• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
    рушы растуць на вярбе, Грамаце вучыць варона сароку.
    Гавораць, знайшоўся адзін верабей, Што возера выпіў у спёку.
    Ад спёкі ў гаі дзядысалаўі Ратуюцца Іванчаем.
    Норма ў іх — самавар на дваіх, Асушаць, другі закіпае.
    Тым часам зямлю ўжо ахутвае змрок, Клубіцца туман на балотах.
    Пара маладым салаўям на урок — Новыя песні развучваць па нотах.
    Весела дзённая казка ідзе,
    Бае, што бачыць і чуе, I за сабою сябровак вядзе — Вячэрнюю і начную.
    Гэтак за днём і мінаецца дзень, Ночкай змяняецца ночка.
    Строга трымаецца ранні прамень Малога свайго званочка.
    119
    Толькі кранецца раніцай ён Лясной чарадзейнае краскі — Звоніць сярэбраны тэлефон: Слухайце, слухайце казкі!
    Прачытаўшы казку, вядома, што цяжка адразу запомніць усе кветкі, зёлкі і расліны. Добра было б, каб раслінам, кветкам, ягадам і грыбам мы прысвяцілі некалькі ўрокаў і пазнаёміліся з імі ўсімі ў полі, у лузе і блізка каля сваёй школы і дому. Толькі пасля гэтага, перачытаўшы казку зноў у класе на ўроку, мы паспрабуем даведацца, як вы зразумелі назвы некаторых лясных, палявых, лугавых і свойскіх зёлак і красак. Чаму яны так называюіріа, скажам, гусіная цыбуля, казлабарод, свінакроп, журавіны, зуброўка, львіны зеў конскае шчаўе, каціная мята, кураслеп, мышыны гарошак, зайцава капуста, мядзведжыя вушкі, воўчае лыка і яшчэ многія іншыя, якія вы ўжо бачылі, ведаеце?
    Успомніце назвы кветак, якія паходзяць ад людскіх імён — жаночых і мужчынскіх.
    Чаму ў казйы гаворыцца, што «Валяр ’ян у нас доктар славуты»?
    Якія травы, цвет якіх раслін небяспечныя і шкодныя? Ці запомнілі вы: вароняе вока, куколь, чамярыцу, блёкат, люцік? Гэтыя расліны атрутныя.
    Пра якія кветкі складзены народныя казкі, легенды, паданні? Успомніце назвы: івандымар’я, братісястрыца, маціімачыха, анюіііны вочкі і інш.
    Трыпутнік
    Уздоўж дарожных каляін,
    Уздоўж абходжаных сцяжын Яго заўважыць кожны падарожны.
    120
    Яго нямала топча ног —
    I босых, і абутых.
    Другі б ужо змарнеў, знямог У крыўдах і пакутах, А ён расце, трыпутнік, А ён цвіце, пакутнік.
    Я думаў, можа быць, людзьмі Ён гэтак пакараны,
    А людзі раяць — прыкладзі
    Яго лісток да раны: Суніме боль трыпутнік, Усё выцягне, пакутнік.
    3 дзіцячых год запомніў я Шырокі ліст прыкметны I добрае тваё імя, Мой дружа запаветны, Зялёны мой пакутнік, Трывалы мой трыпутнік!
    Блёкат
    Нарабілі клопату — Аб’еліся блёкату I ляжаць упокат.
    Вось што робіць блёкат!
    121
    Грыбы
    Тыя, што паяўляюцца ў лесе, як толькі сыдзе снег, называюцца смаржкі і страчкі. Іх не ўсе людзі бяруць, бо не ўмеюць і не ведаюць, як іх гатаваць.
    Затое ўсе ведаюць цара грыбоў — баравіка. Першыя баравікі на кароткі час аказваюцца цёплаю парою, калі каласуе жыта. Таму і завуць іх каласавікі. Ёсць летнія баравікі, а найболей яны любяць расці восенню ў сасновых барах, бярозавых гаях і ў дубровах. Лёгка адказаць, чаму кожнаму з нас знаёмыя грыбы называюцца падбярозавікі, падасінавікі, сыраежкі, лісічкі, апенькі, махавікі, маслякі, рыжыкі, як і ўсім вядомы — мухамор, хоць і прыгожы, але ядавіты. Ёсць і яшчэ шкодныя. Іх нямала.
    Асцерагайцеся браць незнаёмыя вам, бо сярод іх ёсць вельмі хітрыя — прыкідваюцца праўдзівымі, каб ашукаць нас і трапіць у наш кошык.
