Учарашні і сёняшні дзень уніяцкай царквы
Васіль Гапановіч, Леанід Царанкоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1985
Сёння уніяцкі клір у краінах Заходняй Еўропы і Амерыкі паранейшаму падтрымлівае падрыўныя дзеянні заходніх дзяржаў у адносінах да Савецкага Саюза і не пакідае сваіх планаў аднавіць пры дапамозе імперыялістаў старыя парадкі на яго тэрыторыі.
Нацыяналістычныя і ўкраінскія царкоўныя арганізацыі прыхільна адносяцца да ўсіх галоўных авантур ЗША ў адносінах да краін, якія змагаюцца за сваю незалежнасць. Так, былыя памагатыя гітлераўцаў спадзяваліся, што ваенныя дзеянні ЗША ў В’етнаме перарастуць у новую сусветную вайну і яны змогуць вярнуцца на радзіму. Яны віталі контррэвалюцыйны, фашысцкі пераварот у
81
Чылі. Нянавісць да СССР штурхае іх на кантакты і прыслужніцтва любым рэакцыйным сілам.
Украінскія нацыяналістычнауніяцкія заправілы салідарны з сіяністамі і адзіным фронтам выступаюць супраць міжнароднага камуністычнага руху, СССР, краін сацыялістычнай садружнасці. Удзельнікамі вядомага антысавецкага шабашу 28 лютага 1978 г. каля будынка савецкага прадстаўніцтва пры ААН у Ньюйорку былі разам з членамі сіянісцкай арганізацыі і ўкраінскія нацыяналісты і уніяты. Яны падтрымліваюць агрэсію Ізраіля супраць арабскіх народаў, перадаюць ізраільскаму ўраду «шчырыя пажаданні поспехаў», наладжваюць асабістыя кантакты з яго дзяржаўнымі дзеячамі.
Эмігранцкае нацыяналістычнае і грэкакаталіцкае ахвосце працягвае рабіць стаўку на разгортванне новай вайны супраць СССР і іншых краін сацыялізму. Яны стаяць за нарошчванне ядзернага патэнцыялу ЗША, падтрымліваюць фальшывы тэзіс аб «савецкай ваеннай пагрозе». Чалавеканенавісніцкія ідэі зусім адкрыта прапаведуюцца ў клерыкальнанацыяналістычным друку.
Сучасныя верхаводы нацыяналізму і УКЦ, як і раней, прытрымліваюцца псеўданавуковай тэорыі адасобленасці ўкраінцаў ад іншых славянскіх нацый, у першую чаргу, ад рускага народа. Яны дэмагагічна заяўляюць аб тым, што Украіне быў неўласцівы капіталістычны лад.
Насуперак гістарычнай праўдзе уніяты прыпісваюць сабе вялікія заслугі ў развіцці эканомікі і культуры ўкраінскага народа, сцвярджаюць, што грэкакаталіцкая царква ў Заходняй Украіне спрыяла развіццю цывілізацыі, несла народу здабыткі заходнееўрапейскай культуры. Толькі ў адным яны пе хлусяць — справядліва даводзяць думку аб натуралыіасці супрацоўніцтва і аднадумства паміж уніяцкай царквой і ўкраінскім нацыяналізмам.
Сапраўды, украінскі буржуазны нацыяналізм з часу свайго зараджэння і да нашых дзён цесна і непарыўна супрацоўнічае з УКЦ Іх аб’яднала і аб’ядноўвае нянавісць да «бязбожнага бальшавізму», неўтаймаванае імкненне знішчыць яго. На гэтай аснове перапляліся іх інтарэсы, сфарміраваўся і ўмацаваўся саюз верхаводаў АУН і заправіл УКЦ. Таму заканамерна, што ў кіруючых органах шматлікіх у наш час буржуазпапацыяналістычных арганізацый у заходніх краінах поруч з мацёрымі нацыяналістамі мы сустракаем і клерыкалаў.
82
Уніяцкае духавенства праводзіць для бандытаў былой УПА ўрачыстыя набажэнствы, асвячае іх сцягі і штандарты, натхняе на новыя чорныя справы. Так, для асвячэння помніка загінуўшым пятлюраўцам, бандэраўцам і эсэсаўцам з дывізіі «Галічына» ў канадскі горад Эдмантон у кастрычніку 1976 г. спецыяльна прылятаў кардынал I. Сліпы. У прамове, звернутай да ўкраінскіх эмігрантаў, ён выказаў сваю ўпэўненасць у тым, што і зараз нацыяналісты будуць верныя сваім ідэалам.
