Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
25
пення здзекамі I. Кунцэвіча, 12 лістапада 1623 г. паднялі паўстанне. Натоўп у некалькі тысяч чалавек захапіў архірэйскі дом, дзе спыніўся архіепіскап. Труп I. Кунцэвіча правалаклі па вуліцах, потым, з каменем на шыі, кінулі ў Дзвіну. Расправіліся віцябчане і са слугамі ненавіснага «душахвата», разграмілі рэзідэнцыю архірэя.
Вельмі хутка па свеце разнеслася вестка аб смерці I. Кунцэвіча. Урад Рэчы Паспалітай арганізаваў лютыя рэпрэсіі ў адносінах да жыхароў горада. Папа Урбан VIII заклікаў да самых жорсткіх распраў з народам. У сваім лісце да польскага караля ад 10 лютага 1624 г. ён пісаў: «...наймагутнейшы кароль! Ты не павінен утрымлівацца ад мяча і агню. Няхай адчуе ерась, што за злачынствамі следам ідуць пакаранні. Пры такіх агідных злачынствах літасцівасць ёсць жорсткасць»⁵.
Аналагічныя пасланні папа рассылаў многім сваім епіскапам, уплывовым свецкім людзям, дзяржаўным дзеячам. Ёп асабліва засяроджваў увагу на тым, якую шкоду польскай дзяржаве і каталіцызму можа нанесці сувязь праваслаўных епіскапаў з казакамі.
Старшынёй каралеўскай камісіі для суда над забойцамі 1. Кунцэвіча і пакарання іх быў прызначаны Л. Сапега. У Віцебск камісія прыбыла пад моцнай аховай войск. Улады баяліся казакаў, да якіх за дапамогай звярнуліся жыхары горада. Камісіі на расследаванне, суд і выкананне яго рашэнняў хапіла трох дзён. Да смяротнага пакарання было прыгаворана 120 віцябчан: з іх казнілі 20, бо астатнія паспелі ўцячы; больш за 100 гараджан былі пасаджаны ў турму, a 200 — збіты бізунамі. Сядзібы і іншая маёмасць ахвяр канфіскаваліся. Горад быў пазбаўлены ўсіх сваіх прывілеяў, у тым ліку і магдэбургскага права, разбурана ратуша і дзве цэрквы, зняты званы, якія заклікалі народ на паўстанне. За свой кошт жыхары Віцебска былі абавязаны адбудаваць і ўпрыгожыць саборную царкву, перад якой быў забіты I. Кунцэвіч.
У 1643 г. Урбан VIII прызнаў Іасафата блажэнным, а ў 1867 г. Пій IX кананізаваў яго і абвясціў патронам Русі і Польшчы.
Пасля забойства «душахвата» уніяцкае і каталіцкае духавенства аб’явіла яго саперніка М. Сматрыцкага арганізатарам і падпальшчыкам народнай расправы. Гэта адбылося галоўным чынам таму, што творы М. Сматрыцкага былі вострай сацыяльнай сатырай. Натуральна, што яму варта было падумаць аб сваім паратунку ад
26
праследавання польскага ўрада. ён выязджае ў Кіеў і адтуль (у канцы 1623 г.) накіроўваецца на Усход— у падарожжа па святых месцах (у Грэцыю, Палясціну, Егіпет). Тагачасны праваслаўны мітрапаліт кіеўскі Іаў Барэцкі даў М. Сматрыцкаму блаславенне на падарожжа Толькі ў 1625 г. той вярнуўся ў Кіеў. Тут паломнік быў прыняты вельмі варожа. Архімандрыт КіеваПячэрскай лаўры Захарыя Капысценскі, аўгар рукапіснага палемічнага трактата «Палінодыя», накіраванага супраць езуіцкауніяцкай агрэсіі ў абарону праваслаўя, нават не дазволіў яму спыніцца ў сваім манастыры. Разам з I. Барэцкім М. Сматрыцкі быў названы адступнікам і уніятам. Гэта было выклікана наступным. М. Сматрыцкі прывёз з сабой граматы канстанцінопальскага патрыярха, якія адмянялі незалежнасць брацтваў ад мясцовага духоўнага кіраўніцтва і іх непасрэднае падначаленне патрыярху. Абурэнне гарадскога праваслаўнага насельніцтва яшчэ больш узрасло, калі Мялецій апублікаваў іх.
Каб адвесці несправядлівасць абвінавачанняў у свой і М. Сматрыцкага адрас, мітрапаліт (а разам з ім і Мялецій) абвясціў анафему уніятам і католікам. Але гэта не заспакоіла братчыкаў, якія ўпарта лічылі М. Сматрыцкага здраднікам. Віленскае і львоўскае брацтвы паслалі патрыярху багатыя падарункі і просьбу растлумачыць з’яўленне грамат у Мялеція. Патрыярх адпісаў, што ўсе ранейшыя правы брацтваў застаюцца ў сіле.
