Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
16
VIII выдаў пасланне, у якім абавязаў мітрапаліта М. Рагозу склікаць сабор усіх епіскапаў для прыняцця прысягі рымскаму прастолу. У сваім асабістым лісце да Сігізмунда III папа прасіў караля ўраўняць уніяцкае духавенства ў правах з каталіцкім, даць уніяцкім епіскапам і мітрапалітам «годнасць сенатараў»,
Вярнуўшыся з Рыма, К. Цярлецкі і I. Пацей горача ўзяліся за прапаганду уніі, не адступаючы пры гэтым ад насілля і інтрыг. Так, К. Цярлецкі жорстка расправіўся са свяшчэннікам Сцяфанам з Луцка. За адмаўленне прыняць унію спусціў яго пад лёд у раку Стыр. Актыўная падрыхтоўка уніі выклікала моцнае абурэнне праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.
6 кастрычніка 1596 г. у Брэсце быў скліканы памесны царкоўны сабор для канчатковага абвяшчэння уніі. Праўда, М. Рагоза аб’явіў, што ён пачнецца 8 кастрычніка. Гэты манеўр даваў магчымасць яго аднадумцам да часу, пакуль з’едуцца ўсе, хто меў намер прыняць удзел у саборы, закончыць фармальнасці, звязаныя з прыняццем уніі, у сваім вузкім асяроддзі. Тым самым яны атрымлівалі магчымасць паставіць яе праціўнікаў перад фактам.
Своечасова з’явіліся на сабор: галоўны арганізатар і нястомны прапагандыст уніі П. Скарга з трыма езуітамі, мітрапаліт М. Рагоза, архіепіскапы: полацкі, уладзіміравалынскі, пінскі і прадстаўнік папы рымскага, а таксама тры прадстаўнікі польскага караля. Праціўнікаў уніі было ў Брэсце нямала: вялікая група праваслаўных на чале з К. Астрожскім, львоўскі і пярэмышльскі епіскапы, пасол усяленскага канстанцінопальскага патрыярха Нікіфар і александрыйскага — Кірыл.
Уніяты, каталіцкія епіскапы і каралеўскія прадстаўнікі сабраліся ў Мікалаеўскай царкве. Там, за зачыненымі дзвярыма, яны выпрацавалі тактыку адносін да сваіх праціўнікаў. Было вырашана запрасіць іх на сабор толькі ў тым выпадку, калі яны дадуць згоду не выступаць супраць уніі. Угаварыць К. Астрожскага ўзяў на сябе П. Скарга. Аднак зрабіць гэта ён не здолеў.
Перагаворы паміж прыхільнікамі і праціўнікамі уніі поспеху не мелі. Тады М. Рагоза аддаў анафеме ⁵ «адступнікаў», пазбавіў іх духоўнага сану. Ен заявіў, што царкоўныя пасады будуць аддадзены толькі тым, хто прызнае унію. Па загаду каралеўскіх прадстаўнікоў сабор хутка быў завершаны, але ўжо не ў Мікалаеўскай царкве, а ў касцёле. Там мітрапаліт і епіскапы, што пры
17
нялі новае веравызнанне, прысягнулі на вернасць папе рымскаму і сумесна адслужылі набажэнства з каталіцкім духавенствам. У канцы яго П. Скарга выступіў з прамовай «Аб адзінстве божай царквы пад адным пастырам».
На Брэсцкім царкоўным саборы не было дыскусіі паміж духавенствам, якое збіралася прыняць унію, і тым, якое ад яе адмаўлялася. Прыхільнікі уніі засядалі разам з езуітамі, асобна ад яе праціўнікаў. Па сутнасці адбыліся два саборы, якія адзін аднаго праклялі і вынеслі кожны сваю пастанову. Такім чынам, пастанова аб уніі была прынята толькі яе прыхільнікамі, а воля другога боку ўлічана не была. Поўнага аб’яднання праваслаўя і каталіцызму на саборы не адбылося. Праваслаўная царква засталася існаваць разам з уніяцкай.
Пастанову Брэсцкага сабора падтрымалі кароль і ўрад Рэчы Паспалітай. Царкоўную унію было абавязана прыняць усё праваслаўнае насельніцтва на тэрыторыі краіны. Карыстаючыся падтрымкай дзяржавы, уніяцкае духавенства захоплівала храмы, праганяла свяшчэншкаў, прысвойвала маёмасць свайго канкурэнта. Актыўныя выступленні народных мас прымусілі польскі ўрад у 1633 г. фармальна прызнаць праваслаўную царкву і дазволіць ёй легальнае існаванне. Барацьба паміж прыхільнікамі і праціўнікамі уніі скончылася толькі ў канцы XVIII ст., калі Рэч Паспалітая перастала існаваць як незалежная дзяржава.
