Уязная віза

Уязная віза

Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
16.83 МБ
— Што гэта? — закрычаў ён. — Вы не ведаеце, што ў яе і ейнага мужа няма з габрэямі нічога агульнага? Чаму вы перашкаджаеце людзям адпачываць?
Дарма што нямецкі афіцэр не меў з сабою зброі — мабыць, ён не паспеў прыхапіць свой парабеллум, выходзячы з суседняга дому, — уражанне ад плашчу афіцэра Вермахту і гучныя словы панямецку зрабілі сваю справу. Услед за ім паліцай з тутэйшых немцаў—плячысты забойца, коратка абстрыжаны, з дурным і злосным выразам на твары, пачаў на благенькай украінскай раўсці на натоўп, каб разагнаць яго, — ён і сваю родную мову ведаў
кепска і атрымаў месца ў паліцыі адно таму, што не ўмеў нічога іншага, акрамя як быць нячулым катам.
Наступным ранкам суседзі з цікаўнасцю пазіралі з-за фіранак на адзіную вуліцу вёскі — у асноўным, на матацыкл з нумарамі Вермахту. Ганец заскочыў у дом, дзе жьгў афіцэр, і праз не больш, як дзве хвіліны, яны выбеглі адтуль, селі ў матацыкл і, не спыняючы нямецкай гутаркі, з якой суседка насупраць зразумела два словы: "Uberkommandatur" і "Chmielnitzky", — з'ехалі. Гэта не перашкодзіла ёй прыйсці да самых жахлівых высноваў і прыбегчы падзяліцца чорнымі навінамі з бацькавай маці, якая акурат была занятая кармленнем малога. На думку суседкі — добрай душы — сам выезд афіцэра з візітам да ўладаў у Хмяльніцкі адбьгўся з нагоды пакарання ўсясветнага жыдоўства — нават у гэтым ліхім кутку, на жаданне самаго Фюрэра і ў сувязі з “новым парадкам", які немцы нясуць усёй Еўропе. Чамусьці і мая бабуля, якая ўсё ўважліва выслухала, хоць сэрца ёй зашчыміла, не ўсумнілася ў гэтым. Яна паглядзела з акна — мароз, яловыя галіны ды, мабыць, галодныя ваўкі ў лесе. He было куды бегчы, але, з іншага боку, была драбнюткая надзея, што матацыкл з афіцэрам загразне ў снезе або затрымаецца ў горадзе.
Але яшчэ раней, чым сонца дакранулася апошнім прамянём да горбаў снегу на свіране, на гарызонце з'явіўся матацыкл і ў ім абодва немцы без чаканага карнага атраду СС. Калі пад'ехалі да хаты бацькавай маці, афіцэр вылез з люлькі матацыклу,
адказаў вялым рухам на бадзёрае "Heil Hitler!" маладога спадарожніка, праводзіў спакойным позіркам матацыкл, калітой ад'ехаў, і пагрукаўудзверы. Бабуля Вольга адчыніла і, не кажучы ані слова, дала афіцэру ўвайсці. Ён прайшоў да стала, які стаяў пасярод вялікага пакою, выняў з кішэні плашчу колькі паперынаў і жэстам, поўным велічы, паклаў іх на стол. Бабуля моўчкі зірнула на паперы, а афіцэр сказаў: "Ты і твой муж — бярэце дзіця, ідзяце ў Адэсу. Дазволы і пропускі гатовыя. Я з'еду на дзень раней, а вы ідзяце па адрасе, які тут напісаны. Няма іншага выйсця, бо праз два дні тут з'явіцца атрад СС, а ты ж не хочаш даць ім корпацца ў портках твайго мужа, ich glaube?".
Наступным ранкам на золку бабуля сабрала што-нішто з ежы на дарогу, узяла футра, што даў ёй афіцэр, і падрыхтавалася душэўна да доўгай дарогі ў Адэсу, горада, з якога ўцякла ўсяго некалькі месяцаў таму. Яна не пыталася мужа — у яе ніколі не было звычаю рабіць гэта — бо ён падпарадкоўваўся амаль усяму моўчкі, а падаваў голас адно ў хвіліну роспачы. Тая сітуацыя, мабыць, не здавалася яму сапраўды роспачнай, бо ён быў адданы жонцы і ведаў, што калі яна з ім, то Трэці Рэйх будзе вымушаны збочыць перад імі.
