• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    14
    Сучаснае замежнае уніязнаўства асабліва цікавяпь змены, якія прынёс 1596 г. у геапалітычны і культурны кантэкст народаў. Пры гэтым ватыканскія вучоныя (А.Вялікі, М.Ваврык, С.Сенык, І.Музычка, М.Марусін, А.Пекар, І.Натрыла і інш.) схільныя падаваць папства цывілізуючым фактарам у гісторыі Украіны і Беларусі. Даследчыкам ЗША (Б.Гудзяк, В.Ленцык, Д.Флын, Д.Фрык) і Канады (А.Мончак) падзея бачыцца праз прызму ўключэння гэтых зямель у заходні культурнацывілізацыйны кантэкст. Аднак у замежных публікацыях аіюшняга дзесяцігоддая цікавячая нас праблематыка распрацоўваецца, галоўным чынам, на ўкраінскім матэрыяле.
    Пры вялікім аб’ёме навуковай прадукцыі адвечная для беларускай гістарыяграфіі праблема «унія і лёс народа, культуры», тым не менш, яшчэ далёкая ад навуковага вырашэння. He абагульнена ўся шматстайнасць фактараў, што прывялі кіраўніцтва Кіеўскай мітраполіі да зменьг кананічнай падпарадкаванасці. He даследавана дзейнасць уніяцкай царквы па адстойванні сваёй самабытнасці ў межах саюза з Рымам. Належным чынам не ацэнена роля уніяцкага фактару ва ўключэнні Беларусі ў еўрапейскі культурны час і прастору. У пачатковай стадыі знаходзіцца вывучэнне ролі уніяцкай царквы ў развіцці адукацыі, кніжнапісьмовай культуры, музычнага мастацтва. Патрабуе далейшага асэнсавання яе месца ў этнамоўных працэсах канца XVI  XIX ст., ў фарміраванні менталітэту нашага народа. Нездавальняюча і супярэчліва вырашана пытанне аб этнічнай тоеснасці уніятаў. Падлягаюнь перагляду роля вонкавага фактару (польскага, расійскага) ў жыццядзейнасці царквы і адносіны беларускага народа да яедэмантажу.
    У другім раздзеле «Крыніцы» акрэслена кола архіўных і апублікаваных дакументаў і матэрыялаў, выкарыстаных для рэканструкцыі этнакультурнага партрэта уніяцтва.
    Новыя тэндэнцыі ў царкоўнакультурнай сферы канца XVI ст. і рэакцыя на іх грамадства знайшлі адлюстраванне ў Баркулабаўскім, Віцебскім летапісах, Магілёўскай хроніцы. Шырокую панараму рэлігійнакультурнага быцця канца XVI  сярэдзіны XVII ст., спосаб мыслення і настроі сучаснікаў высвечваюць палемічныя творы. Канфесійна заангажаваныя, але заклапочаныя лёсам свайго народа аўтары абодвух лагераў уздымаюць у іх пытанні яго царкоўнай гісторыі і будучыні, адносін да духоўнай спадчыны продкаў, праблемы культуры, мовы, навукі, адукацыі; бескампрамісна крытыкуюць царкоўныя парадкі на «Русі»; абмяркоўваюць юрыдычнаправавыя аспекты уніі. Асаблівую ўвагу прыцягваюць апошнія творы М.Сматрыцкага, у якіх ён змяніў сваю жыццёвую пазіцыю і
    skutki spoleczne і kulturalne: Materialy z konferencji naukowej, Czestochowa, 2527.IX.1995 / Pod red. A.Zakrzewskiego i J.Falowskiego.  Cz^stohowa, 1996; Unia Brzeska: Przeszlosc i teraznejszosc. 15961996: Materialy miedzynarodowego sympozium, Krakow, 1920 listopada 1996 _ Krakow, 1998; Kijow  Brzesc  Rzym: Tendencje unijne i ich kulturoworeligijne konsekwencje przed i po 1596 roku // Krakowskie Zeszyty Ukrainoznawcze. T. VVI. Krakow. 1997.  S. 11  209; 400 лет Брестской церковной уннн 1596  1996: Крвткческая переоненка: Сборннк матерналов международного снмпознума, Неймеген.  М., 1998.
    15 культурнарэлігійную арыеніацыю. Вобразы і справы уніяцкіх лідэраў Беларусі І.Пацея, І.Руцкага, І.Кунцэвіча ўвасобіліся ў іх жыццяпісах.