Іерархі УКЦ разам з буржуазнымі нацыяналістамі ніяк пе могуць адмовіцца ад сваіх шмат разоў пацярпеўшых крах планаў адрыву Украіны ад Савецкага Саюза і распаўсюджвання каталіцкай і уніяцкай веры на тэрыторыі нашай краіны. Яны мараць здзейсніць свае задумы пасля разгрому СССР у повай вайне. У тым, што гэта магчыма, «святыя айцы» нават не сумняваюцца. Яны адкрыта знаходзяцца ў адной кампаніі з падпальшчыкамі трэцяй сусветнай вайны.
Усе сродкі масавай інфармацыі імперыялістычных краін — друк, радыё, тэлебачанне — шмат гадоў распаўсюджваюць міфы аб уяўным парушэнні Савецкай дзяржавай правоў сваіх грамадзян — праследаванні веруючых за рэлігійныя перакананні, ганенні на духавенства, забароне дзейнасці рэлігійных арганізацый. У гэтым напрамку актыўна працуе і уніяцкае духавенства. Іх мэта — ачарніць сацыялізм, стварыць скажонае ўяўленне аб нашай Радзіме. Натуральна, што такія патугі не спрыяюць разрадцы міжнароднай напружанасці.
Напрыклад, прафесар Чыкагскага універсітэта В. Маркус у сваім артыкуле «Прыгнечаная царква: украінскія католікі ў Савецкім Саюзе» аб’явіў усіх украінцаў, якія жывуць у СССР, уніятамі, хоць на самай справе прыхільнікаў гэтай рэлігіі ў нас практычна няма. Ліквідацыю уніі ў СССР В. Маркус расцэньвае як палітыку русіфікацыі, якую Савецкі ўрад быццам бы праводзіць на Украіне і тым самым парушае правы чалавека.
Каб пераканаць масы ў сваіх выдумках, буржуазныя прапагандысты спасылаюцца па хлуслівыя заявы дысідэнтаў і турыстаў, якія варожа адпосяцца да СССР. Пры гэтым поўнасцю ігнаруюцца сведкі сумленных людзей, у тым ліку прадстаўнікоў духавенства.
Падрыўная дзейнасць не абмяжоўваецца сродкамі масавай інфармацыі. Палітыканы ад рэлігіі спрабуюць выкарыстоўваць у барацьбе з СССР шпіянаж, ідэалагічныя дыверсіі, правакацыі, Так, у чэрвені 1976 г. заўзя
83
тая прыспешніца I. Сліпога «турыстка» Сцепаніда Саламчак спрабавала (праўда, няўдала) патаемна правезці з Вялікабрытаніі на Украіну нацыяналістычную макулатуру і антысавецкія опусы I. Сліпога.
Правалілася і шпіёнскае падарожжа на Украіну другога падданага Вялікабрытаніі — дваццацідвухгадовага бандэраўскага эмісара Андрэя Клімчука (студзень 1978 г.). 3 дзіцячых гадоў убівалі яму ў галаву родны бацька, былы ваяка дывізіі СС «Галічына», уніяцкае духавенства і нацыяналісты з «Саюза ўкраінскай моладзі» нянавісць да СССР. Паездка А. Клімчука была арганізавана на сродкі бандэраўцаў, яны ж далі яму вялікую суму грошай для фінансавання варожай работы на Украіне. Была ў А. Клімчука і брудная фальшыўка, зробленая ў Англіі ауііаўцамі. Называлася яна «Зварот падпольнай Украіны да ўрадаў краін Захаду і цусветнай грамадскасці на абарону нацыянальнадзяржаўнай незалежнасці заняволеных у СССР народаў і асноўных правоў і свабод чалавека». Задачай эмісара было — сабраць на тэрыторыі СССР пад гэтай фальшыўкай хоць некалькі подпісаў і вярнуць яе сваім гаспадарам. Ну а дзеячы АУН выдалі б «зварот» за пасланне нацыяналістычнага падполля, якое ў сапраўднасці не існуе. Гэту задуму ідэалагічных дыверсантаў сарвалі савецкія органы бяспекі. А. Клімчук быў выдвараны за межы СССР.
Завадатары з АУН, выпешчаныя уніяцкай царквой, ні на хвіліну не пакідаюць падрыўную дзейнасць. Яны настойліва змагаюцца супраць свайго народа, упарта намагаюцца стварыць на Украіне антысавецкае падполле. Аб гэтым сведчаць шматлікія факты. Спынімся на апошнім, які ўжо стаў вядомы грамадскасці.
У жніўні 1983 г. у невялікім польскім горадзе Бытоме на канспіратыўнай кватэры была затрымана «турыстка» з Парыжа Ірына Зялене. Разлік антыкамуністаў быў просты: выкарыстоўваючы складаную сітуацыю ў ПНР, ажывіць падрыўную дзейнасць супраць гэтай краіны, стварыць плацдарм для пранікнення ў СССР. I. Зялене везла з сабою дзесяткі мікраплёнак, інструкцыі, некалькі тысяч долараў. У матэрыялах, якія былі ў функцыянеркі АУН, змяшчаліся заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычных і дыверсійных актаў, планы падрыўных акцый супраць СССР і краін сацыялізму, паведамленне аб дамоўленасці з цяперашняй адміністрацыяй ЗША, якая абяцала падтрымаць усе дзеяшіі аунаўцаў.