I Трэці Рэйх сапраўды саступіў ім шлях. Яны ішлі па лясной дарозе ўжо амаль цэлы дзень. Яна маршыравала з маім бацькам-малечам на руках, а муж Аляксандр — з рэчамі ззаду. Так яны ішлі, пакуль не пачулі дзіўнае пагрукванне, усё гучней-
шае. Яны запаволілі крокі, і вось, нарэшце, іх вачам адкрылася сцэна, якой яны не забыліся да канца жыцця: паўсюль паміж елак, злучаных драўлянымі бэлькамі, прыбітымі да галінаўдрэў, адзе-нідзе і на самых галінах цесна-цесна былі павешаныя людзі. Дзясяткі. Сотні. Трупы не разлагаліся на марозе. Парваная вопратка застыла таксама, прамочаная крывёю: амаль усіх мучылі і катавалі перад павешаннем — і бацькавыя бацькі праходзілі ў поўнай цішыні ля ног павешаных, калі замерзлыя босыя ступакі трупаў стукаліся адна аб адну на ветры. Прычыны павешання былі напісаныя на дошчачках, што віселі на шыях пакараных.
Тае начы валасы на ўсёй галаве дваццацішасцігадовага Аляксандра пасівелі. I цалкам выпалі ад шоку праз некалькі дзён, калі яны прыбылі ў вялікі горад, у Адэсу, якая нікога не чакала.
Адэскі порт жыў звычайным жыццём, з той толькі розніцай, што быў напоўнены ваеннымі і гандлёвымі караблямі Рэйху, і ўсе прыкметы савецкай улады былі ўжо даўно знішчаныя. Стаўпы дыму, што стаялі ў порце некалькі месяцаў таму і прыкрывалі пасажырскія караблі, якія вывозілі насельніцтва ў эвакуацыю разам з рэшткамі Чырвонай арміі, ужо даўно рассеяліся, і толькі шэраг напаўспаленых баракаў і пагарэлыя сцены адміністратыўных будынкаў нагадвалі пра нямецка-румынскае бамбардаванне з мора і з паветра, пра засеяны трупамі бераг.
3 надыходам прыцемкаў прахожыя спяшаліся дамоў, але працягвала красаваць і начное жыццё "пярліны ля мора". Немцы, акупуючы горад, былі зацікаўленыя прыдбаць буйнейшы порт Савецкага Саюза. Яны хацелі кантраляваць рухлівае гандлёвае жыццё горада, якое квітнела нават у найжахлівейшыя гады сталінізму. Румынскае ж афіцэрства, якое насамрэч атрымала горад у свае рукі, было зацікаўленае, найперш, у заўжды поўных і вясёлых бар-
дэлях Адэсы, а таксама ў блішчастых казіно. За савецкім часам усё гэта дзейнічала ў схаваным рэжыме, а цяпер Румынскае Каралеўства з дазволу фюрэра задзьмула ў ветразі індустрыі забаваў з гэткаю моцай, з якою дзьмулася за царамі.
Мне невядома, як мае бабуля з дзядулем і малечай-бацькам выжылі ў акупаванай Адэсе. Усё, што я ведаю, — гэта тое, што былі пад абаронай фальшывых дакументаў; пра астатняе ж магу толькі здагадвацца.
Некалькі гадоў таму, калі мне трэба было атрымаць копію бацькавага пасведчання аб нараджэнні, я знайшоў адрас і тэлефон мясцовай Рады, якая прыглядае за той вёскай сярод лесу. Мужчына на іншым баку провада ўпэўніваў, што і ваўкі выжылі. Рэжымы мяняюцца, а прырода застаецца нязменнай. Мужчына скіраваў мяне ў ЗАГС у Хмяльніцкім. Жанчына, што зняла там слухаўку, пачала вельмі яскравым чынам хвалявацца — ад таго, што ёй патэлефанавалі з-за мяжы, да таго ж з Ізраіля. Атам, на Украіне, маючы досвед мінулых гадоў, ведаючы горкі смак акупацыяў ды іншых цяжкіх момантаў, аж дагэтуль баяцца тэлефонных званкоў з-за мяжы. Хто ведае, як і калі будзе выкарыстаны факт, што чыноўніца навязала цьмяны кантакт з замежжам, а да таго ж замежны грамадзянін можа на што-небудзь паскардзіцца ейнаму начальству.
Я не збіраўся скардзіцца.
