Уязная віза
Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
Барыс Герус
УЯЗНДЯ ВІЗА
БарысГерус
УЯЗНАЯ ВІЗА
Раман
Мінск "Галіяфы" 2012
УДК 821.411.16-31
ББК 84(0)-44
Г40
Аўтарызаваны пераклад з іўрыта праз польскую
Лявона Маліноўскага
Герус, Б.
Г40 Уязная віза: раман / Барыс Герус. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 106 с.
ISBN 978-985-6906-84-1.
Раман «Уязная віза» дазваляе чытачу наноў пабачыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю Усходняй Еўропы. Перадусім прадстаўлены твор можна ахарактарызаваць як сагу пра Адэсу. Аўтар прапаноўвае літаратурны кактэйль з грымучай сумесі, куды ўваходзяць і любоў, і нянавісць, і настальгія, і прыкрасць... Які аздабляюць фарбы мора і шпілі партовага горада.
УДК 821.411.16-31
ББК 84(0)-44
ISBN 978-985-6906-84-1
© Герус Б., 2012
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2012
Майму бацьку было трыццаць шэсць гадоў і пяцьдзясят дзён, калі ягоны труп знайшлі ў гасцёўні кватэры, вокны якой выходзілі на вокны нашай, што месцілася ў вялізным будынку на вуліцы Чалюскінцаў, дом 39. Ён вісеў на лёсцы, прывязанай да стальнога круку ад пакаёвай жырандолі, які — як і належыць сталі — мужна даў сабе рады з утрыманнем вагі добра складзенага, высокага мужчыны. Ужо нельга сказаць — тыя першыя, хто зайшоў у пакой, вядома ж, не ўзгадаюць такой дробнай дэталі, — ці вочы ягонвія былі звернутыя да аконных шыбаў і апошнім відовішчам, якое ён назіраў, быўхалодны сакавіцкі вечар, або ўтаропіліся ў вазон на падваконні. Дзіцяткам я зрэдку прыходзіў да сябра ў тую кватэру насупраць нашай — мяркую, мне ўжо тады было вядома, што здарылася там гадоў на дзесяць раней, і на падваконні яшчэ стаяў той самы вазон.
Тыя, хто падтрымліваў ягоныя пазбаўленыя жыцця ногі, падцягнулі ягонае ўсё яшчэ расслабленае цела ўтору, каб зняць з шыі мацненную ры-
бацкую лёску, наступаючы на запаленыя свечкі, што былі расстаўленыя па ўсім пакоі — неверагодную колькасць свечак, запаленых маім бацькам перад скокам у смерць з зэдліка ручной работы. Міліцыянты, якія ўжо паспелі памяркоўна кульнуць за каўнер з нагоды міжнароднага жаночага дня, працягвалі наступаць на запаленыя свечкі і разліваць растоплены воск, пакуль нехта ў гэтым гармідары не сцяміў згасіць іх, каб не здарылася пажару.
Ён не пакінуў развітальнага ліста, ані скамечанай цыдулкі ды аніводнага намёку: калі ён скочыў у цемру свайго нябыту, ён не меў паняцця, што дакладна праз дзевяць месяцаў народзяцца ягоныя дзеці — два мажныя хлопчыкі, што выгалошвацімуць боль свайго існавання ў Пятай радзільні каля заснежанай адэскай алеі. Ён не ведаў, што ягоная жонка, а з гэтай хвіліны ягоная ўдава, неўзабаве даведаецца пра сваю цяжарнасць і вырашыць нарадзіць, дарма што без яго, а можа і дзякуючы ягонай адсутнасці, бо ён не хацеў мець дзяцей. Да саміх народзінаў не было вядома, што ўлонне маёй маці туліць блізнятаў. Медыцынская дыягностыка, якой мог тады карыстацца звычайны савецкі грамадзянін, не дазваляла нават вызначыць пол плода ў чэраве. Усё гэта адкрылася перад шчаслівымі вачыма маёй маці адразу ж падчас родаў — у прытомнасці і без адболевых лекаў.