    Вялікую навуковую цікавасць уяўляюць розныя праекты, праграмы, запіскі. «артыкулы», якія, не маючы юрыдычнай сілы, вызначалі лёс уніянкай царквы, акрэслівалі перспектывы яе развіцця: мемарыял 1476 г. мітрапаліта Мізаіла папе рымскаму Сіксту IV, умовыартыкулы уніі, праект новага аб’яднання П.Магілы 1645 г., «Праект знішчэння Русі» 1717 г., допіс Я.Булгарыса «О нанлучшем способе воссоеданеяня уннатов с православной церковью» (1793 г.), запіска І.Сямашкі 1827 г. з праграмай рэформ і г.д.
    Акрэсліць статус царквы ў грамадстве, дзяржаве, хрысціянскім свеце дапамагае шырокі спектр прававых помнікаў XVIXIX ст., сярод якіх выдзяляюцца: 1) ўрадавыя акты на карысць уніі і па ўрэгуляванню міжканфесійных стасункаў ў Рэчы Паспалітай; 2) помнікі кананічнага права (рашэнні сабораў, пастановы базыльянскіх кангрэгацый, граматы мітрапалітаў і епіскапаў, указы уніяцкіх кансісторый і калегіі, папскія булы і брэве, дэкрэты кангрэгацыі прапаганды веры); 3) пастановы расійскіх свецкіх і духоўных улад па абмежаванні сферы ўплыву і ліквідацыі уніяцкай царквы. Несумненную каштоўнасць ўяўляе знешнепалітычная дакументацыя (дыпламатычная перапіска, данясенні расійскіх камісараў і консулаў заходнееўрапейскіх краін сваім урадам і інш.).
    Багатае святло на праблему праліваюць матэрыялы наркоўнага і свецкага, у тым ліку судовага, справаводства. Асаблівую каштоўнасць маюць прашэнні, заявы, скаргі прыхаджан, брацтваў, прыходскіх святароў, з якіх гісторыя уніі з усімі яе перыпетыямі паўстае праломленай у індывідуальных чалавечых лёсах. Кампактнымі, дастакова дакладнымі і інфармацыйна насычанымі крыніцамі па тэме з’яўляюцца фундушы і завяшчанні, інвентары, акты «візітацый» базыльянскіх кляштараў, цэркваў, школ; дадзеныя рэвізій бібліятэк, архіваў. рэестры кніг; ведамасці колькасці прыхаджан, навучальных і дабрачынных устаноў, па асабовым складзе духавенства, стане культавых пабудоў, а таксама падпіскі, рахункі, кантракты.
    Традыцыйнае ўспрыманне царкоўнакультурных падзей на Беларусі XVIIсярэдзіны XIX ст. і звязаных з імі этнаканфесійных працэсаў істотна ўзбагачаюць і карэктуюць мемуары чыноўнікаў (Г.Дабрынін, І.Жыркевіч), «ліквідатараў» уніі (І.Сямашка, В.Лужынскі, М.Сушкоў), выхаванцаў базыльянскіх школ (І.Ходзька, А.Адынец), рэпрэсіраваных святароў і манахаў (Г.Міцэвіч, І.Андрушкевіч, І.Салтаноўскі), а таксама дзённікі базыльянскіх манастыроў. Унія пакінула багатую эпісталярную спадчыну. Унікальны характар носяць калектыўныя петыцыі, пратэсты і прашэнні 1830х г. духавенства і народа супраць уніфікацыі царкоўнарэлігійнага жыцця. Агонія уніяцтва і постунійная рэчаіснасць адбілася на старонках перыёдыкі (замежная, «Вестннк Западной Росснн», «Епархнальные ведомостн», «Мужыцкая праўда» і інш.).
    На дапамогу даследчыку прыходзяць таксама помнікі уніяцкага кнігапісання і кнігадрукавання, творы сакральнага мастацтва і фальклор, якім вера адбілася ў народнай свядомасці.
    16
    17
    Назіранні і высновы дысертацыі грунтуюцца на дакументах і матэрыялах, выяўленых аўтарам у архівах і рукапісных аддзелах бібліятэк Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Полыпчы, а таксама пачарпнутых з айчынных і замсжных публікацый крыніц. Найбольш кампактным і навукова значным з’яўляецца «Архіў уніяцкіх мітрапалітаў» (ф. 823 Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбургу). Асэнсаванню праблемы дапамаглі фонды культавых устаноў Нацыянальнага гістарычнага архіва Літвы ў Вільнюсе (ф. 634 «Літоўская грэкауніяцкая кансісторыя»), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (ф. 3245 «Беларуская грэкауніяцкая кансісторыя», ф. 2617 «Тадулінскі манастыр»), Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украіны ў Львове (ф. 201 «Грэкакаталіцкая мітрапалічая кансісторыя ў Львове», ф. 408 «Протаігуменат манастыроў ордэну Васіля Вялікага ў Львове»). Гісторыя уніяцкай царквы ў гэтых дакументальных комплексах пададзена нібы знутры  з пункту погляду яе кліра і паствы. Карціну царкоўнарэлігійных падзей канца XVI  першай паловы XIX ст. на Беларусі і звязаных з імі этнакультурных працэсаў праз прызму бачання расійскіх свецкіх і духоўных уладаў утрымліваюць дакументы Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў (ф. 79 «Адносіны Расіі з Полыпчай» і інш.) і Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі ў Маскве (ф. 109 «III аддзяленне ўласнай яі.в.канцылярыі»), Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў СанктПецярбургу (ф. 797 «Канцылярыя оберпракурора Сінода» і ф. 824 «Беларускалітоўская духоўная калегія Сінода»).
