• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)

    Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)


    Памер: 27с.
    Мінск 2002
    27.31 МБ
    Рэлігіі не застаювда нязменнымі, а трансфармуюцца ў адпаведнасці з ходам гісторыі. Самаразвіццё хрысціянскіх канфесій праяўляецца ў іх практычным прыстасаванні да канкрэтных нацыянальных, грамадскіх і дзяржаўных умоў. Хрысціянства на Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі набывала адпаведныя царкоўныя
    1 Энгельс Ф. Людвнг Фейербах н конец немецкой класснческой фнлософнн '/ Маркс К., Энгельс Ф. Сочянення. 2 нзд.  М., 1961,T.21.  C.313.
    4
    і культурныя формы. Уніяцтва было адным з этнаадаптыўных з’яў прыстасавання хрысціянскан царквы да новых гістарычных умоў функцыянавання беларускага грамадства.
    Адмова ад падаелу хрысціянскіх кафесій, што існавалі на Беларусі, на ісцінныя і памылковыя, гістарьгчныя і негістарычныя, а звязаныя з імі культурныя тыпы — на першасныя і другасныя; прызнанне іх ппучна створанымі людзьмі веравызнаннямі і арыентацыя на гумашстычныя прынцыпы духоўнай і рэлігійнай свабоды, роўнасці вер.
    Спецыфіка гістарычнага развіцця Беларусі ў мінулым. у тым ліку ў канфесійнай сферы, у значнай ступені вызначалася яе геапалітычным становішчам. «Ваганне паміж Захадам і Усходам і шчырая непрыхільнасць ні да аднаго, ні да другога з’яўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народа»'. Разгляд Беларусі не як аб’екта інтарэсаў суседніх дзяржаў, а ў якасці паўнавартаснага і суверэннага суб’екта гісторыкацывілізацыйнага працэсу, а Берасцейскай уніі — як аднаго з варыянгаў пошуку свайго канфесійнага «я» ва ўмовах супрацьстаяння і ціску Усходу і Захаду, як спробы займець сваё месца ў еўрапейскім рэлігійнакультурным хрысціянскім раскладзе.
    Падыход да рэлігіі і царквы як да культуратворчага і этнаўтваральнага фактара2, a да міжканфссійных адносін як да праявы дыялоіу кулыур ’. Разгляд культавага комшіексу, культуры і этнічных з’яў як узаемазвязаньгх, узаемадзейных сістэм. Прызнанне за царквой ролі духоўнага настаўніка этнасу; за духавенствам  ролі прадстаўніка і лідэра народа.
    Культура не можа існаваць, не абнаўляючыся. Адзінства традыцыі і абнаўлення універсальная характарыстыка любой культуры, адзін з галоўных крытэрыяў яе жыццястойкасці і прагрэсу і ў той жа час адна з супярэчнасцяў культурнага працэсу. Адкрытасць да іншых культур, пастаяннае ўзаемадзеянне з імі складаюць магутны бок любой кулыуры. Абсалютызацыя традыцыі, замкнёнасць вядзе да згасання стымулаў яе развіцця і да змярцвення. Намер адгарадзіць свой народ і яго культуру ад «чужых» уплываў і інавацый з добрымі мэтамі захавання веры, традыцый, звычаяў і г.д. абарочваецца ў рэальнасці духоўным збядненнем і высіленнем. Гістарычная практыка «жалезных заслонаў» паказала сваё абсалютнае банкруцтва4.
    Вітаючы адкрытасць культуры і рэлігіі беларускага народа да Захаду і Усходу, не трэба абсалютызаваць уплывы звонку, калі яны навязваліся прымусова, рабілі замах на рэлігійную свабоду, вялі да дэнацыяналізацыі нашых продкаў, замаруджвалі
    1 Абдзіраловіч I. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветапогляду.  Мн., 1993.
    2 Нацнональная культура н релмгня: Круглый стол 1617 января 1989 г. / АОН прн ЦК КПСС / Отв. ред. Н.АТрофймчук.  М., 1989.  С. 35,53,86.
    J Медведко С.В. Межконфессвональные отношення как дналог культур: Автореф. днс. ... канд. фмлос. наук: 09.00.06 / Академая гос. службы прн презвденте Рос. Федерацнн  М 1997.С. 6.
    4 Фнлософня: Учебннк для вузов / Отв. ред. В.П.Кохановскнй.  Ростов на Дону, 1996. С.336, 354; Фурса М. Берестейська унія в контексті розвнтку культурн: траднційність і траднціоналізм // Берестейська унія (15961996): Статті й матеріалн / Ред. кол. М.Гайковськнй га ін.  Львів, 1996.  С. 56.
