• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       Вядома, што ў музеі сабрана багатая калекцыя ўкраінскага жывапісу і іншых культурных помнікаў. Але гэтым музей абавязаны не А. Шаптыцкаму, а дырэктару музея прафесару I. Свянціцкаму і яго паплечнікам. Грашовыя сродкі на ўтрыманне музея і службоўцаў былі мізэрныя. I. Свянціцкі два разы пабываў у СССР. Ен захапляўся бурным развіццём навукі і мастацтва Савецкай Украіны. Прафесар, сумленны вучоны марыў аб шырокім развіцці культуры ў Заходняй Украіне.
       На самай справе для мітрапаліта ўся гэтая культурніцкая дзейнасць была толькі тактычным ходам, толькі сродкам набыцця папулярнасці. Верны абаронца інтарэсаў свайго класа, ён прыкладаў усе намаганні, каб стрымліваць рэвалюцыйны рух народных мас, адцягнуць іх увагу ад барацьбы за сваё вызваленне. Спрытны дэмагог, мітрапаліт прапагандаваў нацыяналістычныя ідэі, заклікаў да экспансіі на Усход. Яго марай было
    
    2*
    
    35
    
    стварыць «самасційную Украіну» і перавесці праваслаўных у лона рымскакаталіцкай царквы.
       Як спрытны палітык, ён ужо ў 1905 г. прадказваў непазбежнасць рэвалюцыі ў Расіі. Выконваючы сакрэтны загад Пія X, А. Шаптыцкі робіць спробы ўстанавіць сувязь з найбольш аўтарытэтным рускім праваслаўным духавенствам, асабліва епіскапамі, пераканаць іх, што толькі з дапамогай каталіцкай царквы дзяржаўная ўлада зможа стрымаць і задушыць разбуральныя сілы рэвалюцыі. Ен ніколі не забываўся аб распаўсюджванні уніі на тэрыторыі Расійскай імперыі.
       17 красавіка 1905 г. царом быў падпісаны «Найвысачэйшы ўказ аб умацаванні асноў верацярпімасці». Услед за ім з’явілася «Найвысачэйшае зацверджанае 17 красавіка палажэнне Камітэта міністраў аб умацаванні асноў верацярпімасці».
       Памятаючы пра гэтыя ўрадавыя дакументы, А. Шаптыцкі інкогніта неадпаразова наведваў Расію, дзе займаўся стварэннем не толькі ўкраінскай, але і «рускай уніяцкай царквы». У час паездак ён завербаваў некаторых праваслаўных свяшчэннікаў (у іх ліку Уладзіміра Абрыкосава) і некалькіх прадстаўніц арыстакратычных колаў. Аб сваіх поспехах А. Шаптыцкі інфармаваў Пія X. Пры гэтым мітрапаліт выклаў папе свой план: у «дзень X» (так умоўна называлі ў Ватыкане дзень падзення царскага самаўладства ў Расіі і ўстанаўлення буржуазнай рэспублікі) арганізаваная ім, А. Шаптыцкім, руская уніяцкая царква будзе легалізавана ў форме рускіх экзархатаў і ўкраінскага патрыярхату ў Кіеве.
       Пій X быў задаволены дакладам мітрапаліта і вусна даў яму паўнамоцтвы на стварэнне адпаведных царкоўных устаноў. У Ватыкане А. Шаптыцкі атрымаў сакрэтны дакумент, у якім зафіксоўваліся яго паўнамоцтвы ў межах Расіі. Папа паведаміў галаве уніяцкай царквы аб падрыхтоўцы некаторых еўрапейскіх краін да вайны з Расіяй і ўдакладніў планы пашырэння уніі на яе тэрыторыі. Ажыццяўленню гэтых задум поўнасцю спачуваў і імператар ФранцІосіф. У спецыяльным мемарандуме, які быў прадстаўлены імператару 15 жніўня 1914 г. праз міністэрства замежных спраў, А. Шаптыцкі развіў і абгрунтаваў гэтыя ідэі. Мітрапаліт актыўна падтрымліваў агрэсіўныя планы АўстраВенгрыі аб далучэнні да Галіцыі астатняй Украіны.
       Мітрапаліт даўно ўжо шырока разгарнуў падрыхтоўку уніяцкага кліру да вайны з Расіяй. У першую чар
    
