Уязная віза

Уязная віза

Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
16.83 МБ
Пад плёнкай эканомікі, якая працягвала функцыянаваць у цені гаманлівага порту і соцень тысячаў людзей, якія штораніцы спяшаліся на працу, увесь час акупацыі праводзіўся крывавы тэрор. Дзвесце пяцьдзясят тысячаў адэскіх жыдоў, якія не паспелі або не маглі эвакуявацца разам з рэшткамі
Чырвонай арміі, былі адпраўленыя па чыгунцы ў быдлячых вагонах да агульнага з цэнтральнаеўрапейскім жыдоўствам кону. Галоўнымі арганізатарамі гэтай акцыі былі румынскія ўлады, якія хацелі такім чынам зрабіць падарунак да дня народзінаў фюрэру ад імя караля Міхая. У імя караля і фюрэра рэалізаваліся і іншыя буйныя акцыі: палявалі на камуністаў, партызанаў і ўсіх, хто выклікаў хоць найменшае падазрэнне ў палітычнай нелаяльнасці, — рускіх, украінцаў, палякаў, малдаванаў, грэкаў. Іх вешалі на цэнтральных плошчах, на прыгожых гарадскіх бульварах. У рамках адной з такіх акцыяў былі арыштаваныя і закатаваныя некалькі тысячаў гомасэксуалістаў. Улады пашкадавалі для іх вяровак і куляў, і некалькі гадзінаў зямля на ўскраіне Адэсы варушылася з-за роспачных спробаў жыўцом пахаваных людзей вырвацца з ціскоў жахлівай смерці, якую ім было наканавана сустрэць. Закапаных гомасэксуалістаў, як і шматлікіх іншых ахвяраў, не ўзгадаюць пасля вайны. He ўвайшлі ў кнігі памяці і ў палацы з надпісам 'Тэта не паўторыцца" і сотні цыганаў Адэсы, чый лёс быў падобны. He пабудуюць у іх гонар залаў памяці з вечным агнём, не распавядацьмуць пра іх замежным дэлегацыям. Няма ані залаў, ані вянкоў, ані свечак. Ані стыпендыяў іх імя, ані даследванняў. "Некашэрныя" ахвяры, якія пацярпелі ад унутранай селекцыі, што працягваецца аж дагэтуль.
Мелі месца і гэтак званыя "прыватныя ініцыятывы". Аднойчы ў Дзень Перамогі пры святочным стале Вольга ўзгадвала пра снайпера з Дэрыбасаўскай. Нямецкі афіцэр, які жыў на рагу гэтай раскошнай вуліцы, пачынаў сваю раніцу з трэніроўкі ў стральбе з гаўбца ў стылі арт-дэко па жывых мішэнях, якія акурат спяшаліся на працу. Асаблівае задавальненне ён адчуваў, калі страляў у кіроўцаў мясцовых цяжаровак з харчаваннем. Тыя працягвалі ехаць ужо мёртвыя і сваімі цяжароўкамі раздушвалі людзей без разбору.
Адэса была вызваленая 10 красавіка 1944 года. Ужо некалькі дзён у паветры стаялі едкі дым і сажа ад бамбёжак порту савецкай авіяцыяй. Гэта быў таксама дым ад дакументаў, запісаў злачынстваў, якія прыспехам паліліся. Румыны зусім страцілі баявы гонар і разам з мясцовымі злодзеямі рабавалі горад, перш чым пакінуць яго пад наймацнейшыя ўдары з паветра. Будынак "сігуранцы" (румынскага "гестапа"), каторыраней служыў сядзібаю НКУС, раптам ператварыўся ў страшэнна карнавальнае відовішча: з яго вокнаў выкідваліся на вясновае паветра абгарэлыя тэчкі з дакументамі, частка паперынаў высыпалася з вокнаў у выглядзе пасмачак, якія падалі на запоўненыя людзьмі вуліцы — у рукі радаснага натоўпу.
Дзень вызвалення распачаўся напружанай ці-
шынёю: пасля апошняга стрэлу паветра прасякнулася разуменнем таго, што горад вызвалены, вызвалены назусім. Два падлеткі ўзняліся на будынак біржы, нядаўні штаб акупацыйнай улады, забраліся на дах і пачалі ірваць на кавалкі партрэт кара-
ля Міхая, які шчасліва глядзеў на партрэт фюрэра. Калі апошні кавалачак твара фюрэра ўпаў на брук, а пасля яго быў падраны на драбнюткія стужкі сцяг Рэйху, вокліч радасці і лямант болю тых, што засталіся жывыя, затапіў увесь горад, ён, нібы сірэна, чуўся з-за кожнага рогу, гэты роў вернутых сілаў.
