• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    2.	Уніяцтва стала натуральным месцам спаткання дзвюх хрысціянскіх традыцый і сінтэзавала на мясцовай глебе розныя культурныя пачаткі Беларусі, ахапіўшы глыбокія шіасты жыцця людзей, асветы, мастацтва. Яно стваралася на спрадвечнай візантыйскаславянскай аснове з дапушчэннем заходніх запазычанняў і развівалася ва ўзаемадзеянні дзвюх тэндэнцый: на захаванне чысціні ўходняга абраду і на яго лацінізацыю, якія то ўжываліся разам, то спрачаліся за прыярытэт, чым забяспечвалі дынаміку культурнагістарычнага аблічча уніяцтва. Узнікпіай на скрыжаванні дзвюх культур і цэркваў уніяцкай веры было наканавана балансаваць паміж імі, і схіленне ў адзін ці другі бок было аднолькава небяспечным, бо пагражала стратай уласнай канфесійнай ідэнтычнасці. Заходнехрысціянскія запазычанні ўваходзілі натуральным шляхам, калі для іх ужо мелася глеба. Прыўнесеныя штучна выклікалі адпор і нараджалі рух за рэарганізацьпо царквы ў духу берасцейскіх умоў. Мяжа, пастаўленая навацыям гэтымі ўмовамі, была пяройдзена ў XVIII ст. Супраць змены літургічнай традыцыі выступалі І.Руцкі, А.Сялява, Я.Суша, Л.Кішка, І.Лісоўскі. Эвалюцыя уніяцкай веры адбывалася пад уплывам наступных фактараў: пазіцыя Рыма, палітыка ўрада Рэчы Паспалітай, паслядоўнасць правядзення ў жыццё ўласнай царкоўнай і нацыянальнай лініі, эгнаканфесійная свядомасць вернікаў [1, 3, 15,23,30,35],
    3.	1596 год унёс дынаміку ў, здавалася, нерухомыя пласты гісторыі: выклікаў усплёск актыўнасці беларускага этнасу, стаў каталізатарам росту этнічнай, культурнай, канфесійнай і гістарычнай самасвядомасці па абодва бакі уніяцкаправаслаўнага муру, спрыяў павышэнню гістарычнай культуры. Разам з тым ён паглыбіў рэлігійнае супрацьстаянне ў грамадстве і спарадзіў супрацьлеглыя ацэнкі сучаснікаў. Ідэолагі кожнага з табараў толькі сябе лічылі выразнікамі інтарзсаў народа, ад яго імя апелявалі і менавіта на аснове сваёй веры бачылі шлях кансалідацыі рэлігійна неаднароднага этнасу. Арганізатары уніі ўсведамлялі сваю справу годнай, законнай, нават выратавальнай, уяўлялі яе фактарам абнаўлення хрысціянства, яднання, выканання волі продкаў, але спатыкнуліся аб менталітэт патрадыцыяналісцку арыентаванай праваслаўнай большасці. Іх апаненты бачылі ў берасцейскай мадэлі уніі здраду свайму народу, Айчыне, знявагу нацыянальнарэлігійных традыцый. Сутыкнуліся два разуменні абавязку перад духоўнымі традыцыямі і звычаямі продкаў: абнаўленскае і традыцыяналісцкае.
    Барацьба уніяцкай царквы за кананічную прастору, з аднаго боку, і антыуніяцкі рух, з другога, сталі крыніцай пастаянных узрушэнняў у дзяржаве. Асабліва моцныя антыуніяцкія настроі панавалі да сярэдзіны XVII ст. 3 30х г. настроі шляхты, а з другой паловы стагоддзя  і ўсяго грамадства паварочваюцца ў бок уніі.
