Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
ай. Хаця паанглійску назва слана па колькасці літар большая толькі на тры — элефант. Выходзіць, што наша мурашка роўная англійскаму слану?
Дзіцячая мова, дык ёсць яна ці не? Ёсць. У той перыяд жыцця, калі дзіця толькітолькі пачынае гаварыць. А потым за нейкія дватры гады яно авалодвае і мовай дарослых. Гэта для нас самы загадкавы час у жыцці чалавека. Дзеці — геніяльныя творцы мовы.
Калі малое пачынае гаварыць, дарослыя павінны быць асабліва ўважныя да кожнага дзіцячага слова. Вучыцца мове дзіця, разам з ім вучацца, спасцігаюць законы слова і самі дарослыя. Яны вучацца ў дзяцей і многае пераймаюць ад іх. Пры дапамозе дзяцей узбагачаюць мову новымі, асабліва пачуццёвымі адценнямі,
109
разнастайнымі гукавымі фарбамі. Вы спытаецеся чаму? А таму, што кожнае дзіця нанава адкрывае для сябе навакольнае асяроддзе. Шукае і знаходзіць спосабы свайго дачынення і паразумення з людзьмі, жывымі істотамі, прыродай, якая акружае яго.
Параўнайце дзіця гарадское з вясковым, якое жыве на зямлі. Параўнанне будзе не ў карысць гарадскога, якое свет успрымае ўжо гатовым, адлюстраваным у кнігах, на блакітным экране, у кінатэатры, у радыёперадачы. Цяпер большасць дзяцей у горадзе не бачаць, як усходзіць і заходзіць сонца, не бачаць дзівоснага начнога зорнага неба, жывуць без прыроднага наваколля. Для сучаснага гарадскога дзіцяці конь — большае дзіва, чым любая машына.
Раскажу вам выпадак, які амаль што стаў анекдотам. У вялікі горад да сваяка прыехаў на возе, запрэжаным канём, селянін. У двары шматпавярховага дома распрог каня, падкінуў яму ахапак сена, а сам на ліфце падняўся ў патрэбную кватэру. Дзеці з двара першы раз бачылі каня. А адзін хлопчык так быў уражаны, не мог адысці ад каня ні на хвіліну. Гэту такую добрую, рахманую жывёліну ён карміў хлебам з рукі, ірваў пад плотам траву і падносіў каню. Агледзеў і выгледзеў яго з усіх бакоў. I вось нарэшце з дома выйшаў прыезджы госць. Ён падабраў рэшткі недаедзенага сена, паправіў сядзенне, запрог каня і, сеўшы на воз, гукнуў: «Нно!» Але конь не скрануўся з месца. Яму вельмі спадабалася ўвага дзяцей. Тады той цікаўны хлопчык, што болей за ўсіх круціўся вакол каня, сказаў:
— Дзядзя, а ваш конік не пойдзе.
— Чаму? — здзівіўся селянін.
— А ўвесь бензін выцек!
110
Малы гараджанін быў упэўнены, што ўсё, што рухаецца, можа рухацца толькі пры дапамозе бензіну. У майго ўнука ўсе цацкі — машыны, машыны, машыны. Сябры, партнёры яго маленства — нежывыя істоты, a навакольны свет — нежывыя рэчы. Баюся, што і свет яго пачуццяў пакуль што не вельмі багаты, не вельмі багатая і мова.
Крыніцы мовы — у жывым асяроддзі, у дачыненні дзіцяці да прыроды, да жывых істот. Паслухайце, колькі дабрыні, колькі ласкі ў зваротах чалавека да каня: косюкосю, коськось, да каровы: псепсе, цёсьцёсь, да цялушкі: целяцеля, да бычка: бысюбысю, бысенька, да свінні: дзюдзю, дзюдзечкі, да авечак: шутшут, шутачкі, да сабакі: цюцю, да кошкі: кіскіс, кісанька, да куранят: пыльпыль, пылечкі, да курэй: ціпціп, ціпачкі, да галубоў: вульвуль, вулечкі, да качак: вуцьвуць, вуцечкі...
Так дарослыя навучалі дзяцей гукаць сваіх хатніх сяброў, узбагачаючы тым самым і сваю, дарослую, і дзіцячую мову.
