Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
У канцы 1939 г. састарэлы ўладыка звярнуўся ў Ватыкан з лістом, у якім прасіў прызначыць сабе каад’ютара ', які змог бы замяніць яго, як пісаў А. Шаптыцкі, «на выпадак арышту і высылкі ў Сібір». Неўзабаве наследнікам мітрапаліцкага прастолу ў Львове Пій XII зацвердзіў рэктара духоўнай акадэміі Іосіфа Сліпога.
Савецкія і партыйныя органы Заходпяй Украіпы цярпліва і стрымана адносіліся да мітрапаліта і уніяцкага духавенства, хаця іх антысавецкая пазіцыя была добра вядома. Але царкоўныя дзеячы зразумелі гэта як «прыкмету слабасці Саветаў», а іх першаіерарх пачаў паводзіць сябе нават з выклікам. Так, ён выступіў з афіцыйным «пратэстам» супраць нацыяналізацыі царкоўных і мапастырскіх земляў, банкаў і прадпрыемстваў, патрабаваў спыніць стварэнне піянерскіх і камсамоль
58
скіх арганізацый у заходніх абласцях Украіны, а таксама дзейнасць Палаца піянераў у Львове і перадаць справу выхавання «дзяцей веруючых» уніяцкаму духавенству.
Ажывілася падрыўная дзейнасць кліра. Вялася яна патаемна. Духавенства хавала шпіёнаў і дыверсантаў з ліку нацыяналістаў, збірала і перадавала ім інфармацыю, дапамагала перабірацца праз дзяржаўную граніцу, супрацоўнічала з фашысцкай разведкай. Мітрапаліт і яго кліка забяспечвалі грашыма ворагаў Савецкай дзяржавы і прадстаўлялі ім канспірацыйныя сховы.
Уніяцкі клір запалохваў сялян, якія ўступалі ў калгасы, распаўсюджваў правакацыйныя антысавецкія чуткі. Святаюрскія дзеячы ўхітрыліся нават арганізаваць нелегальныя курсы для грэкакаталіцкіх «місіянераў» у Львове. На іх у канцы 1940 г. епіскап Мікіта Будка наступным чынам «прасвятляў» і павучаў свяшчэннікаў: «Нас часта пытаюць, ці будзе вайна паміж Саветамі і немцамі. Калі такая размова вядзецца з надзейнымі людзьмі, у вузкім сямейным коле, то мы павінны асцярожпа падтрымаць надзеі нашых парафіян і выказаць сваё ўласнае, паўтараю, уласнае меркаванне, што такая вайна ўжо на парозе нашага краю. I вынік яе можа быць толькі адзін — немцы разаб’юць рускіх і прагоняць іх з Украіны»². Сваіх выхаванцаў М. Будка вучыў «ні ў якім выпадку адкрыта не выступаць супраць Саветаў з амбону, бо гэтым наклічаце бяду...»³.
Адчуваючы паталагічную нянавісць да Савецкай улады, дзеячы уніяцкай царквы вымушаны былі весці антыдзяржаўную работу замаскіравана. У сваіх лістах і зваротах А. Шаптыцкі заклікаў духавенства прыкідвацца прыхілыіікамі новага ладу. Манахам і манахіням мітрапаліт дазволіў хадзіць у свецкай вопратцы і нават уладкоўвацца на працу ў савецкія ўстановы і на прадпрыемствы. Гэтак зручней было збіраць шпіёнскія звесткі, патрэбныя вышэйшым іерархам грэкакаталіцкай царквы.
Актыўна дзейнічалі уніяцкія місіянеры і нацыяналісты за мяжой. Напярэдадні нападу гітлераўскай Германіі на СССР па даручэнню фашысцкай разведкі аунаўскія бандыты пачалі ў красавіку 1941 г. у Кракаве фарміраваць батальён асобнага прызначэння пад назвай «Нахтыгаль». У яго ўвайшлі зацятыя члены АУН. Капеланам А. Шаптыцкі прызначыў свяшчэнніка I. Грыньёха, свайго адданага паслядоўніка. Поўным гаспадаром
59
гэтага батальёна быў нямецкі фашыст Т. Оберлепдэр, загады якога былі абавязковыя для выканання ўсяго асабовага складу.
«Нахтыгаль» лютаваў у Львове, Цярнопалі, Вінніцы, а таксама ў гарадах і вёсках Беларусі. Грэкакаталіцкія іерархі на чале з мітрапалітам бласлаўлялі аунаўцаў на жорсткія расправы, масавыя забойствы і катаванні савецкіх патрыётаў. 3 духоўным настаўнікам галаварэзаў I. Грыньёхам А. Шаптыцкі падтрымліваў рэгулярную перапіску.
