Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
Ідэя уніі, а потым і яе распаўсюджванне належала Ватыкану. Праводзілася яна пры актыўнай падтрымцы кіруючых колаў Рэчы ГІаспалітай. Беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву, падпаўшаму ў выніку Люблінскай уніі пад уладу польскіх феадалаў, Брэсцкая царкоўная змова была навязана гвалтоўна.
Правядзенне уніі, такім чынам, з’яўлялася адным з найважнейшых напрамкаў усходняй палітыкі Ватыкана. Яе актыўна падтрымлівалі езуіты — галоўная сіла і апора апостальскай сталіцы. Ватыкан у той час адкрыта намагаўся аб’яднаць хрысціянства, утварыць з яго адно цэлае на чале з каталіцкай царквой. Папы рымскія здаўна імкнуліся падпарадкаваць сабе ідэйна і палітычна як мага больш народаў. Яны заўсёды марылі стаць
7
на чале «цывілізаванага свету», «духоўнымі айцамі» чалавецтва.
Поўнасцю падтрымліваючы царкоўную унію, урад Рэчы Паспалітай меў свае планы — праз яе дабіцца паланізацыі беларускай і ўкраінскай народнасцей для замацавання свайго палітычнага панавання ў гэтых рэгіёнах.
Паводле планаў езуітаў, насельніцтва гэтых зямель павінна быць акаталічана, і таму гвалтоўны перавод карэнных жыхароў у гэтае веравызнанне распачаўся адразу пасля заключэння Люблінскай уніі. Але такая жорсткая палітыка поспеху не мела. Больш таго: яна сустрэла моцнае супраціўленне простага люду.
Апостальская сталіца і яе адданыя паслугачы — езуіты, а таксама ўрад Рэчы Паспалітай сталі супольнікамі ў навязванні Беларусі і Украіне Брэсцкай царкоўнай уніі. Польскія фсадалы, у інтарэсах якіх яна праводзілася, былі ўпэўнены, што гэта дапаможа ім замацаваць сваё панаванне над карэнным насельніцтвам Беларусі і Украіны, стрымаць іх антыфеадальную барацьбу. Вялікія надзеі ўскладаліся на унію і з разлікам на тое, што яна будзе спрыяць паслабленню і нават разрыву рэлігійных сувязей мясцовага насельніцтва з адзінаверцамі ў Маскоўскай дзяржаве. Кіруючыя колы Рэчы Паспалітай лічылі, што гэта аддаліць беларусаў і ўкраінцаў ад рускіх, ад якіх яны чакалі вызвалення (нельга забываць, што ў той час рэлігія была пануючай ідэалогіяй).
Ажыццяўленню планаў Ватыкана і польскага ўрада спрыяла і пазіцыя, якую займала праваслаўнае духавенства, асабліва вышэйшае. Яго прадстаўнікі, як на першы погляд гэта ні дзіўна, разам з езуітамі былі ініцыятарамі і асноўнымі праваднікамі уніі.
Праваслаўныя іерархі ў Рэчы Паспалітай больш за ўсё клапаціліся аб умацаванні свайго становішча; яны імкнуліся да таго, каб ураўняцца ў палітычных правах з вярхамі каталіцкага духавенства.
Пасля Люблінскай уніі праваслаўная царква ў Беларусі і на Украіне была ў стане цяжкага заняпаду. Кароль, урад Рэчы Паспалітай у лепшым выпадку былі абыякавымі да яе, найчасцей жа ставіліся варожа.
