• Газеты, часопісы і г.д.
  • Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы  Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы

    Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1985
    87.82 МБ
       М. Сматрыцкі пастрыгаецца ў манахі (у 1617 ці 1618 г.). У хуткім часе пасля гэтага канстанцінопальскі патрыярх Феафан узвёў Мялсція ў сан полацкага епіскапа. Тут ён неўзабаве праславіўся як таленавіты прамоўца. Аскет, ён займаўся толькі царкоўнымі справамі і карыстаўся вялікім аўтарытэтам.
       Унія пашыралася прымусова. Неуніятаў пазбаўлялі маёмасці, праследавалі. Забойцу, які пераходзіў у новую веру, не каралі. У пастанове віленскага з’езда прадстаўнікоў праваслаўнай і евангелісцкай цэркваў, які адбыўся ў 1599 г., гаворыцца, што уніяты нападаюць на міран, асабліва з гарадскога саслоўя. Тых, хто заставаўся ў старой веры, выключалі з цэхаў, забарапялі займацца рамяством, гандлем і нават жыць у гарадах.
       Брэсцкая царкоўная унія сустрэла асабліва рэзкае супраціўленне з боку гарадскога насельніцтва, якое аб’ядноўвалася ў брацтвы. Гэта свосасаблівая форма рэлігійнапалітычнага руху ўзнікла ў гарадах Беларусі і Украіны ў адказ на ўзмацненне націску касцёла. 3 цягам часу яна стала апорай у барацьбе супраць каталіцызму і уніяцтва.
       Першыя брацтвы пачалі ўтварацца ў XV ст., а ма
    
    21
    
    савае ўзнікненне іх прыпадае на канец XVI і пачатак XVII стст. У гэты перыяд яны з’явіліся ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, а ў некаторых з іх дзейнічала па некалькі брацтваў (напрыклад, у Мінску да сярэдзіны XVII ст. іх было 7). Яны аб’ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, духавснства. Кожнае мела свой статут. Паводле яго гараджане пры ўступленні рабілі значныя грашовыя ўзносы, хоць памеры іх не вызначаліся.
       Брацтвы разгарнулі шырокую дзейнасць: упрыгожвалі і ўзводзілі новыя цэрквы, манастыры, будавалі дамы прытулку і, галоўнае, вялі барацьбу супраць акаталічвання і апалячвання беларускага і ўкраінскага насельніцтва. Брацкае духавенства выступала перад насельніцтвам з пропаведзямі, заклікала яго супрацьстаяць уніі і ўплыву каталіцызму, адкрыта змагалася супраць свяшчэннікаў новага абраду. Пад уплывам брацтваў гараджане байкатавалі уніяцкі клір. Так, магістрат Мінска ў 1609 г. заявіў, што горад не будзе падпарадкоўвацца уніяцкаму мітрапаліту. Тое ж адбылося ў 1619 г. у Магілёве.
       У Беларусі і на Украіне ў процівагу езуіцкім адкрываліся брацкія школы. Першымі такімі навучальнымі ўстановамі былі Львоўская і Віленская (узніклі ў 80я гг. XVI ст.). Пазней з’яўляюцца школы ў гарадах: Брэсце (1591), Мінску (1592), Магілёве (1597), Шклове (каля 1625), Полацку і Пінску (1633), Оршы (1648) і іншых. Выкладчыкамі гэтых школ члены брацтваў выбіралі прадстаўнікоў духавенства і свецкіх людзей. Тут бясплатна набывалі пісьменнасць дзеці простых гараджан, царкоўнаслужыцеляў, праваслаўнай шляхты. Выкладанне вялося на царкоўнаславянскай і тагачаснай беларускай мовах.
       Асветніцкая дзейнасць брацтваў адыграла значную ролю ў развіцці культуры беларускага і ўкраінскага народаў. Пры многіх з гэтых аб’яднанняў адкрываліся друкарні, якія выдавалі царкоўныя кнігі, падручнікі, а таксама палемічныя творы, накіраваныя супраць каталіцызму і уніі.
       Брацтвы мелі значныя грашовыя і матэрыяльныя сродкі, якія набываліся за кошт уступных узносаў і ахвяраванняў. Апрача грошай члены брацтваў перадавалі ім на вечнае карыстанне землі, дамы. Многія аб’яднанні кантралявалі цэрквы, іх уладанці, маёмасць, даходы — выбіралі свяшчэннікаў, абмяжоўвалі ім плату за адправы, патрабавалі ад іх прыстойных паводзін, не дапускалі
    