He ведаю, ці адгарнулася будучыня перад бацькавымі вачыма у час ягонага скону, і не магу ска-
заць, ці думаў ён пра сваю маці, маю бабулю, што адзначала тады ў кватэры насупраць свой пяцьдзясят восьмы дзень народзінаў. Ці страпянулася сэрца ад узгадвання студзеньскіх маразоў, у якія нарадзіўся сам на трыццаць шэсць гадоў раней за тую хвіліну? I што ён, урэшце, абраў для сваіх успамінаў у чаканні вырашальнага моманту? Пра гэта ўжо не даведаецца ніхто. Ягоная смерць не была тэмай для размоваў у нашым доме, як і ягонае жыццё. Амаль. 3 вельмі нешматлікіх згадак можна скласці хіба размыты вобраз: матуля наогул не мела звычаю размаўляць пра бацьку, а мая памяць абмежаваная некалькімі рысамі, і калі я збяру іх у нешта цэлае, то, пэўна, убачу болын загадак, чым адкрыццяў. Матуля аж дагэтуль ахоўвае мёртвую цішыню вакол яго, і толькі час ад часу дзе-якія словы вырываюцца з яе вуснаў, але дастаткова стрыманыя. Я прызвычаіўся. Я збіраю гэтыя словы, як следчы — ускосныя доказы, з якіх калі-небудзь мае скласціся правільны пазл. Я памятаю таксама бацькоў майго бацькі: мы жылі з імі ў адной кватэры да нашага ад'езду з Украіны, калі мне споўнілася дванаццаць гадоў, — яны запраўду ніколі не ўзгадвалі сына. У ніякіх абставінах. Ніколі. Мажліва, ад іх я даведаўся б нешта пра яго?
Бацькавых сяброў — яго аднагодкаў, што збіраліся вакол стала маёй маці па нядзелях і святах у Адэсе, — ужо няма сярод жывых. Яны не перажылі цяжкі пачатак дзевяностых — першыя гады незалежнасці Украіны, не ўліліся ў новыя краявіды — тыя гады і краявіды мы не бачылі на ўласныя вочы, бо з'ехалі на некалькі імгненняў раней, чым узнялася заслона над ушчэнт зруйнаванай савецкай імперыяй, чые гранітныя глыбы, падаючы, параздушвалі на смерць незлічонае мноства яе ж былых падданых. Бацькавыя сябры таксама амаль не ўзгадвалі яго — а калі спрабавалі, KaAi вымаўлялі яго імя, то суворы позірк маёй маці хутка вымушаў іх змоўкнуць. Гэтая супольнасць сяброў, ягоных сяброў, якая спадарожнічала майму адэскаму дзяцінству, была для мяне знакам свята, і падчас адной з такіх сустрэчаў я пачуў, што маці пазнаёмілася з маім бацькам, калі той шпацыраваў з гэтымі ж сябрамі на Катэдральнай плошчы. Катэдра ў Адэсе была ўзарваная людзьмі Сталіна яшчэ ў трыццатых гадах, задоўга перад нараджэн-
нем майго бацькі і ягоных сяброў, але напамін пра яе веліч застаўся на лавах, раскіданых між дрэваў. На адной з іх адбылося і тое казачнае, міфічнае знаёмства, якое толькі праз год вылілася ў бурлівае каханне.
Мой бацька знік адным цудоўным днём з краявідаў горада, як калісьці катэдра, а ягоныя сябры працягвалі хадзіць да нас дахаты, і таксама не казалі пра яго ані слоўца, хіба называлі яго імя. Гэтаксама, як адэсіты працягвалі называць плошчу Катэдральнай, дарма што ад катэдры не засталося ані следу.
Зіма тысяча дзевяцьсот сорак другога года была найцяжэйшай зімою вайны, але бацька, відавочна, нарадзіўся пад шчаслівай зоркай — сярод непраходных пушчаў, у забытым Богам куточку Хмяльніцкай вобласці на Украіне. Немцы не лічылі тую частку тэрыторыі рэйхскамісарыяту стратэгічна важнай. Іх афіцэры не спяшаліся раскватэроўваць рэзервовы альбо карны атрад паміж дзесяццю вясковымі хатамі, што не маглі пракарміць нават шасці жаўнераў. Падчас бацькавых народзінаў мароз быў мацнейшы за трыццаць градусаў, і павітуха, якую загаддзя выклікалі з суседняй вёскі, не паспела прыйсці — не здужала прайсці дарогу, засыпаную вялізнымі гурбамі снегу. Бацька, калі хочаце, прадэманстраваў незалежнасць ужо ў першыя імгненні і расчышчаў сабе шлях у гэты грэшны свет ўласнымі рукамі. А адтуль і быў названы Уладзям, Уладзімірам, Валодзям або Вальдэмарам: сябры звалі яго па-рознаму, у залежнасці ад акалічнасцяў — смешных або афіцыйных. Чамусьці гэтыя народзіны вельмі ўсхвалявалі адзінага ня-
мецкага афіцэра, які там выпадкова апынуўся. Ён, сентыментальны сем'янін, меў трыццаць пяць гадоў ад нараджэння і ступень магістра філасофіі і гісторыі Енскага ўніверсітэта — быць можа, таму яго і пасадзілі ў самую сярэдзіну "нідзе", аточанага ялінамі.