Іздавалася, што на імгненне горад атрымаў найвышэйшае, апошняе вызваленне, "смяротнае", пасля якога не будзе прышласці, і мінуўшчына, якая была перад тым, пачала здавацца бляклай і нецікавай. Танкі савецкай арміі, якія ўваходзілі ў горад, танулі ў вянках кветак, і пад ногі ўшчэнт змардаваных мужчынаў у гімнасцёрках, якія крочылі ў горад з боку порту і чыгуначнага вакзалу, сыпаліся гурбы ружаў. Здавалася, што гэта не кветкі, а слёзы радасці. Галоўныя вуліцы — Дэрыбасаўская і бульвар Леніна (цяпер бульвар Рышэльё) — ламіліся ад натоўпу, які махаў чырвонымі стужкамі з зямлі і з паветра: дзеці — седзячы на дрэвах, дарослыя — на гаўбцах.
Я ўяўляю сабе, што тое свята вызвалення, якое ахапіла горад, звінела таксама і ўвушшу Вольгі, бацькавай маці, яго пабачыў і мой бацька-малеча, які ўжо зрабіў свае першыя некалькі крокаў у тую свабоду, якая так шмат абяцала...
У размовах, якія перапаўнялі праменады горада над морам, шэптам узгадваліся жахі сталінскага
тэрору: памяць пра вялікія чысткі трыццаць сёмага была яшчэ свежаю, але ж чысткі ўжо засталіся ў мінулым — так казалі. Вайна прыціснула ўсіх такім вялізным горам, такім жахлівым, што нельга было і падумаць пра вяртанне ў самажэрную мінуўшчыну: пасля таго, як народ падараваў "сонцу народаў" выпакутаваную, прасякнутую крывёй перамогу, той, нарэшце, мусіць злітавацца і не будзе болып пушчаць бязвінную кроў.
У гэта дапраўды можна было паверыць ў першыя некалькіх тыдняў пасля вызвалення — вайсковыя аддзелы пайшлі далей на захад, ваяваць з ворагам, які не спяшаўся здавацца, хоць ведаў, што ягоны крэс ужо відаць на даляглядзе. 3 адэскіх двароў чулася акардэонная музыка, пад якую гайдаліся на дрэвах павешаныя "капа" з тутэйшых лагероў смерці, мясцовыя калабаранты, румынскія і нямецкія афіцэры, якія не паспелі ўцячы або здацца ў палон. Па радыё транслявалі песню Канстанціна Сіманава «Ждн меня, н я вернусь», ад якой адразу макрэлі вочы жанчынаў, што чакалі сваіх каханых.
Адчуванне асцярожнай свабоды працягвалася тры гады, дарма што цень Сталіна раздзімаўся і ўжо зноў пакрыў усю тэрыторыю Савецкага Саюзу і суседніх краінаў, вызваленых ад фюрэра і яго кампаніі. Адэса ў гэтае кароткае імгненне дыхала паветрам свабоды, якое прыйшло, як заўсёды, з порту, дарма што там таксама з будынку дырэкцыі глядзеў партрэт вусатага грузіна з подпісам «Наше дело правое — мы победнлн!». To бок ён перамог.
Разам з народам, але ўсё ж галоўнае — што ён, які глядзеў цяпер з вулічных шыльдаў (у яго гонар назвалі не менш як тры вуліцы толькі ў самой Адэсе), з партрэтаў на школах, універсітэце, пад шпілем лютэранскага збору, пераўтворанага ў канцэртную залу для арганнай музыкі.
Але да лета сорак сёмага Джугашвілі быў заняты аднаўленнем савецкага ладу на вызваленых тэрыторыях і заснаваннем "народных дэмакратыяў" па суседстве, дзе на вакзалах таксама мусіў пазіраць з вышыні ягоны партрэт з надпісамі на мясцовых мовах. Адэса пакуль што жыла свежым марскім паветрам, замілаваннем з квітнеючых каштанаў, вольным каханнем у порце, поўным маракоў, і шчырымі гутаркамі ў чэргах, у тым ліку пра ўлёткі антысавецкага падполля і пра бессаромных рабаўнікоў. Пакуль у неўтаймаваны горад не былі ўведзеныя спецыяльныя часткі НКУС і міліцыі, каб "зацугляць крымінальныя элементы антысавецкага толку, якія парушаюць спакойнае жыццё чэсных савецкіх грамадзянаў".