    Міжканфесійныя стасункі першай паловы XIX ст., уніяцкае храмабудаўіііцтва і асветніцтва, рэформы 30х г., супраціў дэупізацыі, «падпісной» і антыарганнай кампаніі, акцыі замены служэбнікаў і інш. адлюстроўваюць шматлікія дакументы ф. 1297 («Канцылярыя генералгубернатара віцебскага, магілёўскага і смаленскага») Наныянальнага гісгарычнага архіва Беларусі і ф. 1 («Канцылярыя гродзенскага губернатара») Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне. Каштоўны збор актавых крыніц па тэме ўтрымліваецца ў фамільным архіве Радзівілаў у Галоўным архіве старажытных актаў у Польшчы. Разрозненыя, але ад гэтага не менш цікавыя дакументы выяўлены ў рукапісных аддзелах біблітэк Вільнюса, Львова, СанктПецярбурга, Варшавы, Кракава, Вроцлава.
    Вывучэнне масіва даступных, годных веры крыніц, пры адмове ад іх падзелу на зручныя і нязручныя, дазволіла ўбачыць ашаламляльную супярэчнасць паміж сведчаннем іістарычных помнікаў і намаляваны.м дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіяй вобразам уніі; пераканала, што раскрыць аб’ектыўную карціну падзей і працэсаў выкарыстаннем крыніц толькі аднаго лагера немагчыма.
    У другой главе «Набліжэнне Беларусі да заходнееўрапейскай культурнай прасторы праз унію» на аснове цывілізацыйнага падыходу пераасэнсоўваюцца прычыны з’яўлення і сутнасць новага веравызнання, інтэлектуальнакультурнае і мастацкае забеспячэнне дзейнасці уніяцкай царквы ў 15961839 г. і лёс яе культурнай спадчыны з 30х г. XIX ст.
    У першым раздзеле «Заключэнне Берасцейскай уніі ў кантэксце рэлігійпапалітычнай і зтнакультурнай сітуацыіў Еўропе» аналізуюцца прычыны уніі і ахаракгарызаваны мэты яе суб'ектаў. Абвяргаецца тэорыя аб'ектнай ролі Беларусі ў яе заключэнні. Саюз 1596 г. паказаны як падзея, дэтэрмінаваная геацывілізацыйным становішчам Беларусі, яе знаходжаннем у кантактнай зоне дзвюх кулыурнарэлігійных сістэм, і збегам комплексу ўнутраных абставін і еўрапейскіх рэлігійнапалітычных адносін апошняй трэці XVI ст.
    У 6090я г. XVI ст. Беларусь стала зонай саперніцтва за гегемонію ў гэтым рэгіёне Еўропы двух сусветных рэлігійных цэнтраў  Ватыкана і Канстанцінопальскага патрыярхата і дзвюх вялікіх палітычных сіл  Польшчы і Маскоўскай дзяржавы. Поспрыдэнцкі каталіцызм звязвае з «рускімі» землямі Рэчы Паспалітай надзею на рэванш за страты ў Рэфармацыі. Ватыкан, які трактаваў лакальную унію як інкарпарацыю, паглынанне праваслаўнай царквы, пачынае рашучую барацьбу за ўцягванне Беларусі ў сферу свайго ўплыву, намагаючыся парушыць яс традыцыйныя сувязі з хрысціянскім Усходам. У разбурэнні канфесійнага вузла, што звязваў Беларусь і Украіну з Масквой. і дасягненні дзяржаўнай монаканфесійнасці варшаўскаму двару бачыўся залог цэласці і трываласці Рэчы Паспалітай. Прэтэнзіі Масквы на ролю «трэцяга Рыма», узмоцненыя з яе абвяшчэннем у 1589 г. патрыярхатам, штурхалі беларускаўкраінскую праваслаўную іерархію ў абдымкі першага Рыма. Новая рэлігійнапалітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе вымагае самавызначыцца і Кіеўскую мітраполію. Апагей супрацьстаяння Захаду і Усходу на Беларусі 90х г. востра паставіў перад ёй, ахопленай рэлігійным антаганізмам, праблему канфесійпага суіснавання і кансэнсуса.