Бацькавая маці была праўдзіваю прыгажуняй і неверагоднай скаральніцай сэрцаў, яна амаль да скону дэманстравала, нібы знянацку, сваю ўладу над жыццём людзей наўкола. Яна не трымцела ад страху, уцякаючы з Адэсы, заваяванай нацыстамі і пыхлівай румынскай арміяй: на вазах ды пешшу дабралася да гэтай багны, дзе ў яе былі далёкія свакі, якія не надта ўзрадаваліся маладой сям'і з патэнцыялам колькаснага пашырэння, якая раптам села ім на карак, але яны не пікнулі: наўкола ж вайна. Маці спадзявалася знайсці там лепшы прытулак за тыя, што магла б падшукаць у цесных кватэрах партовага гораду акупаванай краіны з яго надта пільнай рэгістрацыяй насельніцтва, запісы якой трапяць у небяспечныя рукі. Яна нават ніколі не здрыганулася, мінаючы з вялікім спелым жыватом агорнутыя дымам папялішчы ўкраінскіх вёсак. Падпарадкаваны ёй муж ішоў за ёй, нібы дысцыплінаваны жаўнер. Але калі прыемны нямецкі афіцэр зацікавіўся малым ды станам парадзіхі і прапанаваў ёй шакаладку, скрадзеную з польскай фабрыкі ў Кракаве, кіраўніцтва якой было перададзена высокаму афіцэру СС, яе рука працягнулася ўбок рудавата-карычневай шакаладкі, хоць сэрца яе амаль
спынілася, аднак выявілася, што магістр філасофіі з Ены сапраўды не думае, што тутэйшыя з'яўляюцца нейкай бандаю паўлюдзей. Яго не цікавіла паходжанне бацькавай маці, ён не лічыў перамогаў арміі Рэйху на фронце, не меў звычаю вітаць сваіх таварышаў гучным віскатам "Sieg heil!", і ён нават паспрабаваў штосці сказаць на скалечанай украінскай у дадатак да шакаладу. Здаецца, яго сапраўды цікавіла ўсмешка хлопчыка, які бачыў свой першы сон у гэтым вялікім свеце... He зважаючы на стрыманасць маёй бабулі па мячы Вольгі, што захоўвала свае пачуцці для сябе, яна ведала, калі неабходна ўсміхацца, і ўмела маўчаць, калі трэба было маўчаць. А нямецкі афіцэр, мабыць, утледзеў роспачны позірк, стоены за яе чароўнай усмешкай. Позірк, што быў поўнай процілегласцю мімічным выразам удзячнасці, якую яна намагалася паказаць. Я, які нарадзіўся праз шмат гадоў і ведаў яе адно ў старасці, таксама бачыў гэты выраз твару пад вэлюмам фармальнай ветлівасці, нават калі тая выглядала вельмі шчыра. Я разумеў яе праўдзівыя адносіны да чалавека, што стаяў перад ёй, у розных абставінах, — па вачах. Па няўцешных вачах.
Калі апоўначы яна ўбачыла ў вакне палымнеючыя паходні і сялянскія вілы, адразу зразумела, у чым рэч. Народная хваля грукатала ў дзверы з лямантам: "Покажіть жндів! Нехай чоловік спустнть шароварн та покаже нам, хто він е!". Яна ўпэўненым рухам сама адчыніла дзверы, натоўп заціх, настала цішыня, якую не перапыніў нават мой ма-
ленькі бацька, які нейкім шостым пачуццём, мабыць, зразумеў, што тут вырашаюцца лёсы, і нават не заенчыў.
— Толькі праз мой труп! — сказала яна.
Узброены віламі і паходнямі натоўп сузіраў, як яна стаіць на парозе, апранутая адно ў піжаму, а мароз запаўзае ў хату, шчыпаючы яе цела і развітыя чарнявыя валасы. Яна ўся была відовішчам, перад якім нельга было ўстаяць, усё жыццё ўспрымалася як сама харызма — мяркую, што толькі дзякуючы нахабству маці перажыла вайну. I натоп пачаў заікацца, мычэць. Раптам сярод людзей утварылася прагаліна: гэта нямецкі афіцэр падышоў да трох ступенек ля ганку. Ён апрануў плашч на хаду, і ўсе ўбачылі, што пад плашчам — піжама ў паскі. Такія ядвабныя піжамы былі папулярныя ў Ене і да, і пасля Гітлера.