Я хацеў адно даведацца, што здарылася з маім афіцыйным прашэннем выдаць паўторнае пасвед-
чанне аб нараджэнні майго бацькі. Яна сказала мне патэлефанаваць яшчэ праз тыдзень: тым часам яна даведаецца, ці можна тое зрабіць. Упарта казала па-ўкраінску, дарма што ўсе там ведаюць рускую мову, але яе ўкраінская была натуральная, плыла хутка і без перашкодаў, як Буг навесну, і залівала маю памяць праз край размаітымі момантамі з дзяцінства (да прыкладу, партрэт Шаўчэнкі, які глядзеў, прыжмурыўшыся, акурат у вочы Леніну на супрацьлеглай сцяне класа — нібы з пратэстам супраць савецкага бульдозера, які спыніў лагодную плынь украінскай песні сярод пшанічных ніваў). Бо гэта ж Хмяльніцкі, заходняя Украіна, і там украіншчына дала сабе рады адужаць той бульдозер.
Вядома ж, я патэлефанаваў наступным тыднем. Яна пацвердзіла, што мой запыт прыйшоў. Восем месяцаў таму. Заказным лістом. Калі я яе спытаўся, чаму дагэтуль яны нічога з гэтым не зрабілі, яна на момант замаўчала, потым прызналася, што не ведае, што з гэтым рабіць, бо запыт з замежжа. Я сказаў ёй: "Ведаеце, за мяжой таксама жывуць людзі, хоць гэта і дзіўна. I нават такія, што нарадзіліся на Украіне. Нават такія, у каго там нарадзіўся бацька". "Безумоўна, — адказала яна — але ж я не ведаю, што вы рабіцьмеце з дакументам". (Найжудасны страх кожнага дасведчанага і адказнага чыноўніка — міжнародны: "вось дасі ім паперчыну, а яны з яе дапамогаю пабудуюць ракеты, і тады мы наогул згубім кантроль...")
— Калі Вы думаеце, што пры дапамозе гэтага дакументу я змагу перашкодзіць мірнаму жыццю Хмяльніччыны або атрымаць у банку па месцы жыхарства мільён даляраў, Вы памыляецеся.
— Патэлефануйце, калі ласка, праз тры дні. Мы выканаем вашу просьбу.
Праз тры дні я патэлефанаваў. Начальніца ЗАГСу папрасіла мяне пачакаць ля апарата. Я чуў праз слухаўку гук яе абцасаў, які аддаляўся і гоман вуліцы, які, мабыць, даносіўся з адчыненага там акна. Праз пэўны час яна зноўузяла слухаўку і сказала, што трымае ў руках арыгінальную кнігу запісаў — запіс актаў аб нараджэнні ў 1942 годзе. Яна прачытала мне імя і прозвішча бацькі, дату нараджэння, імёны ягоных бацькоў, месца нараджэння. Усё, як звычайна, і я пацвердзіў іх, каб яна магла спакойна і без памылак усё перапісаць у паўторны дакумент. Яна змоўкла на некалькі хвілінаў. Я чуў, як яна набірае ўсё гэта на клавіятуры.
— Ёсць яшчэ нешта.
— Што?
— Ёсць прыпіска на палях акту. У месцы, дзе запісваюцца ўсе атрымальнікі арыгінальнага пасведчання аб нараджэнні.
— I што там дзіўнага?
— Тут, апроч іншых атрымальнікаў дакумента, напісана, што "наягоную просьбу, копія пасведчання аб нараджэнні дадзеная таксама Паўлю Отану фон М., афіцэру Вермахту, для патрэбаў Рэйху 15 лютага 1942 года". На лініі стала ціха. Чыноўніца
глядзела на запіс, якому ўжо больш за шэсцьдзясят гадоў, пра чалавека, якога ўжо няма на свеце і ягоных бацькоў пагатоў. I знайшла патрэбным працытаваць заігіс, зроблены акуратным ураднікам, які напісаў: "для патрэбаў Рэйху".
Дзякую табе, Паўлю Отане, абсальвенце філасофіі Енскага ўніверсітэта.
Надзея, што румынская акупацыя будзе ў Адэсе менш жорсткая за нямецкую і што гэта дапаможа выжыць гараджанам, якія знойдуць дарогу да сэрцаў распусных і скарумпаваных румынаў, якія бавяць увесь час у бардэлях, аказалася дарэмнай. Разам з румынскай арміяй, якая была звязаная з немцамі рознымі дамовамі і марыла, хаваючыся за штыкі нямецкага Рэйху, стварыць на акупаваных тэрыторыях поўдня Украіны новыя правінцыі Вялікай Румыніі пад скіпетрам караля Міхая, прыйшла процьма чыноўнікаў, якія пільна вывучалі запісы ЗАГСу Адэскай вобласці, вайсковыя і партыйныя архівы і ўмелі выкарыстаць смяротна небяспечную інфармацыю, якую не паспела знішчыць разбітая савецкая ўлада.