Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
ачалі лятаць разам з дарослымі.
28
Лістапад
Як малое птушанятка, Перабег лісток дарожку. Кінуўся за жоўтым статкам, Мільганулі толькі ножкі.
Закружылі па асфальце
За чародкаю чародка.
Любыя, не адлятайце — Будзе вырай ваш кароткі.
Зменіцца зіма вясною, Узляціце зноў на дрэвы. Зноў шчасліваю парою Я пачую вашы спевы.
Два браты, Сярэбраны і Залаты
Залаты прыйшоў да нас залатой восенню, калі празвінеў першы школьны званок. У гэты дзень мы пачалі вучыцца. I ён сеў за парту разам з усімі.
Сярэбранай зімой прыйшоў яго брат.
Два браты — Сярэбраны і Залаты — нашы сябры.
Залаты разам з намі пачынаў чытаць першыя старонкі буквара. Разам з намі пачынаў пісаць першыя літары.
Мы ўсе стараліся. Але былі і такія, хто гаварыў: «Падумаеш — палачкі, кручкі, калябкі! Я даўно ўмею і чытаць, і пісаць».
Калі прыйшоў Сярэбраны, у кожнага з нас былі падарункі. У каго — пяцёрка, у каго — чацвёрка, у каго...
29
— Ну, як вучышся, брат? — спытаўся Сярэбраны ў Залатога.
— Гмгм,— прамармытаў Залаты і схаваў за спіну свой дзённік.
— Ясна,— сказаў у засмучэнні Сярэбраны.— Прыйдзецца падцягнуцца нам з табою, браце. Ці даеш ты слова?
— Даю! — радасна выгукнуў Залаты.
— Глядзі ж, калі ты гаспадар свайму слову...
— Як гэта — гаспадар? — здзівіўся Залаты.— Слова ж — не кот, не сабака, не санкі, не канькі. Як я магу распараджацца словам? Яно не паслухаецца мяне.
30
— Паслухаецца,— упэўнена сказаў Сярэбраны.— Паслухаецца, калі ты даеш такое слова.
— Даю! — зноў выгукнуў Залаты, каб не засмучаць Сярэбранага брата.
— Ну, калі даў слова — трымай яго,— сказаў Сярэбраны Залатому, і яны пачалі вучыцца разам.
I так не толькі ў казках бывае, калі Сярэбраны Залатому памагае.
Забіякі
Знайшлі пеўні зломакгрэбень.
А нашто ён ім патрэбен? Як схапіліся сварыцца, Потым біцца, калаціцца.
Вырваў лысаму руды Палавіну барады.
Ледзьве я разбараніла, Памірыцца ўгаварыла,
Рады пеўні разысціся, Ды не могуць адсапціся.
Пасля чую голас лысага:
— Ты адкуль, дачка?
— 3 Барысава.
— А чыя ты?
— Дзянісава.
— Як завуць цябе?
— Гануся.
— А што робіш?
— 3 вас смяюся.
31
ЛІЧЫЛКІ
Як радасна адчуваць усе гукі роднага слова! Як хораша, калі яно іграе, як вясёлка на небе пасля дажджу! Есць словы, якія хочацца бясконца паўтараць. Яны самі завучваюцца, бо гэта вясёлыя словы, іх мы любім змалку. Гэта — лічылкі. 3 лічылак пачынаюцца нашы гульні. 3 лічылак пачынаецца наша навучанне, мы вучымся лічыць.
Раз, два, тры, чатыры
Раз, два, тры, чатыры — Зайчык вушкі натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк
I зубамі шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты: Зайка, я, і ты, і ты,
Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай!
Попел, попел...
Попел, попел, папяльніца,
Ты — мой брацік, ты — сястрыца,
Ты — дружочак, ты — падружка, Ты — козачка, а ты — птушка. Табе крыльцам накрывацца, Нам усім — хутчэй хавацца.
32
Гасцінцы
У хусцінцы — Тры гасцінцы: Тваражок, Табе, свінка,—
Табе, братка,— Шакаладка, Табе, дружок,— Піражок, А сястрычцы — Хусцінка: Умыйся, Утрыся I спаць Лажыся.