На мпогіх дакументах стаіць подпіс Я. Стэцько. Бы
84
лы гітлераўскі паслугач цяпер жыве ў ФРГ і на ўсю моц працуе на новых гаспадароў. Ен у захапленні ад кіраўнікоў ЗША, заклікае Р. Рэйгана разарваць усялякія сувязі з СССР. Дарэчы і прэзідэнту прыйшоўся да спадобы ваенны злачынец. Маючы на ўвазе Я. Стэцько, гаспадар Белага дома сказаў: «Ваша барацьба — гэта Hama барацьба. Ваша мара — гэта наша мара... Вы з’яўляецеся сумленнем свабоднага свету»². Стары аунавец намагаецца з дапамогай ЦРУ пераканаць эмігрантаў, што цяпер трэба: «...знішчаць камуністычную сістэму знутры»³. Я. Стэцько з лёгкім сэрцам ахвяруе сваёй радзімай (якую на словах любіць) дзеля дасягнення сваіх мэт і згодны, каб «...дзве трэці ўкраінскай тэрыторыі былі знішчаны атамнай вайной і толькі на адной трэці ўзнікла ўкраінская нацыянальная дзяржава»⁴. Таму былыя гітлераўскія паслугачы і іх аднадумцы лічаць, што трэба ствараць і пашыраць усялякія канфліктныя сітуацыі ў любым раёне свету.
Візіт замежпай «турысткі» таму не быў выпадковым. Яму папярэднічалі многія падзеі. Некалькі гадоў таму назад буржуазныя нацыяналісты, як ім здавалася, завербавалі жыхара ІванаФранкоўска, выкладчыка медінстытута М. Кухцяка. Першы эмісар з’явіўся да яго яшчэ ў 1979 г. У гэты час М. Кухцяк быў ужо прызначаны прадстаўніком АУН на Украіне. Якіх толькі заданняў ён не атрымліваў! I дыскрэдытацыя Алімпіяды80, збор матэрыялаў аб эканамічным і абаронным патэнцыяле СССР, Савецкай Арміі, падрыхтоўка да партызанскай барацьбы ў адпаведны час. Была прапанова да яго зрабіць фальшывую заяву ад імя «краявога провада», прычым так, каб стала вядома замежным журналістам. Але дзякуючы савецкаму патрыёту доўгі час уся гэтая валтузня праходзіла марна.
Уніяцкабандэраўскія верхаводы баяцца праўды, баяцца сустрэч з савецкімі людзьмі. Нядзіўна, што яны ставяць сваёй мэтай зрываць выступленні за мяжой савецкіх дзеячаў мастацтва, творчых калектываў, заклікаюць да гэтага сваіх аднадумцаў. Калі за акіянам гастраліравалі выдатныя ўкраінскія спевакі Дзмітрый Гнацюк і Яўгенія Мірашнічэнка, уніяцкая газета «Амерыка» аб’явіла ім байкот, а бандэраўскія малойчыкі імкнуліся сарваць канцэрты. I ўсё ж артыстаў слухалі і былі ім шчыра ўдзячны тысячы ўкраінскіх эмігрантаў.
Вялікай памылкай будзе лічыць эміграцыю нейкай аднароднай сілай, думаць, што ўся яна варожа настрое
85
на супраць нашай краіны. Сучасны ўкраінскі пісьменнік Віталій Кароціч, які наведаў у 1978 г. і 1979 г. Канаду, сцвярджае, што нацыяналісты разгарнулі там выключна шырокую антысавецкую прапагапду сярод эмігрантаў. Яны папаўняюць украіпскія бібліятэкі антысавецкай літаратурай, а таксама выданнямі, якія праслаўляюць дзейнасць нацыяналістаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Так, В. Кароціч пісаў: «...я зноў наведаў бібліятэку, пайшоў ва ўкраінскі аддзел. Чаго там толькі не было! Успаміны эсэсаўцаў з дывізіі «Галічына», дэкларацыі ўсіх антысавецкіх арганізацый на свеце (калі ўжо не ўсіх, то, прынамсі, самых «калматых», заалагічных). Ляжала газета «Канадськнй фермер»: пераступіўшы за тры чвэрці стагоддзя свайго ўзросту, яна ведала многіх гаспадароў. Яе сімпатыя да нацызму, якая намецілася ў яе гаспадароў у трыццатыя гады, аказалася невынішчальнай»⁵.