Уязная віза
Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
Але часы змяніліся: грошы, што валадарылі былі і ў першай сацыялістычнай дзяржаве свету, хутка гублялі каштоўнасць — не толькі з-за падзення курсу, але і з-за эканамічнага крызісу. Тавары пазнікалі з крамаў, і нават тыя, у каго былі грашовыя магчымасці, напрыканцы васьмідзясятых былі вымушаныя перайсці да старажытнага натуральнага абмену з цяжкою думкай, ці былі вартыя працоўных подзвігаўтыя савецкія купюры з партрэтам правадыра сацыялістычнай рэвалюцыі,
Гэтая сітуацыя не паляпшала настрою Толіка, які, здавалася, быў проста набіты грашыма, у яго ўжо скончыліся ідэі, на што іх выдаткаваць, бо ў харчовых дзяржаўных крамах на паліцах красаваліся адно бярозавы сок і марская капуста.
Толік шточасцей заліваў за каўнер, упіваўся да смерці, унутрана пратэстуючы супраць такога абсурду, але паводзіўся мірна. Страшліва п'яны ён прыходзіў на панадворак і заставаўся там нерухома стаяць некалькі гадзінаў, узіраючыся ў таямнічую кропку недзе паміж ліхтаром і гаўбцом на другім паверсе. Мы, дзеці, што гуляліся на панадворку, прасілі яго пазычыць дзвюхкапейкавую манету, што выконвала функцыю жэтона для грамадскіх тэлефонаў. Ён уздыхаў, засоўваў руку ў кішэню паліто, даставаў адтуль цэлую жменю такіх манетаў і раздаваў іх нам. Мы ведалі, што не трэба адыходзіць адразу, бо кожная такая раздача заканчвалася філасофскай сентэнцыяй пра цяжкое жыццё, у якое мы ўсе трапілі без магчымасці выйсця... I вось неяк, калі я працягнуў руку, каб атрымаць трошкі малых медных манетаў, ён сказаў:
— Ты ведаеш, што?
— He знаю.
— Ты ведаеш, чаму ў краме нельга больш купіць курыцы? — я падумаў трохі і здзівіўся актуальнасці пытання.
— Няма найменшага паняцця.
— Усё вельмі проста, як рохканне... I не дамешвай сюды Езуса, Ён тут ні да чаго. Проста жыды лю-
бяць курыцу. Яны вараць курыны булён. I яны ўжо з'елі ўвесь запас у гэтым горадзе. Дык калі хочаш паесці курыцы, зрабіць гэта можна ў жыдоўскіх дамах.
Сусед, які пачуў гэта са свайго кута, дзе сядзеў гадзінамі, палячы цыгарэту па цыгарэце, сумна пасміхнуўся.
Умаім раннім маленстве згуртавалася нашая дваровая хеўра: тры жыды (я і два Сашы), адзін малдаванін (таксама Саша), рускі Родзік і два ўкраінцы (Саша ды Віця). Я быў малодшы на два-тры гады за большасць з іх. Мноства Сашаў тлумачылася модай, якая дасягнула свайго апагею ў пачатку васьмідзясятых гадоў. Гэта была вясёлая хеўра, дзейная, ахвочая на штукі, якая ўсцяж згуртоўвалася наноў, не зважаючы на дзіцячыя крыў-
ды.
3 усіх нас найцяжэй жылося Віктару. Ён быў, як той казаў, дзіцём з ключом на шыі: матка ўвесь час завіхалася на працы або ў кампаніі сябровак, бацька — вялікі жах дзіцяці — быў грубым, ліхім таксістам. Менавіта ён і займаўся выхаваннем Віці, скарыстоўваючы сістэму кнуту і перніку: з аднаго боку, дарыў дзесяцірублёвыя паперкі — дужы маёнтак у дзіцячых вачах — за доказы паслухмянасці, а з іншага боку, калі сын бьгў у чым-небудзь вінаваты, нелітасціва біў скураной папругаю італьянскага вырабу.
I калі паслухмянасць здавалася недастатковай, уся вуліца чула пагоню за Віцем па кватэры, роспачныя просьбы злітавацца, а потым роў і выццё. He аднойчы ён казаў мне: "Добра, што ў цябе нямашака бацькі". "Гэта чаму? У мяне таксама быў". "Вядома, што быў, але цяпер яго няма, і ён не можа лупцаваць цябе папругай". Тады мне здавалася, што гэта лагічная выснова, а сэрца, што сціскалася ад шкадавання, згаджалася без сумневу.
