Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
гняздзе з’явіліся дзеці, яна ўжо не магла стрымаць голасу — то паціху сварылася на іх, то ўшчувала, то вучыла.
3 гэтае пары ў яе ўжо не было вольнае хвіліны. Трэба было накарміць сямейку — і немалую. Разпораз лятала Варвара то туды, то сюды, але трымаючыся бліжэй двара. Дзеці штодня мацней і мацней падавалі галасы. Голад, як кажуць, не цётка. I Варвара пачала вышукваць спажыву ўжо і на сваім двары.
Бабуля строга наказала ўнуку, як вока ў ілбе, глядзець куранят, якіх кагадзе што выседзела квахтуха і вывела на двор.
Цімашок пільна вартаваў курыную сямейку, хоць Варвара і не думала хапаць куранят. Яна разумела, што ў добрым суседстве не павінна быць ні крыўды, ні шкоды.
Вараняняты, падужэўшы і навучыўшыся махаць крылцамі, пачалі самі злятаць на паплавец па той бок вуліцы. Варвара вучыла іх, як высочваць у норках мышэй, як і дзе шукаць жукоў, вусеняў, павукоў. Нават на вуліцу выводзіла, калі паблізу не было машын, людзей, і паказвала, што і тут сёетое можна знайсці ці ўхапіць.
Неспадзеўкі здарылася бяда. Адно варанянятка ўбачыла, як Цімашок сыпаў куранятам залацістыя зярняткі проса, і так захацела паспытаць гэтага далікатнага ласунку, што не ўцярпела і храбра рынулася ў курыны гурт. Кураняты разбегліся — хто куды, а на двары падняўся такі гвалт, што з сабачае будкі адразу ж выткнулася калматая галава Пальмы.
— Гаў, гаў, гаў! — пачуўся яе грозны голас.— Што тут робіцца? — быццам спыталася яна і тут убачыла малога разбойніка, які ўсё яшчэ прагавіта хапаў драб
70
нюткія зярняты ледзь не зпад самых яе лап. Пальма не вытрывала такой знявагі. У яе самой нарадзіліся дзеці, але яна ні ў кога не рвала кавалка з роту. Пальма раззлавалася і хапіла птушаня за крыло.
Варварын сынок з перапуду і болю падняў такі лямант, ажно плачам і енкам зайшлося ўсё гняздо на старой ліпе.
Сорамна зрабілася Пальме, гледзячы, як малое ляжала ў яе перад носам, трапятала крылцамі, а ўзляцець не магло. Тады яна нагнулася над бездапаможнай птушкай і пачала залізваць ёй балючае крыло.
Варанянятка паспакайнела і сцішылася. Пальма пысай падсунула яму пасудзіну, з якой ела сама. Там была прасяная каша, прынесеная ў абед Цімашком — мяккая, смачная. Цяпер, асвойтаўшыся і пасмялеўшы, варанянятка само залезла ў сабачую будку і прытулілася ў цяпле паміж малых шчанятак. Варанянятку тут спадабалася. I хоць маці разпораз падавала з гнязда трывожны голас, звала яго, але, пачуўшы, што сынок абзываецца без жалю і скаргі, супакоілася.
Так і жылі — Варвара на вяршэчку старой ліпы, a сынок у сабачай хатцы. Колькі дзён перагукваліся.
— Ну, як табе там? — пыталася маці.
— Мне тут добра,— адказваў сын.
Разам з сям’ёй Пальмы ён снедаў, абедаў і вячэраў, бо Цімашок заўсёды дакладаў у міску і на яго долю. Часам шчанюкі стараліся адагнаць, адапхнуць яго, але Пальма гыркала на іх, нават ушчувала каторага, заступаючыся за варанянятка, як за меншага і слабейшага. Гэтак Варварын сын быў гатоў і надалей заставацца тут, але маці ўбачыла, што сынок пачаў болей упэўнена махаць крыламі, нават падлятаць і садзіцца на плот, і забрала яго ў гняздо.
71
Што Варвара не мела крыўды на Пальму, а была ёй удзячна за спагаду, няцяжка было зразумець з іх частых прыязных суседскіх прывітанняў.
— Варварвар! — чулася з гнязда.
— Гаўгаўгаў! — адказвалі з будкі.
СКОРАГАВОРКІ
Чаму яны так называюцца? Вы скажаце, таму, што павінны гаварыцца скора. Што праўда, то праўда. На тое яны і скорагаворкі.
