• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    У лінгвістычных катаклізмах канца XVI  першай трэпі XIX ст. уніяцкая царква здолела захаваць сваю моўную спецыфіку  функцыянаванне ў ёй народнай мовы і беларускай рэдакцыі царкоўнаславяншчыны з’яўлялася паказчыкам уключанасці царквы ў нацыянальную культуру. Наныянальную мову выратавала вёска, на 80% уніяцкая', з яе лінгвістычным імунітэтам. І.Сямашка канстатаваў, што «ўвесь грэкауніяцкі народ размаўляе мовай беларускай ...». К.Гаворскі назваў яе «уннатскнм наречнем».
    У чацвёртым раздзеле вызначана «Этнаканфесійная ідэнтыфікацыя уніятаў». У канцы XVIXVIII ст. яны лічылі сябе прадстаўнікамі аднаго з праваслаўнымі «рускага» (г. зн. беларускага або ўкраінскага) народа. Гэтым этнаканфесіёнімам яны вызначалі сваю веру, храмы, духавенства, прыходы,
    ' Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук.  1973.  № 6.  С. 63.
    29
    28 навучальныя установы, населеныя пункты. Ім жа іх ідэнтыфікавалі католікі ВКЛ, Польскага каралеўства, Рым, улады, а таксама праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай, якое, аднак, прэтэндавала на сваё выключнае права на «рускасць». Справакаваная 1596 г. пастаноўка пытання, хто з’яўляецца сапраўдным русінам, спрычынілася да каласальнага росту этнічнай самасвядомасці. Прапрацаваны намі комплекс крыніц беларускага, польскага, ватыканскага паходжаняя не ўтрымлівае атоесамлівання уніятаў з палякамі ў 15961772 г. Затое ў Расіі ў XVII  пачатку XX ст. на іх экстрапаліравалі назву культурна дамінуючага ў Рэчы Паспалітай этнасу. Унія прыдала беларусам канфесійнае адрозненне ад рускіх Масковіі і, такім чынам, вяла да дыферэнцыяцыі адзінай «русі».
    3	канца XVIII ст. ва уніяцкім асяроддзі і кантактуючых з ім расійскіх урадавых колах пашыраецца ўжыванне этноніма «беларускі» ў дачыненні да яго культавых інстытутаў і вернікаў, галоўным чынам, усходніх раёнаў Беларусі і «літоўскі»  адносна духавенства, прыхаджан і ўстаноў культу захаду і цэнтру Беларусі. Ва ўскладнёнай этнаканфесійнай абстаноўцы 17721839 г. пад уздзеяннем касцёла, мясцовай спаланізаванай шляхты і афіцыйнай расійскай прапаганды адбываецца старата уніятамі сваёй «рускай» свядомасці з аднаго боку, і набыццё польскай, пры ўсім тым, што яны заставаліся чужымі польскім нацыянальным памкненням, а, з другога, «прасвятленне» царызма, які раптам убачыў у іх сваіх супляменнікаў расіян. «Новы» этнічны тып уніята вызначаўся ў тагачасных крыніцах неалагізмам «беларускія палякі».
    У пятым раздзеле разгледжана «Дэфармацыя зтнічнай самасвядомасці уніятаў у сувязі са скасаваннем іх веры». 3 канца XVIII ст. Расія і Польшча канкурыравалі за падпарадкаванне уніятаў свайму панаванню, найперш праз рэлігію. У гэтай барацьбе пытанне стаяла такім чынам: ці стануць яны палякамі, ці ўзмацняць рускую нацыю. Этнічная адметнасць і рэлігійная вызначанасць уніятаў канкурыруючымі бакамі ў разлік не прымаліся.