    Шляхі прыняцця веры вызначылі наяўнасць дзвюх катэгорый вернікаў: добраахвотных і нявольных. Прымяненне прымусу абарочвалася яе фармальным прыняццем. Набліжэннем да каталіцкага Захаду уніяты адштурхнулі ад сябе праваслаўнае насельніцтва ВКЛ і афіцыйную Расію, якая падагравала антыуніяцкія настроі на Беларусі. Яны не былі прынятыя роўнымі і на Захадзе. Польскакаталіцкія
    32
    33
    колы прышчэплівалі уніятам комплекс ніжэйшасці і няіюўнавартаснасці, чым разбуралі іх этнаканфесійную самасвядомасць. Уніяты ўпадабалі сваёй веры, лічылі яе больш дасканалай ў параўнанні з праваслаўем; разам з тым, яны былі пазбаўлены сляпога пакланення Захаду, выхоўваліся царквой у духу вернасці сваёй дзяржаве (ВКЛ) [13,11,14,24,34,44,53,66,68,73,85, 86,8890],
    4.	1596 год даў моцны штуршок актывізацыі інтэлектуальнакультурнага жыцця, якая праявілася ў літаратурным уздыме, развіцці перакладчыцкай дзейнасці, кароткачасовым узлёце кірылічнага кнігадрукавання, актывізацыі школьнай справы, навуковага вывучэння мінулага, увядзенні нацыянальнай мовы ў сакральную сферу. Культуратворчая дзейнасць уніяцкай царквы спрыяла павышэнню ўзроўню пісьменнасці і асветы на Беларусі, падрыхтоўцы значнага пласту інтэлігенцыі, стымулявала развіццё архітэктуры, жывапісу, скульптуры, музычнатэатральнга масташва, пашырапа міжнародныя кантакты, садзейнічала ўключэнню Беларусі ў еўрапейскі кулыурны час. Стабілізацыя царквы ўзмацняе з канца XVII ст. яе кулыуратворчую дзейнасць, росквіт якой і нараджзнне новых творчых павеваў адбываецца ў XVIII ст. У сувязі з функцыянаваннем уніятікай царквы фарміруецца пласт мастацкай культуры з выразна акрэсленымі нацыянальнымі асаблівасцямі.
    Рэвізія уніяцкага культурнаабрадавага комплексу, якая спадарожнічала духоўнай пераарыентацыі Беларусі канйа XV111  першай паловы XIX ст., і запаўненне вызваленай нішы каштоўнасцямі іншакультурнага паходжання  гвалтоўны і штучны працэс, які абярнуўся вымываннем значнага пласту нацыянапьнай кулыуры і разрывам культурнай пераемнасці [1,35,7,8,18,28,43,47,49,51,63,64,76],
    5.	Уніяцкая царква праводаіла сваю мэганакіраваную і ўсвядомленую, арыентаваную на ўласную паству  просты беларускамоўны народ і дробную шляхту, моўную лінію. У яе аснове ляжала ўвядзенне ў сакральную сферу беларускай мовы пры захаванні кананічнасці царкоўнаславянскай, якая падвяргалася дэмакратызацыі і беларусізацыі, што было паказчыкам уключанасці царквы ў нацыянальны культурны кантэкст. У канцы XVI  першай палове XVII ст. яна задавала тон у беларусізацыі царкоўнарэлігійнага жыцця. Лінгвістычная сітуацыя ў царкве карэкціравалася дзяржаўнай палітыкай і кулыурнымі павевамі часу. Пашырэнне польскай мовы было працэсам эвалюцыйным і з’яўлялася адлюстраваннем змены моўных арыентацый у грамадстве. Яна загучала ў царкве спачатку эпізадьмна, а бліжэй да канца XVII ст.  усё часцей, і спускалася з вяршыні іерахічнай лесвіцы і базыльянскага ордэна, прадстаўленых выхадцамі са шляхецкага саслоўя, на яе сярэднія і ніжэйшыя прыступкі. Пранікненне польскага слова выклікала супраціў патрыятычна настроеных уніяцкабазыльянскіх колаў. Латынь была прынята духоўнай элітай, але шырокага распаўсюджання ва уніяцкім асяроддзі не атрымала. На нізавым узроўні царкоўнай лесвіцы і ва уніяцкай вёсцы з яе лінгвістычным імунітэтам народная мова захавалася да 1839 г.
    У першай чвэрці XIX ст. у царкве ўзмацняюцца пазіцыі польскай мовы, з другой паловы 1820х г. культывуецца расійская мова. Тады ж аднаўляецца нахіснугы ў XVIIXVIII ст. статус царкоўнаславяншчыны, якая была прыведзена ў адпаведнасць з расійскай рэдакцыяй [1,3,4,7,9,22,24, 54,57, 59,90],
    6.	Прыняцце уніяцтва не змяняла этнічнай тоеснасці вернікаў. Яго носьбіты аднолькава з праваслаўнымі лічылі сябе, сваю веру, абрады, храмы, духавенства, прыходы, населеныя пункты «рускімі». У XVII—XVIII ст. «рускасць» уніятаў прьгзнавалі Польшча, Ватыкан, мясцовае праваслаўнае насельніцгва. Арэал распаўсюджання гэтай канфесіі супадае з акрэсленай ў XIX  пачатку XX ст. этнічнай іэрыторыяй Беларусі. Уніяцтва спрыяла этнічнай індывідуалізацыі беларусаў ва ўсходаеславянскай супольнасці, дыферэнцыяцыі раней «адзінай русі».
