• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
    я дрэвы, колькі ім гадоў, дзе выбіваецца зпад зямлі крынічка, ці перасыхае яна калі, хто яе даглядае, каб яна заўсёды была чыстай.
    Ці ёсць паблізу ў вашай мясцовасці камянівалуны, як яны выглядаюць? Хто з самых старых людзей памятае гэтыя камяні? Якія яны былі раней, многа гадоў назад?
    62
    Ці трапляліся табе дзе — у полі, лесе, пры дарозе мурашнікі? Ведай, што мурашкі ахоўваюць зямлю і расліны. Добра, калі ваш клас або школа возьмуць на ўлік усе мурашыныя паселішчы.
    I асабліва асцярожным і ўважным будзь, калі ты ўбачыш або даведаешся, дзе якія вядуцца птушкі, дзе ўюць свае гнёзды, выводзяць птушанят. Назіраць іх жыццё, звычаі, паводзіны — вялікая асалода для кожнага, хто любіць, разумее лес, прыроду, беражэ і шануе яе.
    Пацікаўся, адкуль паходзіць назва вёскі, запішы назвы суседніх вёсак. Распытай у старых людзей, як называліся ў вас асобныя лясныя ўрочышчы, узгоркі і яры, палі, лугі, азёры, рэчкі. Дзе ў вас былі вадзяныя млыны, а дзе ветракі?
    Ці ёсць у вашай мясцовасці курганы з часоў даўніх войнаў, як ахоўвае ваш клас, школа помнікі салдатам Вялікай Айчыннай вайны, ці ўсе імёны герояў вам вядомыя?
    Як ты назавеш свой сшытак, свае запісы? Назаві — «Памяць». Памяць — самае вялікае багацце чалавека.
    Салодкае замарачэнне
    Жывучы летам у лесе, я люблю наглядаць мурашак, як яны снуюць ад свайго высокага шматпавярховага дому ў розныя бакі.
    Бягуць, спяшаюцца. Кожная мае свой клопат. Адна цягне сухую травінку, другая — сасновую іголку, трэцяя знайшла нежывога блакітнага жука, прыпынілася і задумалася: што гэта за стварэнне — мамант, слон, насарог сярод нас, мурашак? Трэба паклікаць сябровак. Збягаецца
    63
    вялікі натоўп. Яны аглядаюць жука, потым прабуюць скрануць з месца — цяжкі. Сяброўкі разбягаюцца. Але ніводная не забылася, куды бегла.
    Рух у іх, як і ў нас, людзей, мае свой парадак. На кожнай дарозе, якая ідзе ад мурашніка, яны трымаюцца свайго кірунку: адна з дому, другая — дадому. Размінаючыся на хаду, бывае, прыпыняцца, каб павітацца, спытаць пра здароўе або кінуць слова пра добрае надвор’е, і бягуць па сваім гасцінцы далей.
    Адзін такі мурашыны гасцінец перасякаў высыпаную жвірам дарожку, па якой я вяртаўся са сталовай. Пасля снедання я выйшаў з цукеркай, дастаў яе з абгорткі, узяў у рот і не заўважыў, як паперку кінуў на дарогу. I адразу ж спахапіўся. «Нядобра,— падумаў я,— калі кожны, хто выйдзе са сталовай, зробіць гэтак, як я, закідаем смеццем усю дарогу». Я хацеў падняць паперку, нагнуўся і ўбачыў, што яна, як вялікая грэбля, перагарадзіла мурашыны шлях, нечакана перапыніўшы ўвесь рух.
    Першы, хто рашыўся перабегчы грэблю, быў самы малы, але, відаць, і самы смелы муравейчык. Ён спыніўся, паварушыў вусамі, пакруціў галавою і адважна ўзлез на памост. Прыемны пах, які яшчэ здалёк прывабіў муравейчыка, быў такі густы і смачны, што ў яго замарачылася галава. Храбры разведчык не ўтрымаўся і лізнуў паперку.
    Эге! Яна не толькі пахла, гэтая паперка. Яна была такая салодкая, што муравейчык забыўся пра ўсё на свеце. Ён ужо не мог адарвацца ад свайго, такога неспадзяванага шчасця.
    Мурашак, як і людзей, заўсёды вабіць дзіва. Зацікавіўся адзін — зацікавіліся ўсе. Спыніліся тыя, што беглі з дому, спыніліся і тыя, што спяшаліся дадому.
    64
    У адну хвіліну спусцеў мурашыны гасцінец. Усе былі тут.
