• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       У ліку праціўнікаў уніі засталіся і асобныя прадстаўнікі вышэйшага праваслаўнага духавенства: кіевапячэрскі архімандрыт⁶ Нікіфар Тур і яго пераемнік Елісей Плецянецкі, рэктар Астрожскай акадэміі Герасім Сматрыцкі. Вылучаўся сваімі выступленнямі супраць уніі ўкраінскі манах Іаан Вышанскі.
       Трэба памятаць, што унія была ў першую чаргу з’явай палітычнай. У краіне простыя людзі — беларускія і ўкраінскія сяляне і гараджане вялі непрымірымую барацьбу супраць польскіх феадалаў і іх ідэйных памочнікаў у абарону нацыянальных і культурных традыцый. Ішла яна пад сцягам абароны веры бацькоў. Так сацыяльнакласавая барацьба ў Беларусі і на Украіне набыла рэлігійную афарбоўку. Змагаліся ўкраінцы і беларусы і за ўз’яднанне з адзінакроўнымі братамі Маскоўскай Русі.
    
                    ПАДРЫХТОЎКА I ПРАВЯДЗЕННЕ БРЭСЦКАГА САБОРА
    
                    Ватыкан і ўлады Рэчы Паспалітай надавалі вялікае значэнне ўмацаванню каталіцкай царквы ў краіне. Гэта было заканамерна. Польшчу апостальская сталіца разглядала як апорны пункт каталіцызму
    
    
    12
    
    на ўсходзе, што прызначаны адыграць рашаючую ролю ў пашырэнні «сапраўднай веры» сярод народаў Расіі. Урад быў заклапочаны ўнутраным становішчам у краіне. I ён паклікаў на дапамогу свайго вернага саюзніка — касцёл. Акрамя таго, у гэты час у Польшчы і Літве, як і ўсюды ў Еўропе, набірала моц Рэфармацыя. У такіх умовах і з’явіліся на Украіне і Беларусі езуіты — адданыя абаронцы каталіцкай веры.
       У 1564 г. слугі Ісуса абаснаваліся ў Польшчы, а пасля заключэння Люблінскай уніі каталіцкі біскуп Валяр’ян Пратасевіч запрашае іх у Вілыію (1569 г.). Галоўная мэта, з якой прыехалі езуіты ў Вялікае княства Літоўскае,— падпарадкаваць пад уладу Рыма беларусаў і ўкраінцаў. Ордэн адразу ж узяўся за справу. Ужо ў 1570 г. у Вільні адкрываецца школа (калегіум) для навучання ў ёй сыноў літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх фсадалаў, а таксама праваслаўнага духавенства і гараджан. Неўзабаве гэты калегіум быў рэарганізаваны ў акадэмію (1579 г.), у якой навучалася да 700 слухачоў. Першым яе рэктарам быў ваяўнічы езуіт Пётр Скарга (1536—1612 гг.).
       Ордэн у Рэчы Паспалітай першнаперш захапіў у свае рукі адукацыю і выхаванне моладзі, каб зрабіць з яе ваяўнічых слуг каталіцызму. У хуткім часе ўзніклі агульнаадукацыйныя бясплатныя езуіцкія школы ў многіх гарадах Беларусі: Полацку, Оршы, Нясвіжы, Брэсце, Гродна, Бабруйску, Навагрудку, Мінску, Віцебску, Слуцку, Магілёве, Слоніме. У іх кожны, незалежна ад сацыяльнага паходжання, мог атрымаць першапачатковую адукацыю. Выкладчыкаў для школ рыхтавала віленская акадэмія. У 1581 г. была створана езуіцкая калегія ў Полацку. Галоўнай мэтай, якая ставілася перад навучаннем у гэтых установах, была падрыхтоўка з ліку мясцовага насельніцтва фанатычных католікаў, адданых польскай дзяржаве. Выхаванцы пагардліва і зняважліва ставіліся да ўсяго няпольскага і некаталіцкага і гатовы былі актыўна змагацца за далейшае распаўсюджванне на сваёй радзіме каталіцызму і польскай мовы. Але, як і раней, прапаганда гэтага веравызнання не мсла поспехаў у асяроддзі шырокіх народных мас Беларусі і Украіны. Спатрэбіліся рашучыя захады да паступовага іх акаталічвання праз царкоўную унію.
       Асабліва вялікую ролю ў падрыхтоўцы уніі адыграў духоўнік польскага караля Сігізмунда III П. Скарга, цайбольці відны дзеяч ордэна езуітаў у Рэчы Паспаль
    
