• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
    ка Нейлонавая блузка, А модная спадніца Так цісне ў паясніцы... — Ліса і лісяняткі, Пакіньце вы заняткі!
    У вас, у модніц,— свой прыцэл. Мы вывучым і самі Л.
    М
    Зірнуў Васіль у кніжку: — А дзе маленькі Мішка?
    — А вунь, на школьным ён двары, Сам у акно пабач.
    Прыйшоў да нас мядзведзь стары, Купіў унуку мяч.
    Старому сумна ў лесе На персанальнай пенсіі.
    Сюды штодня хадзіць ён рад, Насіць малому мармелад.
    Такі ж ужо чуллівы дзед, Вунь прывалок веласіпед: «Бяры веласіпедзік, Катайся, мой мядзведзік!»
    44
    Сказаў настаўнік: — Ой, дзяды, Нямала мне ад вас бяды. Так песціце вы ўнукаў — Зрываеце навуку.
    Н
    Навуку любіць насарог, Калі здалёк прыехаць мог, Аж з Афрыкі, Нігерыі.
    Але ступіў ён на парог — He можа ўлезці ў дзверы.
    Жырафа рада земляку: — Жаданы мой, чаканы...
    — А ты, жырафачка, адкуль? — Твая суседка — з Ганы.
    — Канікулы,— сказаў Васіль, — Браткі, не пашкадуем сіл. Пашырыць трэба школу, Пляцоўку для футболу, А для гасцей замежных Паставіць клас сумежны.
    — Ура! — абрадваўся баран,— Я зараз намалюю план.
    I пачалася праца, Рад кожны быў старацца. Стаў за учотчыка індык,
    46
    Сам працаваць ён не прывык. Пляцоўку расчышчаў асёл, Бо вельмі ж ён любіў футбол.
    — Ёсць разгарнуцца дзе цяпер! Сказаў мядзведзьпенсіянер.
    Стаў пілаваць бярвенні.
    Ён пільшчык быў адменны.
    Уважліва сачыў унук, Каб не парваць пілы аб сук.
    Знайшлі і вучнімалышы Сабе занятак па душы.
    Тут завіхаліся штодня
    I качаня, і кацяня.
    I нават зайзайчына
    Вярнуўся, малайчына, I стаў на дапамогу Самому насарогу.
    Пыхцеў,
    Стараўся
    Насарог, Ажно пацеў I нос, I рог.
    Жырафа следам бегла
    I падавала цэглу.
    Упраўна брала з долу Яна любыя высі...
    47
    Пабудавалі школу — Спыніся і дзівіся, Якія гмахі ўзніклі.
    Вось гэта дык канікулы!
    О
    I зноў увесь сабраўся клас. Зірнуў у кнігу Вася:
    — На чым спыніліся той раз? — Ён у крата спытаўся.
    Разявіў крот шырока рот
    I прастаяў бы, можа, год.
    Была ў гасцях у школе
    3 дзетсада ляля Оля. Сама не знаючы таго, Яна і паказала: О!
    П
    — Навошта пеўню парасон, Чаго стаіць на плоце ён Якраз ля нашых жа акон?
    — Схаваўся, дзеці, я ў цянёк, Каб добра вывучыць урок.
    — Скажы нам літару сваю!
    — He, дзеці, лепей я спяю.
    48
    Хоць з граматаю не ў ладах, Але спяваю па складах.
    Ніхто так на маім вяку Яшчэ не пеў «кукарэку»!
    — Ты ўмеў бы значна болей, Калі б вучыўся ў школе.
    Прыходзьце, пеўні, ўсе вы Да нас у клас на спевы.
    Р
    — Паслухайце, здаецца, Хтось ля дзвярэй шкрабецца.
    Чакайце, сам праверу.
    Зірнуў Васіль на дзверы:
    — Дык гэта ж рак.
    Адкуль, бядак?
    Чаго такі распараны, Як кіпенем абвараны?
    Падняўшы стрэльбу ў клюшні, Рак адказаў: — Мне душна.
    — Нашто ты стрэльбу ў клас валок? Яшчэ націснеш на курок.
    — Так,— адказаў ён горда,— так, Я — лепшы паляўнічы...
    49
    Нічога дзіўнага, што рак
    У школу не залічан.
    Калі не верыш, дык правер, Пакуль у рэчцы мелка.
    С
    — А хто ў нас на чарзе цяпер? Сказалі дзеці: — Стрэлка!
    — А дзе яна ў нас, дзеці?
    — У космасе, ў ракеце! Акружыць сонца сорак раз I прыляціць ізноў у клас.
    Т
    — Я добра бачу па ўсіх вас, Ваш пазнаю характар — Нам тэхнікай заняцца час, Прыйшоў якраз і трактар.
    А гэта вось механік сам, Славуты на ўсім свеце, Пакажа ўсе машыны вам, Пракаціць на ракеце.
    Наўрад ці ёсць яму раўня — Паважны і вусаты...
    Падняла лапку кацяня:
    — Дык гэта мой жа тата!
    50
    Механік тут сынка абняў: — Як вучышся, дзіцятка?