Малыя аленікі
Малыя аленікі, Елі варэнікі, Бегемот — ананасы, А янот — бульбу з квасам.
Журавель — журавіны, Жук жур жор, А жырафа — апельсіны, Тхор сыр цёр,
2 Зак. 3297
33
Грызла рысь рыс, Барбос — барбарыс.
Вам наце Па аладцы.
Табе, браце,— Закрывацца.
Булава
Раз, два — булава,
Тры, чатыры — падчапілі, Пяць, шэсць — табе чэсць, Сем, восем — цябе просім, Дзевяць, дзесяць — дай павесіць, Дай павесіць булаву
На тваю галаву.
А ты стой і маўчы, Сам спачатку лічы.
Дзесяць раз лічы па дзесяць, А не злічыш — стой хоць месяц.
Якія лічылкі ведаеце вы? Мабыць, ведае кожны, дый не адну. Падрыхтуйце і правядзіце ў школе асобны ўрок лічылак. I няхай раскажа кожны сваю.
Дзень нараджэння
Прыемна, калі помняць твой дзень нараджэння, віншуюць цябе, жадаюць здароўя, поспехаў.
А ці помніш ты дні нараджэння сваіх маці, бацькі, бабулі, дзядулі, братоў і сясцёр?
34
Колькі чалавек у сям’і — столькі і дзён нараджэння. У гэты дзень кожнаму дорага тваё віншаванне. Прыемна будзе, калі ты падрыхтуеш і падарунак — кветкі, вырашчаныя табою, малюнак, рэч, зробленыя сваімі рукамі, нарэшце, добрую адзнаку ў гэты дзень у школе. Непрыгожа прасіць у маці, у бацькі грошай, каб купіць ім падарунак.
Дзень нараджэння — сямейнае свята. He трэба абвяшчаць усім і кожнаму, калі ў цябе дзень нараджэння. Блізкія табе людзі, родныя і твае сябры, самі помняць, калі ты нарадзіўся.
Добры звычай саджаць дрэва ў адзнаку якойнебудзь важнай падзеі ў сям’і. Хто дрэва пасадзіў — дабро людзям зрабіў. Заўваж, што прыказка гаворыць: зрабіў дабро не толькі сабе, а людзям, многім людзям. Дрэвы ўпрыгожваюць жыццё цэлых пакаленняў.
Вось ты пайшоў у школу. Пасадзіў дрэўца ў сваім ці ў школьным садзе або на вуліцы ля свайго дома. Ты расцеш, і дрэва тваё расце. Нездарма многія дрэвы маюць свае імёны: дзедава груша, маміна яблыня, татаў клён, Іванава вішня.
У памяць родных і блізкіх, што загінулі на вайне, людзі таксама даюць дрэвам імёны. Дрэвы захоўваюць памяць аб добрых і дарагіх людзях.
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ. У нас, на Беларусі, ёсць такія дрэвы, асабліва дубы, якім ужо болей як паўтысячы гадоў. Каб ахапіць таўшчыню такога дрэва, трэба ўзяцца за рукі пяцішасці мужчынам. А па вышыні такі волат роўны дому ў дзесяць — пятнаццаць паверхаў. Вядома таксама, што некаторыя дубы дажывалі да тысячы і нават да дзвюх тысяч гадоў.
2*
35
Азбука Васі Вясёлкіна
Рашыў Вясёлкін Вася: — Сам адкрываю школу.
Збіраю ў першым класе
I птушак, і жывёлу, Усіх звяроў на свеце.
I вы прыходзьце, дзеці. Ў мяне такая кніжка ёсць, Што рады будзе кожны госць. Я літары вам пакажу, Пра ўсе малюнкі раскажу.
Глядзіць Васіль наўкола: Хто ж першы прыйдзе ў школу. А тут з двара:
— Здароў, Вясёл!
— А ты хто будзеш?
— Я асёл.
Стаіць і дзівіцца Васіль: — Нашто аслу аўтамабіль? Куды вязеш ты агуркі?
— А гэта звычай мой такі,— Яму адказвае асёл.— Саджуся з кнігаю за стол — У рот адразу ж агурок.
