• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    нямала відных асоб свайго часу, якія падрыхтавалі шмат вядомьіх царкоўных, культурных, грамадскапалітычных дзеячаў, вучоных і пісьменнікаў. У ЗОя г. цапква падышла да стварэння школ для дзяцей сялян і мяшчан. На мяжы 2030х г. XIX ст. пераарыентаваная на падрыхтоўку кліру да аб’яднання з праваслаўем уніяцкая сістэма адукацыі падверглася карэннай рэарганізацыя, а базыльяне з іх кірункам выхаваўчай дзейнасці, не адпаведным відам урада, былі выцеснены са сферы адукацыі.
    У чацвёртым раздзеле разглядаецца «Кніжная культура царквы». Ідэйная барапьба вакол уніі дала магутны штуршок развіццю кнігадрукавання. Кніжныя патрэбы уніяцкай царквы Беларусі забяспечвалі друкарня Мамонічаў (да 1624 г.) і базыльянскія друкарні: Траецкая ў Вільні (16241800 г.) і Супрасльская (16931803 г.). Уніяцкае кнігадрукаванне XVIIXVIII ст. мела значэнне агульнанацыянальнага культурнага фактару. Вучоным вядомы 46 кірылічных выданняў Траецкай і 96  Супрасльскай друкарні’. Акрамя рэлігійных кніг зпад іх варштатаў выходзілі слоўнікі і даведнікі, падручнікі, філасофскія, мастацкія творы, календары, працы па іеаграфіі, гісторыі, праву, медыцыне, сельскай гаспадарцы і інш. Звыш паловы супрасльскіх друкаў ніяк не звязана з мэтамі базыльянскага ордэна, a 35% прадукцыі выдадзена кірыліцый".
    Недахоп друкарскіх магутнасцяў кампенсаваўся рукапіснай кнігай, якая ў XVIIXVIII ст. выкарыстоўвалася ў храмах Беларусі. Калекцыя помнікаў уніяцкага кнігапісання захавалася ў бібіліятэках Вільні, Варшавы, Пецярбурга.
    Уніяцкая царква назапасіла вялікія кніжныя багацці  прадукцыю ўласных і іншых друкарань ВКЛ і замежжа. Бібліятэкі дапамагалі забеспячэнню яе пастырскай, асветнаадукацыйнай і навуковалітаратурнай дзейнасці. Склад і змест базыльянскіх бібілятэк сведчыць, што ў XVIIXVIII ст. духоўнае жыццё адукаванай часткі беларускага грамадства з уніяцкага асяроддзя знаходзілася пад моцным уплывам культурнарэлігійных працэсаў, якія адбываліся ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе; уплыў праваслаўнага рэгіёна Еўропы быў на яе нязначным. Базыльянскія бібіліятэкі адыгралі станоўчую ролю ў распаўсюджанні на Беларусі і перадачы наступным пакаленням еўрапейскага і сусветнага інтэлектуальнага вопьпу.
    У пятым раздзеле «Сакральнае мастацтва» раскрыты змест культуратворчай дзейнасці уніяцкай царквы ў галіне архітэктуры, жывапісу, скульптуры і музычнатэатральнага мастацтва. Станаўленне, пашырэнне і развіццё ўласных структур, якое заняло амаль ўсё XVII ст., аб'ектыўна адсоўвала мастацкія праблемы на задні план. Перадумовы для звароту да іх стварыла канчатковае зацвярджэннё царквы ў другой палове стагоддзя. Росквіт уніяцкага сакральнага мастацтва прыпадае на XVIII ст. У гэтай сферы панаваў не падзел, a агульная традыцыя, што аб'ядноўвала праваслаўных і уніятаў. Важнейшымі
    Кніга Беларусі. 15171917: Зводны каталог/ Склад. Г.Я.Галенчанка і інш.Мн., 1986. 
    С. 19,147189.
    ‘ CubrzynskaLeonarczyk М. Oficyna supraska. 16951803: Dzieje і publikacje unickiej drukarni ojcow bazylianow.  Warszawa, 1993.  S. 142,182183.
    22
    23
    цэнтрамі развіцця звязанага з уніяй мастацтва былі гарады, у якіх размяшчаліся епіскапскія кафедры (Вільня, Полацк, Віцебск, Брэст, Пінск). або мясцовасці, дзе знаходзіліся галоўныя манастыры (Жыровіцы, Мінск, Магілёў, Баруны і інш.). Буйныя храмы і манастыры канцэнтравалі вакол сябе значныя творчыя сілы: будаўнічыя, жываггісныя, скульптурныя. кампазітарскія, музычнавыканальніцкія.
