• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       3 29 па 31 мая 1917 г. у Петраградзе засядаў скліканы А. Шаптыцкім і пад яго старшынствам уніяцкі «сабор». На ім прысутнічала толькі восем свяшчэннікаў. Тым не менш дэлегаты выканалі патрабаванне ўладыкі і прызначылі Л. Фёдарава экзархам уніяцкай царквы ў Расіі. Палітыканы ад рэлігіі практычна нікога непрадстаўлялі. Колькасць парафіян была мізэрнай, прычым яна не павялічвалася. Так, у дакладзе Л. Фёдарава Пію X (ад 5 сакавіка 1922 г.) названы такія лічбы: у Петраградзе прыхільнікаў уніі было 70, Маскве—100, Саратаве— 15 і каля 200 чалавек жыло ў іншых гарадах. «Сабор» у сваіх пастановах і ў прынятым ім статуце новага адгалінавання каталіцызму падкрэсліваў яго рускі нацыянальны характар. У статуце толькі ўпамінаўся рымскі папа як галава новага веравызнання, а набажэнства ў ёй і адпраўленне абрадаў нічым не адрознівалася ад прынятых у праваслаўнай царкве. Нават святыя, што належалі толькі да праваслаўнай царквы (напрыклад, Аляксандр Неўскі, Сергій Раданежскі), былі прызнаны і рускакаталіцкай царквой.
       Н. Бок, павераны ў справах Расіі пры Ватыкане, у дэпешы міністру замежных спраў Часовага ўрада М. Цярэшчанку ад 4 (17) ліпеня 1917 г. паведаміў аб уніяцкай палітыцы папства. Ен адзначыў, што мітрапаліт А. Шаптыцкі выкарыстаў сваё знаходжанне ў Расіі, асабліва пасля лютаўскай рэвалюцыі, для арганізацыі уніяцкай царквы і рукапалажэння свяшчэннікаў, а Л. Фёдарава пасвяціў у сан епіскапа. На Расію Ватыкан ніколі не пакіне глядзець, як на пустую ніву, якая можа даць яму калінебудзь багатае жніво, пісаў у сувязі з гэтым Н. Бок.
       Для стварэння асобнай, незалежнай ад рускай, украінскай каталіцкай царквы на чале з кіеўскім патрыярхам А. Шаптыцкі пакідае Петраград. Падзякаваўшы галаву Часовага ўрада князя Г. Львова, міністраўА. Керанскага, П. Мілюкова, М. Цярэшчанку, ён накіроўваецца на Украіну. Там першаіерарх спадзяваецца здзейсніць свае мары.
    
    40
    
       У Кіеве ў той час фарміравалася нацыяналістычная Цэнтральная рада. Таму ўкраінскія нацыяналісты былі заклапочаны значна больш тэрміновымі справамі, а не стварэннем украінскай каталіцкай царквы. Але А. Шаптыцкі і там знайшоў разуменне, падтрымку. Цэнтральная рада наладзіла яму ўрачыстую сустрэчу. Яе старшыня Грушэўскі заявіў, што ў асобе А. Шаптыцкага нацыяналісты бачаць свайго духоўнага бацьку і чакаюць прызначэння яго на пасаду мітрапаліта кіеўскага. Такім чынам, уладыка адразу знайшоў агульную мову з нацыяналістычнымі верхаводамі.
       Цэнтральная рада ахвотна дала А. Шаптыцкаму дазвол на стварэнне уніяцкіх прыходаў у гарадах Украіны (Адэсе, Екацярынаславе, Вінніцы, КамянецПадольску) і на дзейнасць генеральнага вікарыята грэкакаталіцкай царквы ў Кіеве. Мітрапаліт пачынае энергічна ствараць прыходы і вікарыят. У вельмі кароткі тэрмін у Кіеве быў пабудаваны уніяцкі храм. Першаіерарх сустракаецца з уплывовымі дзеячамі праваслаўя на Украіне і настойліва спрабуе пераканаць іх у неабходнасці саюза з каталіцкай царквой.
       Першая уніяцкая епархія была ўтворана ў Кіеве. Яе ўзначальваў Цагельскі з намеснікам Шчапанюком — манахам ордэна васіліян. Яны і пачалі ствараць уніяцкія парафіі. Паколькі парафіянуніятаў там не было, то вакол створаных прыходаў групаваліся січавыя стральцы. Уніяцкія парафіі хутка зрабіліся цэнтрамі контррэвалюцыі.
       9 ліпеня 1917 r. А. Шаптыцкі выехаў з Расіі ў нейтральную Швецыю, а адтўль — у Швейцарыю. Тут ён сустрэўся з генералам ордэна езуітаў У. Ледахоўскім, якому папа рымскі Бенядзікт XV даручыў выслухаць А. Шаптыцкага аб яго знаходжанні і дзейнасці ў Расіі. Даклад быў аптымістычны. Мітрапаліт далажыў, што пасля лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі склалася спрыяльная абстаноўка для пашырэння каталіцызму. Вялікія надзеі ўскладаў мітрапаліт на ўкраінскіх нацыяналістаў, якія рабілі ўсё для стварэння «самасційнай» Украіны пад аўстрыйсканямецкім пратэктаратам. Праз некалькі дзён ён быў ужо ў Вене, дзе дакладваў імператару аб сваіх поспехах. Карл I быў задаволены дзейнасцю А. Шаптыцкага і ўзнагародзіў яго ордэнам Леапольда.
       Ватыкан неадкладна распачаў актыўную адпаведную дзейнасць. Бенядзікт XV загадаўусім службам апосталь
    
