Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)
Памер: 27с.
Мінск 2002
У залежнасці ад шляхоў прыняцця уніі выдзяляюцца дзве катэгорыі вернікаў: добраахвотныя і нявольныя (фармальныя). Больш слабыя традыцыі суіснавання з заходнім хрысціянствам, больш моцны і арганізаваны супраціў на ўсходзе Беларусі, суседства Расіі з яе лацінафобіяй абумовілі наяўнасць там значнай колькасці людзей, якія толькі ў сілу абставін прыкідваліся лаяльнымі да рэлігійнай згоды.
Менталітэт уніятаў складваўся ў складанай геапалітычнай сітуацыі і непрыязным акружэнні пад уздзеяннем трох суб’ектаў ціску: праваслаўнай апазіцыі, польскага каталіцкага касцёла і Маскоўскага патрыярхату. Дваістае становііпча на памежжы культур, рэлігій, цывілізацый і адначасова імкненне да раўнавагі стварала ў іх адпаведны «адаптацыйны» тып свядомасці, жыццёвы код. Яны здолелі прымірыць у сваёй веры два адгалінаванні хрысціянства і сінтэзаваць розныя культурныя тьшы. Уніяцтва зменшыла варожасць беларускага грамадства да лацінства, але было пазбаўлена сляпога пакланення Захаду і выхоўвала паству ў духу адданасці сваёй дзяржаве (ВКЛ). Уніяты лічылі сваю веру больш дасканалай за праваслаўе, але былі дыскрымінаваны рымакатолікамі, якія навязвалі ідэю польскай нацыянальнай і рэлігійнай выключнасці; і мелі антырасійскі менталітэт. Разлад паміж базыльянамі і свецкім клірам моцна аслабляў царкву.
У другім раздзеле «Барацьба уніяцкай царквы за самавышачзнне ў саюзе з Рымам» прасочана вытрымліванне уніяцкай іерархіяй уласнай царкоўнай і нацыянальнай лініі пры асваенні новага статуса ў хрысціянскай супольнасці, прааналізаваны уніяцкакаталіцкія стасункі.
У Рыме, Варшаве і Вільні трактавалі міжцаркоўнае пагадненне парознаму. Ватыкан намагаўся надаць уніі больш прываблівасці, каб праз яе прыцягнуць да сябе народы еўрапейскага Усходу, але, з другога боку, абмяжоўваў яе разрастанне. Стаўленне ўладных структур Польшчы было неадназначным. Факт
‘ Мараш Я.Н. Очеркн нсторнн экспанснн католнческой церквн в Белоруссвн XVIII века Мн„ 1974. С. 226.
саюзных адносін уніяцкай царквы з каталіцтвам вымагаў яе падтрымкі. Але <<руская» царква з асобнай іерархічнай структурай, адмысловым абрадам і з яе імкненнем абмежаваць польскую царкоўнапалітычную экспансію межамі эгнічнай Польшчы і Літвы была перашкодай на шляху асіміляцыі ўсходнеславянскага насельніцтва. Непажаданым інстытутам яе рабіла і тое. што яна стала крыніцай «смутаў і разладу» ў дзяржаве, перашкодай для паразумення з казакамі, уцягвала Рэч Паспалітую ў марнатратныя войны. У Польшчы панавала перакананне, што унія ў лепшым разе гэта толькі кампраміс у пераварочванні «русінаў» у лацінапалякаў. А некаторыя дзяржаўныя мужы бачылі ў ёй зло, ад якога пакутуе каралеўства. У 1620я г. у польскаватыканскіх колах узнікла расчараванне самой ідэяй уніі і намер яе знішчыць. Вышэйшы каталіцкі клір Рэчы Паспалітай бьгў настроены да уніі, якая нейтралізоўвала разрастанне рымакаталіцтва на Беларусі, непрыхільна, дыскрымінаваў новую царкоўную арганізацыю, чым адварочваў ад яе беларускую шляхту. Нават польскія спачувальнікі уніі не хацелі заўважаць яе асобнасці, уласпага літургічнага, а тым больш этнічнага характару.