    22
    
    закладу царкоўнай маёмасці. Здараліся выпадкі, калі брацтвы трымалі пад сваім кантролем нават вышэйшае духавенства.
       Аднак не трэба забываць, што брацтвы, якія ствараліся пры цэрквах, былі ў першую чаргу рэлігійнымі ўстановамі. Яны неслі ў масы ідэі міру паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, насаджалі і ахоўвалі рэлігійную ідэалогію. Аб’ектыўна яны служылі інтарэсам пануючых класаў, і тут другараднае значэнне мае тое, быў феада^ католік ці праваслаўны.
       3 другой паловы XVI ст. рэзка ўзмацняюцца класавыя супярэчнасці — вынік узмацнення феадальнапрыгонніцкага і нацыянальнарэлігійнага ўціску. Першыя формы пратэсту і барацьбы народных мас былі пасіўныя. Гэта ўцёкі прыгонных сялян ад лютых паноў «на ніз» — на Украіну і ў Расію. Колькасць такіх уцёкаў з сярэдзіны XVI да 50х гг. XVII ст. значна павялічылася і яны прыносілі вялікую шкоду гаспадаркам феадалаў.
       У канцы XVI ст. узмацняюцца і актыўныя формы выступлення сялян супраць магнатаў, шляхты, феадальнай адміністрацыі ў форме лакальных стыхійных выступленняў і паўстанняў.
       Беларускія сяляне і нізы гарадскога насельніцтва змагаліся супраць прыгнёту магнатаў і шляхты ў саюзе з народнымі масамі і казацтвам Украіны. Многія беглыя падаваліся на Днепр, на востраў Хорціца і ўліваліся ў рады запарожскага войска.
       Казацкі рух моцна перашкаджаў панаванню магнатаў і шляхты на Украіне, і ўрад Рэчы Паспалітай усяляк імкнуўся раскалоць казацтва, каб аслабіць яго. Найбольш заможных казакаў (6 тысяч чалавек) урад залічыў на каралеўскую службу, даў ім некаторыя льготы і, вылучыўшы з радавога саставу, запісаў у спецыяльны рэестр. Абвастрылася барацьба паміж казацкімі вярхамі і нізамі. Урад Рэчы Паспалітай якраз і намагаўся выкарыстаць казацкія вярхі супраць антыфеадальнай барацьбы сялянства на Украіне.
       У 1595 г. на Украіне пачалося антыфеадальнае казацкае паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. Неўзабаве яно ахапіла і значную тэрыторыю Беларусі. Казакі і сяляне грамілі маёнткі паноў, займалі гарады. 13 снежня штурмам быў узяты Магілёў. Потым, пакінуўшы горад, паўстанцы рушылі на поўдзень у напрамку Быхава, Рагачова, Рэчыцы, на хаду адбіваючы атакі шляхецкіх войск. Ад Рэчыцы яны пайшлі на Петрыкаў,
    
    23
    
    потым занялі ДавыдГарадок, Тураў, Лахву, Пінск. У Пінску захапілі каштоўнасці, што належалі К. Цярлецкаму. У ваколіцах горада разграмілі маёнткі яго брата. Паўстанцам аказвалі сур’ёзную дапамогу беларускія сяляне і гарадская бедната, якія далучыліся да казакаў.
       У чэрвені 1596 г. пад Лубнамі (на Валыні) С. Налівайка са сваімі атрадамі пацярпеў паражэнне. Яго, разам з бліжэйшымі паплечнікамі, выдалі ворагам заможныя казакі. Паўстанцаў прывезлі ў Варшаву і пасля жорсткіх катаванняў пакаралі смерцю.
       Так быў разгромлены народны рух, які адчувальна пахіснуў Рэч Паспалітую, ахапіўшы амаль усю Украіну і значную частку Беларусі. Але працоўныя масы не склалі зброі. 20 чэрвеня 1606 г. у Магілёве ўспыхнула паўстанне рамеснікаў пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча. Гараджане захапілі ратушу, разагналі старую раду і выбралі новую пад старшынствам С. Мітковіча. Барацьба працягвалася да 1610 г. Для падаўлення бунту былі выкарыстаны войскі. Найбольш актыўных удзельнікаў паўстання аддалі пад суд — адных з іх павесілі, другіх пасадзілі ў турму.
       Тым часам улады Рэчы Паспалітай і Ватыкан усё больш настойліва праводзілі палітыку акаталічвання і паланізацыі. У ход ішлі найбольш агідныя і жорсткія прыёмы. Нядзіўна, што ўнутранае становішча ў краіне было выключна напружаным і няўстойлівым. У гэтых абставінах восенню 1623 г. у Віцебску даведзены да адчаю просты люд падняўся на паўстанне і забіў полацкага уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.
       Паходзіў Іасафат (у міры Іаан) Кунцэвіч з УладзіміраВалынскага. Адукацыю ён атрымаў у езуітаў, уступіў у ордэн васіліян, у 1617 г. быў прызначаны епіскапам, а праз год — полацкім уніяцкім архіепіскапам. I. Кунцэвіч — ваяўнічы фанатык — гвалтоўна насаджаў унію. Каб прыдаць сваёй дзейнасці законны выгляд, здолеў атрымаць ад караля грамату, паводле якой усе праваслаўныя цэрквы і манастыры ў межах полацкай епархіі падпарадкоўваліся яму. Распаўсюджваючы унію, I. Кунцэвіч ужываў катаванні, фізічныя пакаранні.
       Калі на полацкую праваслаўную кафедру быў прызначаны М. Сматрыцкі, I. Кунцэвіч страшэнна абурыўся. У яго з’явіўся сапернік — высокаадукаваны, таленавіты прамоўца і духоўны пісьменнік, да якога звярнуліся сімпатыі нават тых парафіян, якія лічыліся уніятамі.
       У 1619 г. I. Кунцэвіч адпоавіўся ў Магілёў, каб гвал
    
