Уязная віза
Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
Я навучыўся чытаць, калі мне было тры гады, і я зразумеў, што, апрача рускай, кожны надпіс быў па-польску, на якой я чытаў без праблемаў, a таксама па-нямецку, французску і англійску. Пазнаў і габрэйскія літары: год таму мяне спрабаваў навучыць ім дзядуля. Я старанна гартаў старонкі з чорна-белымі фотаздымкамі. Нямецкая паліцыя на вуліцах, форма і цывільная вопратка, капоты іншых — тых, з якіх здзекваліся. Спачатку з іх злосна кпілі. Кідалі іх у бруд і калужы, адціналі
пейсы. Заклапочаныя твары мужчынаў. Жанчыны трымаюць малых дзяцей, стоячы перад нямецкім афіцэрам, з позіркамі, поўнымі жаху. Людзі, высушаныя голадам да смерці. Я ніколі не бачыў, ані раней, ані потым, гэтых фотаздымкаў. Сёння б не апублікавалі гэткі натуралістычны жах. Шчыры і непрыхаваны. Мабыць, толькі звыклы шок ад блізкіх падзеяў вайны ды неабходнасць паказаць і пакараць ворагаў-злачынцаў дазволілі гэтаму альбому пабачыць свет.
А здымкі выглядалі ўсё больш і больш жудасна. Адкрытыя агульныя магілы з натоўпам трупаў. Шэрагі голых целаў, што стаяць над прорвай. Я прачытаў надпіс "Auschwitz-Birkenau". Мая сіла была вычарпаная, калі я дайшоў да страшэнных вобразаў распухлых нябожчыкаў, печаў і — Божухна, каб нічые вочы гэтага не ўбачылі — варыльні мыла з чалавечага сала. Кожны здымак з тлумачальным надпісам. Я адкінуў альбом як мага далей ад сябе, заплакаў і нават не спрабаваў прыбраць сляды таго, што дабраўся да яго. Мама, калі прыйшла з працы, знайшла мяне амаль у кататанічным стане. Яна, вядома ж, адразу зразумела, што здарылася, але замест таго, каб пакараць, або паўшчуваць мяне, абняла са словамі: „Dziecko! Dziecko moje!Гэта былі наймацнейшыя абдымкі. Я не разумеў і не разумею аж дагэтуль, як людзі маглі зрабіць гэткае людзям. Пытанне майго ўласнага жыдоўства было ддя мяне тады менш істотным.
Утым самым годзе я знайшоў пасведчанне аб бацькавай смерці — у чорнай торбе, што ляжала ў шафе, пра якую я ведаў, што там схаванае мноства дакументаў на розных мовах і з розных краінаў.
Я адразу звярнуў увагу на складзеную чатырыкроць паперу і дзякуючы промню святла, што прабіваўся праз шыбу ў залітым сонцам акне, я без цяжкасці пазнаў герб Савецкага Саюза і, можаце не даваць веры, з іншага боку дакумента — вадзяныя знакі, літары "СССР". Я разгарнуўяго.
"Грамадзянін Уладзімір ..." — пачаў я чытаць, адразу зразумеўшы, пра што ідзе гаворка, і моцна здзівіўся прычыне смерці: "механічнае ўдушэнне. Асфіксія. Павешанне". Да той пары ў мяне былі ўсе падставы верыць, што павешанне ("механічнае ўдушэнне") можа напаткаць толькі пакараных злачынцаў. Але мой бацька? Чаму?!
Калі мама ўвайшла ў пакой, яна знайшла мяне з той паперкай у руках. "Ну дапраўды, ты ў кожны кут залезеш! Нічога ўжо нельга схаваць у гэтай
хаце!" Таго ж дня я вымусіў яе распавесці пра акалічнасці бацькавай смерці. I было зразумела, што тут, на гэтым месцы, пачынаюцца мае пошукі ягонагавобраза. "Бацькі няма". Гэты сказ быўзвычайны для мяне. Матуля заняла ягонае месца, і я ніколі не адчуваў якой-колечы нястачы ў маім жыцці слова "тата". Я глядзеў на татаў маіх сяброў па гульнях у двары і ў школе і не адчуваў зайздрасці. Я нарадзіўся без. I адгэтуль, з моманту адкрыцця, я мусіў высветліць і перастравіць, чаму і навошта няма бацькі. Нашага незнаёмства я яму не прабачу ніколі. Ён не жыў і таму не паміраў.
Бо я ніколі не быў на ягонай магіле.
