• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі Інстытут гісторыі
    УДК 947.6:28
    Марозава Святлана Валянцінаўна
    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці
    Беларусі (15961839 гады)
    07.00.02  айчынная гісторыя
    АЎТАРЭФЕРАТ
    ДЫСЕРТАЦЬП НА СУІСКАННЕ ВУЧОНАЙ СТУПЕНІ ДОКТАРА ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК
    Мінск — 2002
    Работа выканана ва Установе адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»
    Навуковы кансультант:
    доктар філасофскіх навук Конан Уладзімір Міхайлавіч, Нацыянальны навуковаасветны цэнтр імя Ф.Скарыны, аддзел гісторыі і тэорыі культуры
    Афіцыйныя апаненты:
    доктар гістарычных навук, прафесар Аржахоўскі Ігар Вацлававіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт, кафедра гісторыі Расіі
    доктар гістарычных навук, прафесар Грыцкевіч Анатоль Пятровіч, Беларускі дзяржаўны універсітэт культурьг, кафедра гісторыі і музеязнаўства
    доктар філасофскіх навук Падокшын Сямён Аляксандравіч, Інстытут філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, адзел гісторыі філасофіі
    Апаніруючая арганізацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка
    Абарона адбудзецца 8 лютага 2002 года ў 14.00 на пасяджэнні Савета Д 01.40.01 па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара навук пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1; тэл. вучонага сакратара 2841839).
    3	дысертацыяй можна азнаёміцца ў чытальнай зале бібліятэкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі
    Аўтарэферат разасланы «_£_» студзеня 2002 г.
    Вучоны сакратар	/
    Савета па абароне дысертацый ( ,	/
    кандыдат гістарьпных навук, д дапэнт	^	В.В.Яноўская
    АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
    Актуальнасць тэмы дысертацыі. Новыя грамадскія ўмовы, у якіх апынулася Беларусь з адраджэннсм суверэннай дзяржавы, неадназначныя нацыянальнакультурныя працэсы нашага часу ў краіне, якія сягаюць у мінуўшчыну, запатрабавалі перагляду і пераасэнсавання яе гістарычнага шляху, значнай вяхой на якім была Берасцейская унія. Яна ўцягнула ў сваю арбіту ш.мат якія краіны і народнасці, палітычныя сілы, геаграфічныя і культурныя прасторы. Чатыры стагоддзі пасля 1596 г. беларускае духоўнакультурнае і грамадскапалітычнае жыццё так ці інакш было пазначана ўплывам царкоўнай уніі. Яна пасля хрышчэння стала другой па масавасці ахопу насельніцтва і трэцяй па значнасці, пасля распаўсюджання каталіцтва, пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі. Увабраўшы ў сябе і адлюстраваўшы многія з тых праблем і супярэчнасцяў, якімі жыло беларускае грамадства XVI — XIX ст., аказаўшы істотны ўплыў на геацывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе, унія цэркваў не канула ў вечнасць, але і сёння з’яўляецйа жывым фактам.
    На мяжьі ХХХХІ ст_, калі актуалізавалася вывучэнне гістарычнай і культурнанацыянальнай спецыфікі Беларусі, пытанне аб пошуках нашымі продкамі свайго ўласнага месца ў еўрапейскіх рэлігійнапалітычных працэсах канца XVI  першай паловы XIX ст., на раздарожжы Усходу і Захаду, набывае асаблівую цікавасць. Гэта была эпоха, менталітэт якой у многім прадвызначала і фарміравала рэлігія, што арганізоўвала вонкавае і ўнутранае жыццё чалавека і грамадства, будучы ў той самы час полем жорсткай барацьбы; эпоха, калі царква з яўлялася важным інстытутам культуры і чыннікам дзяржаватварэння, а канфесійны фактар быў своеасаблівым этнічным дэтэрмінатывам народа. Змяншэнне і ігнараванне месца і ролі ў гэтых з’явах і працэсах уніяцтва, якое за час свайго існавання значна пацясніла пазіцыі ірадыцыйных рэлігій на Беларусі і ў XVIII ст. стала канфесійнай дамінантай, мела сваім вынікам абедненую, няпоўную і нават перакручаную карціну айчыннай гісторыі таго часу.
