• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
    я, драпежныя, пеўчыя.
    98
    Аляпка, аўсянка, бакас, берасцянка, варона, верабей, грак, голуб, гусь, драч, дзяі{ел, жаваранак, журавель, зуёк, зязюля, івалга, індык, качка, кнігаўка, крапіўнік, круцігалоўка, крумкач, ластаўка, лунь, лысуха, мухалоўка, нырэц, перапёлка, пеначка, перасмешнік, рабчык, рэмез, сава, салавей, слаўка, соііка, стрыж, турок, турпан, турухтан, удод, фазан, хохлік, чапля, чачотка, шылахвостка, шчыгол, юрок, ястраб.
    Вышэіішую адзнаку атрымае тоіі, хто назаве наіібольш птушак і дасць апісанне кожнай.
    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ. Хто колькі жыве? Шчупакі да 300 год, карпы да 150, чарапахі да 175, жабы да 36, чайкі да 44, папугаі да 90, вароны да 70, дзікія гусі да 80, коршакі да 118, арлы да 104, коні да 30, сабакі да 20, кошкі да 12.
    ВЯСЁЛЫЯ ЗАДАЧКІ
    А гэты ўрок, з якога мы пачнём заняткі, будзе ўрок матэматыкі. I я хачу, каб ён быў вясёлы. Назавём яго — урок вясёлай матэматыкі.
    3 чаго мы пачнём, з якой лічбы? 3 адзінкі, з дзесятка, сотні, тысячы, мільёна? Давайце пачнём з нічога. А як, якім знакам абазначаецца нічога? Правільна. Нулём. Пустое месца абвядзём кружочкам. Прыкладзём нуль да нуля — колькі будзе? Памножым нуль на нуль, падзелім. Ці можна падзяліць нуль?
    Прачытайце, як трое бабуль дзялілі нуль.
    Нуль БульБуль
    Ішло трое бабуль, Бачаць, на дарозе — нуль.
    Сталі бабкі ўперабой Разважаць паміж сабой:
    4*
    99
    — Што рабіць і як тут быць, Як знаходку падзяліць?
    Было б толькі двое нас — Разабраліся б ураз,
    Падзялілі б адмыслова: Кожнай — роўная палова
    Па памеру, па вазе — Кожнай бабе па дузе.
    Кожнай — роўна паўкруга: Мне — дуга, табе — дуга.
    Жаль, што так у нас не выйдзе — Вельмі ж трэцюю пакрыўдзім...
    Трэцяя сказала: — He, Будзе вам і будзе мне.
    100
    Дзякуй, дзякуй вам, бабусі, У крыўдзе я не застануся.
    Мілыя мае падругі, Забірайце свае дугі, 3 вашага дазволу я Вазьму дзірку ад нуля.
    Дзякуй вам, што памаглі Мне застацца пры нулі,
    Бо навокала
    Нуля
    Круціцца
    Уся зямля.
    На ўвесь свет Праславіў Нуль Сваё прозвішча: БульБуль.
    Добра дзецям быў знаём Круглым тварам, Круглым лбом.
    Малачко любіў, булён, Возьме бутлю — і нагбом:
    Буль, буль, буль, Буль, буль, буль.
    Гляне,
    А на дне ўжо — Нуль.
    101
    БульБульБульчык круглатвары, He любіў ён акуляры, Бо замест вачэй былі
    У Буля круглыя нулі.
    I заместа носа — нуль, А пад носам — буль, буль, буль.
    I заместа рота — нуль, Вось адгэтуль і дасюль, A то, можа, і шырэй, I вышэй нулёў — вушэй.
    Матчын сын, унук бабульчын, Быў ён самы лепшы вучань. He гарэзнік беспрытульнік, БульБульБуль быў круглы нульнік.
    Больш за ўсё любіў Нуль Буль 3 мыла бурбалкі: буль, буль.
    Як пачне ў саломку дзьмуць — Пухіры плывуць, плывуць I па небе, па зямлі — Каляровыя нулі.
    А аднойчы выдзьмуў шар, Што падняўся вышай хмар.
    I тады надумаў Буля: Выдзьму я зямную кулю.
    Хай яшчэ адна зямля Круціцца вакол Нуля.
    102
    Але мыла He хапіла. Мыла Буля Пагубіла.
    Так БульБульчык надзімаўся, Так стараўся, Напінаўся — Лопнуў Небарака Буль.
    He знайшоў ніхто дасюль Нават следу анідзе — Быццам пугай па вадзе, Быццам бурбалкі: Буль, Буль...
    Ішло трое бабуль, Бачаць, на дарозе — нуль.
    Сталі бабкі талакой, Разліваюцца ракой, Слёзы коцяцца ў бабуль: Мілы, Слаўны, Буль, Буль, Буль.