Тады ж, улетку 1947 года, бацькавая сям'я пераехала ў дом на вуліцы Чалюскінцаў з таўсценнымі сценамі, пабудаваны ў 1894 годзе архітэктарам Розенам, як пра гэта сведчыла шыльдачка на будынку.
Свайго бацьку я ведаю адно паводле фатаздымкаў, якія захаваліся ў сямейных альбомах. Выраз ягонага твару трошкі нагадвае мне італьянскіх мафіёзі, сіцылійцаў, а ён таксама правёў большасць жыцця на сонечным беразе... Мама зірнула шматзначна і перарвала маю думку пра магчымую сувязь бацькі з крымінальным светам.
Бацька не пакінуў па сабе нічога, апроч мяне, майго брата і фатаздымкаў. Ён быў фатографам ад Бога, і тры тысячы ягоных негатываў, якія захоўваюцца ў нас, нема і красамоўна сведчаць пра гэта. Ён здымаў маму неверагодна шмат, і калі яна паехала на падыпломную практыку ў Перм на Урале, і ён не бачыў яе некалькі месяцаў — хоць яны, вядома, ліставаліся: яна адказвала штотыдзень, а бацька пісаў і часцей, — ён надрукаваў безліч фотакартак маёй
маці, і па вяртанні ў Адэсу яе чакала кватэра, аздобленая дзіўнымі шпалерамі з яе фотаздымкаў: бацька абклеіў імі ўсе сцены, не пакінуўшы пустога месца.
Я ніколі не бачыў тых мілосных лістоў, пра якія згадвала маці. Часам яна кажа, што ўжо даўно знішчыла іх, часам — і гэта болып верагодна — аказваецца, што яна паклала іх у новае таемнае месца, і ў мяне няма аніводнага шанцу дабрацца да іх. Я не ўпэўнены, што хачу прачытаць іх, дарма што, вядома ж, там ёсць шмат цікавага пра бацьку.
Калі я быў дзіцём, я почасту выходзіў на паляванне на схаваныя лісты, але кожнага разу безвынікова. Маці паспяхова выкарыстоўвала мой малы век, маю слабасць у нагах, і клала ўсе цікавыя прадметы на верхнія паліцы шафаў. Але я быў цікаўны і непакорлівы, змагаўся з уласнай слабасцю, і ў веку васьмі гадоў зрабіў два вялікія адкрыцці. Першым і жахлівым быў Халакост.
На адной з верхніх паліцаўляжаўчорны альбом, абкладзены раднянай чорнай вокладкай. Аднойчы я ўжо быў прыкмеціў яго, калі маці здымала кнігі з паліцаў, каб пачысціць ад пылу: мама тады, убачьгўшы, што я працягваю руку да альбома і ўжо амаль кранаю ягоную вокладку, шпарка збегла са страмянкі, ухапіла той альбом і выгнала мяне з пакоя, лямантуючы, каб я не асмельваўся кранаць рэчаў, да якіх не дарос. Вядома ж, я вярнуўся ў пакой праз хвіліну і прыкмеціў сабе, куды яна паклала альбом.
I вось я стаяў цяпер пад адной з кніжных паліцаў і бачыў над сабой забаронены плод — вышэй,
чым маглі сягнуць мае рукі. Я быў дома адзін. Адбывалася гэта на зімовых канікулах, у той дзень была моцная завіруха, і на двор выходзіць мне не хацелася. Я паглядзеў на ніжэйшую паліцу — за шыбаю былі ўпарадкаваныя вялізныя тамы "Вялікай савецкай энцыклапедыі" і размаітыя альбомы па мастацтве. Раптам мяне асвяціла. Праз пару хвілінаў тамы былі пакладзеныя на падлогу трыма горбамі і сталіся трыма прыступкамі (сёння я нават не падумаў бы зрабіць такога). Я забраўся на кнігі і — гоў! Рука трымала жаданы альбом, які падчас свайго падзення зваліў на мяне яшчэ стос кнігаў, што разляцеліся па пакоі, бы птушкі. 3 трымценнем, бы чалавек, што адчыняе бясцэнную скарбонку, я адгарнуў альбом на першай старонцы. На збуцвелай паперы на некалькіх мовах было надрукавана: "Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандвання Савецкай Арміі" і "Дзяржаўная камісія Польшчы па даследаванні нацысцкіх злачынстваў супраць жыдоўскага народа". Ідата: “студзень 1945".