    24
    
    тоўна навязаць яго жыхарам унію. Але яны замкнулі гарадскія вароты; засеўшы на вале, навялі на «душахвата» (так называлі I. Кунцэвіча простыя людзі) гарматы. Гараджане пагражалі яму смерцю, калі не пакіне думку пранікнуць у горад. Прагналі Іасафата і жыхары Оршы, куды ён паехаў з Магілёва з той жа мэтай.
       Крайне бесчалавечная рэлігійная палітыка I. Кунцэвіча была настолькі небяспечнай для яго і нават для ўрада Рэчы Паспалітай, што выклікала сур’ёзныя папрокі уніяцкага мітрапаліта I. Руцкага і літоўскага канцлера ⁴ Льва Сапегі, якіх нельга западозрыць у прыхільнасці да праваслаўя.
       3 ліста Л. Сапегі (ад 12 сакавіка 1622 г.) да I. Кунцэвіча відаць, што гэта быў адказ архіепіскапу на яго зварот да канцлера, у якім уладыка скардзіўся на вялікія цяжкасці пры гвалтоўным насаджэнні уніі ў Полацку. I. Кунцэвіч патрабаваў ад улад узаконіць бясчынствы і жорсткасці ў адносінах да жыхароў горада, якія ўпарта трымаліся праваслаўя. У прыватнасці, ён прасіў Л. Сапегу ўзаконіць у якасці пакарання нежадаўшых прымаць унію выгнанне з дзяржавы. Канцлер у сваім адказе заявіў, што гэта было б найвялікшым беззаконнем і здзекам, і, у сваю чаргу, запатрабаваў ад неўтаймаванага архіепіскапа хрысціянскага цярпення пры распаўсюджванні уніі. Скардзіўся I. Кунцэвіч і на небяспеку для свайго жыцця ад варожа настроенага праваслаўнага насельніцтва. Канцлер недвухсэнсоўна заяўляе уніяту, што ў гэтым ён вінаваты сам. Л. Сапега быў моцна раздражнёны бясчынствамі архіепіскапа і таму не клапаціўся аб падборы слоў для змякчэння свайго абурэння. ён перасцерагаў «душахвата» і заявіў, што сваімі жорсткасцямі уніяты наносяць вялікія маральныя страты і сабе і каталіцызму. Канцлер прама заяўляе архіепіскапу, што неспакойная уніяцкая царква прынесла вялікія турботы каталіцкай царкве і дзяржаве. 3 яго ліста відаць, што Л. Сапега шмат зрабіў для пашырэння уніі, але нават ён быў вымушаны рэзка стрымаць фанатыка.
       Папрокі, папярэджанні і перасцярогі канцлера не спынілі лютых праследаванняў I. Кунцэвічам праваслаўнага насельніцтва. Ен адабраў у Полацку ўсе праваслаўныя цэрквы ад брацтваў і перавёў іх у унію. Меў намер зрабіць гэта I. Кунцэвіч і ў Віцебску. Калі ён туды прыехаў, то адразу ж загадаў схапіць, збіць і кінуць у турму праваслаўнага свяшчэнніка за тое, што той патаемна адпраўляў набажэнствы. Гараджане, выведзеныя з цяр