    103
    А што, калі ад нуля мы адразу пяроіідзем да мільёна? А давайце паспрабуем. Я ўпэўнены, што ў вас атрымаецца. Адзін мільён плюс адзін мільён — колькі будзе? Правільна. Тры мільёны плюс чатыры мільёны... Ну, вось, бачыце, як лёгка. А цяпер паспрабуем рашаць задачкі на пальцах. Тут у нас поіідзе яшчэ лягчэй. Колькі пальцаў на адной руцэ? Правільна. А калі палічыць дваразы? Даваііцеразам палічым. Што ж такое — чаму дзевяць? (Нагляднае лічэнне паўтараецца, пакуль дзеці не ўбачаць, што пяты палец кожны раз залічваецца за адзін.)
    Аказваецца, на пальцах, калі не быць уважлівымі, цяжэй лічыць, чым на мільёнах.
    I так, мы цяпер добра ведаем, што на адной руцэ — колькі пальцаў? Правільна. На дзвюх руках? Правільна. А на дзесяці руках? (Звычаііна не толькі дзеці, а і дарослыя замест пяцідзесяці адказваюць — сто. Нічога дзіўнага — так дзеіінічае механічная логіка лічэння.)
    А гэта задачка пра рукавічкі і панчошкі. Рукавічкі для чаго? А панчошкі? Дык вось паслухайце пра панчошкі і рукавічкі:
    Маша коціку на ножкі Звязала цёплыя панчошкі, А малой сястрычцы — Панчошкі і рукавіцы.
    Кольк'і nap было панчох? I колькі рукавіц?
    Пара — гэта колькі? Колькі панчох звязала Маша коціку? Чатыры. А колькі гэта nap? Дзве. А колькі панчошак сястрыцы, а колькі рукавіц? Адну пару панчох і адну пару рукавіц. (Усяго тры пары панчох і адну пару рукавіц.)
    На гэтых простых задачах мы ўпэўніліся, што на ўроку матэматыкі трэба быць уважлівым —умець слухаць, бачыць і не спяшацца. Давайце паспрабуем рашыць такую задачку:
    У кожным кутку У хаце па кат'ку.
    104
    Кожны сядзіць, На траіх глядзіць.
    Колькі куткоў
    I колькі каткоў?
    Малайцы! Чатыры каткі, чатыры куткі. Цяпер яшчэ адну, такую ж лёгенькую:
    На вярбіне — тры галіны,
    На кожнай галіне — па тры апельсіны. Колькі нарвеш —
    Усе і паеш.
    Ну, колькі нарвалі і колькі з’елі?
    Ага! Цяпер вы ўбачылі, што на ўроку вясёлай матэматыкі могуць быць і хітрыя задачкі. Ну што ж, даваііце — вастрыііе вуйіы:
    За тры вазы дзеразы Купіў тата тры казы. А ці кожнаму вядома —
    Па чым козы йшлі дадому?
    Па чым ішлі? Па дарозе, па зямлі.
    А вось яшчэ задачка на слых, на ўважлівасць, задачка з хітрынкай, дзе трэба ўслухоўвацца ў кожнае слова.
    Несла Mama ў кошыку дзесяць яек, а дно з кошыка вы~ пала. Колькі яек засталося?
    Вы ўмееце слухаць — не засталося ніводнага. Здарылася бяда: з кошыка выпала дно.
    Давайце цяпер рашым задачку, якая называецца «Пяты». Тут ужо нам павінны памагчы вучні другога і трэцяга класаў, бо адным класам не справіцца. Слухаііце ўважліва:
    Чатыры салдаты
    Лічылі пяты.
    Далучыўся пяты:
    — Залічыце мае пяты.
    4а Зак. 3297
    105
    Падышло дваццаць
    I яшчэ пятнаццаць.
    Пяць сказалі: — Братцы, Трэба разабрацца:
    Сорак пят
    I сорак пят — Колькі ж нас — Усіх салдат?
    Вось бачыце, як можа падмануць адно слова: чалавек, пяты па ліку — пяты, а ў кожнага чалавека яшчэ і на нагах — пяты. Кажуць: «Бяжыць — толькі пяты мільгаюць». Колькі ў кожнага з нас пят? Дзве, або іначаіі — пара.
    Сорак пят і сорак пят — колькі ж нас усіх салдат? Сорак. Так мы рашылі задачку пра пяты. Цяжкая задачка, але разабраліся. Добра, што не прыйшлося нам усім разувацца і лічыць ужо не пальцы, а пяты. Дарэчы, колькі ж тут усіх нас? Даваііце палічым. А са мною колькі? To колькі ж будзе пят? Так, у деа разы болей, чым нас.
    Ну, калі мы з такой цяжкай задачаіі разабраліся, дык усе астатнія пойдуць лягчэй.
