоўныя грошы. Нярэдка такія паборы бываюць прымусовымі і робяцца ў абстаноўцы бессаромнай спекуляцыі на нацыянальных і рэлігійных пачуццях украінцаў. Іх стараюцца пераканаць, што гэта неабходна для падтрымкі вызваленчай справы. У сапраўднасці грошы ідуць на задавальненне ўвесь час узрастаючых асабістых патрэб дзеячаў нацыяналізму і «падзвіжнікаў» веры.
       Верхаводы уніяцкага кліру і нацыяналізму прывыклі да бязбеднага жыцця. Таму яны так балюча ставяцца да значнага скарачэння даходаў, што выклікана няспынным змяншэннем колькасці веруючых. У сваім друку завадатары УКЦ папракаюць паству ў абыякавых адносінах да царквы, несвядомасці, якая выяўляецца ў нежаданні ахвяраваць грошы на яе ўтрыманне.
       Аб глыбокім крызісе УКЦ красамоўна сведчыць масавы адыход ад яе ўкраінскай моладзі. Юнакі і дзяўчаты пераходзяць у лагер актыўных барацьбітоў за мір і дэмакратыю. Уніяцкія іерархі прапануюць немагчымае — адгарадзіць новыя пакаленні ад знешняга свету, прымусіць бацькоў сачыць, каб дзеці і падлеткі рэгулярна наведвалі царкву, спавядаліся, маліліся. Акрамя таго свяшчэннікі вядуць барацьбу супраць змешапых
    
    87
    
    шлюбаў. А ў сваіх выданнях (напрыклад, у катэхізісе ⁷) адкрыта праводзяць антыкамуністычную прапаганду, каб падрыхтаваць моладзь да вайны за «вызваленне радзімы бацькоў і дзядоў».
       Асаблівую ролю ў выхаванні сваёй змены нацыяналісты і уніяты надаюць шматлікім спецыялізаваным арганізацыям. Тыповая сярод іх — «Саюз украінскай моладзі» (СУМ). Галоўная задача яго — выхаванне юнакоў і дзяўчат у духу нянавісці да СССР, каб яны былі гатовы са зброяй у руках адстойваць ідэалы (і маёмасць таксама) буржуазіі. Нацыяналісты ствараюць у краінах капіталу спецыяльныя маладзёжныя лагеры. У іх юнакі займаюцца страявой падрыхтоўкай, вучацца валодаць стралковай зброяй, арыентаванню на мясцовасці, авалодваюць радыё і дыверсійнай справай. Інструктарамі ў іх працуюць вопытныя майстры сваёй ганебнай справы — былыя бандэраўцы і аунаўцы, ветэраны вайны ў Карэі і В’етнаме. Так рыхтуецца змена састарэлым нацыяналістам для службы замежным разведкам.
       Але эмігранцкая ўкраінская моладзь не жадае мець нешта агульнае ні з уніяцкім духавенствам, ні з буржуазнымі нацыяналістамі. Няма ахвотнікаў навучацца ў каталіцкіх універсітэтах, семінарыях. Вядома, напрыклад, што ва ўкраінскім каталіцкім універсітэце імя святога Клімента працуе добры дзесятак выхавацеляў, разы са тры больш — прафесароў, а навучаецца менш чым паўсотні студэнтаў. Катастрафічныя недаборы і ў духоўныя семінарыі. Чыкагскі епіскап Яраслаў Габро непакоіцца, што ў яго епархіі «пустуе» некалькі прыходаў і ў іх няма нават свяшчэннікаў. У васіліянскім манастыры святога Іасафата ў Атаве, дзе магло б свабодна размясціцца некалькі дзесяткаў манахаў, жывуць толькі некалькі чалавек.
       Для ўзняцця прэстыжу УКЦ яе іерархі, многія з якіх — былыя памагатыя «вялікага мітрапаліта», паставілі перад Рымам пытанне аб беатыфікацыі⁸ і наступнай кананізацыі А. Шаптыцкага за яго заслугі перад уніяцкай царквой.
       Яны ўсяляк абяляюць А. Шаптыцкага, прыхарошваюць яго дзейнасць, імкнуцца прадставіць мітрапаліта чалавекам «вялікага духу», як «сапраўднага хрысціяніна» і фанатычнага «слугу божага», які рэўнасна адносіўся да спраў уніяцкай царквы, шчыра любіў украінскі народ, змагаўся за росквіт Украіны, «самасційнай і незалежнай ад Савецкага Саюза». Пры гэтым старанна
    
