Уязная віза
Выдавец: Галіяфы
Памер: 106с.
Мінск 2012
Смерць, што завецца ад'ездам, пачалася для мяне раздаваннем кнігаў з нашае бібліятэкі — цаглінаў абарончага муру, які ахоўваў мяне ад небяспекаў, што наплывалі звонку. Кніжныя шафы і палічкі ўздоўж амаль усіх сценаў нашых двух пакояў
(на кнігах не эканомілі) былі для мяне надзейнай крэпасцю і сталай крыніцаю ведаў. Маё дзяцінства нават было абароненае ад здзекаў і кпінаў у класе, а я ведаю, наколькі нетрывушчыя бываюць дзеці да інакшага і чужога.
3-за таго, што працэс выезду з Савецкага Саюза займаўу сярэднім паўтара гады — гэта ўлепшым выпадку, калі "ўсё было ў парадку" — змены, якія павінны былі адбыцца ў выніку гэтага лёсавырашальнага рашэння, доўгі час заставаліся ддя мяне нябачныя. Беганіны па інстанцыях і ўладжванні, якія ад'ядалі вантробы, адбываліся без майго ўдзелу. Адно 15 жніўня 1990 года — здаецца, гэта была серада — я ўпершыню сутыкнуўся з незваротным ад'ездам, поўным і канчатковым. Мама і я прыйшлі на вакзал праводзіць добрую сяброўку сям'і, якая таго дня з'язджала ў Ізраіль. Яе сын Міша, які любіў гуляцца ў бясстрашнага індзейца або ў мужнага паліцыянта, моцна абхапіў матчыны рукі і перашкаджаў ёй працягнуць іх да нас з вакна цягніка, быццам інакш цягнік не зможа крануцца з месца. Я ўжо ведаў тады, што ад'езд чакае і нас, што яшчэ крыху — і мы прыйдзем раніцай або апоўдні на вакзал як тыя, каго праваджаюць. Ужо набліжаючыся да перона, я мог заўважыць бурлівую сціжму людзей, растурбаваную і сціснутую. Большасць тых, хто стаяў перад вагонамі, працягвалі рукі да вокнаў, а многія трымалі размаітыя букеты, набытыя на кветкавым кірмашы, што месціўся акурат на пероне, — адэскі гандаль умеў прапанаваць патрэбныя
паслугі і ў гаркавыя хвіліны. Цяпер, з адлегласці, мне здаецца, што ўсё гэта было падобнае да вялікіх хаўтураў, а цягнік — да ладдзі Харона, на якой памерлыя сплываюць у апошні шлях. Натоўп на пероне ступаў разам з вагонамі першыя крокі, яшчэ трохі, і праз некалькі імгненняў упоравень беглі адно маладыя, а ўрэшце і яны засталіся ззаду. На бязлюдным асфальце валяліся паламаныя кветкі, паперчыны і сурвэткі, згубленыя цацкі, асірацелы чаравічак і некалькі дарожных торбаў, забытых у спеху. Туды-сюды па платформе сноўдаліся адно міліцыянты, ахоўваючы кінуты бераг, які раптам аціх.
На школьным панадворку меўся яблыневавішнёвы сад. У сакавіку-красавіку я любіў пазіраць праз вокны майго класу на красаванне дрэваў. Гэта была школа імя Сталярскага, Пятра Саламонавіча, — школа для музычна адораных дзетак, установа з акадэмічнай арыентацыяй на гадаванне наступнага пакалення выбітных класічных музыкаў савецкай дзяржавы. Сістэма ўся была наладжаная на вышэйшыя дасягненні, пачы-
наючы ад шукальнай камісіі: выбітныя педагогі ўлетку падарожнічалі па гарадах і весях неахопнай айчыны, шукалі таленты. Пасля ўступных іспытаў таленавіты дзіцёнак апынаўся ў музычным раі — на "трапічнай выспе" класічнай музыкі, дзе ў атмасферы сапраўднага паклікання фармавалася наступнае пакаленне музыкаў для вялікай імперыі. У маленькіх, па васямнаццаць вучняў, класах вывучаліся ўсе агульныя дысцыпліны, а таксама дысцыпліны музычнай тэорыі, гармоніі і сальфеджыа, а папалуднёвыя гадзіны былі прысвечаныя гранню на інструменце, у тым ліку ў камерным ансамблі
або аркестры. 3 такім светам каму будзе патрэбны астатні свет? Большасць настаўнікаў былі разумныя людзі, яны ведалі, што ў іх руках — вялікая адказнасць выхавання "пакалення геніяў" дый проста добрых людзей... Імперыя распалася, школа стала Вышэйшай нацыянальнай школай Украіны, яна не згубіла свайго міжнароднага прэстыжу, але цяпер яна прымае вучняў адно з Украіны — зусім інакш, чым было ў савецкай мінуўшчыне, калі ў адным класе вучыліся дзеці з Расіі, Малдовы, Латвіі, Беларусі, Узбекістану, Чачні — як дзяўчынка, што сядзела год са мной. Пазней я пачуў, што яна загінула падчас бамбавання Грознага ў 1992 годзе. I той факт, што я дагэтуль памятаю імёны большасці настаўнікаў, штосьці значыць.
