• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
    ў. Вось паслухайце: «Сам у ботах, а хаджу на галаве». Хто ён — гэты вясёлы дзівак і штукар? Аказваешіа, цвік у падэшве. А гэта што за разбойнік, што з самых пялёнак ужо хапаецца за кііі? «Як нарадзіўся, так за кііі схапіўся». Думаііце, думайце,
    80
    добра думайце. He здагадаліся? Расліна — хмель. Бачылі, як ён хапаецца за кожную галінку, за дрэўца ў лесе, каб расці ўсё вышэіі і вышэй?
    Вось якія хітрыя словы ў загадках. Думаеш, што яны гавораііь тое, што азначаюць, ажно — не. У іх ужо зусім іншы сэнс. Загадкі вучаць нас кемлівасці.
    Малы Малышак Зваліўся з вышак, He так пабіўся, Як шапачкі забыўся.
    (Арэх)
    Адгадалі?
    Загадкі еучаць думаць вобразамі, цэлымі карцінамі. Бывае, што адно і тое ж слова мае зусім розныя значэнні.
    Повен хлявец Белых авец. Добра жывецца, Лёгка жуецца Дружнаму статку. Хто засмяецца — Скажу вам адгадку.
    (Зубы)
    Усе засмяяліся — усе здагадаліся. А такую загадку хто адгадае:
    На палачцы — галачка, Халодная качалачка, Аб губачкі трэцца, Просіцца пагрэцца.
    81
    Ты яе паліжы
    I на вушка мне скажы — Як яна завецца?
    Кожны, хто падняў руку, скажа мне адказ па сакрэту, толькі на вушка. Цікава, ці ўсе адгадалі. (Марожанае.)
    Яшчэ адну смачную загадку вам загадаю:
    Круглы, як сонца, Шыпіць пад ім донца. Падрумяніцца бачок — Скоціцца на рушнічок.
    (Блінец)
    А хто з вас адкажа, пра якую бабулю гаворыцца ў гэтай загадйы:
    Хоць бабуля злая — Нікога не чапае.
    Але кожнаму дасць здачы: Хто пакрыўдзіць — сам заплача.
    (Цыбуля)
    А пра якіх братоў гаворыцца ў загадцы «Браты»? (Чытае вучань.)
    Пабывалі на ўсім свеце, Вандравалі на ракеце, Удваіх браты не раз Бачылі Венеру, Марс, А сустрэцца не могуць, Хоць жывуць цераз дарогу.
    (Вочы)
    82
    A npa брата i сястру? (Чытае вучань.)
    Брат сястру пабачыць рад, Але строгі ў іх расклад: Прачынаецца сястра — Брату спаць ісці пара.
    (Сонца і Месяц)
    He спяшайцеся з адказам. Калі адгадалі ўсе правільна — адкажыце разам, усім класам.
    Якія загадкі вы яшчэ ведаеце? Папытайце дома ў сваіх родных, якія загадкі ведаюць яны. Запомніце і загадаеце ў школе.
    А вось гэтыя адгадайце самі.
    3 цёмнай хмары
    3 цёмнай хмары наўскасяк Скочыў на зямлю басяк I пусціўся басанож.
    Вы яго пазналі?..
    (Дождж)
    Вадавоз
    Заліхвацкі вадавоз Воз вады па небе вёз, Гэтак грукацеў вядром, I мы ўсе пазналі...
    (Гром)
    83
    Страшны звер
    Пасля дожджыку ў чацвер 3 лужы вылез страшны звер: — Ква, ква, ква,— усіх спужаў бы, Калі б мы не зналі...
    (Жаба)
    Сем вясёлых муляроў
    Сем вясёлых муляроў, I такіх, што будзь здароў,— Аж паўнеба распісалі.
    Выйшла што — не знаюць самі. Той, напэўна, адгадае, Хто часопіс наш чытае.
    (Вясёлка)
    84
    3пад капелюша
    3пад капелюша, 3пад капялюшычка Даставалі спарыша У пялюшачках.
    Вылузвалі са шкарлупкі — Забалелі нашы зубкі.
    (Арэх)
    He пытайся ў мамы
    He пытайся ў мамы —
    Сам гавары:
    Хто бегае над намі
    Нагамі
    Дагары?
    (Муха)
    Пад адным брылём
    Пад адным брылём Чатыры браты.
    Зойдзеш у дом — Убачыш іх ты.
    (Стол)
    85
    У яры хаваюся
    У яры хаваюся,
    У берагах бягу, За гару хапаюся — Устаць не магу.
    Калі б толькі ўстала — Да неба б дастала.
    (Рака)
    Сяку, сяку
    Сяку, сяку Уздоўж раку, Еду, еду — Ніякага следу.
    (Човен)
    Сёстры
    Расчашу сама адну, Сама заплятуся, А другое не крану, Пагладзіць баюся.
    Шасне грэбень востры — Травы ніц кладуцца.
    Што гэта за сёстры, Як яны завуцца?