Пасля гэтых падзей М. Сматрыцкі не адважыўся ехаць у Вільню і жыў у Кіеве ў цяжкім матэрыяльным становішчы. ён просіць караля прызначыць яго настаяцелем Дэрманскага манастыра. Яму было аб’яўлена, што пасаду ён атрымае, калі пяройдзе ва уніяцтва, што і зрабіў М. Сматрыцкі ў 1627 г. Улады згадзіліся для «карысці справы» прыняць прапанову Мялеція аб тым, каб яго ўчынак трымаўся ў сакрэце. Але абмануць народ не ўдалося. Многія манахі пакінулі манастыр толькі таму, што на чале яго стаў адступнік. У сваёй новай кнізе «Апалогія падарожжа да краёў Усходніх» (Львоў, 1628 г.) М. Сматрыцкі адкрыта раіць далучыцца да саюзу з каталіцызмам.
Але народныя масы Украіны і Беларусі мужна адстойвалі свае нацыянальныя правы, стойка змагаліся з феадальнымі прыгнятальнікамі. Класавая барацьба ў той час злівалася з процідзеяннем захадам Ватыкана і каталіцкай царквы. Так, у XVI—XVII стст. некалькі
27
разоў успыхвалі казацкія паўстанні. Іх рашуча падтрымлівалі народныя масы. Гэтыя выступленні мелі непасрэдны ўплыў на абарону праваслаўя, хоць і былі выразнай формай класавай барацьбы. Ф. Энгельс адзначаў, што ў эпоху сярэдневякоўя класавая барацьба ў выглядзе сялянскіх войн і паўстанняў нярэдка прымала рэлігійную афарбоўку. Казацкія выступленні пад лозунгам «За праваслаўную веру!» былі вострай праявай класавай і нацыянальнай барацьбы. Змаганне паўстанцаў супраць свайго лютага ворага— паноў — ідэалагічна выглядала як барацьба супраць каталіцызму і уніі.
Вызваленчая вайна ўкраінскага народа 1648—1654 гг. пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, якая ахапіла і Беларусь, пацвердзіла адвечнае імкненне ўкраінскага і беларускага народаў вызваліцца зпад улады польскіх паноў, іх мару аб дзяржаўным адзінстве з рускім народам. Вынікі вызваленчай барацьбы былі замацаваны на Пераяслаўскай радзе, якая адбылася ў 1654 г. Яна аднадушна прыняла рашэнне аб уз’яднанні Левабярэжнай Украіны з Расіяй. Пасля гэтага ў Рэчы Паспалітай прыціхла каталіцкая рэакцыя. Але ў хуткім часе яна зноў набрала сілу. Прадстаўнікі ваяўнічага каталіцызму паставілі перад сабой задачу — канчаткова знішчыць праваслаўе. У той час класавыя супярэчнасці паміж сялянамі і панамі сталі асновай супярэчнасці паміж Украінай і Беларуссю, з аднаго боку, і Рэччу Паспалітай — з другога. Гэта, як і імкненне народаў узнавіць дзяржаўнае адзінства захопленых беларускіх і ўкраінскіх земляў з Расіяй, было асноўнай прычынай барацьбы. Ідэалагічна гэты рух выліваўся ў форме патрабавання нацыянальнага і рэлігійнага адзінства з рускім народам.
У 1686 г. Расія і Рэч Паспалітая заключылі паміж сабой «вечны мір». У адпаведнасці з дагаворам Кіеў, Левабярэжная Украіна, Запарожжа былі прызнаны тэрыторыяй Вялікай Русі, а Правабярэжная Украіна адышла да польскай дзяржавы. Апошняя абавязалася не чыніць перашкод карэнным жыхарам, што трымаліся праваслаўя. Апрача таго за Расіяй агаворвалася права заступацца за праваслаўных (што аблягчала ёй весці барацьбу са сваімі праціўнікамі), якія і раней прасілі аб гэтым (праўда, такія прэтэнзіі Расіі да ўрада Рэчы Паспалітай асабліва адчувальнага ўплыву не мелі).
Нягледзячы на гэты дагавор, кароль Ян Сабескі падтрымліваў езуітаў і уніятаў, якія арганізоўвалі пагромы праваслаўных, адбіралі цэрквы, рабавалі і разбуралі іх.