    Як на якой плошчы, сабраліся яны на цукерачнай паперыне. Неўзабаве іх было столькі, што ўціснуцца сюды ніхто б іншы не змог. У гэтым стоўпішчы не заставалася ўжо ніякай прадухі. Чорны клубок, у якім спляліся прагнасць і злосць, варушыўся, як безразважная, сляпая істота.
    Болей я не мог вытрываць. Разумныя вы стварэнні, ці мы памыляемся, калі дзівімся вашай працавітасці і стараннасці?
    Я схапіў кіёк, падчапіў мурашыны клубок, стаў падкідаць яго ў паветры, потым страсаць іх адна за другой з паперкі.
    Асавелыя, ачмурэлыя, яны адразу не маглі апрытомнець. Толькі праз хвілінудзве сталі выбірацца на свой гасцінец. Кожная спакваля ўспамінала, куды, у які бок яна бегла, з якім клопатам, і, успомніўшы, выпраўлялася ў дарогу.
    Замарачэнне скончылася. Пачыналася жыццё.
    Свята настаўніцы
    Ужо гатовая ісці ў школу, Юля раптам спахапілася: — Ой, сёння ж свята!
    — Якое, Юлечка? — спыталася бабка.
    — Дзень настаўніка.
    Позна было шукаць кветак. I бабка зрэзала апошнія астры, якія дацвіталі ў гаршчочках на балконе. Букет атрымаўся бедны і сіратлівы. Гэта адчувала і ўнучка, несучы яго ў школу.
    3 Зак. 3297
    65
    Вінавата падышла яна да стала настаўніцы і паклала кветкі. Села за парту і ніяк не магла супакоіцца. Вельмі ж яна любіла сваю настаўніцу. Хацелася зрабіць ёй нешта асабліва прыемнае.
    Юля адкрыла партфелік. Ой, якая знаходка! У партфеліку ляжаў «Залаты пеўнік» — аднаадзіная цукерка. Дзяўчынка абрадавалася шчаслівай нечаканасці. Яна дастала цукерку і паклала побач з астрамі.
    Настаўніца ўвайшла ў клас. I хоць яшчэ не зірнула на стол, але так радасна ўсміхнулася — мабыць, убачыла Юлін падарунак.
    Ці любіш ты кнігу?
    Самая галоўная крыніца, адкуль чалавек чэрпае веды,— кніга. Чытанне — гэта праца думкі. Вучыся думаць, чытаючы. Старайся прачытаць болей, чым табе задаюць.
    Любімыя кнігі чытаюць і перачытваюць. Ці ёсць у цябе любімыя кнігі? 3 іх пачынаецца твая бібліятэчка. Спярша — маленькая, на адну палічку, а пасля, да заканчэння школы, магчыма, і на цэлую шафу. Гэта будзе бібліятэка тваіх любімых кніг.
    Любоў да кнігі пачынаецца з тваіх першых чытанак і школьных падручнікаў. Шануй іх, памятаючы, што пасля цябе па іх будуць вучыцца твае малодшыя таварышы. Падручнікі дзяржава дае табе бясплатна, але гэта не значыць, што яны не маюць ніякай цаны. Чым болей кніга жыве, чым болей яе любяць і шануюць, тым яна даражэй для тых, хто па ёй будзе вучыцца пасля нас.
    66
    Сяброўства
    He таму мы сябруем адзін з адным, што, як кажуць, сышліся характарамі,— не! Характары могуць быць розныя, бо сапраўднае сяброўства вызначаецца тым, калі ты бачыш, які цікавы, які душэўна прыгожы твой сябра. I сам ты ад гэтага сяброўства з ім становішся лепшым, болей разумееш навакольны свет, людзей і самога сябе.
    Калі запрашаеш сяброў на дзень нараджэння, не вымярай іх павагу да цябе тым, чый падарунак даражэй. Ад таго, што ў такі дзень твае сябры з табою, гэта і ёсць лепшы табе падарунак, гэта ваша агульнае свята.
    Даўно па людзях ходзіць прымаўка: «Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу, хто ты». А вы задавалі сабе пытанне: чым дарагі вам ваш сябар, што вам дае сяброўства?
    У сяброўстве адзін аднаму памагаюць. Калі сябар чаго не разумее — памажы яму, а калі памыляецца ці робіць кепскі ўчынак — не апускай уніз вочы, а смела кажы яму праўду.