Прызначэнне на вышэйшыя пасады праваслаўнай царквы поўнасцю залежала ад волі манарха. Іх атрымлівалі людзі, якія здолелі выслужыцца перад каралём асабіста або перад дзяржавай. Ніхто не клапаціўся, каб чалавек, прызначаны на епіскапскую кафедру або ігуме
8
нам ¹ манастыра, адпавядаў у маральных адносінах высокім афіцыйным і заканадаўчым патрабаванням царкоўнага статута, меў адпаведную адукацыю. Сярод высокіх праваслаўных іерархаў не часта сустракаліся падзвіжнікі ад веры. Звычайна гэта былі людзі, прагныя да багацця, бессаромныя рабаўнікі сялян і гараджан, прайдзісветы і грабіцелі царкоўных маёнткаў сваіх калег і суседзяўшляхцічаў. Часта гэта былі людзі з невысокімі маральнымі якасцямі, распуснікі, дваяжэнцы і нават траяжэнцы, заклапочаныя не ў поспехах рэлігіі, a толькі ў павелічэнні сваіх асабістых багаццяў. Такім, напрыклад, быў мнагажэнец мітрапаліт кіеўскі — першая асоба сярод праваслаўнага духавенства Рэчы Паспалітай — Анісіфор Дзевачка. I гэта ў той час, як пасаду нават епіскапа ці ігумена манастыра меў права займаць толькі манах. Быў выпадак, калі кароль Стэфан Баторый прызначыў на праваслаўную епіскапскую кафедру католіка. Часам адну і тую ж царкоўную пасаду адначасова атрымлівалі дзве асобы, і паміж імі пачыналася барацьба, нярэдка ўзброеная. Нядзіўна, што царкоўная дысцыпліна была крайне аслаблена, моцна адчуваўся заняпад адукацыі ў асяроддзі духавенства. У справы царквы былі вымушаны ўмешвацца асобы, якія не належалі да духавенства. Сярод прадстаўнікоў свецкага праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны сустракаліся асобы, якія з’яўляліся членамі магутных, высокапастаўленых феадальных родаў. Перад Люблінскай уніяй і неўзабаве пасля яе гэтыя кланы моцна дапамаглі царкве. Але ў той самы час яна ўзмацнілася і з боку так званага сярэдняга саслоўя — рамеснікаў, гандляроў, якія жылі ў гарадах і аб’ядноўваліся ў брацтвы. Апошнія вялі барацьбу за сваю нацыянальную культуру, праваслаўную веру супраць магутных ворагаў — польскіх духоўных і свецкіх феадалаў, якіх падтрымлівала дзяржава. Брацтвы не толькі абаранялі правы царквы перад урадам, сачылі за выкарыстаннем і захаваннем царкоўнай маёмасці, але і пратэставалі супраць злоўжыванняў духавенства, у тым ліку і высокапастаўленага.
Такое ўмяшанне параджала незадавальненне ў большасці вышэйшых праваслаўных іерархаў. Яны пастаянна вышуквалі сродкі пазбавіцца ад апекі брацтваў і нярэдка вялі з імі зацятую барацьбу. Гэта была адна з грунтоўных прычын, чаму многія епіскапы без значных ваганняў прызналі мэтазгоднасць уніі.
Некаторыя беларускія і ўкраінскія епіскапіі² мелі ве
9
лізарныя зямельныя багацці. Так, Уладзімірская, што на Валыні, валодала ўмацаваным замкам у горадзе Уладзіміры і некалькімі маёнткамі. Апрача гэтага ёй належалі: мястэчка Квасаў, шаснаццаць паселішчаў у Луцкім і Уладзімірскім паветах, Купетаўская воласць з мястэчкам Азарычы, адзінаццаць іншых паселішчаў і рыбных лоўляў, востраў Валаслаўль на рацэ Лузе, на якім знаходзіўся манастыр святога Ануфрыя.
Вялікія зямельныя багацці мелі Луцкая і Астрожская епіскапіі: чатыры мястэчкі, з іх два (Харлуп і Жабча) мелі надзейныя замкі з гарматамі і гакоўніцамі³, трыццаць чатыры паселішчы ў Луцкім і Уладзімірскім паветах. Наогул епіскапскія рэзідэнцыі былі добра ўмацаваны і ўзброены. I гэта нядзіўна, бо іх гаспадарам трэба было заўсёды дбаць пра абарону сваіх уладанняў ад свецкіх, асабліва польскіх феадалаў.
У 1589 г. у Маскве быў створаны ўласны патрыярхат. Патрыярхам усея Русі стаў маскоўскі мітрапаліт Іаў. Для пасвячэння яго ў сан у Маскву прыбыў канстанцінопальскі патрыярх Іерамія. Гэтыя падзеі падштурхнулі езуітаў і польскага караля Сігізмунда III да больш рашучай і хуткай падрыхтоўкі уніі для беларусаў і ўкраінцаў.
Вяртаючыся з Масквы на радзіму, Іерамія ў 1589 г. наведаў Рэч Паспалітую. Веруючыя міране падавалі яму скаргі на разбэшчаных і нядбайных епіскапаў. Па просьбе князя К. Астрожскага Іерамія ўзяўся навесці парадак у царкоўных справах. Сігізмунд III пры садзейнічанні К. Астрожскага выдаў патрыярху грамату, паводле якой яму былі падпарадкаваны ўсе справы і асобы праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Карыстаючыся гэтым правам, уладыка пазбавіў царкоўных кафедр усіх жанатых епіскапаў, а таксама мітрапаліта кіеўскага. Канстанцінопальскі патрыярх устанавіў строгі парадак замяшчэння епіскапскіх кафедр толькі манахамі, даў вялікія правы брацтвам, пасвяціў мінскага мітрапаліта Міхаіла Рагозу ў сан мітрапаліта кіеўскага (па прадстаўленню і дамаганню ўрада).