    88
    
    замоўчваюцца неабвержныя факты шчырай службы першаіерарха фашызму, якую ён нёс разам са сваімі аднадумцамі— нацыяналістамі, яго барацьба за інтарэсы памешчыкаў і капіталістаў.
       Беларускія буржуазныя нацыяналісты, што пасля II сусветнай вайны атрымалі прытулак у капіталістычных краінах, мала чым адрозніваюцца ад сваіх украінскіх «калег». Здраднікі Радзімы, яны да сённяшняга дня мараць аб новай вайне, разгроме ў ёй СССР, адрыве ад яго Беларусі і ператварэнні яе ў буржуазную дзяржаву. Так разважаюць самыя лютыя ворагі беларускага народа М. Абрамчык, Ф. Кушаль, П. Урбан, А. Адамовіч, 3. Тумаш, А. Надсон, Э. Ясюк і іншыя прайдзісветы. Аб гэтым марылі іх састарэлыя паплечнікі, якіх напаткала бясслаўная смерць на чужыне.
       Уніяцкая царква і яе клір з’яўляюцца класічным узорам спалучэння клерыкалізму і нацыяналізму. Жудасныя вынікі гэтага «саюзу» добра вядомы. Сучасныя беларускія нацыяналісты не маюць непасрэдных адносін да уніяцтва, бо найчасцей лічаць сябе людзьмі «каталіцкага паходжання». Вось тут дарогі «сяброў» украінскага і беларускага народа як не трэба лепш сыходзяцца: і адны і другія — прыслужнікі Ватыкана ў яго намаганнях пад выглядам рэлігіі працягнуць у Савецкі Саюз і дзяржавы сацыялістычнай садружнасці палітычную кантрабанду. Акрамя таго яны вядуць шалёную антысавецкую і антыкамуністычную прапаганду праз радыёстанцыю «Радыё Ватыкана» на рускай, украінскай і беларускай мовах, а таксама ў сваіх газетах і часопісах. Адным з такіх выданняў з’яўляецца часопіс «Божым шляхам», які выходзіць у Лондане на беларускай мове.
       Свае чорныя справы нацыяналісты ў саюзе са «святымі айцамі» робяць, як яны заяўляюць, каб несці на Радзіму «слова праўды, навукі, хрысціянства і неабходныя звесткі з жыцця рэлігійнага, беларускага і міжнароднага»⁹. Адзін з такіх дзеячаў — Леў Гарошка, езуіт і уніят, які паспявае супрацоўнічаць і на «Радыё Ватыкана» і ў названым часопісе. Гэта вопытны антысаветчык, вядомы сваёй антынароднай дзейнасцю яшчэ з гадоў Вялікай Айчыннай вайны. У той час ён працаваў у баранавіцкай акупацыйнай газетцы, праклінаючы народных мсціўцаў і на ўсе лады ўсхваляючы фашысцкія парадкі. Такія «літаратурныя» практыкаванні савецкія людзі расцэньваюць як злачынства. Каб пазбегнуць пакарання,
    
    §9
    
    Л. Гарошка падаўся на Захад і з таго часу актыўна займаецца падрыўной дзейнасцю.
       I ўкраінскія, і беларускія буржуазныя нацыяналісты «праславіліся» сваёй вернай службай гітлераўскім захопнікам. Адным з найбольш заклятых ворагаў свайго народа быў «прэзідэнт» беларускага марыянетачнага «ўраду» ваенны злачынец «спадар» Р. Астроўскі. У крыві рукі такіх фашысцкіх памагатых, як М. Абрамчык (начальнік паліцыі), Ф. Кушаль, які пасля вайны за мяжой атрымаў чын генерала і пасаду вайсковага міністра «беларускага ўраду» (на яго сумленні смерць 40 тысяч савецкіх грамадзян), Э. Ясюк (толькі за адзін дзень у Клецку пад яго кіраўніцтвам было знішчана 5 тысяч чалавек), бургамістр Мінска В. Тумаш (павінен у смерці 45 тысяч савецкіх грамадзян), і іншых забойцаў і катаў. Адзін з іх —А. Адамовіч, быў прыняты разведкай ЗША для работы на радыёстанцыях «Свабода» і «Свабодная Еўропа».
       Усе гэтыя здраднікі і каты беларускага народа лічылі сябе католікамі (бадай, акрамя Р. Астроўскага, які быў праваслаўным) і таму, як і тыя ж самыя уніяты, зацікаўлены ў пашырэнні каталіцкай веры.
       Усе сферы жыцця ў СССР нацыяналістычпыя і клерыкальныя ватыканскія каментатары, як гэта практыкуецца на Захадзе, падаюць у сваіх радыёперадачах у скажоным выглядзе. Асаблівую нянавісць іх усіх выклікае вырашэнне ў СССР нацыянальнага пытанля, ператварэння ііітэрвацыяналізму ў глыбокія і непахісныя перакананні савецкіх людзей, у норму іх паводзін. Дружба паміж народамі нашай краіны і дзяржавамі сацыялістычнай садружнасці моцна непакоіць пашых ворагаў. Іх галоўная мэта — унесці раскол у непахіснае адзінства народаў СССР і краін сацыялістычнай садружпасці з тым, каб па адной адрываць іх ад гэтага саюза. Тут зыходзяцца мэты не толькі клерыкалыіых і нацыяналістычных колаў імперыялістычных дзяржаў, але і іх разведвальных органаў.