    Як узнікалі назвы паселішчаў
    Часцей за ўсё яны з’яўляліся разам з чалавекам, які выбіраў сабе месца на жытло. Да яго далучаліся іншыя, і паселішча брала сабе імя, прозвішча або нават мянушку таго, хто першы паставіў тут хату. Напэўна, вы не раз чулі, а то і ў сваёй мясцовасці ведаеце такія назвы: Адамаўка, Аляксееўка, Антонаўка, Андрэевічы, Аношкі, Багрымавічы, Бакуны, Бастуны, Васілевічы, Васілінкі, Васілішкі, Васюкі, Валодзькі, Галавачы, Ганцавічы... Шмат іх, такіх назваў, пачынаючы ад першых літар азбукі і канчаючы апошнімі: Янукі, Якубаўка, Якімавічы, Ясьмаўка, Яськаўшчына.
    122
    Адным словам, мала знойдзецца ў нас такіх імёнаў, якімі б не называліся не то што вёскі, мястэчкі, хутары, а і цэлыя гарады, бо ў радаслоўі кожнага хтосьці ж быў першым пасяленцам, заснавальнікам роду. He дзіва, што ў дзвюх палескіх вёсках Грамыкі амаль усе жыхары носяць адно прозвішча — Грамыка. I цяпер ужо цяжка вызначыць, хто каму сваяк, блізкі, далёкі ці ніякі.
    Амаль у кожным раёне сустрэнеце вы мястэчка ці вёску Буда, Баравая Буда, Высокая Буда, Чырвоная Буда, Старая Буда, Зімовая Буда, Буда Грэская, БудаКашалёва, Кісялёва Буда. Або проста: Будка, Будча, Будзішча. Будай называлася часовае жыллё, і пайшла назва ад слоў «будынак», «будаваць», «пабудова». У лясных будах жылі будаўнікі, якія выпальвалі драўляны вугаль, гналі смалу, дзёгаць.
    123
    У нас, на Беларусі, няма гор, затое вельмі многа розных Горак. Як іх адрозніць адну ад адной? Горка, вядома, ад слова — «гара». Вось чаму ў кожнай з іх сваё вызначэнне: якая, чыя. Чырвоная, Горка, Мар’іна Горка, Казіныя Горкі, нават ГорыГоркі. А я Ведаю назву, што ўтварылася ўжо ў наш час ад зусім іншага слова — «гора». Няма патрэбы тлумачыць, што азначае гэта слова. Неп'адалёку ад маёй вёскі і зусім побач з суседнімі Селішчамі да вайны пачаў расці невялікі бярозавы гаёк. Захапіўшы Слуцк, фашысты ўзяліся вынішчаць яго насельніцтва. Людзей вывозілі сюды, у гэты гаёк, і тут забівалі. У тыя дні ў народзе і з’явілася назва гэтаму жахліваму месцу: Гараваха.
    Калісьці, у далёкіядалёкія ад нас часы, месца для сваіх паселішчаў выбіралі не толькі простыя людзі. Больш за тысячу год на рацэ Свіслач непадалёку ад Мінска стаіць гарадок Заслаўе. Так назваў яго князь Уладзімір Святаславіч у гонар сына Ізяслава, які жыў тут са сваёй маці Рагнедай. На рацэ Бярэзіне полацкі князь Барыс Усяславіч заснаваў горад Барысаў. Са старажытных часоў дайшла да нас назва палескага Турава на Прыпяці. Імя Тура азначала славу і дужасць уладара, які заснаваў гэта паселішча.
    Заўважце, што і простыя людзі, і ўладарыкнязі будаваліся абавязкова паблізу вады, бо ў той час рэкі былі амаль адзіным і галоўным шляхам, што злучаў людзей з людзьмі, вёскі з вёскамі, гарады з гарадамі, народы з народамі. Нездарма Мінск, ці, як даўней ён зваўся, Менск, узнік на рацэ Менка, Пінск — на Піне, Слуцк — на Случы, Друцк — на Друці, Полацк — на Палаце, Віцебск — на Віцьбе, Чачэрск — на Чачоры, Бабруйск — на Бабруйцы.
    124
    Ёсць у нас вёскі, якія так і называюцца: Вёска, Новая Вёска, Вясея. Адкуль прыйшла да нас гэта назва сельскага паселішча? Са старажытнай славянскай мовы, у якой вёска называлася весь. Яшчэ і цяпер мы чуем: грады і весі. Град, горад — ад слоў «гарадзьба», «гарадзіць», «агароджа», «Гародня», «Наваградак», «Гарадзішча», «Гарадзея». Паселішча агароджвалі ад чужынцаў, ад захопнікаў высокімі сценамі, а вароты нанач бралі на «замок». Пэўна ж, ад слова «замок» утварыўся і замак — палац, умацаваны вежамі з байніцамі, абкапаны глыбокім ровам.