28
Уніяцкі мітрапаліт Леў Кішка ў 1720 г. у Замосці склікаў сабор, ходам якога кіраваў папскі нунцый⁶ у Полыпчы Грымальдзі. Сабор прызнаў адзіна законнай царквой у Рэчы Паспалітай уніяцкую (апрача каталіцкай). Для ўмацавання яе пазіцый было вырашана адкрыць у епархіях духоўныя семінарыі не толькі каб рыхтаваць свяшчэннікаў, але і каб выхоўваць веруючых у духу адданасці каталіцызму. Важнейшая роля ў гэтай справе ўскладалася на манашаскі уніяцкі ордэн васіліян. Пасля сабора езуіты і уніяты яшчэ болып рашуча сталі пераводзіць праваслаўнае насельніцтва ў новую веру. Як і раней, рабілася гэта гвалтоўна. Рымскакаталіцкае духавенства не грэбавала наездамі (рабаўніцтвам) і катаваннем праваслаўных. Над імі былі дазволены ўсялякія здзекі.
Насілле і тэрор дзяржаўных і царкоўных улад (на сацыяльнакласавай аснове) у адносінах да праваслаўнага насельніцтва выклікалі на Правабярэжнай Украіне адчайнае супраціўленне сялян. Яны ўзнімалі грозныя паўстанні, накіраваныя супраць польскіх паноў і касцёла. Найбольш масавыя выступленні адбыліся ў 1734 і 1750 гг.
На сейме ў 1764 г. пры абранні на прастол Станіслава Панятоўскага зноў было пастаўлена пытанне аб праваслаўных. У 1765 г. кароль выдаў грамату, якая вызначала рэлігійныя правы ўкраінцаў. У некалькіх сваіх лістах да уніяцкіх іерархаў кароль загадваў спыніць ганенні на праваслаўных. Але пасля гэтага рэлігійны тэрор яшчэ больш узмацніўся. На варшаўскім сейме 1776 г. была прынята ў якасці закона прапанова кракаўскага епіскапа Солтыка, якая патрабавала аб’яўляць ворагам айчыны кожнага, хто на сейме падыме голас у абарону іншаверцаў. Былі адвергнуты ўсе патрабаванні дзяржаў (у тым ліку і Расіі) аб спыненні праследаванняў дысідэнтаў ⁷, Усё гэта выклікала на Украіне народны рух, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай «Коліўшчыны» (1768 г.). Гэта было магутнае паўстанне гайдамакаў пад кіраўніцтвам Максіма Залізняка і Івана Гонты. Задушыць паўстанне дапамаглі рускія войскі пад камандаваннем Крачэтнікава і Рэпніна (дарэчы, гэтыя адзінаверцыдваране разглядалі яго як разбой). Польскія паны люта расправіліся з гайдамакамі. Зноў на Украіне з’яўляюцца уніяты, зноў праследуюцца праваслаўныя свяшчэннікі і веруючыя.
У Расійскай імперыі, з якой у канцы XVIII ст. уз’яд
29
наліся Беларусь і Украіна, пануючай рэлігіяй было праваслаўе. Вось чаму, калі перастала існаваць Рэч Паспалітая як дзяржава, уніяты (і сярод іх епіскапы) былі схільны вярнуцца ў праваслаўе. Адразу пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) беларускае насельніцтва з уніяцтва ў праваслаўе не пераходзіла. Імператрыца Кацярына II абвясціла, што ў далучаных да Расіі спрадвечных землях усталёўвасцца свабода веры. Адначасова былі дадзены адпаведныя тайныя загады губернатарам. Такой жа лініі прытрымліваўся і праваслаўны беларускі архіепіскап Георгі Канінскі. Гэта было выклікана пэўнымі палітычнымі разлікамі.
Але неўзабаве (у 1780 г.) праваслаўнае духавенства на тэрыторыі Беларусі пачало наступленне на уніятаў. На імя беларускага намесяіка Чарнышова (праціўніка уніі) імператрыца выдала рэскрыпт⁸, у якім указвалася аб змяшчэнні з пасады уніяцкага архіепіскапа Іасона Смагаржэўскага. Для прызначэння духоўных асоб на пасады ў парафіі ўтваралася спецыяльная кансісторыя⁹. Пры гэтым парафіяне апытваліся, якога свяшчэнніка яны хочуць мець — уніяцкага ці праваслаўнага. Пачалося масавае вяртанне насельніцтва ў старую веру. Гэты рух яшчэ больш узмацніўся пасля канчатковага ўз’яднання Украіны і Беларусі з Расіяй. Амаль усе уніяцкія епархіі былі ліквідаваны. Беларускі уніяцкі архіепіскап I. Лісоўскі ачышчаў падначаленую царкву ад каталіцкіх абрадаў і тым спрыяў пераходу насельніцтва ў праваслаўе. Пасля яго смерці (1809 г.) уніяцкім мітрапалітам стаў луцкі епіскап Г. Кахановіч, а полацкім епіскапам — I. Красоўскі. Г. Кахановіч (памёр у 1814 г.) не здолеў зрабіць штонебудзь істотнае для паступовай ліквідацыі уніі — перашкодзіла Айчынная вайна. Пасля яго мітрапалітам быў прызначаны I. Булгак — заўзяты прыхільнік апостальскай сталіцы.