    Сучасныя пошукі новых шляхоў зіуртавання ўсяго хрысціянскага свету і ўзаемаразумення розных культур выклікаюць натуральную цікавасць да гістарьгчнага рэгіянальнага аналага, які меў месца ў адвечна поліканфесійнай і культурна разнастайнай Беларусі  галоўнай тэрыторыі пашырэніія уніі ў XVII ст.. і аказаўся, нягледзячы на шматразовую дэлегалізацыю, найбольш трывалай з усіх ранейшых спроб аб’яднання. Прагматычнае выкарыстанне ўрокаў мінулага экуменічным рухам патрабуе аналізу набыткаў і выдаткаў спробы стварыць на беларускай глебе рэлігійную альтэрнатыву заходняму і ўсходняму хрысціянству. Самой Беларусі, рэлігійна раз’яднанай і сёння, гэты досвед дапаможа лепей асэнсаваць сваё месца ў дыхатаміі Усходу і Захаду.
    Зварот да рэлігійнага мінулага Беларусі вызначаны адраджэннем, насуперак моцнай антыуніяцкай прапагалдзе, у 1990 г., пасля 150гадовага небыцця, гэтай хрысціянскай канфесіі, невядомай ужо некалькім пакаленням людзей. Рэлігійны рэнесанс канца XX ст. і саперніцтва розных адгалінаванняў хрысціянства за сферы ўплыву і лідэрства ў нацыянальным адраджэнні абумовілі цікавасць да асэнсавання іх
    2
    3
    этнакультурнага патэнцыялу. Разам з шэрагам буйных царкоўных гадавін: 1000годдзя хрышчэння Русі і 1000годдзя Полацкай епархіі, 400годдзя Маскоўскага патрыярхата, 2000годдая хрысціянства і асабліва 400годдзя Берасцейскай уніі  гзта актуалізавала ў грамадскапалітычным і навуковатэарэтычным планах праблему месца і статуса Беларусі ў сям’і хрысціянскіх народаў.
    Даследаванне з’яўляецца адказам на ўсплёск цікавасці апошняга дзесяцігоддзя айчыннай і еўрапейскай навукі да уніяцкай праблематыкі, якая ўжо ііятае стагоддзе хвалюе царкоўныя і свецкія колы. У дыскусіях вакол неадназначнай і супярэчлівай з’явы уніяцгва, што загнана ў ХІХХХ ст. у нябыт і разглядаецпд гістарычным перажыткам з сумніўнай эклезіялагічнай ідэнтычнасцю, найбольшую цікавасць выклікаюць тыя змены, якія яно прынесла ў непасрэдны іеапалітычны і кулыурны кантэкст народаў і якія да апошняга часу былі занядбанай дзялянкай беларускай гістарычнай навукі. Каб зняць шэраг навуковых, вакол іх нагрувашчаных, непаразуменняў і дасягнуць пэўнага кансэнсусу паміж даследчыкамі, патрабуецца аб’ектыўнае, пазаканфесійнае, адпаведнае сучаснаму стану навукі асэнсаванне уніяцтва як рэлігійнага, грамадскадухоўнага і этнакультурнага феномена.
    Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі. Дысертацыя выканана ў межах навуковай праграмы «Гісторыя рэлігіі і царквы на Беларусі», прыярытэтнай на кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы на 20002005 г.; з’яўлялася складовай часткай асобнага праекта (дзяржзаказу) «Гісторыя Беларусі ў 6 тамах» (рэгістрацыйны № 19973290, тэрмін выканання 19951998 г.). Яе матэрыялы выкарыстоўваліся ў выкананні дзяржбюджэтнай навуковай праграмы «Беларускае асветніцтва: традыцыі, сучасны стан і пошук будучыні» (рэгістрацыйны № ДР 19993712, тэрмін выканання 19992001 г.)
