Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)
Памер: 27с.
Мінск 2002
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону.
1. Берасцейская унія гэта гістарычна абумоўленая шматвекавымі кантактамі і дыялогам культур і рэлігій спроба адаптацыі нашых продкаў да наяўнай геапалітычнай, этнакультурнай і канфесійнай сітуацыі, пошук нацыянальна адпаведнай формы рэлігійнага і духоўнакультурнага самавыяўлення беларускага і ўкраінскага народаў. Кожны з суб’ектаў уніі: Ватыкан, Польшча і БеларусьУкраіна меў свае мэты і ў канцы XVIXVIII ст. праводзіў уласную лінію ў царкоўнай сферы. Уніяцкая царква адстойвала сваю рэлігійную і этнічную ідэнтычнасць
2. Уніяцкая версія хрысціянскай царквы, звязаны з ёй уклад жыцця і створаная ёй мадэль культуры мелі характар узаемапранікнення, сінтэза суседніх культурнацывілізацыйных тыпаў і фарміраваліся ва ўзаемадзеянні дзвюх тэндэнцый: усходняй і заходняй, якія вагаліся ад дыялога да ўзаемавыключэння. Адкрытасць да заходняй культурнарэлігійнай сістэмы спалучалася з пашанай традыцыі, захаваннем візантыйскаславянскай асновы веры і культуры. Мяжа заходнехрысціянскім запазычанням, пастаўленая ў 1596 r., у XVIII ст. была пяройдзена. Пераймаліся тыя элементы чужой культуры, для ўспрыняцця якіх была падрыхтавана глеба і меўся пэўны гарызонт культурных чаканняў.
3. Сутыкненне кансерватыўнага этнаканфесійнага патрыятызму праваслаўнай апазіцыі (які меў пэўныя падставы), выяўленага ў непарушнасці традыцыі і вернасці Канстанцінопалю, са схільным да запазычанняў і прыстасавання да новых геапалітычных рэалій патрыятызмам абнаўленцаўуніятаў, якія таксама шанавалі даўніну, прынесла раскол у грамадства. Разам з тым гэта сутыкненне зрабіла пасляберасцейскае паўстагоддзя перыядам паскоранага нацыянальнага развіцця Беларусі: стала фактарам абуджэння этнічнай самасвядомасці, спрычынілася да яе пераходу з элітарнага ўзроўня на масавы, да абуджэння гістарычнай памяці і павышэння гістарычнай культуры грамадства, справакавала беларускі інтэлектуальнакулыурны выбух. Як праціўнікі уніі, так і яе прыхільнікі лічылі сябе выразнікамі інтарэсаў усяго этнасу, ад імя якога і выступалі.
8
9
Шляхі распаўсюджання і прыняцця уніяцтва вызначылі наяўнасць дзвюх катэгорый вернікаў: добраахвотных і нявольных. 3 боку афіцыйнай Польшчы і Расіі, якія не жадалі лічыцца з самастойным, незалежным ад іх іпляхам рэлігійнага развіцця Беларусі, і мясцовых рэлігійных абшчын, на якія яны абапіраліся, уніяцтва было пагарджаным, апальным вызнаннем. Яго носьбіты пазбавіліся боязі і варожасці Захаду, хоць сімпатыі да яго распаўсюджваліся толькі да той мяжы, да якой гэта не ўяўляла пагрозы іх этнаканфесійнай адметнасці, мелі антымаскоўскі менталітэт, выхоўваліся ў духу вернасці сваёй дзяржаве (ВКЛ) і ўпадабалі сваёй веры.
4. Пазітыўная культуратворчая дзейнасць уніяцкай царквы гістарычная рэальнасць. Яна спрыяла развіццю асветы і пісьменнасці на Беларусі, адукацыі і выхаванню значнага пласту інтэлігенцыі, стымулявала развіццё мастацтваў, у тым ліку нетрадыцыйных для класічнага праваслаўя, пашырала міжнародныя кантакты беларускай культуры, садзейнічала ўключэнню рэгіёна ў еўрапейскі культурнагістарычны працэс. Культуратворчая дзейнасць царквы ўзмацняецца з канца XVII ст., з яе стабілізацыяй, ператварэннем у традыцыйны рэлігійны інстытут і з фарміраваннем новай генерацыі сваіх працаўнікоў базыльян. Росквіт і з’яўленне новых творчых павеваў прыходзіцца на XVIII ст., калі ствараецца магутны пласт нацыянальна афарбаванай сакральнай культуры.