    I адказаў сыночак: — Ммяў, А я — выдатнік, татка...
    I загадала татку Кацяня загадку:
    У Ў
    — У галаве У доўгае, Кароткае ў хвасце. Выкручваецца, поўзае На тоўстым жываце. Уміг жывога зайца Глыне — і не падавіцца. Ну, што? He адгадаў.
    Такая ўродзіна удаў, Убачыш — зойме дух. Каб ты, пачварына, прапаў, Так напалохаў — ух!
    Яго не пусцім мы ў свой клас, Бо праглыне ўсіх нас зараз, I стол, і школьны глобус, I новы наш аўтобус.
    На чым жа мы, татуся, Паедзем на экскурсію?
    I вось ужо завёў матор Механік дзядзя Коця.
    51
    Ён вельмі строгі быў шафёр, Суровы на рабоце.
    I да сябе ў кабіну
    He ўзяў ён нават сына:
    — Мне на машыне не радня Hi сват, ні брат, ні кацяня.
    Ф
    Сказаў Вясёлкін Вася: — Хвалю за дысцыпліну. Мой клас увесь сабраўся.
    Гані, шафёр, машыну...
    Ляціць аўтобус па шашы.
    Глядзяць з акенцаў малышы. Мігцяць фіранкі, як флажкі, I шоўкавыя фартушкі.
    I новыя фуражкі.
    Лагодна і пакорна,
    Адзетыя па форме, Сядзяць індык з барашкам.
    А за машынай пеша
    Услед жырафа чэша, А за жырафай — охохох — Цялёпкаецца насарог, Ажно дрыжыць пад імі дол.
    — А вы куды?
    — Мы на футбол.
    — А хіба ў нас сягоння матч? — Спытаў шафёр з кабіны.
    52
    — А вы — балельшчык, КотВусач? Дык самі знаць павінны, Што ў нас на стадыёне
    Выдатны дзень сягоння:
    Аслам забілі гол зайцы.
    Вось малайцы, дык малайцы!
    Як усхапіўся тут асёл:
    — Шафёр, вязі нас на футбол! Хутчэй, хутчэй на стадыён! — Зароў ад горкай крыўды ён.
    Ды што паробіш: плач не плач — Ганебна скончыўся той матч.
    Асёл як апантаны
    He мог утаймавацца...
    — На плошчу да фантана Фатаграфавацца,
    Увесь мой клас, збірайся! — Паклікаў вучняў Вася...
    Фацэтны выйшаў здымак —
    Цудоўны напамінак
    Настаўніку і вучням Аб дружбе неразлучнай.
    X
    Хаця хітрун хамелеон
    He сапсаваў ледзь ўвесь фасон.
    To з галавы да самых пят
    У хатні хутаўся халат,
    To захінаўся ў хусту,
    54
    Халву з капустай хрумстаў, Высоўваў доўгі свой язык, Лізаў жырафе чаравік, I, хвалячы свой спрыт і рух, Хапаў пазаліхвацку мух.
    I гэтак надзімаўся,
    I ў колерах мяняўся, Што ўсе не клаліся траха Ад смеху ў покат: хахаха! Аб Васілёвай школе
    Прачула ўсё наўколле.
    Да нашае экскурсіі Прыбіліся тры гусі, Два худыя харты — Валацужныя браты, Варонапабіраха, Шакал і чарапаха.
    ц
    Прыцялёпкала здаля Адно пацешнае цяля: — Я ў цырку пабывала, Я прынесла вам цымбалы. Залічыце ў клас мяне, Я ўсё на свеце знаю: ммме! Васіль сказаў: — Пабачым. Задам табе задачу:
    На градзе яна расце, Пачынаецца на Цэ.
    55
    Аж падскочыла цялятка: — Знаю, знаю — шакаладка!
    Засмяяўся Вася:
    — Падумай, не спяшайся. Я лічу да трох: раз, два... — Ах, я ўспомніла — халва!
    — Памыляешся, красуля,— На градзе расце цыбуля.
    I хоць яна не шакаладка, А есці трэба для парадку, Бо ўсе мы знаем, як адзін, Што Цэ — найлепшы вітамін.
    Ч
    Вось чарапашычын сынок Есць і цыбулю, і часнок. Няхай яшчэ сыночак На выгляд чарапочак, Затое ў нас у школе ён Ужо вядомы чэмпіён.
    Малы чарапашонак He носіць распашонак. Выходзячы на шпацыр, Ен надзявае панцыр, Таму не гнецца пад мячом, He хіліцца пад молатам. Расце выдатным сілачом I незвычайным волатам.
    56
    ш
    Мы не змаглі б вучыцца Hi з воўкам, ні з ваўчыцай. А вось прыйшоў да нас шакал I ледзь усіх не ашукаў.
    Ён доўга носам шморгаў
    I Васіля ўгаворваў,
    Нібы прасіўся ў школу, А сам пры шаблі, ў шпорах Прынёс дзве торбы толу, Шнур, дынаміт і порах.
    He, ашуканец шэры, Табе не будзе веры.