Беларускаўкраінская іерархія ішла на унію з яснай устаноўкай захоўваць кулыурнарэлігійную тоеснасць сваіх народаў і ўмацоўваць царкоўнае самавызначэнне Кіеўскай мітраполіі. Уніяцкая царква адышла ад праваслаўя, але і ірымалася на пэўнай дыстанцыі ад рымакаталіцызму, найперш у яго польскай форме. Падпарадкаванне напрамую Рыму, мінуючы польскую каталіцкую арганізацыю, забяспечвала яе пэўную аўтаномію ў Рэчы Паспалітай. Берасцейскія артыкулы ахоўвалі адасоблсны статус царквы ў саюзе з Рымам. Хоць у далейшым на уніяцтва распаўсюджваецца каталіцкая дагматыка, знешніх форм усходняга традыцыяналізму яно трымалася вельмі ўпарта.
На працяі’у канца XVI — першай трэці XIX ст. царква супрацьстаяла экспансіянісцкай палітыцы прывязвання яе да касцёла, апелюючь/ спачатку да апостальскай сталіцы, а потым да пецярбургскага двара. У Рым няспыннэ ішлі пратэсты супраць дамаганняў польскага касцёла «загнаць чужых авечак у сваю агароджу». ІІераходы на лацінскі абрад былі, як правіла, бяспраўньімі перацягваннямі, якія нать:каліся на рашучы супраціў уніяцкага кліру, выклікалі уніяцкакаталіцкія эксцэсы, якія нярэдка заканчваліся ў царкоўных судах. І.Руцкі, Я.Суша, Л.Кішка наракалі ў Рым налаціннікаў, хадатайнічалі аб недатыкальнасці сваіх абрадаў, ураўноўванні ў правах з каталіцкім духавенствам.
Напства імкнулася пагасіць разлад, што ўзнік на глебе саперніцтва за першынство ў беларускім свеце, паміж посьбітамі грэчаскага і лацінскага абрадаў. Ватыканскімі дэкрэтамі 1624, 1627, 1744, 1755 г. «рускаму уніяцкаму народу» забараняўся пераход у лацінства. Але яны, як правіла, заставаліся толькі фармальнымі актамі. Рымская курыя не змагла даць яму эфектыўнай абароны ад пануючай нацыі (спачатку польскай, потым рускай) і яе канфесіі, што вяло да дэнацыяналізацыйных страт уніяцтва. Таму уніяцкі клір уласнымі метадамі (ад скарг і пратэстаў да фізічнай расправы) абараняў сваю кананічную тэрыторыю. Барацьба ішла за кожную душу. Абарона сваёй веры мела апрача іншага
27
26
этнаахоўны эфект уніяцкія дзеячы аберагалі такім чынам і самабытнасць народа, якой яна спрыяла.
Падпарадкаванне ў 1801 г. Сенатам царквы рымскакаталіцкай калегіі прывяло да уніяцкакаталіцкага канфлікту. Праціўнікі лацінскай дамінацыі мітрапаліт Ф.Растоцкі, полацкія архіепіскапы Я.Смагаржэўскі, І.Лісоўскі шукалі ў Пецярбургу, пры пасрэдніцтве Вены і Рыма, заступніцтва ад паглынання уніятаў. У супрацьстаянні польскакаталіцкай «апецы» частка духавенства з XVIII ст. стала звяртаць позіркі на блізкую па веры Расію, але спроба на яе абаперціся ў барацьбе супраць экспансіўнага каталіцтва мела для уніі трагічны фінал.
Трэці раздзел «Уніяцкая царква ў моўных працзсах канца XVI першай паловы XIX cm.» асвятляе правядзенне ёй сваёй мэтанакіраванай, усвядомленай моўнай лініі, карэктуемай, аднак, дзяржаўнай палітыкай і культурнымі павевамі часу. Лінгвістычная сітуацыя ў царкве не была статычнай. Мовы то канкурыравалі адна з другой (лацінская з царкоўнаславянскай, польская з беларускай. расійская з польскай і беларускай), то сінтэзаваліся (беларуская з царкоўнаславянскай), парознаму ўжываліся ў розных сферах царкоўнага жыцця (літургія, казанні, справаводства, адносіны з дзяржаўнымі ўстановамі, лацінскім духавенствам, Рымам) і ў розных асяроддзях (духоўныя саноўнікі, манахібазыльяне, шэраговы клір, вернікі). У этнамоўных перыпетыях XVIIXIX ст. уніяцкая царква ўдзяляла вялікую ўвагу' філалагічнай адукаванасці сваіх кадраў.
