Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
Добраахвотнікамі ў дывізію ўступілі многія манахівасіліяне, якія і да гэтага верна служылі львоўскаму СД у якасці тайных супрацоўнікаў. Яны разгарнулі асабліва актыўную прапаганду за ўступленне ўкраінскіх юнакоў у дывізію СС «Галічына». Але маладыя людзі ўхіля
з*
67
ліся ад мабілізацыі. Іх лавілі і прымусова адпраўлялі на работы ў Германію. Каб пазбегнуць скандальнага правалу, уніяцкім свяшчэннікам было загадана паказаць «ахвярны прыклад» і «добраахвотна» запісаць у дывізію сваіх сыноў.
3 дапамогай абману і прымусу гэтае злучэнне было ўсё ж сфарміравана. Яно афіцыйна называлася «14я Грэнадзірэн вафен СС дывізіён «Галіцыен». Большасць каманднага саставу яе на чале з брыгадэнфюрэрам СС Ф. Фрэйтагам былі немцы. Камандзірамі прызначаліся і здраднікі з АУН, хаця гітлераўскія афіцэры ніколі не лічылі іх роўнымі сабе і глядзелі на афіцэраўукраінцаў як на людзей трэцяга гатунку (гэта падмацоўвалася распараджэннем гітлераўскага генералітэта).
Нямецкае камандаванне ў сярэдзіне 1944 г. кінула дывізію на савецкагерманскі фронт. Пад Бродамі, разам з іншымі фашысцкімі злучэннямі, яна трапіла ў акружэнне і была разбіта.
Гітлераўскія найміты — украінскія буржуазныя нацыяналісты і іх уніяцкія духоўныя айцы — не спынялі сваёй вернай службы фашыстам нават тады, калі апошнія панічна ўцякалі ад Чырвонай Арміі. Адны з іх рыхтаваліся працягваць сваю здрадніцкую дзейнасць за межамі СССР, а іншыя (напрыклад, бандыты УПА) —да «вялікіх акцый» у тыле савецкіх войск.
3 блаславення сваіх пастыраў нацыяналісты пакінулі на вызваленай тэрыторыі антысавецкае падполле. Яго ўдзельнікі вялі актыўную падрыўную дзейнасць: збіралі матэрыялы для фашысцкай разведкі, бязлітасна тэрарызавалі і рабавалі мясцовае насельніцтва, ажыццяўлялі дыверсіі ў савецкіх дзяржаўных і гаспадарчых установах, на прадпрыемствах, забівалі камуністаў і савецкіх работнікаў, актывістаў.
Атрады УПА, такім чынам, моцна перашкаджалі аднаўленню народнай гаспадаркі, наносілі вялікую шкоду Савецкай уладзе і ўкраінскаму народу. У бандах знаходзілася нямала уніяцкіх свяшчэннікаў. Многія з іх атрымалі адукацыю ў падапечнай I. Сліпому акадэміі, a большасць скончыла духоўныя семінарыі. Грэкакаталіцкія служыцелі культа нярэдка прымалі самы актыўны і непасрэдны ўдзел у справах УПА. Парафіяльныя свяшчэннікі, якія заставаліся на сваіх месцах, хавалі ў цэрквах і ўласных дамах зброю і ўкрывалі злачынцаў. I гэта ў той час, як, паводле царкоўных канонаў і правілаў, у хрысціянскія храмы катэгарычна забараняецца
G8
ўносіць зброю. Даволі часта былі такія выпадкі, калі пасля забойстваў бандыты з’яўляліся да «святых айцоў», спавядаліся і атрымлівалі «дараванне грахоў».
Многія манастыры былі ператвораны ў логавы ворагаў народнай улады. У іх укрываліся не толькі тэрарысты з ЎПА, АУН, але і былыя ваякі дывізіі «Галічына». Хаваліся грамілы таксама ў духоўнай акадэміі і львоўскай семінарыі.
Такім чынам, уніяцкае духавенства, пачынаючы ад нізавога і канчаючы самымі буйнымі іерархамі, давала прытулак бандытам УПА, хавала іх, забяспечвала харчаваннем, інфармавала аб савецкіх актывістах, натхняла на забойствы, катаванні, рабункі, падпалы.
У выніку вялікай растлумачальнай работы, якую настойліва праводзілі партыйныя, савецкія і камсамольскія органы, большасць радавых УПА здалася органам Савецкай улады. Антысавецкае падполле распалася.
