Уязная віза
Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
старэлыя генералы і міністры вакол велічнай труны, якую неслі афіцэры да жалобнай лаветы. Было шмат музыкі: пахаванне пачыналася пад жалобны марш з Трэцяй ("Гераічнай") сімфоніі Бетховена, працягвалася пад жалобны марш з Сёмай яго сімфоніі, заканчвалася пад жалобны марш з Друтой санаты для фартэпіяна Шапена.
Уражанне было фантастычнае.
I ўвечары, калі маці папрасіла мяне сабраць раскіданыя па пакоі цацкі, я вырашыў "правесці іх у апошнюю дарогу" ў іхнюю скрыню, гучна напяваючыжалобныя маршы, якія пачуўтаго дня. Мама глядзела на мяне з шырока расплюшчанымі ад здзіўлення вачыма з трывогаю аб маім душэўным здароўі.
На працягу наступных некалькі гадоў падобныя падзеі паўторацца яшчэ двойчы: хваравітыя Андропаў і Чарненка памерлі адзін па другім на працягу двух з паловаю гадоў, адкрьгўшы шлях да ўлады жваваму Гарбачову. Традыцыя раскошных хаўтураў у Савецкім Саюзе перапынілася ажно да смерці Ельцына — хаўтураў, якія нагадвалі ўрачыстае апусканне заслоны. I ў наступных жалобных трансляцыях найбольшае ўражанне на мяне рабілі танцоры балета перад хаўтурамі і афіцэры, якія пагруквалі абцасамі па бруку Чырвонай плошчы каля традыцыйнай чырвонай труны, але я больш не хаваўцацак, напяваючы жалобныя маршы, аўсё, што звязана з танцорамі і вайскоўцамі, пакінуў сабе глыбока ў сэрцы.
Адэса адбілася ў маёй памяці, як горад жывёльнай прагі жыцця — а можа, гэта была прага пазнання, што адолела столькі перашкодаў: у пяцігадовым веку бездапаможныя ногі ішлі толькі пры вялікім высілку, да страты прытомнасці ад болю. Прагненне ведаў дапамагала адолець небяспечнае запаленне лёгкіх і мноства бранхітаў, што былі прычынай безлічы пропускаў школы і неўтаймоўнага чытання, бо кожны дзень, у які мяне не было ў школе, быў цалкам прысвечаны кнігам. А можа быць, прага пазнання — гэта і ёсць прагненне жыцця? Дзіцяткам я карыстаўся з кожнай магчымасці чытаць, рухацца і выжываць. Сёння гэтае жаданне не такое ўжо яснае для мяне і даволі дзіўнае ў маіх вачах.
Хадзіў я з неверагоднымі высілкамі, афіцыйная медыцына была бездапаможная. Хада карала мяне незлічонаю колькасцю падзенняў дома і на вуліцы. Вельмі хутка я вывучыў тэхніку падзення: як расслабляць цела падчас "палёту" і прымаць удар на рукі. Рукі былі пакрытыя крывавай каростай, што не
паддавалася лячэнню. Таксама і калені нагадвалі баявыя раны з мноствам крывавых сцёкаў. Тым не менш я не кінуў спробаў дагнаць маіх сяброў з панадворку — спрабаваў гуляць у футбол, але мяч драматычна заўжды ляцеў у непрадказальны бок. Сябры шчаслівага дзяцінства заўважылі маштаб майго гора і прызначылі мяне на ганаровае — якое толькі ў снах снілася — месца суддзі, дарма што тады, як і цяпер, я зусім не цяміў ў суджэнні футболу: мае рашэнні былі заснаваныя на бессаромным карумпаваным фаварытызме, які прыняты сярод дзяцей больш, чым падазрае хто-колечы з дарослых.
Калі я падаў на шпацырах з маёй маці, я паводзіў сябе як распешчанае дзіцятка. Я не ўставаў, a ўсчынаў шалёную сцэну плачу, якая прымушала суседзяў вызіраць з вокнаў і называць маю маці, якая працягвала ісці далей, "фашысцкай жыдоўкай": 'Тляньце, яна не дапамагае дзіцяці!". Тады я быў гатовы далучыцца да такога погляду, і нават дагэтуль я жыву з той самай надзеяй, што яна вернецца і дапаможа мне ўстаць.
Але яна не вярталася. Ніколі. He дапамагала мне ўстаць. Калі я працягваў раўсці, седзячы сярод вуліцы з разбітымі каленямі і рукамі ў пылу і крыві, яна казала мне цвёрдым тонам, здалёк: "Табе трэба адмысловае запрашэнне, каб устаць? Калі ты сабе не дапаможаш, ніхто табе не дапаможа. Людзі самі ўстаюць і працягваюць ісці далей". Я поўз да бліжэйшага пункту апоры — вулічнага ліхтара, дарожнага знака або шыльды аб'яваў — падцягваўся рукамі і
ўставаў. Крочыў далей, паказваючы свету баявыя раны і несправядлівасць — як я тады думаў — уласнай маткі, якая не дапамагала мне ўстаць.