    36
    
    гу ён павёў барацьбу супрань русафільскіх настрояў. Перад уніяцкім духавенствам ставілася задача выхавання моладзі ў духу ваяўнічага каталіцызму і нянавісці да рэвалюцыііна настроенага народа, распальвання рэлігійнага фанатызму. ГІа ўказанню Л. Шаптыцкага былі створаны шматлікія жаночыя уніяцкія арганізацыі: «сясцёрстудытак», «святога Іасафата» (Кунцэвіча), «прасвятога сямейства», «міраносіц» і іншыя.
       3 блаславення уніяцкага мітрапаліта ўкраінскія буржуазныя нацыяналісты ў 1913 г. стварылі шырока разгалінаваную па ўсёй Галіцыі вайсковую арганізацыю нацыяналістычна настроенай моладзі — «Украінскія січавыя стральцы» (УСС). Так яшчэ да першай сусветнай вайны А. Шаптыцкі збірае вакол сябе розных авантурыстаў з мэтай распаўсюджвання ў Расіі каталіцызму.
       Клапаціўся мітрапаліт аб падрыхтоўцы каталіцкіх місіянераў і шпіёнаў. За кошт уніяцкай царквы ён накіроўвае найбольш здольных «січавікоў» у каталіцкія універсітэты Інсбрука, Вены, Рыма. Місіянераў у строгім сакрэце рыхтавалі таксама і львоўская духоўная семінарыя, манастыры ў Галіцыі. Засылка на Украіну і ў рускія губерпі сваіх «місіянераў» дала магчымасць А. Шаптыцкаму напярэдадні першай сусветнай вайны стварыць сетку рэзідэнтаў, якія збіралі інфармацыю пра ўсё, што там адбывалася.
       Мітрапаліт наведаў краіны, дзе жылі ўкраінцы, што раней пакінулі радзіму ў пошуках работы,— Германію, Данію, Канаду, а таксама уніяцкія епіскапіі ў Букавіне і Закарпацці. Рабіў ён паездкі і ў Расію (па заданню Ватыкана і аўстрыйскага генштаба), інструктаваў рэзідэнтаў. На чале сваёй агентуры А. Шаптыцкі паставіў езуіта Вярцінскага; праўда, у хуткім часе руская контрразведка выкрыла яго як нямецкага шпіёна. Для атрымання разведвальных матэрыялаў мітрапаліт заводзіць сувязі з арыстакратамі, прыдворнымі (напрыклад, з князямі Абаленскімі).
       У царскай Расіі дзейнасць уніятаў была забаронена. 3 гэтай прычыны ўладыка дабіваўся дазволу ўрада на адкрыццё хоць бы аднаго прыходу. Ен здолеў у Пецярбургу зацікавіць асобы, якія належалі да ўплывовых колаў. 3 іх дапамогай ён гэты дазвол атрымаў. Паблізу сталіцы была пабудавана першая уніяцкая капліца. Яе настаяцелем стаў былы праваслаўпы свяшчэннік Дзейбнер, які меў некаторы поспех у справе павелічэння сваёй паствы, агітуючы за пераход ва уніяцкую веру пецяр
    
    37
    
    бургскіх арыстакратаў. Капліца стала цэнтрам, у якім Дзейбнер збіраў каштоўную шпіёнскую інфармацыю. Уважліва і клапатліва А. Шаптыцкі інструктаваў свайго рэзідэнта.
       Найбольш актыўным шпіёнам уніятаў у Расіі быў свяшчэннік Леанід Фёдараў, які стварыў шырокую разведвальную сетку. Сярод завербаваных ім агентаў у Пецярбургу былі блізкія да царскага двара арыстакраткі. Самымі дзейнымі супрацоўнікамі мітрапаліта былі княгіня Валконская, двое яе сыноў, княгіня Наталля Ушакова, манашкі патаемнага манастыра ордэна дамініканак⁵ у Маскве і яго ігумення Абрыкосава, яе былы муж — свяшчэннік Уладзімір Абрыкосаў. Н. Ушакова, напрыклад, па заданню А. Шаптыцкага сустракалася ў Рыме з папай.
       Галоўнай жа даверанай асобай А. Шаптыцкага ў Расіі быў энергічны і спрытны Л. Фёдараў, які займаўся збіраннем інфармацыі для аўстрыйскай разведкі. Каштоўныя звесткі Л. Фёдараву перадавалі прыбліжоныя царыцы. 3 ім, напрыклад, патаемна супрацоўнічала фрэйліна Юлія Данзас. Яна шмат чаго ведала пра царскую сям’ю, была дасведчана аб махлярстве міністраў, прыгодах Распуціна.
       Калі І жніўня 1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі, А. Шаптыцкі выпусціў адозву, у якой заклікаў украінцаў «аддаць усе свае матэрыяльныя і маральныя сілы» на вайну за перамогу Германіі над Расіяй. «...Святаюрскі будынак,— пісаў Я Галан,— робіцца адным з аддзелаў нямецкага генералыіага штаба. Тут за таўшчэзнымі сценамі праводзіцца карпатлівая работа: устанаўліваюцца маршруты для будучых місіянераўканквістадораў; тут дэталёва абмяркоўваюцца захады для разлажэння рускага тылу; тут дзень і ноч ідзе падрыхтоўка для нанясення смяротнага ўдару праваслаўнан царкве»⁶. I адначасова «над усім гэтым дамінуе адна ідэя, якая даўно ўжо выпрацавана і самым дэталёвым чынам прадумана ва ўрадавых кабінетах Ватыкана, Берліна і Вены: Шаптыцкі ў ролі уніяцкага экзарха ўсёй Украіны і ўсёй Расіі, ад Збруча да Уладзівастока»⁷. Мітрапаліт акрапіў «святою вадой» сцяг украінскіх січавых стральцоў і блаславіў іх на смерць за аўстрыйскага імператара і папу рымскага.
       Аўстравенгерская армія пад націскам рускіх войск панічна адступала. У жніўні 1914 г. яна здала Львоў.
       Руская контрразведка добра ведала А. Шаптыцкага
    
