• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       Сам А. Шаптыцкі быў галоўным ініцыятарам стварэння клерыкальнанацыяналістычных арганізацый у Заходняй Украіне, Па яго ўказанню уніяцкія газеты і часопісы ўсяляк апраўдвалі антыкамуністычную і антысавецкую накіраванасць нямецкага фашызму, яго антычалавечыя справы аб’яўлялі «богаўгоднымі», заклікалі ўкраінцаў знішчыць Савецкую ўладу.
       Камуністычная партыя Заходняй Украіны разам з усёй перадавой грамадскасцю вяла актыўную барацьбу супраць уніяцкай царквы, яе антынароднай дзейнасці. Гэта была нялёгкая справа, бо рэлігійнанацыяналістычныя арганізацыі на чале з уніяцкай царквой выступалі як моцны атрад ваяўнічай рэакцыі. Іх падтрымліваў урад даваеннай буржуазнай Польшчы. Царква мела ўласную моцную фінансаваэканамічную базу і разгалінаваны апарат.
       Ватыкан і Польшча яшчэ ў 1925 г. падпісалі канкардат ¹⁴, паводле якога Польшча брала на ўтрыманне дзяржавы духавенства грэкакаталіцкай царквы, а яно давала прысягу на вернасць Польшчы. Але гэтае «дзяржаўнае ўтрыманне» было далёка не адзінай крыніцай даходаў уніяцкага духавенства, асабліва вышэйшага.
       У трох галоўных епархіях грэкакаталіцкай царквы (Львоўскай, Станіслаўскай, Пярэмышльскай) у 1937 г. было 123 дэканаты¹⁵, 2264 парафіі, 2704 цэрквы, 2275 свяшчэннікаў. У названых епархіях знаходзіліся: 41 манастыр, некалькі дзесяткаў манастырскіх дамоў, у якіх жыло 235 іераманахаў ¹⁶ (на 1937 г.), 462 манахі, 941 манахіня. Уніяцкія парафіі былі на тэрыторыі Чэхаславакіі, Югаславіі, Канады, ЗША ¹⁷.
       Уніяцкія манахі належалі да трох ордэнаў — студытаў, рэдэмптарыстаў і васіліян. Перад аб’яднаннем Заходняй Украіны ў адзінай Савецкай дзяржаве яны ператварыліся ў разгалінаваныя, добра вымуштраваныя, дысцыплінаваныя духоўныя карпарацыі. Іх дзейнасць
    
    49
    
    была выразна накіравана супраць рэвалюцыйнага руху, ідэалагічнага ўплыву Савецкага Саюза. Найбольш значным быў ордэн васіліян — своеасаблівы грэкакаталіцкі варыянт «грамадства Ісуса».
       У Заходняй Украіне уніяцкая царква была самым буйным землеўладальнікам. У 1925 г. толькі адна львоўская мітраполія валодала 26 879 гектарамі палёў, садоў, сенажацяў і 36 063 гектарамі лесу. Акрамя таго, царкве належала чыгунка Брошніў — Асмалода (працягласцю 112 кіламетраў), папяровая фабрыка і буйная друкарня «Бібльёс», даходныя дамы, здача якіх у арэнду давала вялікі прыбытак (у 1937 г. ён склаў 10 821 злоты і 60 грошаў).
       Вялікімі капіталамі валодалі уніяцкія епархіі і манастыры. Ім падначальваліся прадпрыемствы («Народны гандаль», нафтаперапрацоўчы завод, кандытарская фабрыка «Фартуна»), банкі («Днестр», «Сельскі гаспадар», «Рызніца», «Дастава»). У складзе 16 заснавальнікаў «Зямельнага іпатэчнага банка» сярод найбуйнейшых прадстаўнікоў украінскай буржуазіі былі: мітрапаліт А. Шаптыцкі, епіскапы К. Чаховіч, Г. Хамішын і свяшчэннік Ц. Вайнароўскі. У банку вытвараліся буйныя валютныя аперацыі. Кіраваў ім так званы наглядальны савет, які складаўся з найбольш вопытных у фінансавых справах свяшчэннікаў, епіскапаў і дзеячаў украінскага буржуазнага нацыяналізму.
       Мітрапаліт і яго бліжэйшыя памагатыя не безпадстаўна лічылі сябе ў Заходняй Украіне лідэрамі антыкамуністычнага руху. Яны заяўлялі, што іх сам бог блаславіў на ідэйнае кіраўніцтва ўкраінскімі нацыяналістычнымі арганізацыямі і ўсімі іншымі рэакцыйнымі палітычнымі партыямі, што вялі барацьбу з рэвалюцыйным рухам. На вайну з камунізмам, у адпаведнасці з указаннямі Ватыкана, святаюрскія цемрашалы мабілізавалі епіскапат, кансісторыю мітрапаліта, духоўныя навучальныя ўстановы, манашаскія ордэны і свецкія нацыяналістычныя арганізацыі. Уніяцкую царкву Ватыкан разглядаў як перадавы атрад распаўсюджвання каталіцызму па ўсёй Украіне, Беларусі, Расіі, на Далёкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі. Галоўнай задачай грэкакаталіцкай царквы яе іерархі лічылі выхаванне ўкраінскай моладзі ў нацыяналістычным духу, каб зрабіць яе служкай фашызму і катам свайго народа. Яшчэ да II сусветнай вайны загадзя былі створаны многія прафашысцкія рэлігійнанацыяналістычныя арганізайыі, на
    