Класы былі абладаваныя ўсімі прадметамі, патрэбнымі ддя вывучэння музыкі, і проста набітыя партрэтамі кампазітараў. У калідоры на вучняў глядзелі паважныя, з трагічным адценнем, вочы Пятра Ілліча Чайкоўскага, а за ім Рахманінава. Незачасаная галава Мусаргскага добра пасавала да Бетховена, але над імі ўсімі валадарыў белы парык Баха, чые прэлюдыі і фугі для клавіру сутыкаліся з гукамі сюіты для скрыпкі сола, якія чуліся з класу, калі я праходзіў калідорам а ранніх гадзінах вечару.
Вецер пераменаў употай уляцеў у наш клас адным цудоўным ранкам у верасні 1990 года. Школьны кашталян увайшоў у клас з драўлянай драбінай, пачухаў патыліцу і пачаў падымацца уверх, вышэй за дошку, дзе віселі побач партрэты Леніна
і Гарбачова. Лысіну Гарбачова каранавалі тры намаляваныя алоўкам валасіны: мой аднакласнік, паляк Стоцкі адважыўся такім чынам выказаць сваё грэбаванне ўладай за некалькі тыдняў раней. Кашталян асцярожна, амаль як святыню зняў партрэт Леніна ў запыленай раме і паклаў яго з пашанай на стол нашай класнай Людмілы Іванаўны, якая стаяла тутака ж, з поўнымі шоку вачыма, што пільнавалі гэтую ціхую акцыю. Месца Леніна над дошкай нечакана заняў новы партрэт Тараса Шаўчэнкі — нацыянальнага прарока Украіны. Ленін знік у каморах. Афіцыйных тлумачэнняў не было: мы працягвалі вучыцца, як раней, але кожны з нас думаў, мабыць, што здарылася нешта надзвычайнае і што мы мусім запытацца пра гэта дома.
Увечары таго ж дня пытанне вырашылася само сабою: перадачы тэлеканалу УССР з Кіева былі перапыненыя, каб перадаць просты эфір з Вярхоўнай Рады УССР. Гэта таксама было выключнай падзеяй, бо звычайна тая Рада ў Кіеве была проста паслухмянай цацкай Крамлю, і ўсе рэпартажы з яе трансляваліся ў выпусках навінаў. Мама сказала: "Мабыць, там нехта памёр". Але ўкраінская Вярхоўная Рада здзівіла ўсіх, бо выявілася, што там не толькі ніхто не памёр, там радасна брыкаюцца і жывуць. Пэўна, дэпутаты самі сябе здзівілі. Маршалак зачытаў лаканічную дэкларацыю пра "захады дзеля незалежнасці і суверэнітэту УССР на яе тэрыторыі" і пра "заснаванне стасоўных інстытуцыяў, якія забяспечаць суверэнітэт УССР”. Адразу
пасля галасавання — прынята аднагалосна — без тлумачэнняў і каментароў перадачы вярнуліся ў сваю плынь. Гэта была спроба абвесціць незалежнасць. Крэмль ставіўся да такога сепаратызму грэбліва і са злосцю. Усе бакі цудоўна разумелі, што вышэйшая палітычная, вайсковая і эканамічная ўлада застаецца ў руках Крамлю, але ў ганарлівай Маскве не зразумелі — нават пустыя дэкларацыі могуць зрушыць зямлю: словы абрастаюць іншымі словамі, лозунгі ператвараюцца ў палітычныя праграмы — і вось ужо нясецца снежная лавіна, супраць якой не выстаяць ніякія танкі.
