Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
Васіль Вітка
УРОКІ РОДНАГА СЛОВА
.ІуісжЖа
Мінск «Мастацкая літаратура» 2008
УДК ББК
821.161.393 84(4Бен)44 В54
Укладальнік
Т. С. Тарасава
Мастак
М. Р. Казлоў
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Вітка, В.
В54 Урокі роднага слова : вершы, казкі, апавяданні / В. Вітка ; уклад. Т. С. Тарасава ; маст. М. Р. Казлоў.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 264 с.: іл.
ISBN 9789850210623.
Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і ўладальнік Ганаровага Міжнароднага дыплома імя X. К. Андэрсена, выдатны дзіцячы пісьменнік Васіль Вітка быў прыроджаным педагогам. Вось і гэтая кніга з літаратурнай спадчыны пісьменніка—своеасаблівы падручнік роднага слова, чароўнага, мілагучнага і шматфарбнага.
УДК 821.161.393
ББК84(4Бен)44
ISBN 9789850210623
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура», 2008
Ад укладальніка
«Урокі роднага слова» — своеасаблівы падручнік, разлічаны на дапамогу творчаму настаўніку.
Яго напісаў чалавек, якога мы ведаем перш за ўсё як дзіцячага пісьменніка Васіля Вітку. Заслужаны работнік культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі рэспублікі і ўладальнік Міжнароднага Ганаровага дыплома імя Ханса Крысціяна Андэрсена, ён быў прыроджаным педагогам. Усё, што б ён ні пісаў, было накіравана на выхаванне дзяцей, а такія кнігі, як «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», адрасаваны даросламу чытачу, але зноў жа ўзнімаюць актуальныя праблемы маральнаэтычнага выхавання дзяцей.
Працуючы над школьнымі падручнікамі для пачатковых класаў, Васіль Вітка задумаў стварыць свой падручнік, распрацаваць свае ўрокі для вучняў пачатковых класаў. Частку іх ён нават правёў на ўсю рэспубліку па тэлебачанні, звяртаючы ўвагу дарослых на выхаванне пачуццяў маленькага чалавека, на яго ўсебаковае развіццё.
5
«Мудрасць, відушчасць розуму,— казаў пісьменнік,— немагчымы пры сляпым сэрцы». На жаль, яму не суджана было ўбачыць гэту кнігу.
Тэмы для ўрокаў і для якіх класаў выбірае з гэтага дапаможніка сам настаўнік. He цяжка вызначыць, якія тэксты чытае ён сам, а якія — дзеці.
Тамара ТАРАСАВА
Хто я
Узяў мяне одум:
Хто я такі, адкуль родам? I дазнацца ў мамы мусіў — Беларус я, з Беларусі.
Беларусь
На карце вялікага свету Яна — як зялёны лісток, Сасмаглая песня лета, Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка, Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б’ецца, Нябачны паміж лісця, Як роднае матчына сэрца, Што мне даражэй жыцця.
Развітанне з букваром
3 табой прыйшлі мы ў першы клас Асеннім цёплым ранкам,
А сёння ўжо нам брацца час За новую чытанку.
Ляцяць, ляцяць сняжынкі з хмар
I над зямлёю кружаць.
Табе мы дзякуем, «Буквар», Бывай, наш добры дружа!
Да нас прыйшла твая сястра
У клас сяброўкай новай.
Прыйшла шчаслівая пара
Дружыць нам з «Родным словам».
8
КЛАСЫ НА АСФАЛЬЦЕ
Лічылкаскакалка
Опа, А дзе
Опа, Наш край?
Опа, Ты
Амерыка, Пакліч —
Еўропа, I я
Азія, Знайдуся:
Афрыка, Я
Кітай, Завуся
Індыя... Беларуссю!
Компас
Сонейка наша з усходу усходзіць,
Млее на поўдні, ад спёкі стогнучы, На захад заходзіць — спакой улагодзіць I ў халадку спіць ля самае поўначы.
1а Зак. 3297
9
Паглядзіце вы на нас
Паглядзіце вы на нас, Як мы лёгка з класа ў клас
Скачам па дарожцы
Ўсе на адной ножцы.
Падскочылі дзесяць раз — Скончылі дзесяты клас!
Паспачувайце дзецям, якія, выскачыўшы на пераменку, штораз мусяць самі чарціць сабе гульню, пэцкаць рукі, адзенне дый насіць з класа крэйду.
На асфальтаваіі дарожцы перад школаіі намалюйце некалькі класаў трывалай алейнай фарбай — і вашым вучням весялей будзе вучыцца, пераскакваць з класа ў клас!