У Віці быў гаўбец, які выходзіў на франтальную частку камяніцы, у бок гаманкой вуліцы. Найцяжэйшае пакаранне, якое я памятаю, ён атрымаў, калі прыдумаў нешта, што здавалася яму геніяльным: ён прынес некалькі дзясяткаў яек на гаўбец, зрабіў камуфляж і чакаў у сваім сховішчы, пакуль унізе не з'явяцца мужчыны ў сярэднім веку, якім наканавана было стацца ахвярамі хітрага нападу: на лысіны ім трапна ляцелі яйкі з рук Віці, чый бацька ў рэдкія гадзіны добрага гумору трэніраваў сына ў ціры. Калі скрынка з яйкамі апусцела, Віця выйшаў з хаты, акрылены ўласнай спрытнасцю, каб падзяліцца гэтым слаўным пачуццём з сябрамі. He мінулі і дзве гадзіны, як пра Віцева бамбаванне даведаўся бацька, што прыйшоў з працы і абурыўся не толькі з ганебнага учынку сына, а яшчэ і з адсутнасці яек, набытых з вялікай цяжкасцю падчас агульнага дэфіцыту: той колькасці павінна было хапіць сям'і на месяц.
Наступныя гадзіны былі для Віці жахлівыя, мы ўсе чулі яго роспачныя крыкі і запэўніванні, што
гэткага болын не паўторыцца, а назаўтра ён ввійшаў на панадворак у кашулі з даўгімі рукавамі, каб схаваць сінякі і крывавыя пацёкі. Ногі з цяжкасцю неслі яго. Пакуты, якія ён перажываў дома, не счарсцвілі ягонай душы — у параўнанні з аднагодкамі, яна была чуллівая і неверагодна глыбокая.
Мне тады было адзінаццаць з паловай, яму — чатырнаццаць з паловай. Аднаго цудоўнага дня — о так, гэта быў надзвычай светлы дзень — мы сядзелі на падваконні на сходавай пляцоўцы, і паміж намі вісела важкое маўчанне — больш з ягонага боку: ён шукаў бізкасці па сваіх прычынах, я ж знайшоў блізкасцьлёсавырашальную. Наколькі ведаю, хоць і не бачыў яго з тае пары, Віця застаўся жыць недалёка ад месца нашага нараджэння, але тады ніхто не мог сабе ўявіць, што я неўзабаве з'еду за тысячы кіламетраў.
Мой лёс прыйшоў да мяне з ягоных рук, якія абнялі тады мае плечы, ды з ягонага дзівоснага смелага пацалунку — такога доўгага, што ён разрэзаў мой дзіцячы свет на дзве паловы, на тры, а мо і на болей частак, быццам пучок святла і дрыготкіх пачуццяў. 3 тае пары нічога не было так, як раней, і не павінна было быць.
Запаветная таямніца першага пацалунка заставалася запаветнай два дні. Дарма што сам Віця прасіў, патрабаваў, маліў, каб я нікому не казаў, а я і так не мог нікому нічога сказаць з-за пачуццёвага шоку, які перапоўніў мяне, ён сам, мабыць, не вытрымаў цяжару таямніцы.
I калі яны прыйшлі да мяне дахаты — ён сам, Родзік ды Саша, які пазней стане афіцэрам міліцыі ў незалежнай Украіне, як і ягоны бацька, — надта доўгія хвіліны маўчання завіслі ў паветры. Раптам Родзік устаў з крэсла і пачаў зачыняць цяжкія аканніцы майго пакою. Я адчуў хваляванне, спытаўся ў яго, навошта ён тое робіць. Ён адказаў: "He прыдурняйся, ты сам ведаеш. Мы ўжо перамовіліся з Віцем і вырашылі, што павінны навучыцца разам, як паводзіцца з жанчынамі, калі мы вырасцем і пабярэмся, бо, калі мы гэтага не ведацьмем, будзе вельмі дрэнна, мы будзем зганьбаваныя. Таму падзелімся цяпер на ролі". Для мяне, адзінаццацігадовага хлопца, такое абстрактнае тлумачэнне — боязь перад таямнічай жаночай прыродай — было
зразумелае. Але яны ўсе былі на тры гады старэйшыя ад мяне і, пэўна, ведалі больш за мяне. “Я не прыбядняюся, я таксама хачу быць падрыхтаваны, калі прыйдзе час кахаць кабетаў", — сказаў я з гатоўнасцю. I праз некалькі секундаў я апынуўся ў руках у Віці, ён абдымаў і цалаваў усе часткі цела, да якіх толькі мог дацягнуцца, і гэтая душэўная і фізічная навальніца захапіла мяне да рэшты. I вельмі хутка я таксама пачаў цалаваць яму рукі, вусны, бровы, яго калены і стопы, тады як пачуццё не знаёмага дагэтуль шчасця проста апантала мяне. Шчасце было настолькі чыстым, пазбаўленым усялякай ганьбы ці боязі, што мне дагэтуль здаецца — гэта былі праўдзіва райскія хвіліны: пэўна, тое самае адчуваў Адам, калі ўпершыню пазнаваў Еву. А быць можа, там, ля дрэва пазнання дабра і зла, прысутнічаўяшчэ адзін чалавек?