Антынародная накіраванасць дзейнасці уніяцкай царквы асабліва праявілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі ўвесь яе клір адкрыта стаў на службу гітлераўскаму фашызму. Шчырую радасць у А. Шаптыцкага і яго акружэння выклікаў напад Германіі па Савецкі Саюз. Яны былі ўпэўнены, што прыйшоў час здзяйснення даўніх планаў Ватыкана і уніяцкіх іерархаў, а таксама чаканай расправы з ненавісным камунізмам.
Устанаўленне «новага парадку» А. Шаптыцкі адзначыў урачыстым набажэнствам у Святаюрскім саборы ў акружэнні уніяцкіх епіскапаў і мноства свяшчэннікаў. На гэтай цырымоніі прысутнічалі высокія чыны вермахта, гестапаўцы, украінскія нацыяналісты. Мітрапаліт вітаў «перамаганосную армію фюрэра» і загадаў духавенству адпраўляць падзячныя набажэнствы.
Святаюрскага ўладыку даўно захапляла фашысцкая ваенная машына. Гітлер карыстаўся глыбокай пашанай не толькі яго эксцэленцыі⁴, але і ўсіх бліжэйшых мітрапалітавых памагатых.
Адразу пасля нападу Германіі на СССР ажыўляецца дзейнасць украінскіх буржуазных нацыяналістаў, самых блізкіх паплечнікаў А. Шаптыцкага. У сваім «пастырскім пасланні» уніяцкаму духавенству ён выказваў шчырую радасць з прычыны звароту ў Заходнюю Украіну разам з акупацыйнымі войскамі іх верных прыслужнікаў і гадаванцаў — нацыяналістаў. Гэтыя ворагі народа заўжды трымалі моцную сувязь з уніяцкім духавенствам, заўсёды з ім раіліся аб сваіх злавесных антынародных справах, прасілі іх блаславення. I мітрапаліт цёпла, «пабацькоўску» прымаў нацыяналістычных шпіёнаў і дыверсантаў, натхняў іх на самыя цяжкія злачынствы супраць Савецкай улады і свайго народа. Поўнасцю ўхваляў усе дзеянні нямецкіх фашыстаў і іх памагатых Пій XII.
60
30 чэрвеня 1941 г. Львоў быў акупіраваны нямецкафашысцкімі захопнікамі. Разам з гітлераўцамі ў горад увайшоў і батальён «Нахтыгаль». Яго камандаванне, разам з адборнай сотняй «салаўёў», накіравалася на прыём да свайго «духоўнага бацькі». Мітрапаліт ласкава сустрэў «січавікоў» і блаславіў іх на «подзвігі» — знішчэнне савецкіх патрыётаў і сумленных людзей. Гучна білі святаюрскія званы, калі карнікі дэфіліравалі перад уніяцкім першаіерархам, вітаючы яго выкрыкамі «Слава!», «Хай жыве!». 3 першага ж дня свайго знаходжання ў Львове «салаўі» прымаюць актыўны ўдзел у расправах над савецкімі патрыётамі, іх сем’ямі, а таксама людзьмі, прозвішчы якіх былі ўключаны ў «чорныя» спісы. У ноч з 3га на 4е ліпеня была праведзена аперацыя па знішчэнню вялікай групы вядомых польскіх вучоных, запланаваная Г. Кохам і Т. Оберлендэрам. Галоўны капелан «Нахтыгаля» I. Грыньёх яшчэ загадзя поўнасцю адпусціў грахі галаварэзам.
У першы ж дзень акупацыі А. Шаптыцкі прыняў С. Бандэру. Апошні далажыў мітрапаліту аб стварэнні ўрада «самасційнай Украіны» на чале з Я. Стэцько. Вечарам адбылося ўрачыстае абвяшчэнне «украінскай дзяржавы» ў прысутнасці фашысцкага камандавання, уніяцкага духавенства, нацыяналістаў. Галава «самасційнай Украіны» ў сваёй «праграмнай» прамове заявіў аб палітычнай лініі «ўрада»: «Мы знішчым усіх без выключэння, хто атручаны савецкім бальшавізмам... Кіраўнікамі ва ўсіх галінах жыцця будуць украінцы, і толькі украінцы, а не ворагічужакі — маскалі, палякі, яўрэі. Наша ўлада будзе палітычнай і ваеннай дыктатурай АУН, дыктатурай для ворагаў страшнай і няўмольнай»⁵.
