Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
У той час Ю. Пілсудскі карыстаўся поўнай падтрымкай Ватыкана. Палітыка папства паранейшаму была накіравана на каталізацыю Расіі. Але ў ёй з’явілася і новая рыса — барацьба супраць камунізму і яго ўплыву. Выстаўленне на першы план Ю. Пілсудскага не было чымсьці выпадковым. Махровы рэакцыянер, ён быў апантаны ідэяй адраджэння Польшчы ў межах ад Балтыйскага да Чорнага мора, Польшчы, у якую ўваходзілі б Украіна, Беларусь і Прыбалтыка. Нямецкія акупанты зрабілі Ю. Пілсудскага дыктатарам. Поўную згоду на гэта далі польскія памешчыкі і буржуазія. Бліжэйшым памочнікам Ю. Пілсудскага стаў генерал Станіслаў Шаптыцкі, родны брат мітрапаліта.
44
Цяпер свае надзеі на стварэнне уніяцкага патрыярхата на Украіне А. Шаптыцкі ўжо звязвае з паходам белапалякаў. Пасля кровапралітных баёў яны захапілі Кіеў, Мінск, значную частку тэрыторыі Украіны і Беларусі. Пачаліся расправы з камуністамі, рабочымі і сялянамі, якія ім спачувалі. Але неўзабаве (летам 1920 г.) Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. Гэта моцна напалохала кіруючыя колы II Рэчы Паспалітай, Ватыкана і самога Бенядзікта XV. Польшча была вымушана заключыць мірную ўмову з Расіяй. Вышэйшае польскае каталіцкае духавенства звярнулася, як пісаў Ф. Э. Дзяржынскі У. I. Леніну, «з адозвай да каталіцкага епіскапата ўсяго свету за дапамогай, характарызуючы нас як антыхрыстаў»⁸. Вярхі польскага каталіцкага духавенства заяўлялі, што калі Польшча акажацца пакоранай, то Еўропа, увесь свет апынуцца пад пагрозай бальшавізму.
У канцы 1920 г. паводле Рыжскага мірнага дагавора заходнія землі Украіны і Беларусі адышлі да Польшчы. А. Шаптыцкі накіроўваецца за інструкцыямі ў Рым. 2 лютага 1921 г. яго прыняў Бенядзікт XV. 24 лютага 1921 г. папа выдае брэвэ⁹, згодна з якім узнаўлялася дзейнасць Русінскай калегіі ў Рыме, створанай яшчэ на ахвяраванні аўстрыйскага імператара. На яе ўскладалася падрыхтоўка уніяцкіх свяшчэннікаў для Усходняй Еўропы. А. Шаптыцкага папа накіроўвае ў вялікае падарожжа для прапаганды уніі і палітыкі Ватыкана. Мітрапаліт на працягу 1921 г. наведваў краіны Заходняй Еўропы, а таксама Канаду, ЗША, Паўднёвую Амерыку. У час падарожжа ўладыка актыўна выступаў з прамовамі, у якіх намагаўся пасеяць нянавісць сярод украінскіх рабочыхэмігрантаў да братняга рускага народа. Закончыўшы ваяж, уладыка вяртаецца ў Рым. Тут яго прыняў новы папа Пій XI. Ен пацвердзіў, што галоўным у палітыцы Ватыкана застаецца ўзброенае звяржэнне Савецкай улады і акаталічванне Расіі.
Кіруючыя колы каталіцкай царквы, як і многіядзяржаўныя дзеячы Заходняй Еўропы, пастроеныя варожа супраць СССР, не здолелі правільна ацаніць становішча, сілы Савецкай Расіі. А. Шаптыцкі, напрыклад, усё яшчэ марыў аб пашырэнні на Усходзе каталіцызму, аб падпарадкаванні Ватыкану новых мільёнаў веруючых, аб патрыяршым прастоле ў Кіеве і нават у Маскве. У адозве да падпарадкаванага яму духавенства ў 1929 г. мітрапаліт пісаў: «...многім з нас бог яшчэ зробіць ласку
45
прапаведаваць у цэрквах Вялікай Украіны ... па Кубань і Каўказ, Маскву і Табольск»¹⁰. Тым часам уплыў уніяцкай, як і іншых цэркваў, слабсў.
Прыклад Савецкай краіны рэвалюцыянізаваў насельніцтва Заходняй Украіны, клікаў на барацьбу за вызваленне ад прыгнёту панскай Польшчы, за ўз’яднанне са сваімі братамі на Усходзе. Намаганні кліра прыпыніць вызваленчы рух, затармазіць рост класавай самасвядомасці працоўных поспеху не мелі. Выступленні працоўных рабіліся ўсё больш частымі. Польскі ўрад у адказ распачаў крывавы тэрор.