    (Каса, якою косяць, і жаночая каса)
    86
    Музычная азбука
    Гэтая азбука называецца гама. Што такое гама? Гэта лесвічка гукаў. Кожная нота — ступенька, па якой наш голас падымаецца ўсё вышэй і вышэй аж да самага верху, а пасля спускаецца ўніз.
    Давайце паходзім па гэтай лесвіцы.
    Калі забудзеце, колькі нот у гаме, успомніце вясёлку, у якой столькі ж колераў, колькі у гаме нот,— сем.
    Сямю колерамі можна намаляваць карціну, а з сямі нот можна скласці песню.
    Якія вы ведаеце песні?
    Ці можаце адрозніць песню ад танца?
    Які мы выберам танец, каб трошкі патанцаваць? Давайце спярша вальс. Хлопчыкі падыходзяць да дзяўчынак і з лёгкім паклонам запрашаюць іх на танец. Пасля танца кожны дзякуе сваёй партнёршы і адводзіць на месца, дзе яна стаяла або сядзела. А цяпер давайце станцуем польку. Чым адрозніваецца вальс ад полькі?
    А чаму лягчэй і весялей ісці пад гукі марша?
    Ці можна адрозніць радасную мелодыю ад сумнай?
    Паслухаем песню, якую нам спявалі нашы мамы, калі мы былі яшчэ зусім малымі. Як гэта песня называецца?
    Якія вы ведаеце музычныя інструменты? 3 якіх інструментаў складаецца аркестр народнай музыкі? А з якіх сімфанічны аркестр?
    87
    Азбука душы
    Ці ведаеце вы гэту азбуку? Вы можаце здзівіцца і сказаць: мы не толькі ведаем азбуку, мы ўжо ўмеем чытаць, пісаць і лічыць.
    Але гаворка ў нас пра іншую азбуку, якую кожны з нас павінен вучыць заўсёды — гэта азбука ведання чалавека. Гэта азбука вучыць спазнаваць самога сябе — хто я такі, як разумею сябе сам, як мяне бачаць іншыя людзі.
    Літары і лічбы лягчэй вывучыць. He так цяжка навучыцца чытаць і пісаць.
    Будзем вучыць азбуку душы. Ці ўмееце вы прачытаць думку ў вачах дарагога вам чалавека, радасць або засмучэнне на яго твары, пачуць хваляванне і трывогу ў яго голасе?
    А лісток на дрэве ў розныя поры года, а бясконцае начное неба, поўнае таямніц і загадак, а далёкаядалёкая песня, у якой вы яшчэ не ўлавілі аніводнага слова, а ўжо добра адчулі і зразумелі настрой чалавека, які яе спявае?
    'Ці можа жыць чалавек толькі розумам, без пачуццяў, без душы і сэрца, без спагады і спачування болю, ropy і няшчасцю іншых людзей?
    Рабі дабро не толькі тады, калі бачаць людзі, будзь чулы, уважлівы да людзей усюды і заўсёды.
    Самая вялікая каштоўнасць на свеце — чалавек.
    88
    НАШЫ ПТУШКІ
    Жаваранак
    Хто прыносіць нам вясну, Сонцам поплаў меціць, Будзіць поле ада сну? — Жаваранак, дзеці.
    На раллі яшчэ лядок, He абсохла глеба, Вестунок — за званок I хутчэй у неба.
    I звініць, звініць званок У блакітным свеце.
    Кліча нас на свой урок Жаваранак, дзеці.
    Шпак
    Прасіў шпак вераб’я: — Пасвішчы, браток, як я.
    Верабей — і так і сяк,— He, не ўмее ён, як шпак.
    He пад сілу вераб’ю Засвістаць: фію, фію!
    89
    Бусел
    Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер, Па траве павалачыў, У канаве намачыў,
    Вострым носам дзеўбануў, Уздыхнуў і — праглынуў.
    Пліска
    Каля рэчкі блізка
    Скача, скача пліска
    На цыбатых ножках
    У чорных панчошках,
    Хвосцік толькі бліскае —
    To ўгары, то нізка ён.
    Плісачка ківаецца, Дзеці пацяшаюцца:
    — Вазьмі мяне, птушка, На хвасце пагушкай.
    Івалга
    Вам адно сказаць магу:
    He забудзьце ўсе, хто гляне,
    90
    Прыгажуню івалгу, Птушку ў жоўтым сарафане.
    У народзе ёсць прымета: Івалга прыносіць лета.
    Гарыхвостка
    Пусціў погаласку дрозд: — У гарыхвосткі гарыць хвост.
    Ад такое навіны Недалёка да маны.
    — Хвост заўсёды мой палае, А ніколі не згарае.
    У мяне ён — нападрост.
    Пазайздросціў,
    Пэўна, Дрозд.
    Дрозд
    — Адкажы, чаму ты, дрозд, Гэтак здорава падрос?
    — Шмат увосень еў рабіны, Ну, а гэта ж — вітаміны.
    91
    Ястраб
    Паміж лясное гушчыні
    Убачыце вы часта, Як кідаецца з вышыні Уніз дзюбасты ястраб.