Сакавітыя рускія і ўкраінскія праклёны я вывучыў у раннім маленстве, бо той, хто нарадзіўся ў Адэсе, жыў і гуляўся на яе панадворках, вывучваў гэтыя тонкія матэрыі з лёгкасцю, разам з мешанінаю прымхаў, забабонаў і дзіцячых прыдумак. Мая схільнасць карыстацца гэтаю таемнай мовай, якая зусім не была разлічаная на дзіцячыя вушы, адкрылася ў веку сямі гадоў, падчас апошняга за жыцця дзядулі Лазара нашага прыезду да яго на Урал. Кожная такая паездка, аднойчы ці двойчы штогод, цешыла мяне да страты прытомнасці. Выезд з Адэсы, які рыхтаваўся колькі дзён, падарожжа цягніком праз вялізныя тэрыторыі, прыпынак у Маскве, а яшчэ і палёт — гэта былі падзеі найвышэйшай вартасці, доказ велічы неабсяжнай радзімы, магчымасць убачыць зменлівы свет праз шыбы ў імклівым цягніку.
Мой дзядуля, які рана выйшаў на пенсію, почасту сядаў дома ля акна і штосьці чытаў, гледзячы на любага ўнука, што гуляўся на панадворку, і калі той падаў, у гэтым не было нічога надзвычайнага, бо мама ўжо папярэдзіла: "Калі ўпадзе, хай падымаецца сам". Аднойчы на лавах побач сядзеў гурток з чатырох бабулек, якія ўжо паспелі пагаманіць пра сёе-тое ды з вялікім смакам папляткарыць пра ўсіх суседзяў. Мілыя старыя пачулі глухі гук падзення, зірнулі ў той бок, убачылі
дзіцёнка, што ўпаў, і, пацокаўпіы языкамі, працягнулі плесці чарговыя метры плёткавых карункаў, а праз пэўны момант пачулі: "I як?". Усе ўважліва напружылі позірк, а мой дзед наставіў вушы. "I як, старыя курвы?! Хіба не бачыце, што чалавек упаў і трэба дапамагчы?" Бабулькі знямелі ад шоку, затым ввібухнулі рогатам, узняліся самі ды дапамаглі мне падняцца пад роспачныя енкі па-польску майго дзеда, які схапіўся рукамі за галаву: „Szlag mnie trafi! Krew mnie zaleje!" .
Падчас таго ж самага побыту, калі ён ужо трохі ачуняў бвіў ад неверагоднай грубасці ўнука, ён працягнуў спробы навучыцв мяне чытаць таксама на ідыш, як раней навучьгў мудрагелістаму польскаму чвітанню.
Польская мова ішла добра. Дарма што мая маці выкарвістоўвала яе як таемную падчас размоваў са сваімісёстрамі, неўзабавеяпачаўразумецьусё, што яны кажуць, але працягваў рабіць выгляд дурня. Іўрыцкія літары таксама складаліся сяк-так у лагічную мазаіку, і асцярожныя рухі дзедавых рук, калі той гартаў , нагадвалі местачковы
лад навучання мове продкаў, што перадавалася з пакалення ў пакаленне. Напрамак пісьма — справа налева — здаваўся мне вычварэнскім, Я запытаўся: "Што, усе жыды пішуць наадварот?". Дзядуля адказаў: "He, гэтаненаадварот. Гэтагамовапатрабуе. Так заведзена". Мне гэта не спадабалася: "Калі ўсе жыды пішуць у адваротным кірунку, я буду адзіным жыдом, што гэтага не робіць". Маё жаданне
быць у абсалютнай меншасці адыграла сваю ролю і тады. Мая адмова працягваць навуку была абсалютнай: правільны кірунак пісьма — злева направа ў рускай, польскай і ўкраінскай мовах — стаяў на маім баку. "Ты сам, дзеду, заўжды казаў, што рашэнні прымаюцца большасцю галасоў". У здзіўленага дзядулі на тым тыдні проста апалі рукі вучыць мяне далей, а потым было ўжо запозна: дзядулю падкасіла заўчасная смерць, а мне засталося толькі шкадаваць аб неатрыманых уроках ідышу.