Польскі касцёл у Адэсе стаіць акурат насупраць гарадскога саду, таямнічага і дзівоснага месца: дзіця, што ўваходзіць у яго, нібы патанае ў змрочнай казцы пад сашчэпленымі галінамі старых дрэваў, якія амаль не прапускаюць сонечнага святла. Побач з касцёлам шумеў вялізны фантан, выпускаў з сябе вясёлку, на якую я глядзеў неаднойчы, седзячы ў найцудоўнейшым пункце агляду: злева ад фантана і праваруч, праз вуліцу, ад маленькага касцёла.
Езуса, найбольш вядомага жыда, Гарбачоў пазней назваў першым сацыялістам. Я не мог зразумець, адкуль узялася бездань паміж пакланеннем Месіі-жыду і нянавісцю да ягонага народа. Народа, які выпадкова спарадзіў і мяне.
Польскі касцёл стаяў пры дарозе, па якой я штодня хадзіў у школу. Сорак хвілінаў захапляльнага шпацыру па старых велічных кварталах і праз гарадскі сад, і за сто метраў ад будынка школы стаяла Езусавая святыня, з яе даносіліся гукі арганаў а вядомых гадзінах. Наш дом на вуліцы Чалюскін-
цаў таксама знаходзіўся недалёка ад царквы, праваслаўнай катэдры, гукі званоў якой — мой першы, найранейшы ўспамін дзяцінства. Нядаўна, падчас візіту ў Адэсу пасля нашай эміграцыі, я кватараваў у сяброў, у доме, наўпрост прылеглым да сцяны той катэдры, за сто пяцьдзясят метраў ад нашай былой кватэры, і вельмі здзіўляўся колькасці і працягласці звону, які захапіў былую вуліцу Савецкай Арміі і лепш за што іншае засведчыў перамены, якія адбыліся за гэтыя трынаццаць гадоў. Мажліва, нават саму сутнасць скону савецкай улады. А падчас майго маленства, якое належала дзіцячаму садку і школе, кнігам, музыцы, панадворку і шпацырам, праваслаўная катэдра нагадвала пра сябе адно марнюткім і сціпленькім звонам трох званоў у дамоўлены час, абмежаваны беспасярэдне абласным камітэтам партыі. Партыі, якая не трывала канкурэнтаў, а тым болып у асобе жыда з Назарэту, якога ўпарта малявалі бландзінам.
Праваслаўны сабор быў цалкавітай супрацьлегласцю касцёлу, сціпламу і амаль мініятурнаму, аванпосту крамольнага польскага каталіцызму ў фармальна атэістычнай, але з візантыйскай душою дзяржаве. Шматкроць, прываблены цудоўнымі гукамі арганаў, я цягнуў маці зайсці ў касцёл, літаральна перапоўнены мастацтвам і музыкай. Вядома, я не адчуваў сябе часткаю парафіі, якая малілася, — акрамя таго, што я быў жыдом і гэта аддаляла мяне ад хрысціянства на светлавыя гады, у нашай свецкай сям'і не было месца для выразу рэлігійных сан-
тыментаў. Маці, якая спадарожнічала мне ў гэтых візітах, не трывала там больш за дзесяць хвілінаў пад непрыязнымі позіркамі пабожных кабетаў і бабулек, якія бачылі, што мы прыйшлі не маліцца: мы адзіныя заставаліся стаяць, калі ўсе кленчылі, — і маці заўжды казала тое самае: "Хадзем адсюль! Тут халодна, як у магіле". Я быў уражлівым дзіцём. Вельмі. I з уяўленнем, настолькі развітым, што адчуваў на скуры пустэчу магілы, пасля якой няма нічога — поўная пустка, дзе валадарыць холад, падобны да таго, якім патыхаў белы касцёл. Зразумела, мяне там цікавілі зусім іншыя рэчы. Услухоўваючыся ў поўныя хараства харальныя прэлюдыі Баха, якія падалі на галовы вернікаў згары і сеялі ўнутраны голас, якому няма падобных, які абяцае чалавеку вячыстае суцяшэнне, я сузіраў рыштунак касцёлу. Копія статуі Берніні "Экстаз святой Тэрэзы", якая сэксуальна вывіваецца пад промнямі святла, што зыходзяць ад Святога Духу, статуя, што стаяла па правым баку касцёла, не выклікала ўва мне ніякіх эмоцыяў. Над алтаром вісеў вялізны згустак ласкі, Укрыжаваны: ён тады здаваўся мне ідэалам мужчынскага хараства. Цалкам верагодна, што цудоўны Езус не цярпеў, а проста заснуў на крыжы і, пакінуўшы нам сузіраць свежасць і красу сваіх моцных рамёнаў, якія вытрымалі вагу вялізнага крыжа. I тады ж запомніліся яго перапоўненыя хараством стопы, кожная жыла якіх пульсавала жыццём, і вочы маладога святара, што з жарсцю і ўшанаваннем адорваў іх штопятніцы.