    Зыходзячы з памылковага прынцыпу, што расіяне, беларусы і ўкраінцы гэта адзіны рускі народ і ўсё, што перашкаджае іх адзінству, трэба нішчыць, урад Мікалая I бярэ курс на радыкальную змену этнаканфесійнага аблічча 1,5 млн. беларускіх уніятаў. Скасаванне уніі стала кульмінацыйным пунктам першага этапу русіфікацыі Беларусі. На ўзор расійскай праваслаўнай царквы нівелююцца ўсе знешнія атрыбуты уніяцкай веры  прадметы культу, абрады, святыя і святы, інтэр'ер і начынне храмаў, рэлігійныя кнігі, спевы, убор духавенства і інш. Верныя пачынанням урада епіскапы І.Сямашка і В.Лужынскі інспіравалі «сваяцкія пачуцці рускага духу» ў падначаленага кліра, схіляючы яго на пазіцыі нацыянальнага канфармізму. Ішла замена складу новаправаслаўнага святарства Беларусі на асоб рускага паходжання і расійскай адукацыі. Новы кірунак «выхаванне і адукацыя моладзі ў духу нацыянальнарасійскім»  быў зададзены уніяцкай сістэме асветы. Адбываецца «водворенне русского элемента» ў яе гістарычную свядомасць. Заканадаўства аб канфесійна змешаных шлюбах таксама рабіла беларускіх уніятаў жыватворчым матэрыялам для колькаснага росту рускай нацыі. Была праведзена айканімічная чыстка. Прышчэпліванне расійскай тоеснасці ўнесла замяшанне і блытаніну сярод і без таго «рускіх»
    уніятаў, ускладніла іх этнічную самаідэнтыфікацыю. Адны схіліліся ў бок польскай тоеснасці. Другія зразумелі, іпто яны цяпер сталі «сапраўднымі рускімі». Грэція ўсведамлялі сваё адрозненне ад расіян.
    Унія была выключана з прапэсу этнагенеза беларусаў напярэдадні яго якасна новага этапа — этаііа станаўлення нацыі. Вернікаў разабралі касцёл і праваслаўная царква, якія арыентавалі іх на польскую або рускую культуру і адпаведную самасвядомасць.
    У шостым раздзеле «Праявы этнаканфесійнага патрыятызму ў адказ на злом уніяцкай традыцьй» ахарактарызаваны этапы, сацыяльная база, формы і праявы антыўз’яднаўчага руху. За 2,5 стагоддзі народ паспеў прывязацца да веры, якая у многім адпавядала яго этнакультурным памкненням і сацыяльнаму статусу і трымалася цяпер на аўтарытэце духавенства і народным традыцыяналізме. «Уз'яднанне» змяніла не толькі рэлігію, але і парушыла ўсталяваную хаду жыцця, узбударажыла народ. Асабліва нялёгка было пераадолець гэты царкоўнагістарьічны рубеж старэйпіаму пакапенню і тым вернікам, якія лічылі уніяцтва сваёй рэлігіяй і не бачылі патрэбы мяняць. У экстрэмальнай сітуацыі шматгадовага наступу на іх веру уніяцкая супольнасць (сялянства, духавенства, шляхта) кансалідуецца, мабілізуе сільі самазахавання. Абуджаецца яе этнічная свядомасць, тады яшчэ ў многім вызначакая канфесійным фактарам.
    Дэунізацыя праведзена ў тры этапы: 1780я г., 17941795 г. і 1830я г. У 17941795 г. унія была амаль цалкам выкаранена на тэрыторыі Украіны пад уладай Раманавых,  «ўз’яднана» да 1,5 млн. чалавек. Беларускія уніяты аказаліся больш адданымі сваёй веры — напярэдадні трэцяй акцыі іх налічвалася столькі ж. 3 канца XVIII ст. пагрозлівыя маштабы ддя дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі прыняло бадзянне па вёсках святароў, пазбаўленых прыходаў за адмову змяніць веру. Яны неслі людзям сваю крыўду і абурэнне і заклікалі моцна трымацца веры продкаў. Калектыўная адмова духавенства сказалася на настроях народа. «Уніяцкія дзёрзкія бунты» ставілі справу «ўз'яднання» на мяжу зрыву. Да 90% «ўз'яднаных» вярнуліся ў сваю веру з лібералізацыяй часоў Паўла I. Частка уніятаў, чые продкі супраціўляліся лацінізацыі, калі іх сталі заганяць у праваслаўе, знайшлі прытулак у касцёле. Але і на гэтым этапе уніяцкая царква не намервалася стаць пастаўшчыцай паствы для рымскага каталіцтва, а абараняла сваю веру ад яго замахаў.