    3	канца XVIII ст. адбываецца падрыў этнаканфесійных стэрэатыпаў «руска»уніяцкага насельнвдгва ВКЛ: яму накідваецца польская і расійская тоеснасць, што вяло да двайной данацыяналізацыі беларусаў. Асноўны масіў уніятаў стаў этнічным матэрыялам для росту расійскай народнасці. Сіарая «рускасць» была ператворана ў «расійскасць» [ 1,3,6,24,27,31,41,57],
    7.	Дэунізацыя 17801839 г. абярнулася асабістымі і сацыяльнаірамадскімі драмамі. Яна выклікала масавуіо праяву этнаканфесійнага патрыятызму народа, які адказаў адданасцю сваім пастырам, абрадам, ірадыцыям. Антыўз’яднаўчы рух ахапіў усю Беларусь, хоць меў больш актыўны і арганізаваны характар на ўсходзе, і дасягнуў апагею ў другой палове 1830х г. Яго сацыяльную базу складалі шэраговае духавенства, базыльяне, шляхта, сяляне. Рух умацоўваў сувязь між пакаленнямі і праяўляўся ў абароне сваіх сакральных рэліквій і выкарыстанні забароненай культавай атрыбугыкі, выгнанні місіянераў і камісій па пераварочванню, байкоце новаправаслаўнага духавенства і накінутай абраднасці, у прыцягненні да касцёла, адмове святароў ад удзелу ў «падпісной» кампаніі, непрыняцці новых служэбнікаў, падачы калектыўных пратзсгаў, апеляцый на царскае імя. Настальгія па уніі і страчанай разам з ёю сакральнай культуры захоўвалася да пачатку XX ст. [1,3, 16,24,32,38,41,48,90],
    35
    34
    СПІС АПУБЛІКАВАНЫХ ПРАЦ
    Кнігі
    1.	Марозава С.В. Уніяцкая царква ў культурнагістарычньш развіцці Беларусі (15961839 гт.): Навучальны дапаможнік / Гродз. дзярж. унт імя Я.Купалы.  Гродна, 1996.  111 с.
    2.	Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст. : Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель, С.В.Марозава, С.Я.Сяльверстава, І.А.Фёдараў.  Мінск: РІВШ БДУ, 2000.  656 с. (С. 511, 36176, 187356, 390495, 520553, 584624).
    3.	Марозава С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596  1839 гады) / Пад навук. рэд. У.М.Конана.  Гродна: ГрДУ, 2001. 352 с.
    Артыкулы ў часопісах, зборніках навуковых прац, матэрыялах канферэнцый
    4.	Палуцкая [Марозава] С.В. Уніяцкая царква кантэксце кулыурна гістарычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага // Наш радавод: Матерналы международной научной конференцнн «Кулыура народов Велнкого княжества Лнтовского н Белорусснн». Гродно, 2224.10.1991 / Под ред. Д.В.Карева. Гродно, 1991. Кн. 3, ч. 2  С. 218226.
    5.	Полуцкая С.В. Меднцннская лнтература в базнлнанскнх бнблнотеках Беларусн // Дзеячы аховы здароўя і медыцынскай навукі Беларусі і Літвы на пераломе XVIIIX1X стагоддзяў: Матэр. навук.практ. канф., 1112 траўня 1992 г. / Мінва аховы здароўя РБ.  Гродна  Белавічы, 1992.  С. 9497.
    6.	Палуцкая С. Этнічная ідэнтыфікацыя вернікаўуніятаў у крыніцах XVII — першай паловы XIX ст. // Беларусіка— Albaruthenica. Кн. 2: Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў / Рэд. А.Анціпенка і інш.  Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — С. 298  306.
    7.	ІІалуцкая С.В. Старажытнейшыя бібліятэкі Гродзеншчыны // Наш радавод: Матэрыялы міжнародн. навук. канф. «Царква і культура народаў Вялікага княства Літоўскага і Беларусі. XIII  пач. XX ст.», Гродна, 28 вер.l кастр. 1992 г.  Кн.4 (ч.І) / Бел. дзярж. музей гісторыі рэлігіі / Адк. рэд. і ўклад. Д.Караў.  Гродна, 1992.  С. 155163.
    8.	Палуцкая С.В. 3 гісторыі інтэр’ера Каложскай царквы // Археалагічныя помнікі Гродзеншчыны: Матэрыялы навук.практ. канф., Гродна, 26 лістап. 1991 г. / Інт гісторыі АН Беларусі.  Гродна, 1992.  С. 5759.