• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уязная віза

    Уязная віза


    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 106с.
    Мінск 2012
    16.83 МБ
    Мне тады было дзесяць. У Вялікую суботу я ўбачыў адну бабульку, якая спяшалася са сваёй "пасхай" (кулічом) у катэдру (тая — упершыню за многія гады — працягла біла ў званы: адсвяткаваўшы тысячагоддзе хросту, улады ўжо не перашкаджалі царкве, нават самі пачалі браць удзел у літургіях на буйнейшыя святы). Я, гэткі цікаўны хлопчык, падышоў да бабулькі і спытаўся, навошта яна нясе торт у царкву. Яе адказ бьгў лаканічны і просты: "А скуль жа мне знаць?" На працягу ўсіх гэтых гадоў я ўпэўніўся ў факце, што такі самы адказ дае большасць духоўных аўтарытэтаў на большасць экзістэнцыяльных пытанняў, Але яна да таго ж выпаліла: "А чаму гэта жыд хоча ведаць гэткія рэчы?". А я быў больш за сярэдняе развітым дзіцём, любіў чытаць і адразу знайшоў адказ: "Але ж і Езус бьгў жыдам!". Я думаў, што гэта непераможны аргумент... I адразу ж пачуў, што гэта ўсё лухта, што Езус быў славянінам і ў Палестыну ён трапіў памылкова. Ось так. Бялявы прыгожы вобраз Хрыста на іконах вельмі аддалены ад семіцкага прататыпу, крыўднага для цудоўнага Езуса ў ягоным візантый-
    скім абліччы. Але гэта не перашкаджала мне наведваць польскі касцёл, не зважаючы на пратэсты маці, і глядзець там на ксяндза, які горача і ўзнёсла абдымае несамавітыя ступакі рымскага Езуса.
    Улетку двухтысячнага года, праз дзевяць гадоў пасля ад'езду, я на месяц вярнуўся ў свой горад. Прыехаў я ў Адэсу па розных дробных справах, якія мусіў завершыць, але сапраўдная прычына была іншая, дарма што не адразу мог сам яе дакладна вызначыць. Што думае чалавек, які прыязджае ў горад свайго дзяцінства праз амаль дзесяцігоддзе пасля таго, як сувязь з ім была парваная? Можа, гэтае дзяцінства раструшчылася, як Савецкі Саюз, і дробныя кавалкі яго ўсё яшчэ плаваюць недзе на паверхні, як узламаны лёд на возеры? Зусім нечакана я мусіў акунуцца зноўку ў месца, дзе я нарадзіўся, адкрываючы яго наноў, але ўсё ж стоячы быццам збоку, як той, хто зрабіў выбар без магчымасці выбару. I глядзець на мой горад, у якім я ведаў кожны камень, горад, які на працягу дзевяці гадоў не палічыў патрэбным паклікаць мяне і жыў сваім жыццём без мяне. Цяпер прыйшоў час сказаць крокамі ўласных ног тое, што мы абодва перажылі. Вымераць час. Збіраць аскепкі.
    Цэлымі днямі я хадзіў і ездзіў па знаёмым горадзе, знаёмым да вырывання жылаў і крачання зімовых варонаў, я ступаў па камянях, якія відавочна ўжо перасталі быць маімі. Шукаў выспы свайго дзяцінства. Але з большасці гэтых месцаў мне ў твар глядзеў іншы горад: іншая плынь машынаў, іншыя віды з вокнаў, іншыя шыльды. Я наўмысна не прыехаў адразу ў стары дом на Чалюскінцаў, як чалавек, які баіцца ўбачыць сваё першае каханне праз многія гады расстання. Пачаў я з лёгкага і пераходзіў да цяжэйшага, хадзіў уздоўж і ўпоперак Дэрыбасаўскай, якую гвалтаўнік-капіталізм ператварыў у меркантыльны праменад. Але там можна яшчэ ўбачыць мілую савецкую мінуўшчыну: адрамантаваныя адно фасады вялікіх гандлёвых аб'ектаў, астатнія ж фасады захавалі цудоўную закінутасць, якую я ведаў змалку. Над вуліцай на вялікіх стальных круках вісеў вялізны аранжавы транспарант з украінскім надпісам "Любіть свою Вкраіну!"і малым дзяржаўным гербам, Трызубам. Адэса, якая здаўна жыла ў асобным унікальным грамадска-культурным клімаце, дагэтуль сумнявалася наконт сваёй дзяржаўнай прыналежнасці, і вось цэнтральныя ўлады з Кіева нагадалі ёй, каб не забывалася свайго месца. Маладая ўкраінская дзяржава, падобна да ізраільскай, патрабуе ад сваіх грамадзянаў доказаў адданасці, любові і пашаны, завешваючы вуліцы патрыятычнымі плакатамі, поўнымі абяцанняў і заклікаў. Гарадская Рада, усе мары якой з часоў падзення савецкай улады і аб-
