Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
53
ду. Таму нядзіўна, што ўдзячны душпастыр захапляецца думкай аб аднаўленні на тэрыторыі Польшчы Брэсцкай царкоўнай уніі. Пры гэтым ім кіраваў просты разлік — з прыняццем уніі стаць незалежным ад патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі.
Адным з першых крокаў па шляху, які вёў да распаўсюджвання уніі ў Заходняй Беларусі, быў наступны: мітрапаліт прадпрыняў пераклад на беларускую мову малітваў, песнапенняў і ўсяго праваслаўнага набажэнства. Ен добра ведаў аб тым, што на тэрыторыі БССР беларуская культура атрымала неабмежаваныя магчымасці для свайго развіцця, а беларуская мова стала дзяржаўнай. На ёй друкаваліся кнігі, часопісы, газеты, ёю карысталіся школа, тэатр. Развіццё ўласнай нацыянальнай культуры было для беларускага насельніцтва захопленых тэрыторый адной з мэт, да якіх яно імкнулася ў сваёй барацьбе за ўз’яднанне з БССР.
Ідэі мітрапаліта Георгія аб перакладзе набажэнства на беларускую мову, і наогул ідэя аб аднаўленні ў Заходняй Беларусі Брэсцкай уніі, абсалютна не мела папулярнасці ў мясцовага праваслаўнага насельніцтва. Цікава адзначыць, што недарэчную задуму ўладыкі аб перакладзе малітваў высмеяў у пачатку 20х гг. тады яшчэ малады беларускі паэтсатырык К Крапіва ў сваім цыкле дасціпных вершаў «Малітвы пабеларуску».
Задума Георгія аднавіць Брэсцкую царкоўную унію ў Заходняй Беларусі правалілася. Дарэчы і сам ён стаў ахвярай сваіх авантурных планаў. У момант, калі ў прысутнасці каталіцкіх і праваслаўных іерархаў Польшчы мітрапаліт збіраўся ўрачыста падпісаць акт аб уніі, ён загінуў як здраднік ад рукі аднаго з маладых праваслаўных епіскапаў.
У лютым 1932 г. міністэрствам унутраных спраў Польшчы быў складзены шырокі сакрэтны рэферат, у якім падкрэслівалася, што ідэя акаталічвання Усходу (г. зн. Савецкага Саюза), як сотні гадоў назад, застаецца для польскай дзяржавы «гістарычнай місіяй». «Таму,— гаварылася ў рэфераце,— апостальская сталіца размясціла пасты, якія ставяць сваёй мэтай падрыхтоўку працаўпікоў на уніяцкім полі дзейнасці, літаральна па ўсім свеце»²¹. Пад наглядам Усходняй кангрэгацыі ў Ватыкане знаходзіліся арганізаваныя ёю расійскія місіі ў Льежы, Шанхаі, Харбіне, СанПаўло. У дакумепце названы тагачасныя кіраўнікі ўсёй гэтай «кампаніі», у іх ліку знаходзім А. Шаптыцкага, а таксама «рускіх Ka
54
толікаў», якія ў той час знаходзіліся ў Ватыкане,— кня' зёў Валконскага і Трубяцкога.
Галоўную ўвагу, як адзначана ў рэфераце, Ватыкан надаваў акаталічванню насельніцтва Заходняй Беларусі праз прывядзенне яго да уніі. Работа гэта была даручана Ватыканам «каталіцкаезуіцкай групе ў Альберціне» (у наш час Альберцін— прадмесце Слоніма). Яна і вяла прапаганду уніі сярод беларусаў.
У дакуменце зазначаюцца зусім невялікія поспехі кампаніі, што не здолела прывесці да уніі насельніцтва Заходняй Беларусі. Вынікам дзейнасці «каталіцкаезуіцкай групы ў Альберціне» і ўсяго каталіцкага духавенства «было стварэнне толькі некалькіх парафій усходнеславянскага абраду»²² — так назвалі езуіты нешматлікія уніяцкія прыходы. Ватыкан жа марыў аб стварэнні цэнтра «ўсходнеславянскага абраду» для пранікнення яго ў будучым у глыб Расіі. На самай жа справе распаўсюджванне новага абраду на «ўсходніх ускраінах Польшчы», г. зн. у Заходняй Беларусі, выклікала агульнае нежадапне і незадавальненне не толькі сярод беларускага насельніцтва, але і польскай грамадскасці.