    50
    
    прыклад, маладзёжныя — «Арлы», «Лугі», КАУМ, якія фінансаваліся кансісторыяй мітрапаліта.
       Паводле ўказаішя А. Шаптыцкага, у Львове наладжваліся шумныя зборышчыпарады яго любімцаў— выхаванцаў КАУМ, а таксама ўдзельнікаў іншых антыкамуністычных маладзёжных арганізацыіі. Такія парады прымалі сам мітрапаліт і блізкі яго паплечнік — епіскап М. Будка. Яны бласлаўлялі нацыяналістычна настроеных юнакоў, якія выхоўваліся па фашысцкаму ўзору, як барацьбіты супраць камунізму, за «святыя ідэалы грэкакаталіцкай царквы».
       На працягу 30х гг. А. Шаптыцкі і яго клір надавалі шмат увагі таму, каб у асяроддзі простага люду не знікла вера ў звышнатуральныя сілы, розныя «цуды», «вылечванні», на якія быццам бы здольныя каталіцкая і уніяцкая цэрквы. Асабліва многа такіх «цудаў» адбылося ў 30я гг., калі няўхільна расла рэвалюцыйная актыўнасць працоўных Заходняй Украіны. Пачынаюць часта «абнаўляцца» абразы, крыжы. З’яўляюцца так званыя стыгматыкі, г. зн. людзі, якія дзякуючы сваёй набожнасці і нават «святасці» здольныя вылечваць цяжка хворых людзей. Гэта адчувальна павялічвала даходы уніяцкай царквы, абагачэнне ішло за кошт народнай цемры. Кожны раз у час праверкі ўсіх гэтых афёр іх аўтары аказваліся выкрытымі як звычайныя авантурысты.
       У 30я гг. перад грэкакаталіцкай царквой і яе першаіерархам стаяла праблема кананізацыі Л. Фёдарава ■—• новага уніяцкага «святога». Мітрапаліт, рыхтуючыся да кананізацыі «мучаніка», у 1935 г. аддае афіцыйнае ўказанне памінаць яго ў малітвах. Гэтую кампанію ўладыка ставіў у непасрэдную сувязь са сваімі далёка ідучымі планамі распаўсюджвання каталіцызму ў Савецкай Украіне і наогул у СССР. Вядома, кіравала ім у гэтай справе і больш блізкая мэта—узняццё прэстыжу уніяцкай царквы.
       Малітвы, у якіх манахі і манахіні звярталіся да «святога мучаніка» Л. Фёдарава, выклікалі шматлікія «цуды», сфабрыкаваныя манастырскаю «браціяй». Па загаду мітрапаліта яго саветнік і рэферэнт кансісторыі Васіль Тамовіч «афіцыйнымі дакументамі» «афармляе» ў кляйітары васіліяпак гэтыя «цуды» і «вылечванні».
       Давесці да канца кананізацыю Л. Фёдарава перашкодзіў вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 г., які выклікаў новыя, больш тэрміновыя і важныя клопаты уніятаў. Зноў гэтае пытанне мітрапаліт узняў
    