У 1928 г. рымскі папа ў сваіх энцыкліках ¹¹ запатрабаваў павялічыць групу людзей, гатовых у выпадку крушэння Савецкага Саюза (у чым Ватыкан паранейшаму не сумняваўся) адразу заняцца арганізацыяй уніі праваслаўнай царквы з каталіцкай. У 1929 г. у Рыме ўрачыста адкрываецца Усходні інстытут, так званы «Русікум». Трохі раней (у 1928 г.) з гэтай жа мэтай у Львове пачала дзейнічаць «Украінская багаслоўская акадэмія». Яе ўзначаліў выхаванец езуітаў Іосіф Сліпы. Акадэмія выдавала часопіс «Багаслоўе». Апрача таго ў Рыме адчыніла дзверы Украінская семінарыя імя Іасафата Кунцэвіча. У ёй навучаліся пятлюраўцы, члены АУН (Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў). Найбольш «здольныя» з іх потым пераводзіліся ў «Русікум» для атрымання «вышэйшай кваліфікацыі» ў антысавецкай дзейнасці на тэрыторыі СССР.
У пачатку 1930 г. «Кангрэгацыя ўсходніх цэркваў» і «Камісія про Русія» дакладвалі Пію XI, што місіянеры падрыхтаваны. Папская курыя была ўпэўнена: прыйшоў час для «крыжовага паходу» супраць СССР. Да яго і заклікаў рымскі папа веруючых усяго свету, нават дату назначыў—19 сакавіка 1930 г. (дзень нараджэння Ю. Пілсудскага: паводле задумы Ватыкана першай выступіць супраць СССР павінна’ была Польшча). Заклік рымскага папы падхапіла ўся міжнародная рэакцыя, якая рвалася «пакончыць з камунізмам». Паход гэты, як вядома, не адбыўся — кіруючыя колы Польшчы не забыліся пра паражэнні, якія яна атрымала ад Чырвонай Арміі.
I ўсё ж у ліпені 1930 г. у Святаюрскай рэзідэнцыі мітрапаліта сабраліся ўсе упіяцкія епіскапы на чале з А. Шаптыцкім, прадстаўнікі польскага і армянскага каталіцкага духавенства Львова. Яны абмяркоўвалі планы ўзброенага паходу супраць СССР. Старшынёй на
46
гэтай нарадзе быў прымас ¹² Польшчы кардынал Хленд. Былі разгледжаны практычныя мерапрыемствы для пераводу «абальшавічаных» украінскіх і беларускіх сялян у каталіцызм, ліквідацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Украіне і Беларусі, фізічнага знішчэння камуністаў. Царкоўныя дзеячы поўнасцю апраўдвалі і ўсхвалялі тэрор тагачаснай прафашысцкай улады панскай Польшчы.
Па ўказанню Ватыкана ў кастрычніку 1930 г. ствараецца новая ўкраінская каталіцкая нацыяналістычная арганізацыя — «Украінская каталіцкая народная партыя» (УКНП). Праграма гэтай новай «народнай», як яна сябе называла, партыі асуджала тэорыю і практыку класавай барацьбы, выступала са сцвярджэннем нейкай «сацыяльнай гармоніі». У гэты ж час фарміруецца і маладзёжная арганізацыя — «Каталіцкая акцыя ўкраінскай моладзі». Яна тэрарызавала прагрэсіўных дзеячаў культуры, навукі, палітыкі, а таксама членаў прагрэсіўных рабочых і сялянскіх арганізацый. Кіраўніком КАУМ быў прызначаны адзін з верхаводаў украінскага нацыяналізму, былы палкоўнік пятлюраўскай арміі Андрэй Мельнік, а капеланам— прыбліжоны А. Шаптыцкага Іван Грыньёх. КАУМ выступала пад лозунгамі «абароны хрысціянскай маралі і рэлігіі» за «незалежнасць» Украіны, рыхтавала тэрарыстаў, правакатараў і катаў украінскага народа. Мітрапаліт аказваў КАУМ маральную і фінансавую дапамогу. Ен наведваў лагеры яе выхаванцаў, ахвотна фатаграфаваўся з імі, праводзіў «пастарскія» гутаркі. У сваю чаргу кіраўнікі ўкрашскіх фашыстаў уручылі яму ўзнагароду — ганаровы знак свастыкі. Задаволены ўладыка ў адказ заявіў аб сваім жаданні «аб’яднаць крыж і свастыку». Сваё слова ён стрымаў. Праз некалькі гадоў выпеставаныя А. Шаптыцкім КАУМ і іншыя нацыяналістычныя арганізацыі сталі ядром фашысцканацыяналістычных фарміраванняў — батальёнаў «Нахтыгаль» ¹³ і дывізіі СС «Галічына». Узнікае створаны уніяцкім першаіерархам «Украінскі каталіцкі саюз» (УКС). 3 першых дзён свайго існавання ён распачаў злосную кампанію супраць СССР, заклікаў пятлюраўскіх недабіткаў прыняць удзел у захопніцкім паходзе на Краіну Саветаў — «царства сатаны» (так называў яе уніяцкі епіскап Іван Бучко). Задачай УКС было — аб’яднаць усе нацыяналістычныя і клерыкальныя сілы на барацьбу супраць СССР і камуністычнага руху ў Заходняй Украіне.