Шляхідарогі
Mae ўспаміны звязаны з назвамі дарог — вялікіх і малых. Пачынаючы ад гасцінца, які па загаду царыцы Кацярыны II быў пракладзены праз усю Беларусь ажно да Варшавы і абсаджаны абапал бярозамі. Я добра памятаю тыя бярозы. У дні майго маленства і юнацтва яны дажывалі свой другі век. Кацярынінскі, або, як яго іначай называлі, Варшаўскі, гасцінец, самы вялікі і доўгі, праходзіў паблізу ад маёй вёскі. Якая асалода была ісці па ім, у густой засені старых прысад, улетку,
111
а зімою — яшчэ большая! Карацейшым шляхам з вёскі да нашага павятовага горада Слуцка была шаша, брукаваная, вымашчаная бітым каменем. Але па ёй сяляне не ездзілі — вельмі ж грукалі колы і трэсла на возе, a коні збівалі капыты і падковы. Ды і я, калі стаў вучыцца ў горадзе, дык на пабыўку дадому хадзіў дваццаць кіламетраў таксама гасцінцам, хоць гэта было нашмат даўжэй, чым шашою. Нездарма я ўспомніў тут, што гасцінец быў невыказнай харашыні, асабліва зімою. Да самых сваіх старэчых год памятаю адзін такі ціхі, сонечны і марозны дзень, якія бываюць звычайна ў студзені. Навакола бясконцая блакітная прастора. Ніцае галлё бяроз усё ў празрыстым шкле. Тоненькія ледзяныя іголачкі пры кожным павеву ветрыку ледзь чутна дакранаюцца адна да адной. I ўся наструненая цішыня поўніцца такімі чыстымі сярэбранымі званочкамі, што ты ўжо не адважваешся ступіць і на адзін крок далей, каб не парушыць гэтага імгнення, гэтай хвіліны хараства, якое так рэдка здараецца бачыць і чуць чалавеку. I я спыніўся. Стаў як укапаны пасярод гасцінца і не памятаю, колькі стаяў — знямелы, не здольны вымавіць ні слова, ні гуку. I раптам невыносна даўкі камяк падкаціў да горла, навярнуліся слёзы, і, непрыкметна для сябе, я стаў плакаць, рыдаць нястрымна, на поўны голас. Колькі я там стаяў і рыдаў, не магу сказаць, бо важней было другое — чаму я плакаў? Цяперто я разумею чаму. Ад бездапаможнасці спасцігнуць, зразумець і выказаць словам усю дасканаласць і прыгажосць гэтага імгнення, што так глыбока ўзрушыла маю душу. Тады я пісаў ужо і нават надрукаваў свае першыя вершы. Пасля ж перажытага здарэння доўга не мог ачомацца, і толькі праз некалькі год склаўся ў мяне невялічкі верш пра бярозу, які пачынаўся так:
112
Як з падзіву анямелая і застылая ў знямозе, заламала рукі, заламала белыя у адчаі на марозе пры дарозе...
Гэтаму вершу ўжо болей шасцідзесяці год, але я і цяпер яго ўключаю ў свае кнігі.
Шляхідарогі... Паміж гарадамі яны даўжэйшыя, часта калдобістыя, гразкія і непраезныя. Яшчэ меншыя і вузейшыя сцежкі і сцежачкі, пратаптаныя людскімі нагамі. Каб выбіцца на дарогу, вы доўга блукаеце па сцежках, a то і кіруецеся напрасткі, ці, як яшчэ гавораць, нацянькі, назіркам, разораю, цераз поле. У нас адно паселішча так і называецца: Церасполле. Вы ўжо здагадаліся, чаму яго так назвалі. Каб патрапіць у Церасполле, трэба перайсці цераз поле. Няцяжка, вядома, здагадацца, як утварыліся назвы вёсак: Заполле, Загор’е, Падгор’е, Залессе, Падлессе, Прылессе, Залужжа, Падлужжа, Зарэчча, Надрэчча, Прырэчча.
А як вы растлумачыце назву вялікай дарогі — гасцінец? Ці мае гэта назва дачыненне да гасцінцаў, якія звычайна прывозяць нам родныя, блізкія, калі прыязджаюць у госці? Ну, вядома ж, мае, бо ўсе гэтыя словы аднаго кораня: госць, гасціна, гасціная, гасціннасць, гасцяванне, гасцінцы.
Шлях — таксама вялікая дарога, але мае значэнне болей шырокае і ўжываецца ў самым разнастайным сэнсе. Можа пралягаць не толькі па зямлі, а і па вадзе — водны шлях, нават па небе — Млечны Шлях, шлях да іншых планет—зорны шлях. Ёсць яшчэ жыццёвы шлях, баявы шлях, гістарычны шлях, а таксама — шлях як накірунак дзейнасці, спосаб і сродак, якімі дасягаецца мэта.
113
Казкі і краскі
3 чаго пачынаецца сонечны дзень? Вядома, што з новае казкі.