    На аснове творчага сінтэзу візантыйскага і заходнееўрапейскага мастацтва ў другойтрэцяй чвэрці XVIII ст. у арэале распаўсюджання уніяцтва ўзнікае новы мастацкі стыль «віленскае, ці уніяцкае барока». Помнікамі, выкананымі ў гэтым стылі (полацкі Сафійскі сабор, цэрквы і манастыры базыльян у Барунах, Беразвеччы, Вольна, Талачыне, Жыровіцах, Віцебску), Беларусь увайшла ў гісторьпо еўрапейскай архітэктуры. Пабудова храмаў паводле заходніх архітэктанічных узораў была праявай імкнення іерархіі да мадэрнізацыі сваіх святынь адпаведна духу часу і да ўздыму прэстыжу сваёй канфесіі. Уніяцкі абраз з яго сакральным дэмакратызмам і фалькарызмам, зразумелым гледачу з сацыяльных нізоў, узбагаціў бсларускі жывапіс. Засвойваючы еўрапейскую мастацкую культуру, царква ўзяла ў свой арсенал скульптуру і развівала яе па двух напрамках: высокае, арыентаванае на заходнееўрапейскі ўзор, барока, і «нізавое барока» народных майстроў, для якога характэрна дэміфалагізацыя вобразаў святых і нізвядзенне іх да зямных сімвалаў пакут народа.
    Уніяцкая царква ўвяла ў свой рытуал інструментальную музыку і садзейнічала развіццю прафесійнай музычнай, арганнай, а таксама тэатральнай культуры. У сярэдзіне XVIII ст. працавалі базыльянскія школьныя тэатры ў Наваградку і Жыровіцах.
    У шостым раздзеле «Лёс культурнай спадчыны уніяцкай царквы ў сувязі з рэлігійнай пераарыентацыяй Беларусі канца XVIII  першай трэці XIX cm.» прасочана рэвізія уніяйкага культаваабрадавага комплексу, які стаў ахвярай палітыкі царызма. практычнай рэалізацыі на Беларусі тэзіса аб прыярытэце Расіі ў развіцці сапраўднахрысціянскай культуры. Рэвізія  вынік канфлікту культур абярнулася культурным рабаўніцтвам Беларусі. 3 закрыццём манастыроў былі распатрошаны, рассеяны або знішчаны назапашаныя за 2 стагоддзі базыльянскія кнігазборы. Бясследна знікалі, раскрадаліся, вывозіліся, разыходзіліся па сотнях рук архівы епархій, манастыроў, прыходаў. Разбурана базыльянская сістэма адукацыі. Ачышчэнне царквы ад лацінскіх запазычанняў на падставе ўказа ад 7.02.1834 г. суправаджалася знішчэннем яе начыння, скульптур, абразоў, выкідваннем музычных інструментаў, перабудовай саміх храмаў. Была штучна спынена традыцыя ў развіцці сакральнага жывапісу. Месца твораў аўтэнтычнага беларускага іканапісу паступова замянялі абразы іншакультурнага паходжання. Пад прэсам знішчальнай машыны апынуліся рэлігійныя кнігі уніятаў.
    Падаўленне уніяцкай традыцыі ўвергла беларускае грамадства ў шокавы стан. Прыхаджане апазіцыйна настроенага да змен святара бурна рэагавалі на ўсялякія спробы яе злому. Асабліва моцны адпор духавенства сустрэла выцясненне уніяцкай кнігі прадукцыяй сінадальнай друкарні. Вялікія нараканні ў свецкіх і духоўных колах выклікала антыарганная кампанія.
    3за супраціву выкараненне «даўніны» расцягнулася на дзесяцігоддзі. Нягледзячы на забароны, рэшткі уніяцкай атрыбутыкі, якія ўдалося зберагчы, шанаваліся тайнымі прыхільнікамі уніяцтва ў сярэдзіне  другой палове XIX ст. Абарона уніятамі сваіх сакральных каштоўнасцяў абвяргае стэрэатып, што яны прыўнесены ў беларускую царкву штучна, прымусова і былі народу чужароднымі і непрымальнымі.