Але «новая дзяржава» праіснавала зусім нядоўга. Неўзабаве Берліну стала вядома аб стварэнні ў Львове «нейкага ўкраінскага ўрада». Адбыўся вялікі скандал. Самасційны ўрад быў распушчаны. Украінская шпіёнская агентура, якую стварылі царкоўнікі і нацыяналісты, перададзена ў распараджэнне гестапа. Галіцыя стала асобнай акругай у складзе генералгубернатарства польскіх земляў. Кіраваў ёю брыгадэнфюрэр СС Карл Ляш. З’явіўшыся ў Львове, ён нанёс візіт А. Шаптыцкаму, выклаў перад ім фашысцкі план «асваення» Галіцыі. Мітрапаліт запэўніў гітлераўца, што уніяцкая царква і ўкраінскія нацыяналісты падтрымаюць вялікую Германію ва ўсіх яе мерапрыемствах.
У сваіх «пастырскіх пасланнях» А. Шаптыцкі патра
61
баваў ад духавеііства, каб яііо Заклікала веруючых да паслушэнства фашысцкім уладам і арміі, цярпліва, без нараканняў і ў тэрмін здавала новай уладзе сельскагаспадарчыя прадукты. 10 ліпеня 1941 г. мітрапаліт рассылае адзін з найбольш ганебных сваіх загадаў уніяцкаму духавенству. Ен патрабуе ад прыходскіх свяшчэннікаў стаць арганізатарамі гітлераўскай адміністрацыі — абраць старастаў і началыіікаў мясцовай паліцыі, мець напагатове фашысцкі сцяг, трымаць на ўліку людзей, якія актыўна паводзілі сябе ў часы Савецкай улады.
6 верасня 1941 г. А. Шаптыцкі выступіў па Львоўскім радыё з пропаведдзю да веруючых і духавенства са словамі падзякі фашысцкай арміі «за вызвалепне ад бальшавікоў» і заклікаў народ маліцца за армію фюрэра і перамогу пад «бязбожным камунізмам». Звяртаўся мітрапаліт і да самога крывавага дыктатара Германіі. Калі фашысты захапілі Кіеў, ён накіраваў Гітлеру віншавальнае вернаподданніцкае пасланне. Вядомы і іншыя лісты — звароты за подпісам А. Шаптыцкага, адрасаваныя фюрэру.
Уніяцкі клір быў удзячны акупантам за іх абяцанні стварыць «незалежную» Украіну і шчыра ім служыў: дапамагаў рабаваць заходнеўкраінскае сялянства, абкладзенае непамерна вялікімі ваеннымі падаткамі і вымушанае ў абавязковым парадку здаваць заваёўнікам сельскагаспадарчыя прадукты. Святаюрскія іерархі далі «дазвол» сялянам працаваць на акупаптаў па нядзелях і нават у хрысціянскія святы, што раней строга забаранялася.
Духавенства па ўказцы мітрапаліта з царкоўных амбонаў агітавала ўкраінскую моладзь ехаць на працу ў Германію. Яно нават удзельнічала ў аблавах на юнакоў і дзяўчат.
У першы перыяд вайны мітрапаліт і яго акружэнне былі аслеплены часовымі перамогамі фашысцкіх войск. Уніяцкія іерархі меркавалі, што наблізіўся час, калі ім трэба актыўна папрацаваць над ажыццяўленнем даўніх сваіх і ватыканскіх планаў акаталічвання СССР і стварэння ўкраінскага уніяцкага патрыярхату. А. Шаптыцкі нават падзяліў усю тэрыторыю Савецкага Саюза на «экзархаты апостальскай сталіцы». У сваім лісце ў Ватыкан на імя кардынала Я. Тысерана мітрапаліт прасіў «апостальскую сталіцу» зацвердзіць яго планы і прапановы.
Адказ прыйшоў у канцы снежня 1941 г. У ім кардынал выказваў вялікую радасць — сваю асабіста і Ваты
62
кана — з прычыны таго, што, маўляў, наблізіўся час ажыццяўлеішя даўніх мар рымскіх пантыфікаў аб пашырэнні каталіцызму далёка на Усход. Кардынал паведаміў А. Шаптыцкаму, што Пій XII прыняў прапанову і дазволіў зрабіць наступныя прызначэнні: 1) уніяцкага епіскапа Мікалая Чарнецкага — экзархам Валыні і Палесся; 2) актыўнага дзеяча ордэна студытаў Клімента Шаптыцкага — экзархам усяе Расіі і Сібіры з месцам зпаходжання ў Маскве; 3) Іосіфа Сліпога—экзархам усяе Украіны; 4) ксяпдза А. Неманцэвіча—•экзархам Беларусі. Усе чатыры экзархаты Пій XII падпарадкаваў А. Шаптыцкаму. Так быў створаны уніяцкі патрыярхат. Бясспрэчна, што ўсе гэтыя прызначэнні былі ўтапічнымі, бо не мелі пад сабой ніякага грунту.