    Некаторыя думаюць, што калі сябар добра вучыцца, то што яму значыць даць спісаць задачу або сачыненне. Гэта не дапамога. Спадзяванне на гатовае — гэта ўсё адно, што сесці на шыю сябру — няхай вязе. Сяброўства — спаборніцтва, імкненне як мага лепей усё рабіць самому, каб не сорамна было перад сябрам, каб сябар табою ганарыўся. Hi ў якой бядзе сябры не пакідаюць адзін аднаго. Гэта самыя вялікія нашы пачуцці — вернасць і адданасць сяброўству.
    з*
    67
    Чым чалавек прыгожы?
    Паглядзелася Наташа ў люстэрка: «Непрыгожая,— і ледзь не плача.— Вось чаму Петрык не захацеў сесці са мной на адной парце!» I прыслала мне пісьмо, у якім пытаецца: «Як стаць прыгожай?» I я напісаў Наташы, як я разумею прыгажосць.
    «А ты падумала, Наташа, што звычайна людзі пра чалавека рэдка гавораць — прыгожы? Гавораць: харошы. Харошы — значыць добры, шчыры, душэўны, сардэчны, чулы, уважлівы, спагадлівы, справядлівы, праўдзівы, цікавы, неабходны ўсім, з кім ён жыве, сябруе, вучыцца, працуе.
    Такіх людзей скрозь любяць, паважаюць і шануюць. Нездарма кажуць: добрая душа. Гэтыя простыя словы ой як многа значаць! Харошы, добры, праўдзівы — ён жа ўсім відзён, бо і на абліччы відаць уся яго прыгажосць. Вось самае дарагое багацце і шчасце чалавека.
    Здараецца гавораць: ах які прыгажун, ах якая прыгажуня! Паглядзіш, сапраўды — лялька! Самае страшнае, калі такая лялька з малых год упэўніцца, што ў гэтым і ёсць яе шчасце на ўсё жыццё, і толькі тое і будзе рабіць, што глядзецца ў люстэрка і любавацца сабою.
    Дарагая Наташа, не ты адна пытаешся, у чым прыгажосць чалавека. Пытаюцца многія дзяўчынкі, твае равесніцы. Адказаць кожнай даволі цяжка. Добра было б, каб у класе або ў школе вы падрыхтавалі і правялі такі ўрок думкі: «Чым чалавек прыгожы?»
    Увага да кожнага — гэта павага да яго працы.
    Што значыць напісаць пісьмо сябру, таварышу, знаёмаму? Гэта перш за ўсё акуратнасць самога пісьма, а не такая неахайнасць, з якой, на жаль, пішуць многія з вас, шлюць пакамечаныя, выдраныя з сшытка лісткі. А яшчэ
    68
    болей засмучае жахлівая непісьменнасць, калі ў пісьме памылак болей, чым слоў. He кожнае пісьмо лёгка пішацца адразу, яго, бывае, трэба перапісваць некалькі разоў.
    Як шкада, што люстэрка паказвае, які ў нас твар, a не паказвае наша нежаданне працаваць, вучыцца, думаць, быць такімі абыякавымі да слова, якое ставіш у радок, не пацікавіўшыся, як яно пішацца.
    Колькі б кожны з нас ні глядзеўся ў люстэрка, ад гэтага ён не папрыгажэе.
    Давайце часцей глядзець на сябе вачамі іншых людзей, як яны нас бачаць, што ім па душы ў нашай працы, у нашых паводзінах і ўчынках, за што нас цэняць, паважаюць і лічаць харошымі і прыгожымі.
    Суседзі
    Яна пасялілася ў нашым двары на старой ліпе. Дрэва было з такім густым верхам, што дамоўкі нашай новай суседкі, каб і хацеў, не ўбачыш. Але Цімашок з першага ж дня здагадаўся, што на дрэве ідзе няспынная работа. Суседка штораз паяўлялася то з сухой галінкай, то крадком падлятала да плота, на які бабуля павесіла старое Цімашкова паліто, каб яно трохі праветрала на сонцы. Суседка прыхапкам садзілася на аўчынны каўнярок і з усёй сілы кіпцямі скубла поўсць. Колькі паспявала, столькі хапала ў дзюбу і несла на гняздо.
    Цімашок не пужаў і не праганяў Варвары. Так назваў ён яе, хітрую і асцярожную, таму што аднаго разу пачуў, як яна некаму паціху абазвалася словамі, зусім непадобнымі на кар, кар, кар, а хутчэй — вар, вар, вар.
    69
    Доўга сядзела Варвара на старой ліпе так ціха, што Цімашок нават падумаў, ці не пакінула яна гатовай дамоўкі. Але ж не. Калі