    51
    
    у маі 1942 г. Але і на гэты раз справа была адкладзена ў канцы 1942 г. зза песпрыяльнай для фашыстаў абстаноўкі на фронце.
       У святаюрскіх мурах панавалі правакацыі, змовы, сваркі, якія суправаджалі ўсю гісторыю грэкакаталіцкай царквы. У асяроддзі уніяцкага духавенства бытавалі інтрыгі і злоўжыванні, але іх заўсёды ўтойвалі ад грамадства. Да нас дайшлі дзённікі асабістага сакратара А. Шаптыцкага — манахавасіліяніна I. Гродскага, які быў сведкам многіх інтрыг, што пляліся ў палацы мітрапаліта.
       I    . Гродскі супраць сваёй волі выкрывае двудушнасць і прадажнасць уніяцкага духавенства ўсіх рангаў і як адданы слуга ва ўсім апраўдвае свайго гаспадара.
       Складаныя і агідныя інтрыгі пляліся ў святаюрскіх пакоях вакол выбрання суфрагана ¹⁸. Многія высокіячыны грэкакаталіцкай царквы прэтэндавалі на гэтую пасаду. А. Шаптыцкі рабіў усё магчымае, каб яе атрымаў яго родны брат, ігумен манастыра студытаў Кліменцій Шаптыцкі. Аднак гэту кандыдатуру адхіліла рымская курыя. Пасля доўгай валтузні суфраганам быў прызначан рэктар малой уніяцкай семінарыі епіскап Іван Бучко. У гэтым прызначэнні важную ролю адыграў папскі нунцый у Варшаве Ляўры.
       Даведаўшыся аб дамоўленасці паміж Ляўры і I. Бучко, мітрапаліт ужо не давяраў апошняму. А. Шаптыцкі і яго суфраган сталі непрымірымымі ворагамі. Дайшло да таго, што праверкай узаемаадносін паміж імі займаўся спецыяльны папскі візітатар ¹Э. Выявіліся шматлікія брудныя справы першаіерарха і яго намесніка, іншых «святых айцоў».
       Пільна сачылі мітрапаліт і яго прыбліжаныя за падрыхтоўкай кадраў украінскай грэкакаталіцкай царквы. Сваім выхаванцам ва уніяцкіх вышэйшых і сярэдніх навучальных установах настаўнікі знарок імкнуліся прывіць ханжаства, двудушнасць. Людзі, у якіх развіты такія рысы характару, якраз і патрэбны былі А. Шаптыцкаму для місіянерскай дзейнасці на Усходзе. 3 году ў год вучэбны працэс «удасканальваўся». Пра навучанне і выхаванне ў Львоўскай духоўнай семінарыі яе былы гадаванец Андрэй Мароз расказваў наступнае: «У час нямецкай акупацыі я навучаўся ў Львоўскай духоўнай семінарыі... У семінарыі панавалі езуіцкія парадкі — падслухоўванне, шпіянаж, даносы. Галоўнае, чаго хацелі айцынастаўнікі— гэта зрабіць з нас слуг каталіцкай
    
    52
    
    царквы, пасеяць у нашых душах лютую нянавісць да Савецкай улады, да савецкага народа. Нямала выхаванцаў гэтых навучальных устаноў сталі першымі добраахвотнікамі дывізіі СС «Галічына», а шэраг выкладчыкаў, «прафесараў» — вайсковымі капеланамі» ²⁰.
       Такім чынам, святаюрскія іерархі і клір няспынна і мэтанакіравана рыхтаваліся да здзяйснення сваіх экспансіянісцкіх планаў. Яны рабілі стаўку на самую змрочную сілу імперыялізму — фашызм. Найцяснейшую сувязь уніяцкая царква мела са сваімі аднадумцамі— украінскімі буржуазнымі нацыяналістамі. Яны з нецярплівасцю чакалі, калі наступяць спрыяльныя ўмовыдля ажыццяўлення іх злавесных задум.
       Шмат увагі ў тыя гады надавала апостальская сталіца і Заходняй Беларусі. Улады і каталіцкі клір былі аднадушнымі ў галоўным — яны намагаліся ператварыць захопленыя землі ў апорны пункт антыкамунізму, умацаваць пазіцыі касцёла, каб «сапраўдная вера» запанавала на цэлым свеце. Ну, а калі ўзнікалі непаразуменні паміж урадам і духавенствам, то яны мелі часовы характар і не былі глыбокімі. Абодва бакі добра разумелі, што лягчэй трымаць у цуглях працоўных, калі тыя прытрымліваюцца аднаго веравызнання.
       У гады акупацыі Заходняй Беларусі буржуазнапамешчыцкай Польшчай духавенства ўсіх напрамкаў і каталіцкага, і уніяцкага, і праваслаўнага, і іудзейскага ■—адыграла здрадніцкую ролю ў адносінах да працоўных. Яно падтрымлівала кіруючыя колы ў іх барацьбе супраць свайго галоўнага ворага — камунізму.
       3    далучэннем заходнебеларускіх земляў да буржуазнай Польшчы паводле Рыжскай ўмовы 1920 г., на думку ватыканскіх іерархаў, наступіў зручны момант для акаталічвання Заходняй Беларусі праз распаўсюджванне уніі. Схіліць да яе вышэйшага іерарха праваслаўнай царквы ў тагачаснай Польшчы (а разам з ёю і ў Заходняй Беларусі) мітрапаліта Георгія дляцаркоўных (каталіцкіх) і свецкіх улад краіны было няцяжка. Уладыка, яшчэ зусім нядаўна архіепіскап мінскі і тураўскі, вораг Савецкай улады, пакінуў сваю рэзідэнцыю~ў Мінску і патаемна, праз дзяржаўную мяжу, перабраўся ў Польшчу. Буржуазны ўрад краіны прызначыў яго кіраваць Варшаўскай праваслаўнай мітраполіяй. Натуральна, што Георгій усяляк імкнуўся дагадзіць ураду, які разам з прадстаўнікамі вышэйшай каталіцкай іерархіі аказаў яму гасціннасць, даў цёплы прытулак і высокую паса