• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    3 Грушевськнй М. Культурнонаціональннй рух на Украіні в XVIXVII віці.  Кйів Львів. 1912.
    4 Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофскагістарычны аналіз). 2е выд.  Мн., 2000; яго ж: Іпацій Пацей; Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурнагістарычных эпох.  Мн., 2001.
    5 Лабынцев Ю А. Кнрйлловское кннгопечатанйе в Супрасле н его роль в развнтнн восточнославякскйх культур XVII — XVIII веков: Автореф. дйс. ... канд. фнлол. наук. — М., 1980
    6 Дмнтрнев М.В. Релнгйознокультурная н соцнальная программа грекокатолнческой церквн в Речй Посполнтой в конце XVI  первой половнне XVII в. // Славяне й йх соссдй.  Вып. 3: Католмцнзм н православне в среднне века.  М, 1991.  С. 7695.
    У канцы XIX  першай трэш XX ст. на Беларусі і Украіне аформіўся альтзрнатыўны гістарыяграфічны напрамак, прадстаўнікі якога (В.Ластоўскі1 і А.Савіч2) упершыню спецыяльна зацікавіліся інтэлектуальнакультурнай творчасцю уніяцкай царквы. А.Лявіцкі першы ва ўсходнеславянскай навуцы звярнуў увагу на тое, што унія была вынікам унутранага развіцця праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. М.Грушэўскі разглядаў яе як спробу нацыянальнакультурнага адраджэння беларускаўкраінскага ірамадства. а А.Цвікевіч і А.Станкевіч узвышалі яе да рангу нацыянальнай царквы, у якой «захоўвалася стыхія беларуіпчыны». М.ДоўнарЗапольскі заўважыў у гэтай разнавіднасці хрысціянства плынь на адстойванне асобнасці, супраць зліцця з каталіцтвам. Першы савецкі рэлігіязнаўцамарксіст М.Нікольскі трактаваў ліквідацыю уніяціва як адзін з прыёмаў каланізацыі і русіфікацыі далучаных тэрыторый. Аднак у 30я гады гэты гістарыяграфічны напрамак быў разгромлены.
    Савецкая навука 3080х г. не пасунула праблемы наперад, але звузіла і затармазіла яе вывучэнне, працягваючы, тым не менпт, фарміраваць нелаяльнасць да уніі. Аятысавецкая пазіцыя уніяцкай царквы Заходняй Украіны, ліквідаванай там ў 1946 г.. абумовіла новы тур яе шальмавання. Украінскія гісторыкі, філосафы, літараіуразнаўцы 5080х г. П.Ярэменка, Л.Кізя, М.Каваленка, М.Кашуба, А.Шыш, С.Даніленка, К.Дмітрук, В.Клімаў, І.Міговіч, В.Мікітась і інш. даказвалі несумяшчальнасць уніяцтва з народнымі ірадыйыямі, яго згубнасць для наныянальнай культуры. Больпі грунтоўныя, на фоне павярхоўнасці большасці антыуніяцкіх прапагандысйю'х публікацый, тграцы 80х г. С.Якавенкі і С.Плохія этнакультурны партрэт уніяцгва, аднак, не даследавалі.
    У 60я г. на Беларусі гістарыяграфічную традыцыю лічыць уніяцкую царкву ганіцелем нацыянальнай культуры пачынае парушаць асцярожная цікавасць да гэтага культавага інстытута і яго дзеячаў. У 7080я г. тэндэнцыя ўзмацняецйа (працы А.Грыцкевіча, У.Кароткага, Г.Каханоўскага, Л.Лыкошьшай, А.Пракошынай, М.Улашчыка і інш.). Мастацтва і кнігазнаўцы (Э.Вецер, Н.Высоцкая, Ю.Хадыка, АЛявонава, А.Кулагін, У.Дзянісаў, ВШматаў, ЮЛабынцаў) пачалі даследаваць ў кантэксце гісторыі нацыянальнай культуры яе амаль нераспрацаваную уніяцкую частку. Шмат новага для разумення культурнарэлігійных працэсаў канца XVIXV1II ст. далі працы філосафаў У.Конана і С.Падокшына, гісторыка культуры Г.Галенчанкі, філолага А.Мальдзіса. I ходь падазронасць і насцярожанасць у стаўленні да уніяцтва не былі тады пераадолепы, але «кананічная» версія аб пасляберасцейскай Беларусі як інтэлектуальнай пустэчы і антракце ў культурным працэсе бьша пастаўлена пад сумнеў.
    Зняцце ідэалагічнага прэсу з цэнтральна і ўсходнееўрапейскай навукі прывяло да росту даследчыцкай цікавасці да уніяцгва. Побач з яго вывучэннем у традыцыйных  палітычным і рэлігійным  вымярэннях з’явілася моцная
    1	Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя.  Коўна, 1926; яго ж: Унія // Крывіч.  1926.  № 11 (1)С. 8897.