    Трывога! Крык! — і цішыня Ізноў на кожнай хвойцы.
    Хто ж засмуціў прыгожасць дня — Забойца.
    He ловіць мошак ён і мушак — Драпежнік забівае птушак.
    Жаўна
    Чорны дзяцел здаўна Называецца — жаўна.
    У чорнага волата — Магутнае долата.
    Дзеўбане ў сасновы сук — Па ўсім лесе грыміць грук.
    Ён не думае пра спевы — Чорны дзяцел лечыць дрэвы.
    
    92
    Гіль
    Мы яго не толькі ў кніжцы, Бачылі ў садку.
    У чырвонай ён манішцы, Шэрым пінжаку.
    Ссунуў шапачку на вочы, Хвосцікам — віль, віль.
    Жыць у клетцы ён не хоча, Любіць волю гіль.
    Амялушка
    Ці прыйшлося з вас каму Бачыць гэту весялушку?
    Да нас толькі на зіму Прылятае амялушка.
    Скача госця па рабінцы
    У чырвонай касынцы.
    Адну гронку абірае, На другую паглядае.
    Без турбот яна не ўседзіць — Усе кусцікі агледзіць —
    I ядлоўцу, і амелі.
    А заціхнуць мяцелі, У шчаслівую гадзіну — Зноў на поўнач, на радзіму!
    93
    Сінічкі
    Хто там грукае ў акно? Гэта вы, сінічкі?
    Я прачнулася даўно, Запляла касічкі.
    Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак, 3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
    Скварка тут і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
    У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела.
    Ну, а мне — пара дамоў, Я ж сама не ела.
    Крыжадзюб
    Гляньце вы на дзівачка, Што з гняздзечкагамачка У завею, у мароз Высунуў дзюбаты нос.
    Гэта смелы крыжадзюб, He баіцца ён завей.
    Лес яловы вельмі ж люб Для яго малых дзяцей.
    94
    Любата для птушанятак У гняздзечку ў гэты час — Ёсць і шышак, і зярнятак Аж на ўсю зіму запас!
    Сіваваронка
    Добра, дзеці, паглядзіце
    I запомніце сяброўку, Што пашыла з аксаміту Сабе сінюю абноўку.
    Наша госця — афрыканка, Мілая сіваваронка, Адлятае сёння зранку У далёкую старонку.
    Вольна ёй у нас жылося, He была ніколі ў крыўдзе, Але вось настала восень, Хутка замаразак прыйдзе.
    Хай шчасліва ёй ляціцца Цераз рэкі, горы, долы, Самай слаўнай вучаніцы, Выпускніцы нашай школы.
    95
    Удод
    3	галавы да плеч руды, Сам стракаты і сівы.
    Гэткай доўгае дуды He бачылі зроду вы.
    Прычасаў свой чубок
    I бярэцца за ўрок.
    Сеў над кнігай: — Дудуду, Скора ў школу я пайду.
    He вылазь з дупла, удод, He смяшы лясны народ. Ты да школы не дарос, Хоць і маеш доўгі нос.
    Круцігалоўка
    Надта ж мянушку Прыдумалі лоўка: Назвалі птушку —
    Круцігалоўка.
    Надзіва ўдалася
    3	вёрткаю шыяй.
    I ў нашым класе Ёсць такія:
    He ступяць і кроку Яны без падказкі — He ўспомняць урока, He раскажуць казкі.
    96
    4 ... Зак. 329?
    Вухам так і водзяць — Дзе пачуць бы слоўка, Як на вербалозе Круцігалоўка.
    Сарока
    3 панядзелка да суботы Мне вучыцца неахвота. Каб дазволілі ў нядзелю — Ў школе цэлы б дзень сядзела.
    Белабокая хітрыца, Разумніца вучаніца, Непатрэбна нам такая — Гультаёў сваіх хапае.
    Тэма «Нашы птушкі» — адна з самых цікавых для дзяцей. Найлепей раскласці яе на некалькі ўрокаў, у падрыхтоўку да якіх ахвотна ўключацца самі вучні. Галоўнае ў задачы гэтых урокаў, каб дзеці расказалі, якіх птушак яны ведаюць, бачылі, чулі.
    На Беларусі налічваецца каля трохсот відаў розных птушак. Навука арніталогія падрабязна апісвае кожную з іх. Важна не толькі ўмець адрозніць своііскіх ад пералётных, палявых ад лясных, балотных і рачных, але і запомніць іх назвы, узбагаціць слоўнікавы запас вучняў. Птушыныя імёны ўжо змалку даюць нам вобразнае ўяўленне: якіх самых жаданых гасцей мы чакаем ранняю вясною, якіх цёплаю летняю парою, якія першымі адлятаюць у вырай, якія апошнімі, a хто застаецца з намі і ўзімку і чаму?
    Назаву некалькі птушак у алфавітным парадку, а вы кожную з іх у сваіх сшытках запішыце ў адпаведныя раздзелы: свойскія, палявыя, лясныя, балотныя, рачныя, вясновыя, летнія, зімов