    вяшчэння незалежнасці былі скіраваныя на прыцягненне капіталу, сама ўклала шмат грошай у касметычны рамонт будынкаў на галоўных вуліцах, каб прывабіць натоўпы турыстаў. У кавярнях з каляровымі парасонікамі (кава за дзве з паловай грыўні — за паўдаляра) і з вітрынамі, што патыхаюць глабалістычнай стэрыльнасцю, шмат турыстаў — нямецкіх "кампутарных хлопчыкаў" і польскіх "заплечнікаўцаў", што заехалі танна падыхаць паветрам "Усходу", які канае ў сваёй сентыментальнай прыгажосці. Брукоўка галандскага кшталту, з камянёў ізраільскага вырабу, — і, як бывае ў самім Ізраілі, магутныя карані двухсотгадовых дубоў трушчаць гэты брук, утвараючы прыгожыя калюжыны, выспачкі адэскай нармальнасці сярод капіталістычна-турыстычнага ззяння. Калі вы на хвіліначку збочваеце ад галоўных праспектаў у першую ж выпадковую вулку — паўсюль бачныя калюжыны, якія я ведаю змалку, бо і ў савецкія часы не надта добра фінансаваліся рамонтныя працы на дарогах і тратуарах. Як і раней, трэба мець добрую спартовую падрыхтоўку, каб пераскокваць тыя калюжыны і не замачыць, калі не зламіць, сабе ногі,
    Я паварочваю на былую вуліцу Савецкай Арміі, цяпер вуліцу Перамянення (Прэабражэнскую). Бялявы Хрыстос зноў упэўнена ўвайшоў у жыццё вуліцы, як гэта і было перад сацыялістычнай рэвалюцыяй. Я шпарка крочу па знаёмым бруку ад пякарні, у якой мы куплялі тоўстыя і цяжкія боханы хлеба — цяпер там выстаўленыя ў строгім парадку,
    каб прывабіць разборлівага пакупніка, свежыя булачкі, —да кнігарні "Букініст", дзе я ўдзяцінстве гадзінамі гартаў старыя кнігі: прадавачкі заўжды дазвалялі цудоўнаму хлапчаняці рабіць гэта, бо паважалі маю зацікаўленасць гісторыяй. Кнігарня ўсё яшчэ стаіць там, дзе стаяла, але цяпер яна апоўдні пустая. Мажліва, старыя калюжыны і катэдра — гэта і ёсць усё, што засталося ад майго дзяцінства, якое не аддюстроўваецца ў рэкламных шыльдах, што прыхоўваюць аблезлыя муры будынкаў, і ў шыкоўных вітрынах буцікоў, якія паўсталі на былым месцы савецкіх харчовых і прамысловых крамаў, зачыненых на пачатку дзевяностых гадоў. Я зазіраю ў кінатэатр "Зірка" — у пустым памяшканні касы, як знак канца эпохі, стаіць прыгнятальная цішыня. Прыгадваю натоўп дзяцей, якія спрабуюць трапіць на амерыканскі фільм з абмежаваным доступам — ад шаснаццаці гадоў. Кантралёрка жыла ў тым самым квартале, ведала большасць дзяцей і з маладзейшых пускала адно тых, каму сімпатызавала. Пры канцы васьмідзясятых гадоў, у выніку паляпшэння стасункаў з ЗША, савецкія кінатэатры былі затопленыя амерыканскай прадукцыяй чацвёртага шэрагу. Фільмы з Чакам Норысам і Джэкі Чанам пракручваліся па даступнай кожнаму цане, трыццаць капеек за білет, і вабілі публіку, найперш дзіцячую, што прагнула паглядзець на крывавыя бойкі і бурлівы сэкс (што да апошняга, то чаканні не спраўджваліся). Каб прадухіліць затапленне айчынных кінатэатраў таннай амерыкан-
    скай прадукцыяй, абкам партыі пастанавіў абмежаваць гэтыя сеансы да двух разоў на дзень, a першай і чацвёртай пасля поўдня, іншыя гадзіны былі занятыя савецкім кіно і, зрэдку, французскім. Прынамсі, кінатэатр у нашым квартале не пуставаў ніколі. А цяпер абмежавання паказаў няма — і, мабыць, кінатэатру майго дзяцінства наканавана ператварыцца ў чарговы гандлёвы цэнтр ці ў казіно.
    Mae непаслухмяныя ногі, урэшце, паварочваюць — на друті тыдзень ад прыезду — на вуліцу, дзе можна будзе зазірнуць у вочы майму дзяцінству. Адчуўся знаёмы тэмп хады сярод калюжынаў на бруку, які памятае яшчэ фурманкі дзевятнаццатага стагоддзя. Тут я калісьці шмат разоў тэатральна падаў, атрымліваючы глыбокія драпіны на каленях і праліваючы шчырае мора слёзаў, якімі могуць плакаць адно дзеці. Тут я ўпершыню ўбачыў красаванне акацыяў, якія тады закрывалі ценем палову вуліцы, — сёння ад іх не засталося ані згадкі.