Мэтанакраванае сістэматычнае знішчэнне ў 18301850я г. народжанага уніяй культавага комплексу мела непапраўныя наступствы для нацыянальнай культуры.
5. Моўная палітыка уніяцкай царквы была арыентавана на сваю паству просты беларускамоўны народ і дробную шляхту. Этнічнае аблічча гэтага рэлігійнага інстытута вызначалі дзве мовы: беларуская і царкоўнаславянская ў беларускай рэдакцыі. У канцы XVI першай палове XVII ст. уніяцкая царква задавала тон у беларусізацыі сакральнай сферы. Нацыянальная мова захоўвалася сярод вернікаў і ў прыходскім духавенстве да канца афіцыйнага існавання гэтага культавага інстытута. 3 сярэдзіныдругой паловы XVII ст. царкоўнае кіраўніцтва, духоўная інтэлігенцыя і базыльянскае манаства ўсё болей бяруць на ўзбраеннне польскую мову, раней эпізадычна ўжываную, і латынь, якая, аднак, не атрымала шырокага распаўсюджання ва уніяцкім асяроддзі. У XVIII ст. польская мова спускаецца на сярэднія і ніжэйшыя прыступкі уніяцкай іерархічнай лесвіцы, у першай чвэрці XIX ст. яе пазіцыі ўзмацняюцца. 3 другой паловы 1820х г. лінгвістычная сітуацыя ў царкве штучна мяняецца на карысць рускай мовы; тады ж аднаўляецца пахіснуты ў мінулыя стагоддзі статус царкоўнаславяншчыны, якая прыводзіцца ў адпаведнасць з расійскай рэдакцыяй.
6. 3 прыняццем уніяцтва этнічная тоеснасць беларусаў не мянялася. У XVIIXVIII ст. уніяты захавалі сваё «рускае» самавызначэнне; гэткімі ж яны былі для Польшчы, Ватыкана, праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Ва ўскладнёнай з канца XVIII ст. этнаканфесійнай абстаноўцы адбываецца змена ідэнтычнасці уніятаў і дэфармацыя іх этнічнай самасвядомасці ў рускім і польскім кірунках. Ліквідацыя іх царквы стала кульмінацыйным пунктам першага этапа русіфікацыі Беларусі.
7. На неравод у праваслаўе уніяты адказалі прывязанасцю да сваёй веры, якая трымалася тады на аўтарытэце духавенства і народным традыцыяналізме. Адпор дэунізацыі насіў шырокі і масавы характар, праяўляўся ў розных формах ад байкота культавых навацый да сілавой абароны сваіх сакральных каштоўнасцяў; дасягнуў апагея ў другой палове 1830х г. і быў больш актыўным і арганізаваным на ўсходзе Беларусі. Будучы падаўлены, адкрыты супраціў перайшоў у скрытую форму, у якой трываў да пачатку XX ст.
Асабісты ўк.іад суіскальніка. Увесь аб’см даследавашіяў па тэме выкананы самастойна. Дысертантам вывучаны, сістэматызаваны і прааналізаваны значны фактычны матэрыял, выяўлены ў архівах і бібліятэках Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы, крытычна асэнсаваны працы айчынных і замежных даследчыкаў і на гэтай аснове прапанавана аўтарскае бачанне праблемы, з ўзняццем шэрагу новых яе аспектаў і новай растаноўкай некаторых акцэнтаў.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Асноўныя палажэнні і высновы дысертацыі апрабіраваны на 65 міжнародных навуковых канферэнцыях, кангрэсах і круглых сталах у Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Польшчы і Англіі, у тым ліку на II і III Міжнародных кангрэсах беларусістаў (Мінск), серыях канферэнцый «Наш радавод» (Гродна), «Славяне і іх суседзі» (Масква), шэрагу круглых сталоў «Гісторыя рэлігій ва Украіне» (Львоў), а таксама на 19 рэспубліканскіх канферэнцыях.
Апублікаванасць вынікаў. Вынікі даследавання выкладзены ў 92 публікацыях, у тым ліку ў 1 манаграфіі, 10 навучальных дапаможніках, 58 артыкулах у навуковых часопісах і зборніках, 13 тэзісах канферэнцый, 10 у энцыклапедычных выданнях. Агульны аб’ём публікацый па тэме складае каля 900 старонак.