А вось дзеля чаго яны нам? Поўны адказ дасць той, хто скажа: скорагаворкі памагаюць нам вучыцца. Вучыцца радасна, весела, у ахвотку. Галоўнае ў скорагаворцы не ў тым, каб яе скора сказаць, а правільна, выразна і прыгожа вымавіць кожнае слова. Скорагаворкі вучаць нас гаварыць, разеіваць, узбагачаі/ь нашу мову.
Якія вы ведаеце скорагаеоркі? Давайце падрыхтуем урок скорагаворак, да якога кожны вучань вывучыць на памяць якую захоча скорагаворку. Некаторыя ж скорагаворкі, наіібольш ііікавыя, будземрасказваць голасна, гуртам, усім класам.
Рак
Рак поўз паўз барак, Сустракае рака грак: — Здароў, рак, дай руку, У раку завалаку.
72
Кобра
Улавілі кобру, Пасадзілі ў торбу. Калі ў торбе кобра — Гэта вельмі добра.
Абыяк
Абыяку — абыяк, Або гэтак, або так. Абыяку — абы, Абы збыць абыкуды Абышто, абычыё, Абы толькі не сваё. Абыяк — абібок. Вось і ўвесь Урок.
Воўк
Хвошча, хвошча дождж, Воўк схаваўся ў хвошч. Хвост пад хвашчом, А сам пад дажджом.
Сорак сарок
Прыручыць сароку Адна марока, А сорак сарок — Сорак марок.
яго
73
За Зак. 3297
Тарарам
Драчрвач, Зубны ўрач, Што за крык, Што за плач, Што за гам —
Тарарам?
— Зубы рву Камарам, Каб не грызлі камары Доктаравай дзетвары.
Ці лілі?
— Ці лілі алей у рэдзьку, Ці лілі?
— Ты не цілілікай, Федзька,— Сам налі.
Скача грак
Так і сяк Наўскасяк Скача грак Кракавяк.
Скача так 3 грачыхаю, Што шпак Ад пылу чыхае.
74
За*
Бабры
Дабёр бабёр, Бабраняты — на падбор. Малайцы бабры, Нашых рэк гаспадары, Вартавыя крыніц, I куніц, I суніц, I лясоў,
I ласёў,
I птушыных галасоў.
Хто заб’е бабра — He пабачыць дабра.
Крот
Хадзіў певень на падворку I знайшоў скорагаворку:
Падрыў крот Крывы плот, Рые норку Ў агарод.
Трэ пастрашыць недарэку: — Кукарэку! Кукарэку!
Затаіўся ў норцы крот — Як зямлі набраў у рот.
76
Тачыляс
3 трэцяга ў чацвёрты клас
He пяройдзе тачыляс, Бо не вучыцца ўвесь час — Точыць лясы тачыляс.
Пасярод двара
Пасярод двара — гара, На вяршэчку — сані.
А хто што дастане —
Гаварыце самі.
Сонечка — саначкі,
Верачка — вяровачку, А малы Іваначка — Скорагаворачку.
Белая Русь
Ёсць розныя тлумачэнні, адкуль паходзіць назва нашай Радзімы. Адны тлумачаць, што Белая Русь — гэта тая большая частка, якая прыняла хрысціянскую веру і хрысцілася раней, чым тая, якая называлася Чорная Русь. Другія вучоныя тлумачаць, што Белая Русь называецца гэтак таму, што была вольнай, незалежнай ад манголататараў.
Болей тысячы гадоў таму назад усходнія славяне, у тым ліку і беларускія плямёны, ядналіся ў адной дзяржаве,
77
цэнтрам якой быў Кіеў. Таму і сама дзяржава звалася Кіеўская Русь.
Першым жа дзяржаўным утварэннем на Белай Русі было Полацкае княства. Яно ўзнікла яшчэ да Кіеўскай Русі.
Назва Белая Русь распаўсюджвалася на землі, у якія ўваходзілі гарады Мазыр, Мсціслаў, Віцебск, Орша, Полацк, Смаленск. Землі ў верхнім і сярэднім цячэнні Нёмана называліся Чорная Русь. Тут былі ўжо вядомыя такія паселішчы, як Гарадзен (Гародня), Навагародак (Наваградак), Услонім (Слонім), Ваўкавыск, Нясвіж, Слуцк.