Так праваліліся планы грэкакаталіцкай царквы і Ватыкана аб пашырэнні уніі на Усход. Нямецкафашысцкая ваенная машына была разгромлена. Парафіяне, якія на сабе адчулі ўсе «перавагі» палітыкі уніятаў і нацыяналістаў, рашуча ад іх адвярнуліся. Паступова стабілізавалася ў вызваленых заходніх абласцях Украіны жыццё, хоць яшчэ даводзілася змагацца з недабітымі рэшткамі банд УПА.
У лістападзе 1944 г. пераемнік А. Шаптыцкага I. Сліпы паведаміў Ватыкану аб смерці мітрапаліта. Гэтая падзея «была сімвалам канца старой грэкауніяцкай царквы ў Заходняй Украіне, на якую папы, пачынаючы з Урбана VIII у пачатку XVII ст., ускладалі так многа вадзей у стварэнні уніі ўсходніх цэркваў. Смерць А. Шаптыцкага завяршыла гэты перыяд у гісторыі уніі ўсходніх цэркваў»¹¹.
Пасля паражэння гітлераўскай Германіі Ватыкан усё яшчэ не губляў надзеі на пашырэнне каталіцызму на тэрыторыі СССР. 23 снежня 1945 г. Пій XII выдае энцыкліку, у якой паранейшаму выказвае вадзеі на правядзенне уніі з рускай праваслаўнай царквой. Але гэта спроба, як і папярэдняя, не мела поспеху. Унутры грэкакаталіцкай царквы ў Заходняй Украіне ўжо пачаўся працэс, які пазней прывёў яе да ўз’яднання з праваслаўем.
Мітрапаліт А. Шаптыцкі, а пасля яго смерці — I. Сліпы, усе іншыя найвышэйшыя царкоўныя дзеячы і многія парафіяльныя свяшчэннікі сваёй прафашысцкай антынароднай дзейнасцю канчаткова скампраметавалі сябе ў
69
вачах веруючых. Парафіяне, большасць нізавога духавепства настойліва патрабавалі ліквідацыі Брэсцкай змовы. Гэты рух узмацніўся з вясны 1945 г. Яго ўзначалілі: ад Львоўскай архіепархіі — настаяцель львоўскай Прэабражэнскай царквы пратапрэсвітэр доктар Гаўрыіл Касцельнік, ад ДрагобычаСамборскай епархіі — генералыіы вікарый доктар Міхаіл Мельнік, ад Станіслаўскай —дэкан доктар Антоній Пяльвецкі. Свяшчэннікі стварылі Цэнтральную ініцыятыўную групу па ўз’яднанню грэкакаталіцкай царквы з рускай праваслаўнай. Старшынёй яе быў абраны Г. Касцелыіік. У звароце ініцыятыўнай групы да ўрада Украінскай ССР было запісана: «...уніяцкая царква ў повых умовах нашага дзяржаўпага і народнага жыцця з’яўляецца гістарычным псражыткам. Калі ўвесь украінскі народ аб’яднаўся ў адзін дзяржаўны аргапізм, то яго царква павінна аб’яднацца ў адну царкву — сваю родную, незалежную ад іншаземнага ярма, у праваслаўную, якая з’яўляецца царквою нашых бацькоў»¹².
У 1945 г. Г. Касцельнік апублікаваў сваё праграмнае антыуніяцкае і антыпапскае сачыненне «Апостал Пётр і папы рымскія». Аўтар пераканаўча давёў, што Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. была праведзена не з прычын чыста рэлігійнай неабходнасці, а па палітычных меркаваннях. У сваёй заяве прадстаўнікам улады Г. Касцельнік адзначыў, што уніяцкае духавенства было прыхільнікам нацыяналізму, які прынёс народу «самыя горшыя няшчасці». Стаўшы паслугачамі нямецкіх фашыстаў, нацыяналісты дапамагалі ім рабаваць украінскі народ, стварылі дывізію СС «Галічына». Г. Касцельпік сказаў і аб тым горы, якое прынёс нацыяналізм і яго сям’і: ёп загубіў трох яго сыноў.
3 мая 1945 па сакавік 1946 г. ва ўсіх дэканатах адбываліся так званыя «саборчыкі» грэкакаталіцкага кліру. На іх дэлегаты выказвалі свае адносіны да аб’яднання уніяцкай і рускай праваслаўнай цэркваў. У «саборчыках» удзельнічалі члены ініцыятыўнай групы. Гэтыя сходы вырашылі парваць з Ватыканам і ўз’яднацца з рускай праваслаўнай царквой.