Санкцыянаванне ў якасці літургічнай занепадаючай царкоўнаславянскай мовы ўздымала яе прэстыж, падкрэслівала пераемнасць традыцыі, сувязь з іншымі цэрквамі візантыйскаславянскага абраду, а таксама спрыяла зацвярджэнню этнаканфесійнай ідэнтычнасці беларусаў і ўкраінцаў у царкоўнарэлігійным кантэксце лацінскай Полынчы. У далейшым царква пайшла па шляху збліжэння царкоўнаславянскай мовы з народнай і яе ўзбагачэння беларускімі моўнымі рысамі, чым працягнула справу Ф.Скарыны.
Уніяцкая царква выкарыстала ўзнікшую на хвалі Рэфармацыі цікавасць да нацыянальнай мовы і дала ёй поўнае права грамадзянства ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці (ў паўсядзённым ужытку, палемічнай публіцыстыцы, рэлігійнай літаратуры, справаводстве), акрамя літургічнай. Базыльянская кангрэгацыя 1636 г. узаконіла яе выкарыстанне ў царкве. Увядзенне народнай мовы ў сакральную сферу садзейнічала кансалідацыі беларускай народнасці і з'яўлялася своеасаблівым індыкатарам яе афармлення. 3 улікам моўных рэалій наступнага часу канец XVI — першую палову XVII ст. можна прызнаць эпохай найбольшага ўжывання беларускай мовы ў сакральнай сферы і снрычыненасці да гэтага уніяцкай царквы.
Паланізацыя пачынае пранікайь ў рэлігійнае жыццё ў даберасцейскі перыяд. Пакуль яна была дабраахвотнай, упіяцкую царкву яна не закранула, a пачынаецца тут з другой паловы XVII ст., з узмацненнем польскай дамінацыі на Беларусі. Польская мова дапаўняе «славенскарускае» двухмоўе і гучыць ва уніяпкім асяроддзі тым часцей, чым бліжэй да канца XVII ст. Яе, а таксама латынь пераймае уніяцкая эліта. Але на сярэднім і нізавым узроўнях царкоўнай
лесвіцы, у працы кангрэгацый, сабораў паранейшаму панавала беларупічына. Латынь не пусціла на уніяцкай глебе глыбокіх каранёў, бо прыйшла на Беларусь, калі на Захадзе ўжо наступіў яе заняпад.
У XVIII ст. сітуацыя ў грамадстве і уніяцкай царкве мяняецца на карысць польскай мовы. Мова арыстакратыі і адукаваных людзей, яна спускаецца з вяршыні уніяцкай іерархічнай лесвіцы на больш нізкія яе прыступкі. На яе пераводзіцца царкоўнае справаводства. Польскалацінская тэрміналогія з’яўляецца ў назве іерархіі і кулыавых інстытутаў. Адзначаецца частковая польскасць «рускага» духавенства. Прыходскае вясковае святарства было больш блізкім да народнай мовы і культуры, чым спаланізаваная свецкая інтэлігенцыя ў гарадах. Пранікненне польскага слова сустрэла супраціў у патрыятычных базыльянскауніяцкіх колах, які стаў фактарам этнічнай самасвядомасці. Арыентаваная на просты народ, уніяцкая царква рабіла апору на беларускі этнакультурны элемент. У XVIII ст. працягваўся заняпад і забыццё, а таксама набліжэнне да беларускай царкоўнаславянскай мовы. Л.Кішка спрабуе выправіць становішча з кананічнай мовай і робіць «славянарускую» мову абавязковай для духавенства. Латынь, хоць у XVIII ст. ужо не адыгрывала той «цывілізуючай» і інтэгруючай у Еўропу ролі, яе пазіцыі ў базыльянскім ордэне, які ішоў на збліжэнне з рымакаталіцтвам, у яго павучальных установах, царкоўным справаводстве ўмацоўваецца.
У першай чвэрці XIX ст. у царкве, як гэта ні парадаксалыіа, умацоўваюцца пазіцыі польскага слова. .Але, атрымаўшы распаўсюджанне сярод шэраговага святарства, якое паранейшаму карысталася народнай мовай, яно так і не стала яго родным. 3 другой паловы 1820х г. царызм робіць круты паварот у этнамоўнай палітыцы на Беларусі. Аднаўляецца пахіснуты статус царкоўнаславянскай мовы; яна прыводзіцца ў адпаведнасць з расійскай рэдакцыяй. У 1830я г. ідзе шырокае мэтанакіраванае прымусовае культывавашіе рускай мовы, спачатку сустрэтай уніяцкім асяроддзем непрыязна. Але паступова яе засвойвае уніяцкая вярхушка як мову зносін з царскай адміністрацыяй і яе прадстаўнікамі на Беларусі.