47
А. Шаптыцкі быў адным з галоўных кіраўнікоў, палітычным дарадцам і «духоўным пастырам» найбольш актыўнай нацыяналістычнай арганізацыі АУН. Гэта была платная агентура нямецкафашысцкай разведкі. Яе кіраўнікамі з’яўляліся: спачатку Я. Канавалец, a пасля яго смерці— А. Мельнік, С. Бандэра. У Савецкім Саюзе гэта арганізацыя бачыла свайго ворага нумар адзін.
Але ўсе гэтыя уніяцканацыяналістычныя (а па сутнасці, проста фашысцкія) намаганні не далі верхаводам грэкакаталіцкай царквы і ўкраінскага нацыяналізму жаданых вынікаў. Створаная ў лютым 1923 г. Камуністычная партыя Заходняй Украіны (КПЗУ) узначаліла рэвалюцыйны рух, мужна, настойліва і нястомна змагалася за правы народа, адстойвала яго карэнныя інтарэсы, вяла атэістычную прапаганду.
У сувязі з небывалым па глыбіні сусветным крызісам капіталізму ў 30я гг. абвастраецца палітычнае становішча ў Польшчы. Рэвалюцыйны рух рабочых і сялян робіцца ўсё больш і больш масавым. У яго паступова ўцягваюцца ўсходнія раёны краіны. Запалалі панскія маёнткі, сядзібы асаднікаў, духавенства (каталіцкага і уніяцкага). Забастоўкі рабочых узнікалі нават на прадпрыемствах, якія належалі царкве і самому мітрапаліту. Такою, напрыклад, была стачка рабочых у друкарні «Бібльёс» у маі 1932 г. з прычыны чарговага зніжэння заработнай платы. Яна цягнулася 12 дзён. Яе падавіла паліцыя, да якой канцылярыя мітрапаліта звярнулася за дапамогай.
Тым часам на свет насоўвалася пагроза «карычневай чумы». Яшчэ ў 20я, а потым і ў 30я гады Ватыкан і Пій XI знайшлі сабе надзейнага саюзніка ў барацьбе супраць камуністычнай ідэалогіі і СССР — фашызм, спачатку італьянскі, а потым нямецкі. У ім папскі прастол бачыў выратавальніка капіталізму. У Ватыкане з радасцю сустрэлі прыход да ўлады Мусаліні. Папа рымскі нават узнагародзіў яго сваім найвышэйшым ордэнам «Залатой шпоры». Шчыра захапляўся фашысцкай ідэалогіяй і практыкай А. Шаптыцкі. У сваіх выступленнях, выданнях, зваротах і пасланнях, з якімі уладыка звяртаўся да падначаленага духавенства і «паствы», ён праклінаў камуністаў, запалохваў веруючых, якія мелі з імі сувязь, цяжкай адказнасцю, а пазней заклікаў да вернай службы нацысцкаму рэйху.
Яшчэ да вераломнага нападу Германіі на Савецкі
48
Саюз А. Шаптыцкі імкнуўся наладзіць цесную сувязь з уплывовымі дзеячамі германскага фашызму. Па ўказанню свайго мітрапаліта і з прычыны агульнасці палітычных перакананняў і планаў прадстаўнікі вышэйшых колаў уніяцкай царквы на працягу доўгага часу падтрымлівалі цесную сувязь з украінскімі фашыстамі. Уніяцкае духавенства прымала самы актыўны ўдзел у стварэнні АУН, аказвала ёй дзейсную дапамогу ў службе на карысць гітлераўскай разведкі.