Дзень ведаў — свята
Першага верасня асабліва ўрачыста гучыць першы званок. Мы пачынаем вучыцца. Пачынаецца новы працоўны навучальны год.
Вучэнне — праца. Яна заўсёды радасная, калі на кожным уроку мы даведваемся пра новае і цікавае, адкрываем невядомае і неспазнанае.
Нездарма першы дзень заняткаў абвешчаны Днём ведаў — святам усёй нашай краіны.
10
Мая раніца
Чаму я ні разу не спазніўся ў школу? Таму што ў мяне ёсць надзейны друг, які будзіць мяне. Вы здагадаліся, хто мяне будзіць: будзільнік. Сам я заводжу яго і стаўлю стрэлку званка на час, які мне патрэбны, каб устаць, праветрыць пакой, прыбраць пасцель, уключыць чайнік.
Адзенне, абутак, партфель з падручнікамі і сшыткамі я падрыхтаваў яшчэ звечара.
Пакуль рабіў фіззарадку, чайнік забулькатаў, пускае з носа струменьчык гарачай пары. Я памыўся, паснедаў. Паспяваю яшчэ памыць пасуду, прыбраць на стале і нават падмесці падлогу.
Школа далекавата. Я ведаю, колькі часу займае дарога, але лепей прыйсці ў школу раней.
Я ўжо так прывык да свайго раскладу, што цяпер прачынаюся мінут за пяць раней будзільніка. Прывычка — добрая справа.
Першая пяцёрка
У школу Наташа ўзяла з сабою ляльку Кацю. Пасадзіла побач і сказала:
— Сядзі ціха і слухай, што кажа настаўніца.
Але Каця не магла доўга ўседзець. Як толькі паварочвалася Наташа, паварочвалася і Каця. I мала таго што паварочвалася, кожны раз яна яшчэ і плакала:
— Ааа!
— Хто гэта плача? — спыталася настаўніца.
— Каця,— адказала Наташа.
— Яна яшчэ малая,— спагадліва пагладзіла па галаве Кацю настаўніца.— Ёй яшчэ рана ў школу. Яе трэба аддаць у дзіцячы сад.
Іа*
11
Нядаўна Наташа сама хадзіла ў дзіцячы сад. Добра ў садзе, весела. Але як гэта аддаць Кацю? Сумна зрабілася Наташы. Ды іншае рады не было.
Назаўтра, ідучы ў школу, яна забегла ў сад і папрасіла:
— Няхай Каця ў вас пабудзе, пакуль я ў школе...
Загадчыца Марыя Антонаўна ўсміхнулася і сказала так, як гаварыла заўсёды мама:
— Будзьце спакойныя, грамадзяначка...
Наташа радасна пайшла ў школу. I праўда, цяпер ёй было спакайней. Седзячы за партай, яна старанна выводзіла літару за літарай. Ёй ніхто цяпер не замінаў. «Мама»,— напісала Наташа.
Настаўніца паглядзела і сказала:
— Малайчына! — і загадала яшчэ раз напісаць.
I Наташа, больш упэўнена націскаючы на пяро, зноў вывела дарагое ёй слова.
Настаўніца нахілілася над Наташыным сшыткам і чырвоным алоўкам паставіла пяць. Гэта была першая Наташына пяцёрка.
Як толькі скончыліся заняткі, Наташа памчалася дадому.
— Я пяцёрку нясу! — сказала яна яшчэ ў парозе.
— За што, дачушка? — абрадавалася маці.
— За маму,— адказала Наташа.— За цябе, мамачка...
I толькі ўвечары, калі трэба было садзіцца за ўрокі, Наташа спахапілася:
— Ой, а Кацю ж я пакінула ў садзіку. Пабягу забяру.
— Позна, дачушка, Каця спіць ужо.
12
Шкада было лялькі, але Наташа ўспомніла словы Марыі Антонаўны: «Будзьце спакойныя, грамадзяначка...» — і адразу супакоілася.
Яна разгарнула «Буквар» і пачала вучыць урок.
Мышка
— Мышка, мышка, дзе была? — Вунь на тым канцы сяла.
— Што ты там рабіла?
— Катоў лавіла, Усіх загнала ў пасткі...
— А што зарабіла?
— Лычка каўбаскі, Хлеба акрайчык 3 мезены пальчык.
— Дзе ж тое лычка?
— Схапіла сінічка.
— Дзе ж той акрайчык? — З’еў малы зайчык.
З’елі хлеб, каўбаску, Вам прыслалі казку.
Вершгульня. Чытаюць хлопчык і дзяўчынка. Хлопчык пытае, дзяўчынка адказвае.