    41
    
    скай сталіцы прыняць удзел у акаталічванні Расіі. Тэрмінова рыхтаваліся каталіцкауніяцкія агенты для пашырэння «сапраўднай веры» на Усходзе. Ужо 15 кастрычніка 1917 г. у Ватыкане быў створаны Папскі ўсходні інстытут, які павінен быў прыступіць да падрыхтоўкі місіянераў для Расіі.
       У Львоў А. Шаптыцкі прыехаў толькі 10 верасня 1917 г. Тут яму была наладжана пампезная сустрэча. Прыблізна праз месяц пасля свайго вяртання А. Шаптыцкі наведвае січавых стральцоў. Сустрэлі яго з вялікай помпай. Мітрапаліт урачыста акрапіў «святой вадой» сцяг, на якім былі злучаны два гербы—Кіева і Галіцкай зямлі. Гэта сімвалізавала сабою «саборную Украіну», як любілі называць Украіну нацыяналісты.
       Пасля працэдуры асвячэння А. Шаптыцкі выступіў з прамовай, у якой заклікаў січавікоў быць гатовымі да паходу ў складзе аўстранямецкіх войск на Украіну, дзе іх чакае трыумфальны ўезд у залатагаловы Кіеў. На самай жа справе многіх стральцоў, якіх мітрапаліт блаславіў на братазабойчую вайну, чакала бясслаўная смерць.
       Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі Ватыкан апынуўся ў адным лагеры з тымі, хто ставілі сваёй задачай звяржэнне Савецкай улады і рэстаўрацыю капіталізму. Ватыкан быў, як і ўся міжнародная рэакцыя, моцна ўстрывожаны няўхільным ростам уплыву камунізму ва ўсім свеце. Галоўнымі напрамкамі ў палітычнай дзейнасці апостальскай сталіцы сталі: антыкамунізм, антысаветызм і унія.
       Каталіцкае духавенства прымала актыўны ўдзел у загаворах супраць Савецкай улады, абрушвала на яе з касцёльных амбонаў паток праклёнаў. Кіраваў падрыўной работай у маладой Савецкай краіне петраградскі мітрапаліт (з 1917 г.) барон Э. Роп, які разам з петраградскім каталіцкім епіскапам Цепляком і ксяндзом Буткевічам падтрымліваў цесныя сувязі з рускай рэакцыяй і англійскай разведкай. Існавала нават цэлая контррэвалюцыйная арганізацыя, якая складалася з каталіцкага духавенства і фанатычна настроеных веруючых. Узначальваў яе Э. Роп, які атрымліваў указанні ад рымскага папы праз Варшаву. Антысаветчыкі былі выкрыты і панеслі заслужанае пакаранне, а барон быў высланы з Расіі.
       Увесь апарат Ватыкана, які займаўся справамі Усходу, па ўказанню папы Бенядзікта XV быў перабудаваны.
    