Нашыя эксперыменты, у якіх не было нічога надта небяспечнага — таго, што дарослыя назвалі б цэлым шэрагам лацінскіх словаў, ад якіх патыхае аптэкай і фальшывай сціпласцю, — працягваліся некалькі месяцаў, да моманту, калі я з'ехаў са свайго горада да новага жыцця ў іншай краіне, засталіся запаветнай таямніцай нашай сябрыны.
Калі я прыехаў на радзіму пасля дзесяці гадоў адсутнасці і сядзеў пры стале за чаркай у таварыстве Сашы і Родзіка, мы не згадалі пра тыя падзеі ані словам. У мяне няма сумневу, што яны памятаюць гэтыя сустрэчы — кожная ў доме чарговага з прыяцеляў — рана ўвечары, пасля школы, або нядзеля-
мі. Пэўна што памятаюць. Прынамсі, сам я дагэтуль памятаю пяшчоты Родзікавых рук, вусны і стопы Віці. Яны памятаюць, але канцэнтруюцца на іншых прыгодах і, мабыць, з далікатнасці не распытваюць мяне пра асабістае жыццё. Усё, што ім вядома, — гэта тое, што ў мяне няма сяброўкі, ніякай жанчыны. Яны не пытаюцца, чаму — адно выказваюць упэўненасць у тым, што мне яна патрэбная. "Ды што я з ёй рабіцьму? " — усміхаюся я. Яны лічаць гэта элегантным жартам і таксама ўсміхаюцца. Саша запэўнівае, што насамрэч істотна не тое, хто твая жонка або ці ёсць яна ў цябе наогул, а толькі месца, дзе ты працуеш.
— Ён можа дазволіць сабе так думаць, — сказаў Родзік з горыччу ў голасе, — бо ў нашай маладой дэмакратыі, калі ты працуеш у нашай усемагутнай міліцыі, гэта сапраўды цікавей ад якой-колечы жанчыны ў свеце.
— He трэба кпіць, — адцяў Саша. — Я не аднойчы выцягваў цябе з такіх клопатаў... Ты нават тэлефанаваў да мяне сярод начы.
— Гэта тое, што я і меў на ўвазе. Гэта сапраўды важнейшае за жанчын.
— Тое самае і ў нашай маладой дэмакратыі на беразе Міжземнага мора, — заключыў я.
Час ад часу я тэлефаную да іх. Калі зноў з'яўляюся ў Адэсе — да гэтае пары два разы, — яны паказваюць мне відэаі фотаздымкі з вяселляў, у тым ліку — традыцыйны напружаны пацалунак з нявестай.
Мы больш не гутарым пра жанчынаў. Звычайна, проста сядаем на Прыморскім бульвары, з якога апускаюцца славутыя Пацёмкінскія сходы, ды моўчкі глядзім на мора і на порт, глядзім, як аскепкі нашага савецкага дзяцінства выплываюць і знікаюць у хвалях — мы, якія нарадзіліся ў адным месцы, у адным дзесяцігоддзі. Яны — грамадзяне вольнай Украіны, я — былы савецкі грамадзянін, двойчы іншаземец.
— Візу на ўезд можна атрымаць у кожным консульстве, — кажа Родзік, гледзячы на мора. — Але ніхто не выдае візы на вяртанне ў дзяцінства.
Кажуць, што кожны ад'езд — гэта смерць. Гэта няпраўда: ад'езд нагадвае смерць толькі тады, калі думаюць, што ён назаўжды. Большасць ад'ездаў часовыя, а людзі дастаткова ганарлівыя, каб быць упэўненымі, што яны вернуцца, раней ці пазней. Магчымасць не прачнуцца назаўтра не прыходзіць нам да галавы, таму большасць ад'ездаў можна вытрымаць. Ад'езд з месца, дзе ты нарадзіўся, — гэта, мажліва, падрыхтоўка да смерці, або само месца паступова змяняецца, бо ідзе ёй насустрач? А што, калі адзіныя вочы, якімі родны горад можа паглядзець табе следам, калі ты з'язджаеш, — гэта пустыя вачніцы вокнаў вакзала? Калі табе трохі пашчасціць, ты заўважыш, як у іх люструецца сонца — праваджае цябе ззяннем, што асвятляе дарогу.