    5 фарміраванне іх этнічнай самасвядомасці і, ізалюючы іх ад другой часткі Еўропы, тармазілі культурны прагрэс.
    Даследаванне праведзена на аснове выкарыстання дыялектычнага, параўнальнагістарычнага, гісторыкагенетычнага, сістэмнаструктурнага, рэтраспектыўнага і іншых метадаў навуковагістарычнага даследавання, культуралагічнага метада сістэмнасці.
    Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. Дысертацыя з’яўляецца першым у айчыннай гісгарыяграфіі спецыяльным і ў той жа час комплексным міждысцыплінарным  на сумежжы гісторыі, этналогіі, паліталогіі, гістарычнай псіхалогіі, культуралогіі  даследаваннем уніяцтва як феномена айчыннай гісторыі, разгледжанага ў нацыянальным і еўрапейскім агульнакультурным кантэксце XVIXIX ст. У рабоце прапанавана новае канцэптуальнае асэнсаванне берасцейскага працэсу 159618з9 г. на аснове цывілізацыйнага падыходу і дасягненняў сусветнага уніязнаўства, якія абумовілі выхад за межы папярэдніх традыцыйных поглядаў на унію. Падсумаваны агульныя вынікі гістарыяграфічнай традыцыі X1XXX ст. па праблеме, крытычна разгледжаны і ахарактарызаваны асноўныя дасягненні і недахопы ў галіне уніязнаўства.
    Гісторыя уніяцтва ўпершыню разглядаецца як гісторыя ўзаемадзеяння і канфлікта культур. Берасцейская унія паказана як пошук кампраміса у сутыкненні дзвюх хрысціянскіх канфесій і цывілізацый на Беларусі, які прывёў да супярэчлівых вынікаў  узмацнення міжканфесійных супярэчнасцяў, раскола грамадства, але сінтэзу культур. Уносяцца істотныя карэктывы ў разуменне перадумоў і прычын уніі, якая падаецца як выбар з магчымага і адпаведнага нацыянальнай традыцыі і логіцы грамадскага развіцця. Унія разглядаецца з пункіу погляду эвалюцыі інтарэсаў трох суб’ектаў: нацыяналыіай царквы, Ватыкана і Полыпчы. Пановаму інтэрпрэіуюцца уніяіікарымакаталіцкія ўзаемаадносіны, ўпершыню сістэмна прааналізавана шматбаковая дзейнасць уніяцкай царквы па захаванню самабытнасці і аўтаноміі.
    Зроблены шэраг новых навуковых назіранняў: аб прыярытэтнай прываблівасці заходняй культуры для арганізатараў і дзеячаў уніі; аб намерах з дапамогай новага тыпу хрысціянскай канфесіі зберагчы беларускую шляхту ад дэнацыяналізацыі праз каталіцтва; аб дзвюх катэгорыях уніятаў: «нявольных» і добраахвотных; аб нязменнасці этнічнай тоеснасці з прыняццем уніяцгва.
    Перагледжана ўсталяваная аігэнка уніі ў плане яе ўплыву на развіццё беларускай культуры. На падставе аналізу праяў уніяцтва ў сферы асветы, кніжнай культуры і мастацтва Беларусі абвяргаецца іэорыя культурнагістарычнай няпоўнавартасці уніі, вынрацаваная гістарыяграфіяй «западнорусского» толку. Беларускі культурны ўзды.м канцд XVI  першай паловы XVII ст„ абуджэнне нацыянальнай свядомасці і павышэнне гістарычнай культуры грамадства ў значнай ступені звязваюцца з заключэннем і пашырэннем Берасцейскай уніі. Упершыню паказаны страты ў розных галінах беларускай культуры ў сувязі са скасаваннсм уніі.
    Новым з’яўляецца абгрунтаванне этнаабарончай сутнасці уніі на Беларусі. Аспрэчваецца тэзіс аб уніі як выключна сродку паланізацыі беларусаў. Упершыню аналізуецца дынаміка этнамоўных працэсаў ва уніяцкім асяроддзі. Прасочаны механізм
    7
    6 трансфарманыі этнічнай тоеснасці уніятаў у канцы XVHI  першай палове XIX ст. Разглядаецца недастаткова даследаваная ў беларускай гістарыяграфіі праблема абароны рэлігійнакультурных каштоўнасцяў уніі і барацьбы супраць яе ліквідацыі. Абвяргаецца гістарыяграфічны стэрэатып аб этнакультурнай і палітычнай апраўданасці і безбалесным характары скасавання уніі.