    2	Савнч А. Западнорусскяе унйатскне школы // Труды БГУ.  Мн., 1922.  № 23; яго ж: Нарнсп з історіі культурнях рухів ла Вкраіні та Білорусі в XVI  XVIII в.  Кнів, 1929
    13
    12
    тэндэнцыя да яго разгляду ў кантэксце кулыурных працэсаў канца XVIXX ст., і гэта вымярэнне прыносіць найбольш пазітыўныя ацэнкі дзейнасці царквы.
    Апошняе дзесяцігоддзе прынесла значныя канцэптуальныя адкрыцці ў еўрапейскае уніязнаўства. Беларуская навука прызнала наяўнасць унутраных фактараў і гістарычную прадвызначанасць уніі геапалітычным становішчам ВКЛ (С.Падокшын), а самую унію формай выяўлення беларускай ідЯ, трэцяй духоўнай сілай паміж нацыяналізаванымі расійскім праваслаўем і польсюм каталіцтвам. (У.Конан). Адноўлена перарваная ў 30я г. традыцыя даследавання персаналій уніяцкіх дзеячаў (працы І.Саверчанкі, У.Конана, С.Падокшына), якія трактуюцца як прадстаўнікі спецыфічнага тыпу дзеячаў «на мяжы кулыур». Пераасэнсоўваецца феномен М.Сматрыцкага (У.Кароткі). Больш узважаныя трактоўкі атрымала палемічная літаратура і ўся ідэйная барацьба вакол Берасцейскай уніі (А.Коршунаў, [.Саверчанка. Н.Кутузава, В.Старасценка і інш.). «Легалізаваны» ўклад уніяцкай царквы ў развіццё архітэктуры (Т.Габрусь, А.Кулагін), жывапісу (Л.Вакар, Ю.Хадыка, Т.Глушакова), музыкі (ТЛіхач, У.Неўдах), адукацыі (А.Самусік); юпжнапісьмовай культуры (Ю.Лабынцаў, Л.Шчавінская, М.Нікалаеў, Н.Бярозкіна, Т.Самайлюк). Прызнаны факт небезбалеснасці яе ліквідацыі для беларускага народа і яго культуры (Я.Анішчанка, У.Сосна, С.Токць, С.Марозава і інш.). Клубок супярэчнасцяў і скажэнняў, звязаных з роллю уніяцкай царквы ў этнакулыурным развіцці Беларусі, імкнуцца разблытаць гісторыкі А.Грыцкевіч, Л.Лыч, Г.Галенчанка, В.Цяплова, Л.Іванова, Г.Сагановіч, А.Філатава, І.Марзалюк, літаратуразнаўцы А.Мальдзіс, М.Хаустовіч, этнографы М.Піліпенка, М.Мікуліч, А.Рогалеў і інш. аўтары.
    Аднак у бачанні наступстваў 1596 г. сярод гісторыкаў краіны няма адзінства. 200гадовая традыцыя ганьбавання уніі спачатку ў жыцці, а потым у навуцы выпрацавала сапраўдны «антыберасцейскі сіндром» у шэрагу вучоных, схільных ігнараваць найноўшыя дасягненні уніязнаўства, і ў паірыётаў праваслаўнай царквы, якія зыходзяць з тэзы аб ісціннасці толькі іх веры і ўспрымаюць гісторыю уніяцтва толькі з пазіцый яго супрацьстаяння з праваслаўем. Гэта, тым не менш, не перашкодзіла прадстаўніку данага кірунку М.Гайдуку ўбачыць тэндэвдыю абуджэння уніяй у першай трэці XIX ст. ў яе адукаваных колах нацыянальнай самасвядомасці; заўважыць моцны рух у абарону уніі, у скасаванні якой базыльяне, шляхта, гараджане і немалая частка духавенства ўбачылі не вяртанне да веры бацькоў, а навязванне чужой па мове і абраднасці «маскоўскай веры».
    Шмат якія ўсталяваныя ў 3080я г. палажэнні пахіснулі працы сучасных украінскіх вучоных: М.Кашубы, І.Паслаўскага, С.Плохія, М.Гуменнага, Я.Дашкевіча, Л.Цімашэнкі, Д.Сцяповіка, М.Фурсы, В.Ульяноўскага, С.Якавенкі і інш. Узнікненне уніяцкай нарквы ў іх звязваецца з агульнаеўрапейскім працэсам фарміравання нацыянальных цэркваў (І.Паслаўскі). М.Гуменны лічыць падзею 1596 г. рэвалюцыйнай зменай духоўнай арыентацыі пры захаванні свайго менталігату. Уніяцкі эксперымент, на думку Я.Даіпкевіча, абудзіў шмат творчых сіл, але парушыў стабільнасць у грамадстве. Відавочна імкненне даследчыкаў Украіны прасачыць гісторыю уніі ў кантэксце дылемы УсходЗахад, якая шмат стагоддзяў стаіць і перад іх краінай.