Зірніце, ледзь дакрануўся прамень
Лясной серабрыстае краскі —
Зазіхацелі кроплі агню,
Апошнія пацеркі ночы, I праз настылую цішыню Выбіўся кволы званочак.
Ашчадна жамчужную іскарку дня Ландыш нясе у далонях.
Спіць яшчэ ўся палявая радня, Накрыўшыся коўдрай зялёнай.
Першы прачнуўся Дзядоўнік стары, Але не ўстаюць без прынукі
Дзеці, што любяць паспаць да зары, I асабліва — унукі.
Цяжка, вядома, што ні кажы,
Бачыць старому без жалю,
Як тоненькі Дрыжнік спрасонку дрыжыць, Як туліцца Піжма ў піжаму.
Даўно ўжо з далёкай дарогі прыйшлі Зачараваныя БратіСястрыца
I ў захапленні глядзяць на палі, На хвалі густое пшаніцы.
МацііМачыха над ракой 3 дачкой абнялася няроднай.
114
He знае, якой прытуліцца шчакой — Цёплаю ці халоднай.
Прачнуўся касматы, нячэсаны Сон, Вылез з начное кашулі.
Сее зязюля на купіне Лён, Гусі саджаюць Цыбулю.
У кожнага клопат пра свой агарод,
Кожны свае даглядае расліны: Казёл з казою — Казлабарод, Свіння — Свінакроп, журавель — Журавіны.
Век не было гультаёў у бары, Ахвотнікаў на дармоўку.
На расцяробах самі зубры Сеюць сваю Зуброўку.
Дружна ўзяліся расці Львіны зеў,
Конскае шчаўе, Каціная мята, А Кураслеп адцвісці паспеў —
Будзе ўраджай багаты.
Будуць ад працы і плён, і спор, Калі гаспадар харошы.
He налюбуюцца мышы з нор На сіні Мышыны гарошак.
Добра ўрадзіла з самай вясны
Сёлета ў зайца Капуста.
Рад, як ніхто, агароднік лясны — Грады буяюць густа,
115
А качаны так і гоніць у рост, Толькі сабраць бы ўдала... Глянуў, а за кустом — Лісахвост! Спалохаўся заяц — і драла.
Умее хавацца ў пушчы мядзведзь, Пытай — не падкажуць і птушкі. He давядзецца самога сустрэць, Зірні на Мядзведжыя вушкі.
У лапцях хадзілі калісьці ваўкі, Зараз — у чаравіках, Але застаўся ўспамін на вякі — Барвовае Воўчае лыка.
Ёсць Воўчыя ягады і грыбы.
Іх людзі прыдумалі лоўка, Абы каб самім іх не есці, абы, Як кажуць, на воўка памоўка.
Аднак жа ад ядавітых траў Трэба умець бараніцца.
А ты, каб убачыў, ты б іх пазнаў: Вароняе вока, Куколь, Чамярыцу?
А ты на двары каля дому гатоў Адрозніць ад красак увесну: Блёкат, Цыкуту, Балігалоў, Люцік, Паслён і Пярэсну?
А ці пазнаеш на пустках, ля ям, Без імянных таблічак,
116
Як буйна бушуе пан Дурнап’ян, А побач — паніч Дурнічнік?
Кветкі людскія імёны бяруць, Ёсць Васількі, Маргарыткі, Наша здароўе яны берагуць, Нашы шануюць набыткі.
Бывае, і паджартуюць парой Над слабасцю чалавечай.
Зёлка па імені — Зверабой Нікога не б’е, не калечыць.
Прастудзішся — заварыць папрасі Маліны, Дзіванны, Руты, Усім прыбаўляе сіл Дзівасіл, А Валяр’ян у нас доктар славуты...
Вірыць над Сланечнікам радасны рой, Смокчуць салодкае сонейка пчолы, I чмель з неразлучнай чырвонай трубой Вандруе ў паход свой вясёлы.
Адзін авадзень ашалела гудзе
I вывіжоўвае вокам —
Якую хутчэй яму высачыць дзе Ахвяру непадалёку.
Іван ды Мар’я аднойчы ўвесь дзень Марна шукалі сыночка.
Бачылі, як ухапіў авадзень, Хацеў ухапіць ён і дочку.
117
Анюта на тую хвіліну якраз Зёлкі на поплаве рвала.
Ад крыўды зрабілася кветкаю ўраз, Што брата не ўратавала.
I хоць яна голасу не падае Hi ў лузе і ні ў лясочку, Але хто ні гляне — убачыць яе, Пазнае Анюціны вочкі.
У казках і