    3	1833 г. наступ на уніяцкую царкву набывае форму яе пераследу, справакаванага актыўнай дапамогай духавенства паўстанцам 18301831 г. Царкву прызналі ворагам расійскіх інтарэсаў на Беларусі і некаторыя асобы ва ўрадзе ўбачылі адзінае вырашэнне уніяцкай праблемы ў яе зліквідаванні. На рэлігійную канверсію 18331839 г. вернікі адказалі дастакова высокім узроўнем этнаканфесійнага патрыятызму. Уездныя суды былі завалены справамі аб «адпадзенні» іх назад, ва унію. Найбольш актыўны і арганізаваны антыўз'яднаўчы рух разгарнуўся на ўсходзе Беларусі, дзе сярод уніятаў была больш значная, чым на захадзе, доля шляхты  найбольш апазіцыйнага тады саслоўя. Супраціў дэунізацыі праходзіў у розных формах, якія дыктаваліся
    30
    31
    метадамі падаўлення веры. Духавенства адмаўлялася даваць падпіскі, нрымаць новыя служэбнікі, уносіць змены ў храм і набажэнства, схіляла новаправаслаўных да вяртання ў сваю веру, падавала калектыўныя пратэсты, нетыцыі на імя цара. Адданыя уніі вернікі выганялі місіянераў і камісіі па пераварочванню, абаранялі свае храмы ад перадачы ў праваслаўнае ведамства. байкатавалі змены ў іх інтэр'еры і начынні, навязаную абраднасць. Адказам улад на шырокі масавы супраціў былі рэпрэсіі: аддаленне ад прыходаў і ізаляцыя «ненадзейных» святароў у манастырах, турэмнае зняволенне «ўпартых» прыхаджан, паліцэйскі нагляд і дэпартацыя апазіцыйнай шляхты. У Пецярбургу ўсур ёз чакалі выбуху бунтаў — рашэнне Полацкага сабора абнародавалі толькі пасля ўвядзення ў найбольш выбухованебяспечныя населеныя пункты вайсковай сілы, спецыяльна выкліканай тады на Беларусь.
    Выкрэсліўшы унію з расійскай статыстыкі, улады пачалі выкрэсліваць яе з сэрца і памяці людзей. У іх выпрацоўвалася пачуццё ўдзячнасці за знішчэнне іх веры. Першапачатковы адкрыты супраціў быў падаўлены, але яшчэ доўга захоўвалася скрытае незадавальненне эксуніятаў сваім вымушаным новым канфесійным станам. У 18561860 г. быў арганізаваны шэраг карных аперацый супраць вызнаўцаў уніі (в. Поразава Ваўкавыскага п., в. Дзярновічы Віцебскай губ. і інш.), якія легалізаваліся з уступленнем на трон Аляксандра П. Дух і традыцыі уніяцтва жылі на Беларусі да пачатку XX ст. Больш моцная настальгія па страчанай веры адчувалася на захадзе. Галоўнай умовай выкаранення веры стала змена пакаленняў.
    Праведзенае даследаванне дало падставы для наступных высноў, адлюстраваных у Заключэнні:
    \. Берасцейская унія  з ява культурнацывілізацыйнага пагранічча, унікальны духоўны вопыт беларускага і ўкраінскага народаў, гістарычна дэтэрмінаваны геапалітычным становішчам Беларусі. Яна завяршыла канфесійнакультурныя пошукі, якія ішлі тут на працягу XVI ст., і з’явілася ў выніку збегу як комплексу еўрапейскіх рэлігійнапалітычньк адносін 6090х гадоў XVI ст., так і ўнутраных абставін. 3 апошніх галоўным было імкненне часткі беларускай і ўкраінскай інтэлектуальнай эліты да пераадолення духоўнага крызісу грамадства праз перабудову царкоўнарэлігійнага жыцця на шляхах інтэграцыі з каталіцкім поспрыдэнцкім Захадам, які кінуў культурнаінтэлектуальны выклік усходнеславянскаму свету і даў прыцягальны прыклад аздараўлення культавых інстьпугаў.
    Інтарэсы суб’ектаў уніі не супадалі. У мэтах, умовах і мясцовай практыцы яна ў той ці іншай ступені мела характар этнаабароны, захавання ўласнай духоўнай тоеснасці. Лідэры уніяцкай царквы дастаткова паслядоўна адстойвалі мясцовыя рэлігійнапалітычныя і этнакультурныя інтарэсы на фоне польскаваіыканскай палітыкі. Сімпатыі Рыма і польскакаталіцкіх колаў да уніяцтва з яго прэтэнзіяй на царкоўнакультурную індывідуальнасць і супрацьдзеяннем лацінізацыі не варта пераболыпваць. Змена абраду з усходняга на лацінскі была пастаяннай крыніцай непаразуменняў паміж уніяцкай і каталіцкай цэрквамі. Уніяцкая іерархія намагалася спыніць гэту практыку апеляцыямі да папства ГІ3 15, 19, 26, 39, 40, 47, 54, 59, 74, 84, 92].