    Трэцяя глава  «Уніяцтва ў этнаканфесійнай свядомасці беларусаў». У яе першьім раздзеле «1596 год у свядомасці сучаснікаў. Царкоўны менталітэт уніятаў і іх атачэння» адлюстраваны ўспрыманне саборнага рашэння рознымі коламі грамадства, фактары фар.міравання і сутнасць менталітэту уніятаў і іх імідж ў вачах прадстаўнікоў сумежных канфесій і суседніх этнасаў. Падрыхтоўка і ўвядзенне уніі справакавалі інтэлектуальнакультурны выбух і ўсплёск актыўнасці этнасу. На хвалі абуджаных нацыянальнарэлігійных пачуццяў усё больш шырокія слаі (шляхта, духавенства, гараджане) ўцяіваюцца ў працэс фарміравання этнічнай самасвядомасці. Абвастраецца гістарычная памяць і павышаецца пстарычная культура грамадства. Сутыкнуліся два разуменні патрыятызму і абавязку перад продкамі. Намаганні епіскапаўабнаўленцаў спатыкаюцца аб менталітэт уласнай паствы і падначаленага кліра, выхаваных на трыдыцыяналісцкім прынцыпе «чым старажытней, тым сапраўдней», не пачуўшых іх аргументаў аб пашане старасветчыны і вернасці традыцыі. Спачатку грамадства раскалолася на глебе адносін да уніі, якая, замест чаканай кансалідацыі, стала крыніцай яшчэ большай дэзынтэграцыі этнасу па веравызнаўчай прыкмеце. У грамадскай думцы востра паўстала дылема УсходЗахад; у апошнім адны бачылі небяспеку, другія  узор для пераймання. Сутнасць тагачасных спрэчак зводзілася да таго, ці збліжацца з заходнееўрапейскай культурай, ці захаваць непарушнымі традыцыйныя каштоўнасці. Ідэолагі кожнага з табараў былі шчыра перакананы, што толькі яны з'яўляюцца выразнікамі інтарэсаў усяго этнасу.
    Разгорнутая лідэрамі праваслаўнай апазіцыі антыуніяцкая кампанія мела поспех. Іх намаганнямі, падхопленымі пазней царскай і камуністычнай гістарыяграфіяй, за міжцаркоўным паразуменнем 1596 г. замацавалася рэпутацыя нацыянальнай здрады, а яго дзеячы зняслаўлены і асуджаны на праклён як апошнія нягоднікі і ворагі народа. Моцны масавы супраціў уніі выйшаў, галоўным чынам, ад мяшчанства вялікіх гарадоў. Найбольшую вастрыню супрацьстаянне набывала ў сувязі з барацьбой за культавую маёмасць. Была арганізавана акцыя «імпічмента» іерархіі. Асабліва моцныя антыуніяцкія настроі назіраліся на мяжы XVIXVII ст. Асноўнымі іх асяродкамі былі праваслаўныя брацтвы на чале з Віленскім. 3 1620 г. гэткія настроі запанавалі на ўсходзе і поўдні Беларусі, ў раёнах уплыву варожых да уніі Расійскай дзяржавы і Запарожскай сечы. Умяшанне гэтых сіл у міжканфесійныя адносіны на Беларусі выводзіць канфлікт за царкоўную агароджу і прыводзіць да яго інтэрнацыяналізацыі і палітызацыі. Палітыка маскоўскіх уладаў прыводзіла да распальвання антыуніяцкіх настрояў. У сярэдзіне XVII ст. эпіцэнтр супраціву уніі перамяшчаеца на Украіну.
    24
    25
    Забойства І.Кунцэвіча стварыла непрыхільныя адносіны да праваслаўя, a рэформы І.Руцкага і пераход М.Сматрыцкага значна ўзмацнілі новую веру. 3 1630х г. яе стала падтрымліваць шляхта, хоць сама яе ў большасці (акрамя дробнай) не прыняла, што вызначыла сялянскаплебейскі характар уніяцкай царквы. Адпадзенне часткі Украіны ў 1667 г., падпарадкаванне ў 1686 г. Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату абумовілі ўзмацненне ў другой палове XVII ст. унійных настрояў у грамадстве, колькасны рост і ўнутранае ўмацаванне канфесіі, якая ў XVIII ст., нягледзячы на моцнае супрацьдзеянне звонку, пераўтвараецца ў самую масавую на Беларусі. У 1790 г. у беларускіх паветах ВКЛ было 143 праваслаўных, 283 каталіцкіх і 1999 уніяцкіх прыходаў1. Працэс пашырэння уніяцтва ішоў не толькі пад прымусам, як тое намагалася прадставіць праваслаўная апазіцыя, але ў значнай ступені добраахвотна. Пайпюўшыя ў яе на паваду гісторыкі канпа XVIIIXX ст. намалявалі неадпаведную рэчаіснасці гіпербалізаваную карціну рэпрэсій пасля 1596 г.