Вельмі хутка дэманстрацыі за ўратаванне навакольнага асяроддзя і супраць вырубкі лясоў або асобных дрэваў на Прыморскім бульвары ў Адэсе ператварыліся ў поўныя нянавісці дэманстрацыі супраць уладаў, і ўпершыню пасля грамадзянскай вайны натоўп гуртаваўся пад нацыянальным украінскім жоўта-блакітным сцягам. Савецкая міліцыя ахоўвала парадак і, на вялікае здзіўленне апазіцыйнай моладзі, не перашкаджала мітынгам. Пасля некалькіх дэманстрацыяў у буйнейшых гарадах Украіныўсечакалі, што КрэмльпашлетанкіўКіеў, каб "восстановнть порядок" у рэспубліцы, якая часова з'ехала з глузду. Але Крэмль быў заняты іншымі рэчамі. Танкі не прыйшлі. На вуліцах звярталі на сябе ўвагу чэргі жыдоў, якія стаялі перад рознымі інстанцыямі, каб атрымаць розныя даведкі — пераважна, прыніжальныя і не патрэбныя ад пачатку, — каб пакінуць Савецкі Саюз. Лозунгі-графіці
"Украіна для украінців!", "Нехай жнве вільна Украіна!" з'яўляліся ўсё часцей і часцей і не сціраліся занепакоенымі прадстаўнікамі ўладаў. Вядома ж, аўтары лозунгаў разлічвалі на тое, што не-ўкраінцы самі зразумеюць, што ім трэба рабіць...
Напрыканцы таго ж года, у снежні, наша настаўніца ўкраінскае мовы Любоў Васільеўна ўвайшла ў клас, як заўжды, у баявым гуморы. Яна была поўнай супрацьлегласцю свайго імя: было відаць, асабліва ў святле апошніх падзеяў, што апантаная крыўдай і зайздрасцю. Яна была найбольш зненавіджанаю настаўніцай у кожным класе, у якім выкладала. Інездарма. Бацькі вучняўшматразоўскардзіліся на яе злосць і нацыяналістычныя погляды дырэктару Сухамлінскаму. Гэты рэдкі душа-чалавек, які з усёй моцы імкнуўся захаваць ролю школы як ратавальнай выспы культуры сярод бурлівых хваляў варварству (ягонае сэрца ўрэшце не вытрымала гэтага пастаяннага клопату), разводзіў рукамі ў немачы і казаў: "Я быў бы вельмі рады паслаць яе да ліха, але ж яна мае моцныя сувязі ў абкаме партыі".
У той дзень Любоў Васільеўна навальніцаю заляцела ў клас, кінула журнал на стол і сказала: "Сёння дзень генеральнай чысткі". Адгарнула журнал на апошняй старонцы, на якой побач з прозвішчамі вучняў была запісаная іх нацыянальнасць. 3 васямнаццаці вучняў нашага класа дзесяцёра былі жыдамі, у тым ліку і я. Але толькі я адзіны быў насамрэч запісаны жыдом, астатнія ж лічыліся сла-
вянамі. Я не абвінавачваю ні іх, ні іхніх бацькоў — не кожны чалавек мужна вытрымлівае ўласны лёс: большасць спрабуе вострыя рагі ды канфлікты. Яна агледзела перапуджаны клас — я сядзеў за першай партай — і сказала: "А цяпер зоймемся нашым афіцыйным жыдом. Герус!". Я ўстаў са свайго месца і паглядзеў наўпрост. "Растлумач усяму класу, Герус, як ты, будучы сынам жыдданкі з Польшчы, з'яўляешся паразітам на целе маладой украінскай нацыі, якая разгортвае крылы, ды што ты тут робіш".
Клас патануў у маўчанні. Праз хвіліну я сказаў: — Любоў Васільеўна, перш, чым я адкажу, ці магу я задаць вам пытанне?
— Задавай.
— Любоў Васільеўна, хто вы па нацыянальнасці?
— Я? Вядома ж, руская! — адказала яна, перапаўняючыся гонарам.
— Дык што ж тады вы робіце на Украіне?
За спінай я пачуў гоман захаплення і тупат класа. 3 заўтрашняга ж дня яна сама звольнілася са школы.
Учора я атрымаў электронны ліст з Полыпчы, і жанчына, што пісала мне, працытавала фразу, якую чула ў касцёле, у казанні на той жа дзень: "Калі Езус кажа нам несці крыж, Ён не хоча, каб мы былі прыдушаныя вагою крыжу, але хоча, каб нашыя плечы правільным чынам распрасталіся". Я адказаў ёй, што словы прыгожыя, але рэчаіснасць больш складаная. Хрысціянам карціць зразумець значэнне пакутаў, каб надаць жыццю пэўны сэнс, цешыць сябе надзеяй на нейкую ўзнагароду пасля смерці, абумоўленую правільным чынам жыцця на зямлі. Але што, калі ўсялякі чын дарэмны? Тады боль не мае ніякага значэння? Што значаць тады шчасце, радасць, шляхетнасць? Мажліва, засяроджваць увагу на пакутах наогул не варта. Калі пакуты нічым не апраўданыя, яны сляпыя? Але сляпым бывае і каханне.