Праваслаўныя святары ў катэдры ля нашай хаты не былі маладыя, яны нічога не адорвалі. Хадзілі са сваімі вялікімі жыватамі і кадзілі налева і направа званкімі срэбнымі кадзідламі. Іх атачалі старухі, якія відавочна перабольшвалі з цалаваннем папоўскіх рук.
Гарбачоўская перабудова вызваліла савецкае насельніцтва ад паралізавальнага страху санкцыяў нават за адзінае наведванне царквы ці сінагогі. Уражвальнае, пампезнае святкаванне ў 1988 годзе тысячагоддзя хросту Русі адбывалася пры падтрымцы з боку ўладаў і камуністычнай партыі (sic!), якія спадзяваліся, што святары дапамогуць зацугляць незадавальненне народу эканамічнай сітуацыяй і мізэрнасцю палітычных правоў, — улады раптам узнялі аблічча Царквы з руінаў, Царквы, якая была зганьбаваная на працяіу сямідзесяці гадоў.
Майскім цёплым днём я быў урачыста прыняты — як і ўсе мае аднакласнікі — у піянерскую арганізацыю: на шыю мне павязалі чырвоны гальштук, а на марынарку прышпілілі значок з зоркаю. На зваротным шляху з цырымоніі, якая прайшла была на магіле Невядомага жаўнера у парку імя Шаўчэнкі, я вырашьгў наведаць катэдру ля дома: некалькімі днямі раней я пачуў, што з нагоды рэлігійнага свята там будзе спяваць хор тэатра оперы
і балета, з цудоўнымі салістамі, і што спяваць яны будуць літургічную музыку Рахманінава і Чайкоўскага. I сапраўды, калі трамвай, у якім я з мамай ехаў дамоў, наблізіўся да сабору, я ўбачыў каляровы натоўп — пераважна кабеты з кветкамі ў напрацаваных руках. Натоўп патанаў у моцных, глыбокіх і дзіўных гуках харавога спеву: здавалася, працягні руку — і дакранешся да нябёсаў. Вядомая прымаўка слушна сцвярджае, што кабеты і музыкі кахаюць вушамі, — а я ж таксама музыка. Я ўвайшоў у перамовы з мамай, якая, на сваё незадавальненне, бачыла, што я заглядваюся жарлівымі вачыма ў бок катэдры. На апагеі гэтых перамоваў, калі мы ўжо ішлі вуліцаю Савецкай Арміі, яна выкарыстала апошні моцны аргумент, каб не дазволіць мне ўвайсці ў той сціснуты натоўп. Яна не магла стрываць нават самой ідэі апынуцца ў даўкім натоўпе, паміж жыватамі папоў і старухамі, што цалуюць іконы (лічыла гэта антыгігіенічнай прымхаю). Мяне не цікавілі старухі і папы, яны былі непазбежным злом на шляху да харавога раю. Мама ўзмацніла аргументацыю: "Сёння цябе прынялі ў піянерскую арганізацыю імя Леніна. Ты носіш чырвоны гальштук ягонай партыі. I як табе собіла падумацьправізіту царкву?". Аслова "царква" ўейных вуснах, вуснах цалкавітай атэісткі, для якой чужы быў любы рэлігійны сантымент, гучала, як штосьці брыдкае. Я яшчэ не разбіраўся ў буйнакаліберных палітычных пытаннях, і паміж музыкай і Леніным выбіраў музыку. Запытаў: “I ў гэтым уся праблема?
Няма бяды". Адным рухам сарваў з шыі гальштук, імгненнем пазней ён разам з ленінскай зорачкай з марынаркі ўжо знаходзіўся ў кішэні портак. Маме давялося капітуляваць перад такім эфектным жэстам. Я зайшоў у сабор і растварыўся ў мужчынскіх тэнаровых галасах, якія, быццам сірэны з Адысеі, заблытвалі ў мярэжы тых, хто плыве па бурлівым моры музыкі.