    У навуковае абарачэнне уводзіцца шэраг раней невядомых крыніц з архіваў і рукапісных аддзелаў бібліятэк Беларусі і гістарычна звязаных з ёю краін: Расіі, Украіны, Літвы, Полыпчы. Пры гэтым пераадолена тэндэнцыйнасць і аднабаковасць у адборы крыніц, што праяўлялася ў апоры, галоўным чынам, на тыя з іх, што зыходзілі з лагера апанентаў уніі.
    Дысертацыя можа стаць асновай для адмовы ад разгляду міжканфесійньіх адносін на Беларусі мінулых стагоддзяў паза ўсялякай сувязі з агульнакультурным кантэкстам, паспрыяе прывядаенню беларускай гістарыяграфіі ў адпаведнасць з сучасным сусветным уніязнаўствам, усведамленню айчыннымі даследчыкамі гістарычнай і міжнароднай значнасці падзей 15961839 г„ перагляду іміджа самой уніі і яе дзсячаў. Узнятыя ў працы пытанні (базыльянскія свецкія школы. роля уніяцкай царквы ў развіцці музычнай культуры, беларуская уніяцкая парква і гюльскі касцёл, успрыманне Берасцейскай уніі ў Расійскай дзяржаве, дзейнасць уніяцкіх брантваў, Берасцейская унія і фарміраванне гісіарычнай культуры грамадстаа, рзгіянальныя асаблівасці антыўз’яднаўчага руху і інш.) могуць стаць перспектыўнымі кірункамі для далейшай распрацоўкі. А сутыкненне сучаснага беларускага грамадства, якое захавала культурнамоўны і канфесійны плюралізм, з тымі ж праблемамі, што спрабавалі ў канцы XVI ст. праз унію вырашыць нашы продкі, робіць мэтазгодным працяг вьшучэння іх спраў і спадчыны.
    Практычнае значэнне атрыманых вынікаў. Дысертаныя значна пашырае і паглыбляе карціну айчыннай духоўнай культуры, ўяўленне аб этнічных працэсах на Беларусі канпа XVI  першай паловы XIX ст., даследаванне якіх у адрыве ад рэлігійнацаркоўнага жыцця вяло да стварэння няпоўнай, дэфармаванай гісторыі народа. Праца паспрыяе аб’ектыўнай ацэнцы месца Беларусі на сумежжы цывілізацый і больш лаяльным адносінам да ўласнай мінуўшчыны. У пэўнай меры запаўняецца «ніша» ў беларускай гістарыяграфіі уніяцтва. Адкрываецца перспектыва для больш адэкватнага бачання праблемы.
    Новы фактычны матэрыял, назіранні і высновы па тэме будуць карыснымі для падрыхтоўкі вучэбнай літаратуры і абагульняючых прац, сіварэння курсаў лекцый па гісторыі, этнаграфіі і гісторыі культуры Беларусі, рэлігіязнаўству і культуралогіі, паліталогіі. Выяўленыя аўтарам крыніцы, выкарыстаныя літаратурнапубліцыстычныя і навуковыя творы уніяцкай эліты могуць быць уключаны ў зборнікі дакументаў па гісторыі Беларусі, хрэстаматыю па гісторыі беларускай літаратуры, анталогію айчыннай грамадскай і рэлігійнай думкі.
    На аснове сабраных аўтарам матэрыялаў распрацаваны «уніяцкія» сюжэты гісторыі Навагрудчыны, Ашмяншчыны, Ваўкавышчыны, Свіслаччыны, Браслаўшчыны, Слонімшчыны. Матэрыялы дысертацыі могуць быць выкарыстаны для рэканструкцыі канфесійных аспектаў гісторыі тых мясцін
    Беларусі, дзе мела распаўсюджанне уніяцтва, і паслужаць справе развіцця краязнаўства.
    Выпікі даследавання былі выкарыстаны дысертантам у курсах лекцый па гісторыі Беларусі, гісторыі культуры Беларусі, спецкурсах у Гродзенскім дзяржаўным унівсрсітэце імя Я.Купалы і Белдзяржуніверсітэце, у напісанні навучальных дагіаможнікаў для студэнтаў гістарычных спецьіяльнасняў, абітурыентаў і школьнікаў, у падрыхтоўцы артыкулаў для энцыклапедый, кніг «Памяць», перыядычнага друку. Распрацаваныя на матэрыялах дысертацыі спецкурсы могуць зацікавінь духоўныя навучальныя установы розных хрысціянскіх канфесій. Фактычны матэрыял знойдзе прымяненне для распрацоўкі экскурсій па культавым помнікам Гродзеншчыны. Дапоўнены ілюстрацыямі. ён можа легчы ў аснову альбома, напрыклад, выдаваемай зараз серыі «Храмы Беларусі».