    42
    
    Для барацьбы супраць народнай улады, а таксама акаталічвання Украіны, Беларусі, Расіі ствараецца Кангрэгацыя па справах усходняй царквы. Гэта быў сапраўдны штаб антысаветчыкаў на чале з непрымірымым ворагам Савецкай краіны кардыналам Яўгеніем Тысеранам, прафесіянальным ваенным разведчыкам, былым афіцэрам генеральнага штаба Францыі. Кангрэгацыяй Я. Тысеран кіраваў на працягу трыццаці гадоў. ён нястомна распрацоўваў усё новыя і повыя планы распаўсюджвання каталіцызму на Усходзе. У той час касцёл у Краіне Саветаў падпарадкоўваўся папскаму нунцыю ў Варшаве Ахілу Рацці. Цэнтрам рымскакаталіцкай эміграцыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі робіцца Варшава, куды перабралася і Петраградская рымскакаталіцкая акадэмія.
       Актывізуе сваю дзейнасць Л. Фёдараў. ён падтрымлівае цесныя сувязі з Ватыканам і А. ІІІаптыцкім. Экзарх робіць настойлівыя спробы далучыць да уніі праваслаўнае духавенства, піша для папы і Ватыкана справаздачы. Для больш надзейнай сувязі ён пасылае ў апостальскую сталіцу уніяцкага свяшчэнніка У. Абрыкосава. Апрача гэтага экзарх падтрымліваў зносіны са шпіёнамі імперыялістычных дзяржаў. Для згуртавання антысавецкіх сіл Л. Фёдараў з дапамогай Ю. Данзас стварае ў Маскве так званы «дом вучоных». ён меркаваў, што ў ім могуць бяспечна збірацца розныя палітычныя авантурысты, праз якіх Ватыкан будзе мець магчымасць атрымліваць шпіёнскія матэрыялы. Але неўзабавс падрыўная дзейнасць экзарха была выкрыта органамі Савецкай улады. ён быў асуджаны, Ю. Данзас выслана за межы краіны, а патаемны мапастыр ордэна дамініканак распушчаны.
       Мітрапаліт А. Шаптыцкі і пасля Кастрычпіцкай рэвалюцыі паранейшаму не пакідае захадаў стварыць на Украіне уніяцкі патрыярхат: патрыярхам, як і раней, ён уяўляў толькі сябе. 9 снежня 1917 г. уладыка звяртаецца да уніяцкага духавенства з сакрэтным «пастырскім пасланнем», у якім паведаміў кліру, што набліжаецца наступленне аўстранямецкіх войск на Украіну, якое ставіць перад грэкакаталіцкім духавенствам новыя задачы і адкрывае новае поле дзейнасці. Мэта, якую мітрапаліт паставіў перад клірам на выпадак заваявання немцамі Украіны (у чым А. Шаптыцкі не сумняваўся), была нязменнай — пашырэнне уніі.
       У лютьім 1918 г. нямецкія войскі парушылі дагавор
    
    43
    
    аб перамір’і і захапілі значную частку Украіны. Разам з акупантамі прыйшлі стральцы. Січавікі заяўлялі, што іх легіён—зародак будучай «украінскай нацыянальнай арміі» і што яны з’явіліся з агрэсарам на Украіну быццам бы «закладваць асновы будаўніцтва ўкраінскай нацыі і дзяржавы пад фірмай «Украінскай Цэнтральнай рады». Так было запісана ў інструкцыі, выпрацаванай для іх у Львове.
       Стральцы прымалі актыўны ўдзел у карных акцыях нямецкааўстрыйскіх акупантаў. Асабліва іх скампраметавалі ўдзел у падаўленні ўзброенага паўстання рабочых кіеўскага завода «Арсенал» і шматлікія расстрэлы, павешанні камуністаў, сялян, рабочых. Чыніліся расправы пад камандаваннем былога афіцэра аўстравенгерскай арміі Яўгенія Канавальца. Злачынствы січавікоў выклікалі да іх нянавісць шырокіх мас насельніцтва Украіны.
       Пры падтрымцы працоўных Чырвоная Армія пачала рашучую барацьбу супраць акупантаў. Поспеху яе спрыяла і пранікнепне ў акупацыйныя войскі рэвалюцыйных настрояў. Армія была дэмаралізавана. Салдаты кідалі зброю і ў беспарадку вярталіся на радзіму.
       У хуткім часе на Украіне была адноўлена Савецкая ўлада. Ачысціўшы краіну ад контррэвалюцыйных «урадаў», нацыяналістычных банд, народ прыступіў да дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Перашкаджалі яму ў гэтым класавыя ворагі, якія пралезлі ў дзяржаўныя ўстановы. А. Шаптыцкі інструктаваў нацыяналістаў, блаславіў іх верхавода С. Пятлюру на падпісанне 21 красавіка 1920 г. у Варшаве здрадніцкай змовы з Польшчай. Паводле яе да II Рэчы Паспалітай адыходзілі заходнеўкраінскія землі.