    13
    
    тай. У сваіх пропаведзях ён палымяна выступаў супраць смуты ў дзяржаве і бачыў выйсце ў падпарадкаванні свецкіх феадалаў духоўным, а караля — рымскаму папе.
       Раней езуіт вельмі дапамог польскаму каралю Стэфану Баторыю ў яго захопніцкай вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Хітры і спрытны палітык, ён здолеў угаварыць найбуйнейшых польскіх і літоўскіх магнатаў дапамагчы манарху. Дарэчы, і самі езуіты на чале з П. Скаргай прымалі актыўны ўдзел у вайне ў якасці капеланаў '. Яны арганізоўвалі шпіянаж, падтрымлівалі ў салдат ваяўнічы дух.
       Пасля заканчэння вайны слугі Ісуса пачалі настойліва навязваць царкоўную унію беларусам і ўкраінцам. Так пытанні рэлігіі ў канцы XVI ст. набылі востры палітычны характар. Яны апынуліся ў цэнтры ўвагі грамадскай думкі і царкоўнарэлігійнай палемічнай публіцыстыкі.
       Знаходзячыся ў Вільні ў час актыўнай падрыхтоўкі уніі, П. Скарга ў 1577 г. выпусціў на польскай мове багаслоўскі трактат «Аб адзінстве царквы божай і аб грэчаскім ад гэтага адзінства адступленні...». Кніга была напісана па загаду галавы польскіх езуітаў Суньера і прысвечана князю К Астрожскаму. Езуіты і нават папа рымскі надавалі вялікае значэнне прыцягненню на свой бок гэтага багатага і ўплывовага феадала. У 1590 г. П. Скарга перавыдаў кнігу, якая ідэалагічна падрыхтоўвала Брэсцкую царкоўную унію. На гэты раз аўтар прысвяціў яе каралю СігізмундуАўгусту.
       Першыя дзве часткі кнігі — багаслоўскае і гістарычнае даследаванне аб падзеле хрысціянскай царквы на рымскакаталіцкую і грэкаправаслаўную. Найбольш важнай у тагачаснай рэлігійнай барацьбе была трэцяя частка кнігі. У ёй аўтар праўдзіва паказваў заняпад праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Пры гэтым ён ставіў перад сабой мэту — давесці, што каталіцызм мае бясспрэчныя перавагі над усімі іншымі веравызнаннямі. Езуіт робіць вывад: у праваслаўнай царквы ёсць адзіны спосаб паправіць сваё становішча — заключыць унію з Рымам. Ажыццявіць яе можна пры трох умовах: 1) каб мітрапаліт кіеўскі прымаў блаславенне (г. зн., пасвячаўся і прызначаўся) ад папы, а не ад патрыярха; 2) каб усе прыхільнікі праваслаўя пагадзіліся з дагматамі рымскай царквы; 3) каб прызналі вярхоўную ўладу Рыма як «апостальскай сталіцы» хрысціянскага свету.
       I ў той жа час царкоўныя абрады пакідаліся без
    