Вось так, подкупам, падманам, тэрорам, іншымі бруднымі захадамі, Ватыкан і ўрад Рэчы Паспалітай здолелі, нарэшце, стварыць новы абрад. Ен павінен быў стаць першай прыступкай да пераводу з цягам часу ўсяго праваслаўнага насельніцтва ў каталіцызм.
РАСПАЎСЮДЖВАННЕ НОВАГА АБРАДУ
Пасля Брэсцкага сабора барацьба паміж прыхільнікамі новай веры і рупліўцамі праваслаўя працягвалася. Нярэдка яна набывала вялікае напружанне, бо распаўсюджвалася унія прымусова. У гэты час актывізуецца багаслоўская палеміка. У Вільні ў 1597 г. на польскай мове выходзіць кніга П. Скаргі «Сінод Брэсцкі і яго абарона». Крыху раней (у 1596 г.) у Кракаве праваслаўныя ў сваю абарону ананімна выдалі кнігу «Эктэзіс, альбо Кароткае апісанне спрэчак, якія дзея
18
ліся на памесным Берасцейскім саборы». У абедзвюх кнігах — у кожнай са свайго пункту гледжання — апісваўся Брэсцкі сабор 1596 г. і давалася яго ацэнка. Для абвяржэння твора П. Скаргі быў выпушчан на польскай мове палемічны трактат Хрыстафора Філалета ¹ пад назвай «Апокрысіс, або Водпаведзь па кніжкі аб саборы Берасцейскім».
Аўтар гэтай кнігі быў чалавек адукаваны, знаёмы з грэчаскай і лацінскай мовамі, знаўца Бібліі, твораў «айцоў царквы», царкоўнай гісторыі, дзяржаўнага права, сучаснай айчыннай і заходнееўрапейскай літаратуры. Напісаў «Апокрысіс...» ён па даручэнню К. Астрожскага. Кнігу сваю X. Філалет прысвяціў кароннаму гетману ² Яну Замойскаму — католіку, але даволі верацярпімаму. Прысвячэнне гэта зроблена, як сведчыў X. Філалет, для таго, каб абараніць свой твор ад «агню чалавечай злосці».
Кніга X. Філалета знішчалася езуітамі і неўзабаве стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Але праз некаторы час (у 1598 ці 1599 г.— дата, месца выдання не пазначаны) яна была перавыдадзена ўжо на тагачаснай беларускай мове. Мэта паўторнага выдання кнігі выразна сфармулявана самім аўтарам: «паказаць нашу нявіннасць, а с супраціўнага боку — злачыннасць»; галоўная ж задача «Апокрысіса...» заставалася ранейшая — абвяржэнне кніг П. Скаргі.
Аўтар «Апокрысіса...» пераканаўча даводзіць, што падрыхтоўка і правядзенне уніі спатрэбіліся рымскаму папе, езуітам і каталіцкаму духавенству не для пошуку «боскіх ісцін», а для абагачэння за кошт парафіян. Ксяндзы і уніяцкія епіскапы паказваюцца Філалетам як людзі хцівыя, амаральныя. Гэты твор сведчыць аб вялікіх літаратурных здольнасцях аўтара. Пазней (Вільня, 1599 і 1600 гг.) супраць «Апокрысіса...» X. Філалета католікі і уніяты выступілі з кнігай «Антырызіс». Аўтарам яе быў I. Пацей.
«Апокрысіс...» адыграў важную ролю ў абароне праваслаўя. У ім пераканаўча абвяргаўся адзін з дагматаў рымскакаталіцкай царквы пра вяршэнства рымскага папы. X. Філалет разумеў важнасць сваёй кнігі. Ен называў яе косцю, якою падавяцца уніяты.