    Лепшаму разумснню праблемы паспрыяла серыя круглых сталоў «Гісторыя рэлігій ва Украіне» і «Берасцейскіх чытанняў», на ірэціх з якіх' упершыню зынтэгравапа агаворваўся «ўкраінскі культурны бум XVII ст.» даследчыкамі мовы, літаратуры, музыкі, мастацгва.
    Ажывілася цікавасць да ўжо амаль ахутанай ценем забыцця уніі расійскай гістарыяграфіі (М.Дзмітрыеў, Б.Флора, Т.Апарына і інш.). У адрозненне ад беларускай, украінскай і польскай навукі, так і не выпрацаваўшых адзінага бачання праблемы, ёй харакгэрна канцэптуальная стабільнасць: ідэя уніі падаецца глыбока чужой беларускаму народу, а Масква  гарантам стабільнасці Беларусі і талерантнасці ў процівагу падступным лацінянам, рымскаму прастолу і Рэчы Паспалітай. Гэтаму, аднак, дысаніруе прапанова М.Дзмітрысва пераглядзець капфесійнасуб’ектыўную гістарыяграфічную традыцыю зводзіць унію толькі да заняволення праваслаўнай царквы, перастаць бачыць у яе мясцовых дзеячах, не стаяўшых у баку ад сацыяльнаканфесійных «шуканняў» свайго часу, купку прадажных адшчапенцаў, а рэлігійнакультурную праграму уніятаў — атоесамліваць з мэтамі каталіцтва па ўкраінскабеларускіх землях.
    Багатую традыцыю даследавання уніі мае польская гістарыяірафія, якая ў яе трактоўцы зыходаіць з інтарэсаў сваёй дзяржавы. Ля вытокаў вывучэння праблемы стаялі В.Хаткоўскі, ЭЛікоўскі, А.Халецкі. У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася ў другой Рэчы Паспалітай адносна распаўсюджвання неауніі ў Заходняй Беларусі, вызначыліся даве тэндэнцыі. Зыходзячы з польскіх этнапалітычных інтарэсаў, адны ацэньвалі унію ўзору 1596 г. як найлепшы шлях дзяржаўнай асіміляцыі ўсходнсславянскіх народаў. Другія бачылі ў ёй крыніцу і форму беларускага і ўкраінскага нацыянальнага сепаратызму.
    Значнай вяхой на шляху асэнсавання уніі праз прызму культуры сталі працы апошняй трэці XX ст. М.ПідлыпчакМаяровіч, М.ЧубрыньскайЛеанарчык. Ю.Марошака, А.Мірановіча, Т.ХынчэўскайГенэль, М.ПапежыньскайТурэк, Г.Дылянговай, Б.Кумора, Т.Слівы, Е.Клачоўскага, РЛужнага, А.Навумава, В.Грыневіча, М.Радвана, С.Набыванца, С.Абірэка, П.Навакоўскага і інш. Для М.ПапежыньскайТурэк Берасцейская унія была плоскасню расійскапольскага палітычнага сутыкнення і цывілізацыйнага сутыкнення УсходЗахад, ддя А.Навумава  спробай абароны асобнасці «рускай» культуры ў межах Рэчы Паспалітай. Паводле В.Віткоўскага, сфарміраваныя да канца XVI ст. беларуская і ўкраінская мовы праходзілі канчатковую шліфоўку пад пер’ямі «берасцейскіх» палемістаў. Набыткам еўрапейскай навукі сталі матэрыялы міжнародных канферэнцый у Гданьску, Кракаве, Любліне, Чанстахове, а таксама ў Неймегене (Галандыя), прысвечаных праблеме соцыякультурных і этнаканфесійных наступстваў уніі2.
    1 Берестейська унія та украінська культура XVII столітгя: Матеріалн Третіх «Берестейськнх чйтань». Львів, Кйів, Харьків, 2023 червеня 1995 р. / Ред. Б.Гудзяк. Львів, 1996.
    2 Unia brzeska і jej nast^pstwa.  Gdansk, 1991; Unia brzeska z perspektywy czterech stuleci: Materialy mi^dzynarodowego sympozium naukowego, Lublin, 2021/IX 1995 r.  Lublin, 1998; Unia Brzeska. Geneza, dzieje i konsekwencje w kulturze narodow slowianskich / Pod red. R.Luznego, F.Ziejki, A.Kepinskiego.  Krakow. 1994; 400lecie Unii Brzeskiej: Tlo polytyczne,