Тым пе менш 1—3 верасня 1931 г. у Пінску адбывалася другая канферэнцыя «па пытанню інфарміравання аб сутнасці уніяцкай кампаніі, якая праводзіцца, і ўмацаванні людзей у сапраўднай веры»²³. У ёй прынялі ўдзел каля 100 свяшчэнпаслужыцеляў — польскіх, беларускіх, украінскіх. У цэнтры ўвагі былі «пытанні актывізацыі уніяцкага руху ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне». У адпаведнасці з рашэннямі канферэнцыі з 1932 г. пачалося выданне на беларускай і рускай мовах рэлігійнага часопіса «К еднненню», быў выпушчаны «Беларускі каляндар на 1932 г.». У апошнім упарта прапагандавалася унія, якая быццам бы дапаможа беларусам «у справе нашага беларускага нацыянальнага адраджэння, бо адарве праваслаўную царкву ад маскоўшчыны і аб’яднае яе з душой народа»²⁴. Далей у «Календары» сцвярджалася, што унія адасобіць беларусаў не толькі ад уплываў «маскоўшчыны», але быццам бы і Польшчы. Вось якая прапаганда вялася сярод карэннага насельніцтва місіянерамі каталіцкаезуіцкай групы ў Альберціне.
Для дасягнення сваіх мэт каталіцкія іерархі імкнуліся выкарыстаць нацыянальныя пачуцці беларусаў і маскіраваліся ў тогу «сяброў» беларускай нацыі. Але такая тактыка Ватыкана выклікала непакой і нават не
55
задавальненне ўрада Пілсудскага, які баяўся росту нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва захопленых тэрыторый, вельмі непажаданай для буржуазнапамешчыцкай Польшчы.
Але Ватыкан не збіраўся адмаўляцца ад пашырэння уніі па тэрыторыі Заходняй Беларусі, хаця карысць ад усіх захадаў езуітаў была мізэрнай. Для дасягнення поспеху ватыканскія дзеячы лічылі добрымі ўсе сродкі, нават подкуп пэўных колаў беларускага насельніцтва.
Справа ў тым, што беларускія рабочыя і сяляне ў панскай Польшчы былі абсалютна бяспраўнымі. У прыватнасці, не мелі яны ніякіх правоў на адукацыю. Так, пасля сканчэння пачатковай і так званай паўшэхнай сямігадовай школы беларускім дзецям рабочых і сялян былі закрыты дзверы для далейшага навучання і для атрымання спецыяльнай адукацыі. Таму езуітамі была зроблена «прыманка»: сялянскім юнакам пасля сканчэння паўшэхнай сямігодкі давалася магчымасць паступаць у сельскагаспадарчыя школы, дзе яны набывалі пачатковыя веды па аграноміі. Але прымалі туды беларускіх юнакоў з адною ўмовай — трэба было перайсці ва уніяцтва.
Аднак такое «мерапрыемства» плёну не дало і шырокага пераходу беларускай моладзі ў унію не адбылося. I не толькі таму, што гэтае веравызнанне было ў асяроддзі праваслаўных надзвычай непапулярным, але яшчэ і з той прычыны, што, скончыўшы сельскагаспадарчыя школы, беларускія юнакі не мелі ніякай перспектывы ўладкавацца ў панскай Польшчы на працу.
Так, амаль за 20 гадоў, на працягу якіх Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай буржуазнапамешчыцкай Польшчы, перавод насельніцтва ў унію, нягледзячы на намаганні Ватыкана, іерархаў каталіцкай царквы ў Польшчы і на падтрымку гэтых захадаў з боку польскіх улад, практычна не адбыўся.
Калі ж мець на ўвазе уніяцкую царкву ў Заходняй Украіне, то можна беспамылкова сцвярджаць, што міжваенныя гады — перыяд самай актыўнай дзейнасці грэкакаталіцкай царквы сумесна з украінскімі буржуазнымі нацыяналістамі, а пазней фашыстамі.