Але новы мітрапаліт не атрымаў усёй паўнаты ўлады над праваслаўнай царквой у Рэчы Паспалітай. Поруч з ім Іерамія паставіў над праваслаўным духавенствам свайго экзарха (намесніка). Ім стаў луцкі епіскап Кірыл Цярлецкі, які атрымаў права нагляду і суда над праваслаўнымі свяшчэннікамі, а таксама звяржэння епіскапаў. Гэта выклікала незадавальненне ў М. Рагозы.
10
Гісторык С. М. Салаўёў наступным чынам характарызаваў К. Цярлецкага: гэта быў «разумны, адукаваны, спрытны і дзейны, здольны кіраваць епархіяй на тагачасных умовах, але далёка не здольны быць вартым епіскапскага сану»⁴ (маецца на ўвазе нізкі маральны воблік К. Цярлецкага). Прагны да багацця, ён разлічваў, прыняўшы унію, павялічыць свае ўладанні. К. Цярлецкі вёў бясконцыя судовыя справы, часта рабіў узброеныя наезды на маёнткі сваіх праціўнікаў, разбураў вёскі, a для гэтага амаль заўсёды знаходзіўся сярод сваіх гайдукоўграбежнікаў — адным словам, ён вёў спосаб жыцця, яўна супрацьпаказаны высокай духоўнай асобе і больш уласцівы тагачасным магнатам. Мітрапаліт М. Рагоза называў яго «райскім змеем» і «каварнай лісой».
Ідэю уніі ахвотна падтрымалі буйныя царкоўныя дзеячы Вялікага княства Літоўскага. Яны намагаліся ўмацаваць свае саслоўныя, палітычныя і эканамічныя пазіцыі, прыраўняцца ў правах да іерархаў каталіцкай царквы ў дзяржаве. Адразу прынялі праграму уніі і сталі яе зачыншчыкамі: епіскап львоўскі Гедэон Балабан, пінскі Лявонцій, луцкі Кірыл Цярлецкі, брэсцкі Іпацій Пацей, холмскі Дыянісій і мітрапаліт кіеўскі Міхаіл Рагоза. Гэта было вельмі важна для езуітаў — натхніцеляў і сапраўдных арганізатараў уніі. Яны лічылі патрэбным распаўсюджваць всрсію, што ініцыятыва змовы ідзе ад вышэйшага праваслаўнага духавенства.
Падтрымала ідэю уніі і значная частка праваслаўных свецкіх феадалаў Беларусі і Украіны (праўда, яны ііайчасцей пераходзілі непасрэдна з праваслаўя ў каталіцызм). Гэта давала ім магчымасць разам з польскімі магнатамі займаць у Рэчы Паспалітай высокія дзяржаўныя пасады і аб’яднанымі намаганнямі весці сумесную барацьбу супраць народнага руху. Такога роду пазіцыю У. I. Ленін характарызаваў наступным чыпам: «Гісторыя вучыць, што пануючыя класы заўсёды ахвяроўвалі ўсім, абсалютна ўсім: рэлігіяй, свабодай, радзімай, калі справа ішла аб падаўленні рэвалюцыйнага руху прыгнечаных класаў»⁵.
Супраць уніі асабліва актыўна выступілі прыгонныя сяляне, украінскія казакі, простае насельніцтва гарадоў Беларусі і Украіны, частка дробнай праваслаўнай шляхты, нізавое праваслаўнае духавенства. Толькі невялікая частка буйных украінскіх і беларускіх фсадалаў засталася ў старой веры і вяла барацьбу супраць уплыву каталіцызму і насаджэння уніі. Немалую ролю тут адыгры
11
вала фанатычнасць у адносінах да праваслаўнаГі веры некаторых магнатаў. Такім, напрыклад, быў адзін з буйнейшых украінскабеларускіх абшарнікаў князь К. Астрожскі (1527—1608 гг.), які карыстаўся значным уплывам у Вялікім княстве Літоўскім. Стараста УладзіміраВалынскі, маршалак Валынскай зямлі, ваявода Кіеўскі — чалавек шырока адукаваны для свайго часу, ён быў віднейшым апекуном асветы ў Беларусі і на Украіне. Скарбы яго былі сапраўды незлічоныя. Уладанні К. Астрожскага (25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак) знаходзіліся на Валыні, у Падоллі, Галіцыі. Яны штогод давалі прыбытку больш за 1 мільён злотых. Вялікае багацце давала яму магчымасць пашыраць асвету ў краі пры дапамозе друкавання кніг, апякунства над вучонымі і людзьмі культуры, адкрыцця школ. Пры ўсім гэтым К. Астрожскі быў жорсткім эксплуататарам падуладных яму прыгонных сялян, гарадскіх жыхароў. Ен непрымірыма варожа ставіўся да антыфеадалыіых народных выступленняў, удзельнічаў у падаўленні сялянскаказацкага паўстання С. Налівайкі.