13
п п ш
Я спытаўся ў малыша: — Што такое — П П Ш?
Доўга думаў малыш:
— Ну й загадку задалі ж...
Думаў дзень, думаў два — Забалела галава.
Вас цяпер я папрашу:
Памажыце малышу
Хто адразу адгадае, Хай руку ён падымае
I гаворыць: — Я гатоў Растлумачыць тайну слоў...
Нешта ж доўга я чакаю... Што? I з вас ніхто не знае?
Рук паднятых я не бачу.
Сам тады вам растлумачу:
Першым П стаіць вышыннае
I чытаецца: ПТУШЫНАЯ,
П, што выгнута падковаю, Азначае: ПАЧАТКОВАЯ,
Ну, а што такое Ш — Ясна і для малыша.
14
Пойдзем з намі ў П П Ш, Усё, што ўбачыш, апішы.
A то, можа, ты ляўша, Дык дзяцей лепш не смяшы.
Навучыся правай перш, Тады сілу папрабуй.
Хоч — пішы адразу верш, Хоч — ракетаю кіруй.
— А хіба мы на ракеце?
He, давайце пехатой.
Бачыце, як блізка свецяць
Літары на школе той, На ўсю браму:
П П Ш.
3пад свайго капелюша Пазірае на нас, дзеці, Сам дырэктар, слаўны Пеця.
Пётр Пятровіч ён для вучняў, Для мяне — друг неразлучны.
— Здароў, Пеця Певунец, Бурштыновы грабянец!
Ты даруй, брат, што я мусіў Да цябе прыйсці з экскурсіяй.
Можа, мы прыйшлі зарана, Што яшчэ ў вас не прыбрана,
15
He расстаўлены i парты
I не вывешаны карты?
— Ат,—
махнуў крылом дырэктар,— Так бывае ў нас нярэдка.
Празвінеў даўно званок, He прыйшоў ніхто на ўрок.
Я прачнуўся на зары,
Сабраў сшыткі, буквары,
Па надворку пахадзіў,
Потым вучняў пабудзіў,
Па чарзе пачаў пытаць:
— Як умееце чытаць?
I ніводзін мой сынок
He знаў урока на зубок.
Hi адной задачкі
He рашылі качкі.
Дзюбаю вадзіла гусь
I па карце лазіла,
Ўсё шукала Беларусь
Ў Афрыцы і ў Азіі.
Так шукала ўпарта — Выдзеўбла ўсю карту.
16
А дачушка курачка, Як зляцела з седала,
Выбегла на вулачку: — Я ж яшчэ не снедала.
А ў нас сёння бліны, Тата, дай мне выхадны.
Тарыбары, растабары: Ты купі мне акуляры,
А то я не бачу, Як рашаць задачу.
— Ты, малая, не хітры, He гуляй у жмуркі.
Колькі будзе 2 + 3 ? — Я спытаўся ў куркі.
Адказала курка: — 7. Збегаю дамоў, пад’ем.
А пасля прыйду з дружком, 3 «выдатнікам»індыком.
А «выдатнік»індык, Ён старацца не прывык Hi лічыць, ні пісаць
I не знае 5 + 5, Толькі ўмее балбатаць:
17
«Блублублу, Блублублу — Вельмі ж я чытаць Лублу».
Пяты год буквар дзяўбе, А запомніў А і Б.
— Грамацей, грамацей, Ты парадуй нас, гасцей.
Калі знаеш А і Б, Дам загадку я табе:
Дзве сястрыцы А і Б. Добра гралі на трубе.
Памагчы заўсёды рад Быў сястрыцам меншы брат.
Сам залез ён у трубу
I як крыкне: — Тубубу!
Чуюць сёстры — гук не той. Ах ты, жэўжык, ну, пастой!
А браток з трубы — скок, скок, I няма — прапаў браток.
Папрабуй улаві
I самога назаві!
Назаві, назаві, Хто адкажа, дзеці?.. — I!
19
А «выдатнік»індык
Сюды — пык, туды — мык: — Брата іх не бачыў я.
Я не знаў яго імя, Я не быў у трубе, Знаю толькі А і Б.
Вось прывёў дырэктар нас У свой самы лепшы клас.
— Гэта самы клас культурны. Хто сягоння ў нас дзяжурны?
— Я, пляменнік ваш, Яўтух.
— А прозвішча?
— Піятух.
— Чаму стол на адной ножцы?
I адкуль у вас на дошцы Тут кляновыя лісты?
Растлумач, дзяжурны, ты.
Нешта я не разбяруся: Палачкі,