• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    Культурнае «спазненне» беларускага грамадства ад заходнееўрапейскага прагрэса, у многім абумоўленае ахоўнаізаляцыянісцкай пазіцыяй праваслаўнай царквы; надзенне палітычнага і духоўнага прэстыжу Канстанцінопальскага патрыярхата і звязаны з і'эіым заняпад праваслаўя ў ВКЛ, а разам з ім і ўсяго духоўнакультурнага жыцця, з аднаго боку, а, з другога, прыцягальнасць каталіцкага Захаду, які даў прыклад аздараўлення касцёла і кінуў беларускаму і ўкраінскаму народам моцны культурнаінтэлектуальны выклік, схілілі хрысціянскіх лідараў Беларусі аддаць прыярытэт сувязям з заходнехрысціянскім тыпам цывілізацыі.
    Няздольнасць праваслаўнай царквы Беларусі перабудавацца ў новай духоўнай і этнакультурнай сітуацыі, што мела сваім вынікам расчараванне эліты, якая спачатку пайшла ў пратэстантызм, а потым у касцёл і праз іх апалячвалася, аслабленне кансалідацыйных працэсаў унутры толькі што аформленага этнасу і пагроза спіхвання беларусаў у шэраг «пазагістарычных» народаў, абумовілі перамогу сіл, якія стаялі за царкоўную унію. Змена геапалітычнай і духоўнакультурнай сітуацыі ў Еўропе і новыя рэаліі беларускай рэлігійнапалітычнай і зтнакультурнай рэчаіснасці запатрабавалі прывядзення ў адпаведнасць да іх царкоўнарэлігійнага жыцця. Ідэя яго рэфармавання на шляхах уніі выйшла з беларускаўкраінскіх інтэлектуальных колаў, якія ў стварэнні альтэрнатыўнай веры бачылі форму адаптацыі сваёй парквы да новых умоў эпохі, сродак
    18
    духоўнага абнаўлення грамадства і ўмацавання яго культурнарэлігійнай і этнічнай асобнасці ў нраваслаўнакаталіцкім атачэнні, а таксама яшчэ адзін крок Беларусі да збліжэння з Заходняй Еўропай. Усведамленню неабходнасці рэформы паспрыяў візіт у 15881589 г. у Кіеўскую мітраполію канстанцінопальскага патрыярха Ярэміі.
    У другім раздзеле «Сінтэз візантыйскай культурнай спадчыны, усхобнеславянскіх традыцый і заходніх уплываў у беларускім уніяцтве» прасочаны генезіс веравызнання і ўзаемадзеянне ў ім элементаў розных культурнацывілізацыйігых тыпаў. Духоўнай амбівалентнасці беларускага этнасу уніяцтва проціпаставіла «кансэнсусны тып культуры», заснаваны на падвойным культурным кодзе і псіхалагічна да гэтага этнасу адаптаваны. Культурную дылему УсходЗахад, КанстанцінопальРым яно вырашае як сінтэз каштоўнасцяў, стаўшы, такім чынам, спосабам суіснавання і ўзаемадзеяння праваслаўя і каталіцтва, формай дыялогу культур.
    Уніяцтва сі'нтэзавала на беларускім этнічным грунце візантыйскую культурнарэлігіййую спадчыну (літургія, малітвы, абрады, цырымоніі, таінствы, святы, шанаванне айцоў усходняй царквы, юльянскі каляндар, шлюбы святароў і інш.), старажытныя ўсходнеславянскія традыцыі (царкоўнаславянская мова, святыя і інш.) з заходнехрысціянскімі навацыямі (прымат папы рымскага, каталіцкі сімвал веры, шэраг святаў і святых, аўтарытэт каталіцкіх тэолагаў, музыка, скульптура і інш.). Першыя забяспечвалі пераемнасць, апошнія наватарства уніяцкай сакральнай культуры, а іх узаемадзеянне і канкурэнцыя былі крыніцай яе дынамікі. Па асаблівасцях спалучэння гэтых кампанентаў выдзяляюцца наступныя перыяды гісторыі уніяцтва: 1) 15901596 г.; 2) 1596 г. сярэдзіна XVII ст., 3) другая палова XVII ст.  1720 г., 4) 2070я г. XVIII ст., 5) канец XVIII ст.  1839 г. Аблічча веры і звязаны з ёй уклад жыцця і мадэль хрысціянскай культуры фарміраваліся ва ўзаемадзеянні дзвюх тэндэнцый: арыентальнай, абараняўшай чысціню і недатыкальнасць усходняга абраду, і заходняй, накіраванай на лацінізацыю, якія то ўжываліся разам, то спрачаліся за прырытэт.