    Ты з выгляду — лагоднік, А сам шпіён і шкоднік.
    Ы
    Ёсць літары у буквары, 3 іх не пачнеш ты слова. Але запомніце, сябры, Вы іх абавязкова.
    Ну, хто мне іх напіша?
    — Мы,— адказалі мышы.— Каб не было на свеце Ы,— Запелі хорам мышкі,— Былі б мядзведзямі ўсе мы, Нас дзеці б звалі — мішкі.
    57
    Была дзяўчынка ў нас адна, Рукамі пляснула яна, Прызналася ўсім шчыра: — Як добра, што я — Іра!
    Ь
    Каню прысніўся страшны сон, Што ён не конь, а кон.
    Перапалохаўся бядак:
    — Куды падзеўся мяккі знак?
    Мне без яго жыцця няма...
    Прыбег задоўга давідна
    Да нас буланы госць:
    — Ці мяккі знак яшчэ ў вас ёсць? Яму сказаў Вясёлкін так:
    — Вось, калі ласка, мяккі знак.
    Яго сабе ты забірай, Бяжы і весела гуляй.
    I так быў рады, небарак, Што зноў знайшоў свой мяккі знак.
    Э
    — Эх,— спахапіўся Вася,— Экскурсія ўдалася, Ды час дамоў збірацца, Зноў за навуку брацца.
    Я заказаў вам эшалон.
    Сядайце кожны ў свой вагон.
    58
    Купэ — для насарога, Жырафу — на платформу. Адзеньцеся ў дарогу У школьную ўсе форму...
    Гудуць па рэйках колы. Дадому едзе школа.
    Ад песень і ад смеху Чуваць далёка рэха. Мільгнуўся элеватар, А вунь — электрастанцыя, Торф рэжа экскаватар На рэчцы Балачанцы.
    Між родных сосен і бяроз Імчыцца наш электравоз.
    Ю
    Вучыцца зноў прыйшла пара. — Ура! — гучыць сярод двара. На выстаўку юннаты Выносяць экспанаты:
    Капусту, рэпу, буракі,
    Фасолю, моркву, агуркі.
    Зірніце на цыбулю!
    Яе расціла Юля!
    59
    Умела пастарацца
    Яна на школьнай градцы. Цяпер усе мы як адзін Цыбулю Юліну ядзім.
    Я
    А вось малая Ядзя Сабрала ў нашым садзе Пад яблыняю ягады — He паядзім за два гады.
    Так вучыцца, стараецца Дружная сям’я.
    На гэтым і канчаецца Азбука мая.
    Чытаць гэтую казку, у якой кожная дзейная асоба нясе сваю літару, пажадана ў часе азнаямлення дзяцей з азбукай у алфавітным парадку, каб літары былі ўзаемазвязаны са сваімі персанажамі і агульным сюжэтам.
    Твой род, твая Радзіма
    Маці, бацька, сёстры. Яны твае самыя родныя, блізкія.
    Добра, калі ў цябе ёсць бабуля, дзядуля — гэта з самага малку твае дарагія сямейнікі. Калі ж іх ужо няма, ці ведаеш ты, хто яны былі, як зваліся, ці ёсць у вас дома іх партрэты, іх фатаграфіі?
    60
    Ну а хто былі бацькі тваіх дзядулі і бабулі — твае прадзеды? Як зваліся? Ці захоўваюцца ў вас рэчы, зробленыя іх рукамі, фатаграфіі, пісьмы?
    Ці задумваўся ты, адкуль пайшоў твой род, адкуль пачалася твая дарога ў жыццё? Бо твая памяць — гэта памяць твайго роду, а памяць народа — вялікая кніга, якая называецца гісторыя.
    Род і народ яднаюцца адным дарагім словам — Радзіма.
    61
    Добрая навіна
    Толькі яна пераступіла парог, як усе пачулі:
    — Мяне Любоў Мікалаеўна пацалавала!
    Гэта было большай навіной, чым пяцёрка, і так узрушыла дзяўчынку, што ў хаце гаворка ішла толькі пра гэтую падзею. Сталі вядомыя нават падрабязнасці, як усё адбылося.
    — Я схілілася над сшыткам і пісала, а яна ціхенька падышла і дакранулася да маёй галавы губамі...
    — А можа, рукою?
    — He — губамі. Яна добрая, Любоў Мікалаеўна...
    — А калі ставіць табе тройкі?
    Юля сумелася.
    — I тады добрая,— сказала яна з нечаканай радасцю, упершыню зразумеўшы, што добры чалавек заўсёды справядлівы.
    Твая памяць
    Прыглядзіся ўважліва да свайго наваколля, свайго паселішча, дзе ты жывеш, да дарогі, якою ходзіш у школу. Якія дарогі, якія сцежкі, куды вядуць? Якія дрэвы, прысады растуць абапал або ўздоўж дарог. Ці ведаеш ты, хто іх пасадзіў?
    Добра, каб ты завёў асобны сшытак, у якім расказаў бы пра сваю мясцовасць — дзе растуць самыя стар