Структура і аб’ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з агульнай характарыстыкі работы, грох глаў, заключэння і спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры (1626 найменняў, у тым ліку 500 архіўных і 196 публікацый дакументаў). Агульны аб’ём дысертацыі складае 294 старонкі, з іх бібліяграфія займае 84 старонкі.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
У першай главе «Гістарыяграфія і крыніцы» разглядаецца «Стан распрацоўкі праблемы» і аналізуюца крыніцы даследавання. Аўтар не ішоў па гістарыяграфічнай цаліне мала якая з падзей беларускай мінуўшчыны можа паспаборнічаць з Берасцейскай уніяй узроўнем папулярнасці і няспынным ростам цікавасці ў айчынных і замежных даследчыцкіх колах. Найбольш актыўна працавалі на гэтай навуковай ніве гісторыкі Расійскай імперыі з другой паловы XIX ст.; украінскія даследчыкі з канца XIX ст., польскія уніязнаўцы на мяжы ХІХХХ і ХХХХІ ст., ватыканскія вучоныя другой паловы і беларускія гуманітарыі першай трэці і канна XX ст. «Прайсціся» па гісторыі уніі, яе
11
10 спецыяльна не даследуючы, лічыў сябе ўправе практычна кожны даследчык пасляберасцейскіх стагоддзяў. Прарывы ж ва уніязнаўстве рабілі адзінкі: М.Каяловіч1 у Расійскай імперыі, Э.Лікоўскі2 ў Польшчы, М.ГрушэўскГ і А.Савіч на Украіне, В.Ластоўскі і С.Падокшын4 на Беларусі, Ю.Лабынцаў5 і М.Дзмітрыеў” у Расіі. Аднак да нядаўняга часу ў даследаванні уніі рэдка выходзілі ў свет культуры яно, як правіла, замыкалася вузкім гарызонтам палітыкі і ідэалогіі.
Унію хвалілі, лаялі, абыходзілі маўчаннем. Стаўшы ад свайго пачатку прадметам разладаў, яна і па сённяшні дзень выклікае спрэчкі па розных аспектах: філасофскіх, тэалагічных, культуралагічных, этнічных, палітычных, ідэалагічных і ўласна гістарычных. Аформіліся рэлігійны і свецкі напрамкі яе гістарыяграфіі і два крайнія канцэптуальныя падыходы: панегірычны і крытычны. Грамадскія, дзяржаўныя, канфесійныя, нацыянальныя сімпатыі і антыпатыі даследчыкаў разам з адсутнасцю адзінага крытэрыя ў падыходзе да праблемы не дазваляюць ім прыйсці да кансэнсусу адносна гэтай старонкі нашай мінуўіпчыны.
Падводзіўшая «гістарычную базу» пад дэнансацыю акта 1596 г. гістарыяграфія Расійскай імперыі сфарміравала адыёзны вобраз уніяцкай царквы, не абцяжарваючы сябе вывучэннем працэсаў, якія адбываліся ўнутры яе. Пры тым павароце надзей даследаваць культурныя асновы яе дзейнасці не было патрэбы. Створаная М.Каяловічам і П.Жуковічам у Пецярбургу і Ю.Крачкоўскім у Вільні цэлая школа па вывучэнню праблем уніяцтва ігнаравала або дыскрэдытавала яго культурнастваральны бок, а этнічнае аблічча грактавала ў духу ўвараўскай формулы «праваслаўе, самаўладдзе, народнасць». Н.Трыпольскі, С.Нядзельскі, А.Мілавідаў, К.Харламповіч, А.Хайнацкі, Мадэст, М.Далматаў і інш. у негатыўным святле падавалі дзейнасць брацтваў, друкарняў, бібліятэк, школ, асоб і ўплыў кніг. якія патуралі іншай ад праваслаўнай веры.
1 Кояловнч М.О. Лнтовская церковная уняя; Нсследовання: В 2 т. СПб., 18591861; яго ж: Йсторйя возсоедйненйя западнорусскнх уннатов старых времен. СПб., 1873.
2 Likowski Е. Historia unii kosciola ruskiego z kosciolem rzymskim. Poznan, 1875; яго ж: Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku. Poznan, 1880; яго ж Unia Brzeska (r. 1596 ). Poznan, 1896; Ліковськнй E. Берестейська унія. Жовква, 1916.