    14
    
    змен, мова набажэнства заставалася славянскай. Распаўсюджваць унію П. Скарга раіў прымусова: за ўпартае нежаданне змяніць веру—пазбаўляць духавенства і парафіян розных матэрыяльных выгод.
       Езуіты рабілі ўсё магчымае, каб схіліць на свой бок праваслаўнае духавенства, галоўным чынам вышэйшае. Вельмі многа намаганняў і сілы паклалі яны і на тое, каб на чале праваслаўнай царквы Украіны і Беларусі былі пастаўлены іх патаемныя агенты. Свайго яны дабіліся. Мітрапаліт М. Рагоза і патрыяршы экзарх К'. Цярлецкі былі цесна звязаны з ордэнам Ісуса.
       Так паступова склаліся аб’ектыўныя і суб’ектыўныя ўмовы, пры якіх большасць вышэйшых праваслаўных іерархаў на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны па розных прычынах былі схільныя да уніі праваслаўнай царквы з каталіцкай. Першымі выказалі намер прыняць унію львоўскі епіскап Г. Балабан і патрыяршы экзарх К. Цярлецкі. Удвух яны (хоць знаходзіліся ў варожых адносінах паміж сабой) пераконвалі мітрапаліта склікаць сабор духавенства без удзелу парафіян для абмеркавання шляхоў ліквідацыі непарадкаў у праваслаўнай царкве.
       У пачатку 1593 г. на Уладзімірскую і Брэсцкую кафедры прызначаецца выхаванец Кракаўскай езуіцкай калегіі, сенатар, былы католік, потым кальвініст і, нарэшце, праваслаўны Адам Пацей. Мітрапаліт М. Рагоза, уступіўшы настойлівым патрабаванням езуітаў, пасвяціў яго ў сан епіскапа пад імем Іпація. Разам з К. Цярлецкім і Г. Балабанам, з якімі ён хутка сышоўся, Іпацій стаў адданым прыхільнікам уніі.
       Актывізавалі дзеянні і праціўнікі уніі. К. Астрожскі заклікаў праваслаўных цвёрда трымацца сваёй веры. Пачаліся хваляванні беларускага і ўкраінскага насельніцтва. Настаўнік брацкай школы ў Вільні Сцяфан Зізаній (туды ён пераехаў са Львова) напісаў супраць уніі палемічны твор «Кніжыца на рымскі касцёл». У сваіх пропаведзях ён выкрываў бяздзейнасць, нерашучасць М. Рагозы.
       У адказ езуіты пачалі адкрыта весці шырокую прапаганду уніі. Але арганізацыйная падрыхтоўка яе ішла пакуль што патаемна. Непрыязнасць да уніі і актыўны пратэст супраць яе насельніцтва перашкаджалі праваслаўным іерархам не тоячыся афіцыйна прызнаць яе. Мітрапаліт і епіскапы баяліся, што адкрытае ўхваленне уніі можа ўзняць беларусаў і ўкраінцаў на паўстанне.
    
    15
    
        I ўсё ж, калі наступіў час рашучых дзеянняў, езуіты пачалі настойваць на адкрытым абвяшчэнні уніі М. Рагозай, К. Цярлецкім і праваслаўнымі епіскапамі. Ад імя польскага караля яны запэўнівалі ўсіх іх ураўняць у правах і прывілеях з каталіцкім духавенствам. Уніяцкай шляхце езуіты абяцалі прадаставіць магчымасць займаць дзяржаўныя пасады нараўне з каталіцкай, а мяшчанамуніятам дэкларавалі роўныя з мяшчанамікатолікамі правы.
        У 1591 г. найбольш высокапастаўленыя іерархі праваслаўнай царквы з’ехаліся ў Брэст і вырашылі адмовіцца ад падпарадкавання канстанцінопальскаму патрыярху. Кароль адобрыў гэта рашэнне і зразумеў яго як імкненне праваслаўных епіскапаў прызнаць уладу папы. У 1593 г. колькасць прыхільнікаў змовы павялічылася. Афіцыйна выказаўся за унію з рымскай царквой мітрапаліт М. Рагоза. К. Цярлецкі і I. Пацей у канцы 1594 г. накіравалі польскаму каралю грамату, у якой выказалі сваю згоду заключыць унію. Гэты дакумент падпісалі мітрапаліт і пяць епіскапаў.
        15 чэрвеня 1595 г. у Брэсце адбыўся збор епіскапаў, якія падпісалі ліст рымскаму папе з просьбай далучыць іх да каталіцкай царквы. He сумняваючыся ў поспеху, Сігізмунд III у верасні 1595 г. выдаў універсал ², паводле якога праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай аб’яўлялася злучанай з каталіцкай. 26 верасня таго ж года пры пасрэдніцтве П. Скаргі епіскапы К. Цярлецкі і I. Пацей атрымалі ад караля грошы на падарожжа ў Рым. У хуткім часе яны ўжо былі ў апостальскай сталіцы з саборнай граматай заходнсрускага (украінскага і беларускага) праваслаўнага духавенства Рэчы Паспалітай да папы. Паслы выказалі сваю пакорнасць Рыму і прысягнулі Кліменту VIII, прынялі ўсе каталіцкія догматы і пакінулі без змен толькі праваслаўныя абрады.
        Папа з радасцю прыняў паслоў. Ен блаславіў унію ў асобе К. Цярлецкага і I. Пацея, якія дзейнічалі, паводле іх слоў, ад імя ўсяго праваслаўнага духавенства Рэчы Паспалітай, і выдаў адпаведную булу³. Па загаду пантыфіка ⁴ быў адліты памятны медаль. На ім былі паказаны Клімент VIII і чалавек, які схіліўся перад папай. Гэта сімвалізавала праваслаўную царкву Рэчы Паспалітай. На медалі былі выбіты словы «Ruthenis receptis» (На прыняцце русінаў).
       Так была абвешчана унія паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой Рэчы Паспалітай. Пазней Клімент