    Ці бачыў хто з вас сароку? Дзе? Якая яна? Чорная, з белымі бакамі. Сарокабелабока. А хто чуў як спявае яна? Яна не спявае? А які ў яе голас? Ну, а цяпер вам задача пра сарок:
    У нядзелю на урокі Прыляцелі ўсе сарокі, Бо не ведалі яны, Што ў нядзелю выхадны.
    У панядзелак на ўрок Прыйшло сорак сарок.
    А ў аўторак за буквар Яшчэ села дваццаць пар.
    106
    Шэсцьдзесят
    Сарачанят
    Пагуляць зайшлі
    У дзетсад.
    Калі ў школу на заняткі
    Вернуцца сарачаняткі I пасядуць за урок — Колькі будзе ўсіх сарок?
    Колькі? Адказвайце поўнасцю словамі. Сто сорак сарок. Давайце ўсе разам гучна скажам: «Сто сорак сарок». Якія тут словы, падобныя паміж сабой? Сорак і сарок. Але адно азначае лічбу, а другое — назву птушкі. Паслухайце цяпер задачку пра меншую птушку, вераб ’я:
    У старога вераб’я
    Грашавітая сям’я:
    У кожнага верабейкі Па чатыры капейкі.
    Зляцеліся вераб’і —
    Налічылі два рублі.
    Колькі ж мае дзяцей Наш багаты верабей?
    Колькі хто налічыў? Так, пяцьдзесят. Нічога сабе сямейка. I ў кожнага колькі капеек? Чатыры. Малавата, на марожанае не хопіць. А калі зноў скласці разам — хопіць? На колькі порцый? Ого, можна кожнаму па пяць разоў дзеўбануць!
    Паколькі вы ўжо трохі стаміліся, лягчэйшую задачку я пакінуў на канец урока — задачку пра краўца. Хто гэта — кравец? Што ён робіііь? Дык вось: у краўца было сем Mempay сукна. Кожны дзень ён адразаў па адным метры. Колькі дзён кравец рэзаў сукно? Сем! Я ведаў, што вы мне гэтак адкажаце, таму вось прынёс сем метраў сукна (палоску
    4а*
    107
    паперы, складзеную ў сем столак) і нажніцы. Хто будзе за краўца — няхай рэжа, а мы будзем лічыць, колькі дзён: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць! На сёмы дзень ужо не было чаго рэзаць.
    На ўсіх уроках дзеці заўсёды дружна крычаць — сем! I толькі адзін хлопчык падняў руку і сказаў: «Шэсць». Я абрадаваўся і пытаюся: «Чаму шэсць?» А ён гаворыць: «А таму, што сёмы дзень выхадны».
    Паспрабуйце прачытаць вершык, складзены пры дапамозе лічбаў: «3 сяс 3 с 5 на 2 рэ. А я ў хаце 1 Міша Бар 1». А вось з дапамогай лічбы 100 можна ўтварыць яшчэ болей слоў: ІООл, ІООг, ІООп, ліІООўка, ЭІООнія, заІООлле, праІООр, забаІООўка... Хто дадасць яшчэ падобныя словы?
    Воўк, каза і капуста
    Дзядуля задумаўся нездарма: як яму перавезці цераз рэчку ваўка, казу і капусту? Калі ўзяць у човен разам ваўка і казу — воўк казу з’есць. Калі ўзяць казу і капусту — каза капусту з’есць.
    Хто паможа, хто падкажа, хто задачу развяжа?
    (Першай перавозім казу, пакідаем ваўка і капусту, вяртаемся назад, забіраем ваўка і капусту. Каб ускладніць умову задачы, паспрабуйце перавезці па адным ваўка, казу і капусту.)
    3 вясёлых задачак
    Задумайце лік. Хто які хоча. Ну, задумалі? Дадайце 3. Дадалі? Дадайце яшчэ 2. 3 таго, што атрымалася, адыміце задуманае. Адыміце яшчэ 1. Ва ўсіх вас аднолькавы адказ: 4! Давайце рашым яшчэ некалькі такіх задач і разбяромся, чаму заўсёды і ва ўсіх будзе аднолькавы адказ.
    108
    Крыніца мовы
    Многія дзеці думаюць, што словы кароткія або доўгія залежаць ад таго, якую жывёлу, птушку ці рэч яны называюць. Малая жывёліна, птушка, значыць, і назва іх малая, а вось у вялікіх і назва вялікая.
    — Дзядуля! — абрадавала мяне мая ўнучка, якая яшчэ толькі рыхтавалася ў першы клас.— А я ўжо англійскую мову ведаю.
    — Малайчына,— пахваліў я.— Ну то як будзе паанглійску — кот?
    — Кэт! — упэўнена адказала малая.
    — А сабака?
    — Дог.
    — Ну, а слон?
    Тут мая ўнучка збянтэжылася, але не разгубілася:
    — Ой, дзядуля, такіх вялікіх слоў я яшчэ не ведаю.
    Слон — вялікая жывёліна, значыць, і назва яго павінна быць вялік