    На першым этапе выпрацоўваліся тэарэтычныя асновы зместу і аблічча інтэгральнай версіі хрысціянства, акрэсліваліся гарантыі забеспячэння яе самабытнасці і правоў. На другім этапе гэтыя асновы ўвасабляюцца ў жыццё, адбываецца арганізацыйнае афармленне царквы. Новае веравызнанне ўтвараецца шляхам трансфармацыі праваслаўя з захаваннем дастаткова жорсткай пераемнасці, без парушэння базавых каштоўнасцяў і менталітэту беларусаў. Справакаваная 1596 г. рэлігійная сустрэчасутычка паміж грэчаскім і лацінскім светам у пэўнай ступені стабілізуецца. Царква ў гэты перыяд у асноўным прытрымліваецца замацаваных берасцейскімі артыкуламі першаасноў.
    На трэцім этапе ўзмацняецца працэс нарастання ролі заходнехрысціянскіх элементаў, хоць палітычна скіраванае на Захад уніяцтва паранейшаму псіхалагічна было арыентавана на Усход. Закладзеныя ў новым царкоўным інстытуце магчымасці самаразвіцця вядуць да яго ўпадаблення да рымскай царквы. Свядома і нявольна лацінізацыя ахоплівае ўсе сферы сакральнага жыцця:
    19
    літургію, абрады, дагматыку, арганізацыйную структуру, вонкавы выгляд і інтэр ер храмаў, лад і стыль жыцця духавенства, нават тэрміналогію,  аднак да памежжа XVHXVIII ст. яшчэ не была масавай і ўсеахопнай з’явай і практыкаваліся, галоўным чынам, базыльянамі. Відавочнай становіцца змена культурнадагматычнай арыентацыі, але абрад  сарцавіна рэлігійнай кулыуры, гарант уласнай ідэнтычнасці,  у цэлым захаваўся нязменным. Чыннікамі лацінізацыі былі іерархі і базыльяне  выхадцы з арыстакратыі, суіснаванне з лацпппкамі, проціпастаўленне сябе праваслаўю. У вёску лацінізацыя не пранікла так глыоока, як у горад і мястэчка. Нівеліроўка выклікала супрацьдзеянне белага духавенства, сярод якога ўзнік рух за рэарганізацыю царквы ў духу злучэння 1596 г. Праціўнікамі крайняй лацінізацыі былі мітрапаліты І.Руцкі, А.Сялява, Я.Суша. Л.Кішка і інш. Пачынаецца раздваенне уніяцкай веры. Двухаблічнасць аоаРоч^ася яс няпэўнасцю, дагматычнаабрадавай блытанінай і няўстойлівасцю. У рымскай палітыцы адносна уніяцтва супрацьдзейнічалі дзве тэндэнцыі: на уніфікацыю і на захаванне асобнасці абрадаў.
    На чацвёртым этапе адбываецца ўпарадкаванне нормаў царкоўнага жыцця і абрадавай практыкі, паляпшэнне духоўнай адукацыі і інтэнсіўнае нарастанне заходніх запазычанняў. Мяжа, пастаўленая ім у 1595 г., у XVIII ст. была пяройдзена. Замойскі сабор, з аднаго боку, імкнуўся да захавання аўтарытэту візантыйскаславянскай спадчыны, а з другога, легітымізаваў тыя новаўвядзенні, што ўжо аселі, прыжыліся ў царкве (каталіцкія сімвал веры і некаторыя святы і інш.). Акультурацыя уніяцтва, якая пацягнула за сабой змену яго культурнай парадыгмы,  вынік прамога і доўгага кантакту з заходнехрысніянскім светам a не прымусовага навязвання.
    Заходнехрысціянскія ўкрапленні ацэньваюцца неадназначна: з аднаго боку яны ўскладнялі развіццё беларускай кулыуры, а, з другога, узбагачалі яе новымі элементамі. формамі, рысамі і спрыялі набліжэнню беларускага рэгіёну да заходнееўрапейскай культурнай прасторы, давалі элітам адчуванне сваёй прыналежнасці да заходняй цывілізацыі.
    У дзейнасш уніяцкай эліты на пятым этапе бачацца тры плыні, якія паставілі царкву перад выбарам паміж духоўнасцю Усходу і Захаду: 1) «старауніяцкая», якая трымалася карэнняў беларушчыны, шанавала яе, пагаджала з польскай культурай і імкнулася павярнуць веру да літургічных першаасноў (I Лісоўскі) 2) на зліццё з рымакаталіцтвам (базыльяне) і 3) на збліжэнне з праваслаўем (І.Сямашка, В.Лужынскі, А.Зубко. І.Тупальскі), якая ў 30я г. перамагае.