Моцна хвалявалі і абуджалі віленчан, узбройвалі супраць каталіцызму і уніі пропаведзі С. Зізанія. Мітрапаліт адлучыў яго ад царквы, абвінаваціўшы ў ерасі. Але епіскапы, якія засталіся прыхільнікамі правасдаўя,
19
прызналі С. Зізанія нявінным. Каталіцкая царква актыўна змагалася супраць Сцяфана. Яшчэ ў 1595 г. у Вільні з’явілася кніжка Жаброўскага «Кукаль, які рассявае Зізаній». Але праз год С. Зізаній выдае ў Вілыіі «Казанні св. Кірыла, патрыярха іерусалімскага аб антыхрысце». Аўтар дасціпна развенчваў «святасць» рымскага папы. Кніга зрабіла моцнае ўражанне не толькі на праваслаўнае насельніцтва, але і на пэўную частку каталіцкага і таму выклікала вялікае абурэшіе фанатыкаў. У тым жа годзе ў Вілыіі з’яўляецца новы адказ католікаў на твор С. Зізанія — «Плевелы Сцяфанкі Зізаня».
У 1597 г. адбыўся судовы працэс над Нікіфарам — паслом усяленскага канстанцінопальскага патрыярха, арыштаваным на Брэсцкім саборы. Кароль у сваёй грамаце назваў яго турэцкім шпіёнам (за непрымірымыя адносіны да уніі).
Пасля смерці М. Рагозы, чалавека нерашучага, яго пераемнікам на пасадзе мітрапаліта кароль прызначыў I. Пацея, энсргічнага пашыральніка уніі. Ен адбіраў у праваслаўных епіскапаў маёнткі, пазбаўляў духоўных асоб звання і пасад, замяшчаў іх уніятамі. Улады заўсёды рашуча падтрымлівалі дзеянні мітрапаліта. Праўда, неаднаразовыя спробы I. Пацея авалодаць КіеваПячэрскай лаўрай — буйнейшым цэнтрам праваслаўя — не ўдаваліся. Затое паспяхова дзейнічаў ён у Вільні. Мітрапаліт прымусіў пакінуць Троіцкі манастыр праваслаўнае брацтва, якое ў Вільні было галоўным ворагам уніятаў, і паставіў на чале манастыра свайго паплечніка Іосіфа Руцкага. I. Пацей павёў рашучую барацьбу супраць С. Зізанія. Яго пазбавілі магчымасці весці прапаведніцкую дзейнасць.
У 1609 г. усе праваслаўныя цэрквы Вільні, за выключэннем царквы святога Духа (у СвятаДухавым манастыры ўсталявалася Троіцкае праваслаўнае брацтва), апынуліся ў руках уніятаў. Абурэнне супраць мітрапаліта было вялікае. Адзін віленчанін зрабіў замах на яго, але I. Пацей застаўся жывы.
Апрача самага непрыкрытага пасілля сродкам барацьбы мітрапаліта супраць праваслаўя была і літаратура. Вядомы яго кнігі: «Унія грэкаў з касцёлам рымскім» (1605 г.), «Гармонія ўсходняй царквы з касцёлам рымскім» (1608 г.). Творы сведчылі аб адукаванасці аўтара.
Пераемнікам 1. Пацея на мітрапалічай кафедры стаў J, Руцкі. Каб наблізіць уніяцтва да каталіцызму, ён за
20
гадаў пераабсталяваць манастыры па ўзору васіліянскіх ³ — у цэрквах заводзіліся арганы, выкідваліся іканастасы. Скардзіцца на бясчынствы і нахабства уніятаў не было куды, бо суды Рэчы Паспалітай заўсёды прымалі іх бок. Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім становішчы: парадзела духавенства; на тэрыторыі ўсёй дзяржавы некаторы час быў толькі адзін праваслаўны епіскап— Іосіф Цісароўскі ў Львове. Да яго і звярталіся за пасвячэннем праваслаўныя свяшчэннікі.
У першай трэці XVII ст. разгортваецца найбольш бурная дзейнасць Мялеція Сматрыцкага (каля 1572 г.— 1630 г.)—вядомага царкоўнага іерарха, спачатку праціўніка уніі, а потым яе прыхільніка. Мялецій (у міры — Максім) навучаўся ў Астрожскай школе, потым у езуіцкай акадэміі ў Вілыіі. Пасля сканчэнпя яе Максім слухаў лекцыі ў Лейпцыгу, Нюрнбергу і Вітэнбургу, падарожнічаў па Германіі.
У 1610 г. у Вільні пад псеўданімам Феафіл Арталог ён выдае на польскай мове палемічную працу, накіраваную супраць уніі і каталіцызму,— «Фрынас, або Плач усходняй царквы з тлумачэннем дагматаў веры». Таленавітая, напісаная з пачуццём шчырага хвалявання, кніга мела велізарны поспех у праваслаўных чытачоў.