    38
    
    як замежнага шпіёна. Камандаванне сачыла за яго захадамі, актыўнасць якіх усё ўзрастала. Каб пакласці канец падрыўной дзейнасці мітрапаліта, у яго рэзідэнцыі быў зроблен вобыск, a 19 верасня першаіерарха вывезлі са Львова ў Кіеў у салонвагоне. Яго суправаджалі духоўнік, рэктар уніяцкай семінарыі Бацян, асабісты сакратар манах Іосіф Гродскі і слуга. Уладкаваўся «святы айцец» у лепшай гасцініцы горада.
       У Кіеве ён павінен быў адбываць «ссылку». Тым не менш мітрапалітшпіён патаемна працаваў над пашырэннем каталіцызму і уніі. А. Шаптыцкага перавозяць у Курск, затым Суздаль і, нарэшце, у Яраслаўль. Але і там ён не пакідаў спроб арганізаваць уніяцкія прыходы. Усе гэтыя гады А. Шаптыцкі, якога папа і уніяцкія дзеячы імкнуліся выдаць за пакутніка, жыве ў фешэнебельных кватэрах без якоганебудзь зняволення. На ўтрыманне гэтага «пакутніка» царскі ўрад _ асігнаваў 4 тысячы рублёў у год — суму, якую атрымлівалі епіскапы ў Расіі ў якасці гадавога «жалавання».
       Тым часам у Львове былі знойдзены дакументы, якія выкрывалі мітрапаліта як аўстрыйскага шпіёна. Царскі ўрад даў зразумець Ватыкану, што яго клопаты аб дазволе А. Шаптыцкаму выехаць у Рым або якуюнебудзь нейтральную дзяржаву не будуць задаволены. Уніяцкі першаіерарх на працягу ўсяго часу «ссылкі» трымаў цесную сувязь са сваім памагатым Л. Фёдаравым. Апошпяга А. Шаптыцкі разлічваў прызначыць экзархам рускакаталіцкай царквы на выпадак падзення самадзяржаўя і ўсталявання ў Расіі буржуазнай рэспублікі.
       Пасля лютаўскай рэвалюцыі Ватыкан прызнаў Часовы ўрад. Папская курыя разлічвала, што ў Расіі будзе ўстаноўлена буржуазная рэспубліка, а з падзеннем царызму ўплыў праваслаўнай царквы будзе аслаблены j таму адкрыецца шырокая магчымасць для каталіцкай прапаганды ў краіне і для ажыццяўлення уніі цэркваў.
       Часовы ўрад вызваляе А. Шаптыцкага з «ссылкі» (8 сакавіка 1917 г.) і дазваляе пакінуць Расію (1 красавіка). Але мітрапаліт не спяшаецца вяртацца ў Львоў. Ен лічыць за неабходнае легалізаваць рускакаталіцкую і ўкраінскакаталіцкую цэрквы ў Расіі. А. Шаптыцкі прыязджае ў Петраград. Там ён сустракаецца спачатку са сваім нелегальным экзархам Бацяном, а потым з Л. Фёдаравым, каталіцкім мітрапалітам у сталіцы баронам Э. Ропам, каталіцкім епіскапам Цепляком і ксяндзом Буткевічам. Нягледзячы на тое, што прыхіль
    
    39
    
    нікаў тайна створанай рускакаталіцкай царквы было вельмі мала, А. ІІІаптыцкі вядзе перагаворы з Часовым урадам аб прызнанні яе і легалізацыі. Буржуазны ўрад згаджаецца даць ёй правы на існаванне ў межах Расіі. Даўні план апостальскай сталіцы аб стварэнні рускакаталіцкай царквы, хоць і з вельмі невялікай колькасцю веруючых, пачынае ажыццяўляцца.