Вернымі слугамі эксплуататарскіх класаў Заходняй Беларусі ў іх барацьбе супраць рэвалюцыйнага народа былі і беларускія буржуазныя нацыяналісты. Яны прадавалі „інтарэсы народа, не прызнавалі БССР нацыянальнай дзяржавай, распальвалі варожасць да Краіны
56
Саветаў, старэйшага брата беларусаў — рускага народа і яго вялікай культуры. Нацыяналісты актыўна змагаліся супраць нацыянальнавызваленчага руху працоўных, супраць ідэй камунізму і іх носьбітаў.
Верхаводы беларускага буржуазнага нацыяналізму —Р. Астроўскі, С. Станкевіч, В. Гадлеўскі, Ф. Акінчыц, У. Казлоўскі, В. Іваноўскі і іншыя — дапамагалі ўраду панскай Польшчы ў барацьбе з рэвалюцыйна настроеным народам Заходняй Беларусі, стваралі арганізацыі, мэтай якіх было бязлітаснае падаўленне імкнення працоўных мас да лепшай долі, нейтралізацыя ўплыву на іх КПЗБ. Адным з такіх аб’яднанняў быў, напрыклад, «Беларускі камітэт самапомачы». Яго ўзначальвалі шчырыя служкі буржуазнага ўрада, а пазней і нямецкага фашызму— Р. Астроўскі, М. Абрамчык і іншыя. Камітэт займаўся вярбоўкай беларускай моладзі ў спецыяльныя школы, якія рыхтавалі шпіёнаў і дыверсантаў для засылкі ў Савецкую Беларусь.
У сваёй газетцы «Раніца», як і ў іншых нацыяналістычных выданнях, заправілы «Беларускага камітэта самапомачы» распаўсюджвалі паклёпы на нацыянальную палітыку СССР і сацыялістычны лад жыцця ў нашай краіне.
Найбольш шырока беларускія контррэвалюцыянеры і нацыяналісты, як і ўкраінскія, разгарнулі сваю крывавую «работу» супраць савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. СКАСАВАННЕ УНП У СССР
Пачатак II сусветнай вайны прынёс дзеячам уніяцкай царквы і ўкраінскім нацыяналістам непрытоеную радасць. Ім здавалася, што вельмі хутка ажыццявіцца іх запаветная мара аб стварэнні «самасційнай» Украіны (няхай сабе пад апекай Гітлера). Праўда, гэтыя планы ў хуткім часе аказаліся сарванымі: савецкі народ і яго ўрад працягнулі руку дапамогі братнім народам Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.
Заправілы нацыяналізму і уніяцкай царквы былі вельмі ўстрывожаны энтузіязмам, з якім народ сустра
57
каў вызваліцеляў— воінаў Чырвонай Арміі. Гэта красамоўна сведчыла аб тым, што амаль дваццацігадовая прапаганда нацыяналістаў і царкоўнікаў супраць адзінай у той час на свеце краіны сацыялізму пацярпела крах.
Адразу пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі пачаліся карэнныя сацыяльныя пераўтварэнні: канфіскаваны і перададзены сялянскай беднаце памешчыцкія, царкоўныя і мапастырскія землі, нацыяналізавапы прамысловыя прадпрыемствы і банкі. Гэтая акалічнасць яшчэ больш узмацніла нянавісць і варожасць да народнай улады з боку ўкраінскіх нацыяналістаў і уніяцкіх клерыкалаў. Таму не выпадкова, што рэзідэнцыя мітрапаліта стала цэнтрам антысавецкіх інтрыг і правакацый.
Пасля ўз’яднання Заходняй Украіны і Заходпяй Беларусі з СССР уніяцкі першаіерарх, яго акружэнне і духавенства распачалі замаскіраваную аптысавецкую дзейнасць. Яны распаўсюджвалі злосныя паклёпы на Камуністычную партыю, Савецкую ўладу, прадстаўнікоў адміністрацыі, займаліся дыскрэдытацыяй мерапрыемстваў дзяржаўных органаў, усяляк, у тым ліку і матэрыяльна, дапамагалі прафашысцкай АУН. Сваю актыўную, але нелегальную контррэвалюцыйную работу духавенства парапейшаму вяло адзіным фронтам з нацыяналістамі. У чаканні новых гістарычных падзей (і ў першую чаргу нападу фашысцкай Германіі на СССР) галава уніяцкай царквы патрабаваў ад кліра добра заканспіравацца і займацца антыдзяржаўнай дзейнасцю, асабліва зборам шпіёнскай інфармацыі.