    Асцярожнымі крокамі я працягваю рухацца. Вось я ўжо амаль на рагу вуліцы Тыраспальскай, за днямі майго дзяцінства вуліцы 1905 года. Трамвайныя рэйкі ўсё яшчэ існуюць, і вагончыкі той самай Другой лініі, мінаючы мяне, трасуць каменне з мягкім, прыемным гукам. Блізкасць трамвайных лініяў агучвала ўсё маё дзяцінства. Вось я ўжо стаю перад брамай дому 39 на вуліцы Чалюскінцаў, цяперашняй Кавальскай. Вялізныя чыгунныя вароты ўжо вынятыя з петляў. Заглядаем усярэдзіну — старая машына суседа знізу, якая была прыпаркаваная
    на панадворку, не зважаючы на пратэсты дамкаму, засталася на сваім месцы. Маўклівы іржавы помнік маразму. Паштовыя скрыні леваруч, якія перажылі некалькі вандальскіх нападаўяшчэ за часам Савецкага Саюза, не вытрымалі ўкраінскай незалежнасці: ад іх засталіся адно іржавыя напаўадарваныя асновы. Я заходжу ў браму і гляджу з панадворку ўгору, у бок вокнаў на трэцім паверсе: драўляныя аканіцы зачыненыя, гаўбец пусты. Я не асмеліўся падняцца ў старую кватэру. Мне проста неставала сілаў у мой першы прыезд. Я абраў іншую тактыку: кватэра майго сябра з дзяцінства Родзіка месціцца на трэцім паверсе другога крыла, і вокны яе глядзяць акурат на нашыя вокны. Я вырашыў падняцца да яго без усялякіх папярэджанняў. Я не бачыў яго з дня ад'езду, і мы не падтрымлівалі сувязі. Павольна і асцярожна я падымаюся па мармуровых, шырокіх сходах на трэці паверх, слухаючы рыпенне абутку, стаю колькі імгненняў перад магутнымі дзвярыма і пачынаю званіць. Праз некалькі хвілінаў чую шорганне і гук адмыканага замку.
    Адчыніў добра складзены мужчына-брунет, пэўны час ён глядзіць на мяне са здзіўленнем. Апрануты ён адно ў майткі і выйшаў на пляцоўку босы, дарма што ўжо была адзінаццатая перад поўднем. Было відаць, што я абудзіў яго пасля бяссоннай начы. Падсвядомасць эмігранта-выгнанніка, які вяртаецца да сяброў дзяцінства, пакуль яшчэ поўніцца вобразамі мінулага часу, і розніца з цяпершчынай б'е нас у твар. Удар быў на карысць
    сябра, несумнеўна: перада мной стаяў дасканалы прыгажун і глядзеў на мяне зялёнымі вачыма. Я сказаўтолькі: "He пазнаеш?" — а ён пачаў праціраць вочы. Зноўку. Стаяў і не даваў веры: "Борык?" "Ён і ніхто іншы", — адказаў я і, зусім да гэтага не падрыхтаваны, знайшоў сябе глыбока ў абдымку ягоных моцных рук. I адказаў яму адразу ж і ахвоча, узгадаўшы нашы колішнія абдымкі пры розных іншых акалічнасцях.
    Ha рагу Тыраспальскай і Чалюскінцаў стаіць аптэка нумар пяць. Нават напрыканцы савецкай эпохі яна выпраменьвала пах лекаў, якія мяшаліся там фармацэўтамі ўласнаручна. Вялізныя дубовыя шафы з вітрынамі, за якімі стаялі разнастайныя шклянкі і маленькія шалі для ўзважвання лекавых інгрыдыентаў — такімі самымі раней карысталіся ювеліры. Усё гэта ўцягвала наведвальніка ў атмасферу даўнейшых часоў, яшчэ перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй. I толькі паўаўтаматычны касавы апарат нагадваў, што мы не знаходзімся ў казачным старадаўнім свеце. KaAi я быў малы, уся гісторыя ў маіх вачах падзялялася на той схаваны час, які трэба шукаць па прыхаваных адзнаках, і час пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Савецкі Саюз пакінуў па сабе ў Адэсе вялізны, пакрыты іржой герб СССР на шпілі даху вялікага будынку вакзалу (не было фінансаў зняць) і чырвоныя сцягі ў Дзень Перамогі дзявятага мая: галоўным пераможцам нацызму бьгў усё-ткі Савецкі Саюз, і нават наймасціты новы гісторык не