    Задуманае і ажыццёўленае як рэлігійная альтэрнатыва ўсходняму і заходняму хрысціянству, уніяцтва аддалілася ад першага і не злілася з другім нібы «завісла» паміж Царградам і Рымам  і было асуджана на пастаяннае балансаванне паміж дзвюма цывілізацыямі, культурамі і рэлігіямі. ІІад уплывам вонкавых (барацьба суседніх дзяржаў за культурную дамінацыю на Белапусі, ватыканская палітыка) і ўнутраных фактараў (раздваенне царквы, супярэчнасці паміж белым і чорным духавенствам, дзейнасць апазіцыі) уніяцтву было цяжка ўтрымацца ў залатой сярэдзіне  яго схілялі то ў адзін, то ў другі бок. У рэшцерэшт яно стала ахвярай культавых інстытутаў, якія само намагалася інтэграваць.
    20
    21
    «Стварэнне царквой уласнай сістэмы адукацыі», як паказана ў трэцім раздзеле, было адным з прыярытэтных напрамкаў яе дзейнасці. Спецыфіка культавага інстытута патрабавала і адпаведнай сістэмы адукацыі, якая магла б сінтэзаваць візантыйскаславянскія традыпыі (з усходнім багаслоўем, стараславянскай і грэцкай мовамі) з рымскакаталіцкімі (з заходняй тэалогіяй і латынню). Пры гэтым бачыцца тэндэнцыя супрацьпаставіць «рускую» асвету езуіцкай, выдаткамі якой былі лацінізацыя і паланізацыя беларускай моладзі. Разгортванне сеткі уніяцкіх школ ішло паралельна з падрыхтоўкай кадраў у каталіцкіх навучальных установах Рэчы Паспалітай і замежжа. Буйнейшымі асветніцкімі цэнтрамі уніі сталі Вільня, Мінск, Быцень, пазней — Жыровіцы, Полацк, Баруны і інш. Базыльянскія кангрэгацыі ўдзялялі шмат увагі пытанням падрыхтоўкі аду каваных работнікаў на ніве уніі. На свае сродкі ордэн у XVII — першай трэці XIX ст. забяспечваў шматгадовыя студыі здольных манахаў у краі і за мяжой, утрымліваў школы і прафесароў. 3 іх дапамогай Пацей і Руцкі стварылі новую фармацыю духавенства, якая прынесла карысць сваёй царкве. 3 ростам яго ведаў ўзрастала рэлігійная свядомасць вернікаў, большасць якіх з іншых крыніц асветы не магла карыстацца. Адукацыйныя магчымасці базыльян імкнуліся ўзмацніць мітрапаліты А.Сялява. Ц.Жахоўскі, Л.Кішка, уладзімірскабрэсцкі епіскап Л.Заленскі. 3 XVII ст. базыльянскае школьніцтва пачынае падтрымліваць добразычлівая да новай веры знаць. Запрашэнне настаўнікаў зза мяжы, мажлівасць атрымання адукацыі на Захадзе, карыстанне паслугамі езуітаў, набыццё замежнай літаратуры, а таксама пошукі падтрымкі адукацыйных захадаў у Ватыкане спрыялі пашырэнню міжнародных культурных кантактаў Беларусі з краінамі Еўропы.
    Набыткі царквы ў адукацыйнай сферы ў XVII  першай палове XVIII стнеадназначныя. 3 аднаго боку, была адкрыта сетка навучальных устаноў рознага тыпу, праз якую падрыхтаваны значны слой прапаведнікаў, педагоіаў, вучоных, тэолагаў, як правіла, з ліку базыльян, а, з другога, царква не змагла даць належ.чай адукацыі свецкаму кліру, што абярнулася яго масавым невуцтвам. Няздольнасць стварыць канкурэнтаздольную езуіцкай адукацыйную сістэму была вялікай няўдачай уніяцтва, бо не дазволіла спыніць дэнацыяналізацыю вярхоў.	•	• A '
    Правільна знойдзенае царквой мссца ў новых рэаліях эпохі све пераход у рукі базыльян пікольнай справы езуітаў і ўрадавая падтрымка абумовілі значную і карысную ролю уніяцкабазыльянскіх школ у разв асветы ў апошняй чвэрці XVIII — першай трэці XIX ст. Заслугай царквы ьіл адкрыццё свецкіх публічных школ у Барунах, Беразвеччы, Брэсце, алачыне, Жыровіцах, Віцебску, Вярбілаве, Лядах, Паддубіссі. ўтарытэт навучальнымі ўстановамі былі Галоўная семінарыя ў Вільні, рэсцк Лаўрышаве) і Полацкая семінарыі. Вялікая ўвага ў іх удзялялася свецк дысцыплінам; навучанне насіла пераважна філалагічны характар і патрыятычную скіраванасць. У 20я г. усур’ёз прапрацоўваўся праект адкры Полацку духоўнай акадэміі. Базыльянскауніяцкія школы прызначаліся манаства, свецкага духавенства і шляхецкай моладзі. У іх працавала пед