Ватыкан, нацыяналістычнае атрэб’е, яго уніяцкія апалагеты прыкладалі ўсе намаганні, каб перашкодзіць рабоце ініцыятыўнай групы. Папа Пій XII у энцыкліцы, апублікаванай 23 снежня 1945 г., патрабаваў ад католікаў падтрымаць унію і асудзіў думку пераважнай большасці грэкакаталіцкага духавенства аб вяртанні ў пра
70
васлаўе як «богапраціўны і ерэтычны» акт. Ватыкапскі друк і радыё хлусліва абвінавачвалі Савецкую ўладу ў быццам бы гвалтоўным вяртанні «гнаных» уніятаў «у лона праваслаўя». Г. Касцельніка, на якога сыпаліся найбольш злосныя напады, Ватыкан адлучыў ад царквы і аддаў анафеме. Гэта быў буйны падзвіжнік веры, які займаўся пытаннямі багаслоўя і гісторыі уніяцкай царквы. Безумоўна, што як гісторык ён стаяў на ідэалістычных пазіцыях, але дайшоў да правілыіага разумення уніяцтва.
8—10 сакавіка 1946 г. у Львове адбыўся сабор грэкакаталіцкай царквы, скліканы ініцыятыўнай групай.
Колькасць уніяцкіх свяшчэннікаў у Заходняй Украіне за гады вайны значна паменшылася. Многія з іх пайшлі ў дывізію «Галічына» і банды АУН ці ў абозе адступаўшых акупантаў збеглі за мяжу. Некаторыя загінулі ад рук нацыяналістаў, нарэшце, частка свяшчэннікаў пасля сканчэння вайны адмовілася ад духоўнага cany. У гэты час былі пакараны многія гітлераўскія халуі. Так, за актыўнае супрацоўніцтва з фашысцкімі акупантамі і антысавецкую дзейнасць у 1946 г. да судовай адказнасці былі прыцягнуты: мітрапаліт грэкакаталіцкай царквы I. Сліпы і епіскапы Н. Чарнецкі, М. Будка, Г. Хамішын, I. Лятышэўскі. У ходзе следства іх віна была пераканаўча даказана.
Сабор грэкакаталіцкай царквы поўнасцю прадстаўляў яе духавенства. На ім было 216 дэлегатаў, якіх выбралі 986 свяшчэнпікаў з Львоўскай, Цярнопальскай, Станіслаўскай і Драгобыцкай абласцей. Прысутнічала на саборы і 19 прадстаўнікоў ад веруючых з дарадчым голасам. Ад удзелу ў саборы адмовіўся 281 найболып рэакцыйны свяшчэннік.
Пастанова Львоўскага сабора аб поўным і вечпым разрыве з Рымам, уз’яднанні з рускай праваслаўнай царквой была прыпята аднагалосна ўсімі яго ўдзельнікамі і падтрымана веруючымі. Сабор абвясціў спыненне дзейнасці грэкакаталіцкай царквы ў заходніх абласцях Украіыы і Закарпацці. 7 красавіка 1946 г. патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій аформіў прыём уніяцкай царквы ў склад рускай праваслаўнай. Г. Касцельнік, М. Мелыіік і А. Пяльвецкі былі ўзведзепы ў сан епіскапаў. Так унія была асуджана і скасавана ў Заходняй Украіне самімі веруючымі і духавенствам. Праз тры гады, у 1949м, самаліквідавалася Мукачаўская уніяцкая епархія. Брэсцкая царкоўная змова перастала існаваць на Ta
71
рыторыі СССР. Бясслаўны канец яе з’явіўся моцным ударам па Ватыкану: такіх страт ён не ведаў з гадоў Рэфармацыі. Таму ярасць яго заправіл добра зразумелая. Няспынныя клопаты на працягу стагоддзяў аб пашырэнні уніі на ўсю Украіну і Беларусь, а потым на Расію, праваліліся. Рым страціў не толькі паству, але і цэлую царкоўную арганізацыю з усім клірам.
Апостальская сталіца была добра інфармавана аб падрыхтоўцы Львоўскага сабора. Вышэйшыя дзеячы каталіцкай царквы рабілі адчайныя намаганні сарваць яго і не дапусціць ліквідацыі уніі. Удар гэты быў вельмі балючым яшчэ і таму, што унію ліквідавалі не «Саветы» ці «атэістычны камунізм», а само былое грэкакаталіцкае духавенства і веруючыя.
Але гэта не перашкодзіла ватыканскім фальсіфікатарам распачаць у друку і эфіры шалёную антысавецкую кампанію. Яны сцвярджалі, што Львоўскі сабор быў быццам бы непрадстаўнічым — складаўся толькі з некалькіх свяшчэннікаўадшчапенцаў, якія дзейнічалі нібыта «па ўказцы Саветаў», што ў Заходняй Украіне многія пастыры, не згодныя парваць з яго рашэннямі, арыштаваны і расстраляны.