    Мэта і задачы даследавання. Мэта дысертацыі  вызначыць і прааналізаваць ролю і значэнне уніяцтва ў развіцці духоўнай культуры і фарміраванні этнічнага аблічча беларускага народа. Яна рэалізуецца праз рашэнне наступных задач:
    	раскрыць перадумовы Берасцейскай уніі, паказаць яе ролю ў вызначэнні месца і статуса Беларусі ў хрысціянскім свеце;
    	прасачыць генезіс уніяцкай веры, суадносіны ў яе эвалюцыі традыцый і навацый, узаемадзеянне арыентальных і заходніх тэндэнцый;
    	прааналізаваць культурнастваральную дзейнасць уніяцкай царквы ў галіне асветы, кнігадрукавання, бібліятэчнай снравы, выяуленчага, музьгчнатэатральнага мастацтва, акцэнтаваўшы ўвагу на новьгх з’явах у айчыннай духоўнай культуры, якія ўзніклі ў сувязі з тэорыяй і практыкай хрысціянскага адзінства і канфесійнакультурнага дыялога;
    	паказаць сувязь паміж заключэннем уніі і беларускім этнакультурным уздымам канца XVI  першай паловы XVII ст.;
    	ахарактарызаваць спецыфіку царкоўнага менгалітэта уніятаў і іх імідж у вачах прадстаўнікоў сумежных канфесій і суседніх этнасаў;
    	на фоне дынамікі этнакультурных працэсаў на Беларусі даследаваць моўную палітыку і практыку уніяцкай царквы;
    	даследаваць працэс адстойвання уніяцкай царквой сваёй самабытнасці ў межах інтэграцыі з рымакаталіцтвам;
    	высветліць этнічную тоеснасць уніятаў і механізм яе трансфармацьіі;
    	прасачыць працэс вымывання культурных каштоўнасцяў уніяцтва ў сувязі з рэлігійнай пераарыеіпацыяй Беларусі з канца XVIII ст.;
    	разглядзець антыўз’яднаўчы рух праз прызму нацыянальнай культуры і этнічнай свядомасці народа.
    Аб’ект і прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляецца дзейнасць уніяцкай царквы ў кантэксце беларускай культурнай традыцыі. Прадметам даследавання  непасрэдныя і адлеглыя ў часе этнаку'льтурныя вынікі стварэння, функцыянавання і ліквідацыі уніяцтва на Беларусі.
    Храналагічныя межы даследавання акрэсліваюца 243 гадамі паміж Берасцейскім саборам 69 кастрычніка 1596 г. і ўказам Сінода ад 30 сакавіка 1839 г., у межах якіх існавала уніяцкая царква на Беларусі і двойчы адбыўся пералом у становішчы асноўных хрысціянскіх канфесій. Але пры разглядзе перадумоў уніі і постунійнай рэчаіснасці аўтар выходзіць за гэтыя храналагічныя межы, і яны пашыраюцца ўглыб і да пачатку XX ст. Разгляд праяў берасцейскага працэса ў сферы культуры і свядомасці народа ад яго пачатку да абрыву, а не асобным фрагментам, дазваляе стварыць цэласнае ўяўленне па праблеме і пазбегнуць аднабаковасці, якой грашаць працы, акцэнтаваўшыя ўвагу толькі на пачатковым этапе уніі (як правіла, яе дыскрэдытацыя) або толькі на этапе завяршаючым (апалогія яе скасавання).
    1'еаграфічныя межы даследаванкя. Праблема разглядаецца ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі, дзе ў акрэслены перыяд было распаўсюджана уніяцтва.
    Гіпотзза. Уніяцтва з’яўлялася вынікам і праявай складанага прайэсу духоўнакультурнага і рэлігійнацаркоўнага ўзаемадзеяння хрысціянскага Усходу і Захаду, канкрэтнагістарычным кампрамісам паміж праваслаўем і каталіцтвам. Уніяцкая царква была ўключана ў нацыянальны культурны працэс і адстойвала сваю адметнасць. Яе знііпчэнне падрывала самабытнасць народа і дэфармавала яго этнаканфесійную свядомасць.
    Метадалогія і метады даследавання. Прапанаванае ў дысертацыі канцэптуальнае асэнсаванне гісторыі уніі ў яе этнічным і кульіурным вымярэннях грунтуецца на прынцыпах аб’ектыўнасці і гістарызму, з якіх вынікаюць наступныя тэарэтычныя палажэнні:
    Рэлігійныя ўяўленні «развіваюцца ў кожнага народа своеасабліва, адпаведна жыццёвым умовам, што выпалі на яго долю», вырастаюць з іх і зрастаюшіа з імі'.