Пасля нашэсця манголататараў і распаду Кіеўскай Русі як дзяржавы, калыскі трох славянскіх народнасцей — рускай, украінскай і беларускай,— на Белай Русі і суседніх старажытных літоўскіх землях утвараецца новая дзяржава — Вялікае княства Літоўскае са сталіцай у горадзе Наваградку. Пераважная большасць насельніцтва Вялікага княства была беларуская. I хоць называла сябе па назве дзяржавы ліцвінамі, але гаварыла пабеларуску так на працягу болей чым паўтысячы гадоў. Вялікае княства Літоўскае лічылася славянскім, і яго дзяржаўнай мовай была беларуская. На ёй напісаны самыя вядомыя ў гісторыі законы Вялікага княства. Гэты час нездарма называюць эпохай Адраджэння, актыўным развіццём і ўздымам старажытнай беларускай культуры, навукі, друкавання вядомых кніг, аўтарамі і выдаўцамі якіх былі славутыя Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Сімяон Полацкі і многія іншыя,
Болей трохсот гадоў таму назад, калі маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч, бацька Пятра I, заняў украінскія і
78
беларускія землі, ён стаў велічаць сябе: «гасударсамадзержаць усея Вялікая і Малыя і Белыя Расіі».
Пад Вялікай разумелася Расія, пад Малой — Украіна, а пад Белай — Беларусь.
Памяць зямлі
Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце? Адразу не адкажаце, не здагадаецеся. Гэта кніга — зямля, на якой мы жывём і якая з першых год нашага жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове, штодня і штораз адкрывае нам усё новыя і новыя словы, значэнне і сэнс якіх мы вучымся спазнаваць і разумець.
Жывое асяроддзе акружае нас: жывёлы, птушкі, самыя малыя істоты, а таксама расліны, кветкі, дрэвы. I ўсе яны маюць свае імёны. Тысячы і мільёны назваў існуе на зямлі. Кожная яе мясцінка мае сваю назву.
Чалавеку дорага мясціна, дзе ён нарадзіўся, адкуль пачаўся род яго сям’і, і ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта, як найдаражэйшую спадчыну, беражэ памяць зямлі, нясе праз гады, праз вякі ў імёнах, у назвах, у словах, у мове, у паданнях і легендах.
Людзі даюць імёны не толькі сваім дзецям, а ўсяму жывому наваколлю, імёнамі называюць зямлю, на якой жывуць, дарогі, па якіх ходзяць і ездзяць, кожную ваколіцу, дзялянку, лес, рэчку, луг, палетак, выпас.
У маёй вёсцы яшчэ і дагэтуль не забыліся назвы лугоў: Дубраніца, Задвор’е, Тапіла, Толева, Лявошына, Мякіш, Падлужак, Рагожына, Клінкова; балоты зваліся Пожар, Сакера, Плёса, Папоў клін. Лес зваўся Крошня. Надзелы зямлі, якія атрымалі бедныя сяляне пасля
79
рэвалюцыі, называліся Рэзы. Чаму Рэзы? А таму, што зямлю мераюць, наразаюць, прыразаюць. He буду вам тлумачыць паходжанне кожнай назвы, зазначу толькі, чаму балота называлася Пожар. Лёгка здагадацца, што пожар ад слова «пажар». Звычайна ў летнюю суш тарфяныя балоты часта гарэлі. Цяжкі куродым да позняй восені слаўся па зямлі, і, бывала, яго густы і горкі пах даходзіў ажно да вёскі. На балоце выгаралі вялікія і глыбокія яміны, якія ў нас называліся парознаму: выжарыны, азярыны і нават чортавы вокны. Запоўненыя паводкавай вадою з палескіх рэк і рэчак, гэтыя выжарыны вельмі ж любілі шчупакі і ўюны. У першыя замаразкі, па яшчэ маладзенькім шкляным лядку мы, хлапчукі, бегалі лавіць рыбу. На ўюноў у палонкі ставілі рашота, а за шчупакамі, вёрткімі і няўлоўнымі, ганяліся з дубовымі бічамі. Аднаго разу я неспадзеўкі бултыхнуўся ў палонку, пад лёд па самую шыю. Мокры з ног да галавы, што ставала сілы, кінуўся дадому. Кіламетры два ці тры ляцеў без аглядкі, пакуль не дапяў да хаты, да гарачай печы. Чамусьці ўсё помніцца і дагэтуль, хоць балота таго даўно і следу няма: дарэшты асушана і пераворана.
ЗАГАДКІ
Хто не любіць загадак? Усе любяць. Добра ў вольную часіну падумаць, каб уцяміць і разгадаць, пра што ў іх гаворыцца, бо ўсе загадкі складаюцца з хітрых сло