Цяпер, праз дваццаць гадоў па смерці дзядулі Лазара, я прыгадваю ягоны голас, моцныя рукі, што падымалі мяне ўгору, і твар з усмешкаю, і казытанне ягонымі вусамі — гэтае адчуванне дагэтуль засталося ў мяне на шчоках. Памятаю і тое пытанне, што ён заўжды задаваў, калі апускаў мяне зверху на ногі: "Ты ведаеш, што ты праўдзівы скарб?".
Цяпер я ўжо нікому не магу адказаць на гэтае пытанне. Хіба што ў сне.
Суседзі. Заладаванае, моцнае слова, нават KaAi вы жывяце ў панэльным шаснаццацікватэрным васьміпавярховіку і нікога там не ведаеце, у тым ліку суседа насупраць. Калі ж вы жывяце ў Адэсе, у доме, у якім, акрамя вас, атабарыліся яшчэ чатырыста чалавек, жыццёвая драма, перамяшаная з фарсам, паўстае перад вамі штогадзіны, год за годам, даўгімі спектаклямі, якія ідуць без уваходных білетаў.
Спектр падзеяў у камунальных кватэрах, цесна ўкамплектаваных, быў проста неабсяжны — здрады, каханне, бескарыслівая шчодрасць, шчырае сяброўства і праўдзівае пачуццё гумару перамешваліся з гвалтам усіх відаў: збітыя кабеты, шалёныя мужыкі, фактычная няроўнасць, якая была прыхаваная пад фальшывай савецкай роўнасцю — гэта пацвердзяць усе, хто здолеў выжыць і там, і ў плавільным катле вольнага рынку, які накрыў іх разам з іхнімі марамі. На сцэне гэтага панадворку, якая вагалася паміж велічнай трагедыяй, камедыяй dell'arte і танным фарсам, вы не маглі быць старон-
нім назіральнікам — службоўцам, які заканчвае працоўны дзень а пятай пасля поўдня, ані цнатлівым каханкам, які сустракаецца са сваёй любай або ўтаёным геем, — усе ўдзельнічалі ў гэтай п'есе, нават калі іх цягнулі туды за валасы. А той, хто трымаўся ўбаку (напрыклад, мая маці, індывідуалістычная прырода якой супраціўлялася ўсялякай гвалтоўнай калектывізацыі, — гэтая якасць перайшла і да мяне), насіў кляймо чужаніцы, якое часам выклікала смех, а часам — горкія слёзы.
3 кватэры на ніжнім паверсе чатырохпад'езднай камяніцы было чуваць на ўсёй гучнасці афіцыйныя шапялявыя галасы з паседжанняў Вярхоўнай Рады — тады ўся краіна, якая прагнула лёсавырашальных пераменаў, была прыкаваная да тэлевізараў з прамовамі партыйцаў. Стары ветэран вайны, які жьгў у кватэры на другім крыле, быў амаль глухі і, мабыць, зусім не бянтэжыўся з-за новай моды, якую сам увёў, прыгадаўшы традыцыю вялізных рупараў, што былі развешаныя па горадзе за Сталінам і наводзілі дрыготку на грамадзянаў перадачамі дзяржаўнага радыё ад шостай раніцы да дванаццатай апоўначы. Гаспадыня суседняй яму кватэры, маладая самотная маці, у якасці стасоўнага адказу на атаку дзяржаўным тэлебачаннем наладзіла калонкі, паддучаныя да магнітафона, на найбольшую гучнасць, і круціла папулярныя песні майго дзяцінства — Газманаў, Агузарава і Лайма Вайкуле — з'яднаўшы ў агідны жур музыку і зарокі калгаснікаў з таго ці іншага "Шляху да камунізму", якія выліваліся з тэлевізара.
Маштабы грамадскай роспачы, а потым прагнага "carpe diem", якое неўзабаве завалодала народам, можна было вымераць паводле паводзінаўТоліка Радзецкага — мужчыны каля сарака, з якіх той не працаваў на дзяржаву аніводнага дня. 3 роду ў род ягоная сям'я займалася трыма галоўнымі рэчамі: ювелірным мастацтвам (у добрыя старыя часы Расійскай імперыі), ашуканствам у падпольных казіно Адэсы і фалыпаваннем грошай. Усе ведалі, чым ён займаецца, але, паколькі адэская мафія была заўжды шматлікая і помслівая, усе захоўвалі шматзначнае маўчанне, будучы ўпэўненымі, што і міліцыя харчуецца з яго стала. Толік быў непаўторным маэстрам: карцёжнае ашуканства было даведзенае да віртуознасці, а банкноты падрабляў не прымітыўнымі спосабамі сённяшніх фальшываманетчыкаў, не з дапамогаю капіявальнай тэхнікі, a ручной працай, якая пераўтварала кожную банкноту, што выходзіла з-пад ягоных рук, у твор мастацтва і была гонарам ягонага жыцця.