    Зброя ў старажытнасці ведаеце якая была: лукі і стрэлы. Каля Слуцка ёсць Лучнікі. Гэта адна з даўніх вёсак. Яе жыхары не лучыну шчапалі, а былі княжацкімі збройнікамі, рабілі для войска лукі. Таму і зваліся лучнікамі.
    На пільнай варце нашай зямлі стаялі беларускія вёскі Сякерычы, Сякераўцы, Сякераўшчына. Яны таксама рыхтавалі баявое ўзбраенне — сякеры, якімі бараніліся ад ворагаў. А ў Стралках, у Стрэльні, у Стральцове, у Стрэлішчах, падобна лучнікам і сякерычам, жылі майстры, што выраблялі стрэлы і самі добра стралялі. У Пікачах і Піктушах славіліся ўмельцы, што рабілі вострыя пікі.
    След працы людской
    Нялёгка давалася беларусу зямля. У нас даўней было болей лясоў. Там пад ворыва, пад пасевы збожжа прыходзілася церабіць кустоўе, раскарчоўваць лясныя дзялянкі, якія называліся лядамі. Усе паселішчы з гэтымі назвамі гавораць аб іх паходжанні: Лядзен, Лядзіны, Лядкі, Лядна, Лядавічы, Лядцы, Лядзішчы.
    125
    Як бачыце, не толькі імёны людскія ўвекавечваліся ў памяці гарадоў і вёсак, а і справы, і рамёствы, і праца нашых продкаў, якою яны займаліся.
    Болей за сотню налічыў я назваў, якія чутны на ўсёй Беларусі і паходзяць ад слова «руда»: Рудня, Рудніца, Руднае, Рудавец, Рудаўка, Рудка, Рудзянец, Рудзенск, Рудаўляны, Рудзевічы, Руднікі... У далёкім мінулым усё гэта былі прамысловыя паселішчы, дзе з балотнай руды выплаўлялі жалеза. У нас каля паўсотні паселішчаў з назваю Гута, якая сведчыць аб даўнім развіцці ў Беларусі шкляных заводаў: Гутка, Гутніца, Гутава, Гута Замошская, Гута Ляшчынская, Новая Гута, Старая Гута, Студзёная Гута. Шкляныя вырабы гуты «Нёман», што на Гродзеншчыне, цяпер шырока вядомыя ў нас і за мяжою. Майстроў і рабочых, якія вырабляюць шкло, завуць гутнікі.
    Паселішча Бандары, пэўна ж, выславілася некалі майстрамі, якія рабілі на патрэбу людзям добрыя бочкі, цэбры, дзежкі. У Бортніках не зводзіліся знаўцы, якія ведалі, дзе, у якіх лясах поўна ў дуплах дзікіх пчол. Паступова прывучалі іх насіць мёд у вулліборці, што рабілі з тоўстых калод і ставілі на дрэвах, каб мядзведзь не дастаў. Сітнікі выраблялі сіты і рашоты.
    Суднікі — драўляны посуд: лыжкі, міскі, каўшы, кадаўбцы. Дойліды былі выдатнымі будаўнікамі.
    Шмат назваў пайшло ад самога слова «паселішча»: Сяло, Сяльцо, Селішча, Паселішчы, Прысёлкі, Навасёлкі, Выселкі.
    Народ дасканала валодаў сваёй мовай, узбагачаў яе, утвараючы словы і назвы для ўсіх тых мясцін, дзе жыў спрадвеку. I як жа бяздумна ўжо ў наш час нявечацца народная памяць і мова, мяняюцца многія старажытныя назвы! Замест іх на карце рэспублікі з’явіліся бясконцыя Красны Акцябр, Акцябрскае, Акцяброва, Акцябрына,
    126
    Знамя, Краснае Знамя, Знаменка, Атраднае, Сірэнеўка, Лазурнае, Жамчужнае, Красіеўка. Па суседству з маёй вёскай арганізаваўся невялічкі калгас з такой кароткай назвай «Дук». Усё наваколле гэтак і звала яго: «Дук» і «Дук». I мала хто ведаў, што ў паперах ён пісаўся паіншаму: «Дзень ураджаю і калектывізацыі». Аднак доўга ён не пацягнуў. За сваю нямогласць быў скасаваны ў паперах і далучаны да большай гаспадаркі.
    Перакладзіі/е з рускай мовы словы: «октябрь», «знамя». Напішыце іх пабеларуску.
    Зайчыквадалаз
    Наш калодзеж пры самай вуліцы. I хоць ён завецца Ціхонаў калодзеж, ваду з яго бяруць усе, хто хоча.
    Вада ў ім заўсёды светлая і чыстая.
    Калодзеж капалі мы — я і мой тата. Але як толькі пачалі, бачым — ідуць і суседзі з рыдлёўкамі.
    — Пры