— Нашто?
— Каб ведаць лепш урок.
36
Давай вучы мяне, Вясёл, Саджай хутчэй за парту. Ты ж ведаеш, сярод жывёл Я самы, брат, упарты.
— Папершае, я не Вясёл,— Сказаў Вясёлкін Вася,— А падругое, стаўлю кол За панібрацтва ў класе.
— Буквар мы пачынаем з А, I я заўважыць мушу: He вельмі цяміць галава, Хоць і даўгія вушы.
37
Хапае слоў апроч асла, Што пачынаюцца на А: Арол, акварыум, алень, Аса, акула, авадзень, Авёс, алмаз, атара, Алена і Алеся
I нават акуляры, Што ты на нос павесіў.
Як закрычыць асёл: — Браткі, Вось для чаго мне агуркі! У мяне іх цэлая гара.
За розум брацца мне пара.
Як з’ем апошні агурок — Урок засвою назубок.
Б
А гэта, дзеці, што за франт: Завіты ўвесь, на шыі — бант, I так ілбом у бубен б’е: — Прыміце ў клас, Я знаю Бэээ!
Прыняць выдатніка, прыняць! Ён заслужыў адразу пяць.
В
Хто гэта лісця нанізаў На вострыя іголкі?
38
А вожык Васю так сказаў:
— Вітаю вас, Вясёлкін.
— Я рад,— прызнаўся Вася,— Ды чым жа ты заняўся?
— Навошта льеш,— пытаю я,— 3 вядра ваду на вераб’я?
— Мы з вераб’ём у пары Збіраем вам гербарый.
Дружок мой запыліўся, Хачу, каб ён памыўся.
Сягоння ўсе глядзяць на нас, Бо мы прыйшлі ж у першы клас.
Г
Напэўна, дзеці, вы змаглі б Сказаць і самі: гэта — грыб.
I прозвішча, як у людзей, У вучня — Баравік.
I ён у школу ўжо ідзе, Хоць ростам невялік.
Хай невялік, хай невысок, А ведае здавён
I той лясок, і верасок, Дзе нарадзіўся ён.
д
I дзяцел ведае свой дом На дрэве са старым дуплом.
39
Калі і непагадзь — ну што ж, He страшны дзецям снег і дождж. Як добра ў дзятла пад крылом, Калі такі выдатны дом!
Хто знае Д знайсці нам дзе? Пытайце ў бацькі, ў маці, Шукайце ў дзятлавым гняздзе — Падкажа добры дзяцел.
Е Ё
А за дзвярыма: туктуктук. Пытае Вася: — Што за стук? Зноў дзяцел? He, зусім не ён — Прыйшоў у школу паштальён. — Вам тэлеграма ёсць адна. Здзівіўся Вася: — Ад каго ж? — Напэўна, што з рачнога дна, Бо тут унізе подпіс: «Ёрш».
— Ну што ж, якраз да часу. Чытайце ўсяму класу.
Шша, слухайце, што піша ёрш: «Жыву за іншых я не горш.
Малым паставіў ёлку.
Выпісаў «Вясёлку».
Ды вось бяда: сыны мае He ведаюць ні Ё, ні Е.
Да вас у школу трэба плыць, Але, парайце, як нам быць.
40
Калі паступім мы туды, Дык жа загінем без вады...»
Сказаў Вясёлкін: — Точна, Хай вучацца завочна.
Ж 3
Тут Вася адчыніў акно: — А гэта што там за яно — Ці не пад’ёмны гэта кран? Зірні на вуліцу, баран.
Зірнуў баран, спужаўся: — Яно з хвастом, з нагамі, 3 вушамі і рагамі, Пад стол хавайся, Вася, А я залезу ў шафу!..
Вясёлкін рассмяяўся: — Ды гэта, брат, жырафа.
Яна паспела ў самы раз.
Прашу, прашу, заходзьце ў клас. Сядайце, калі ласка, ў нас!
Жырафа рада б сесці, Ды ў школу ёй не ўлезці.
Заўважыў заяц звера, Збялеў і — шмыг за дзверы, Па калідоры — скокскокскок. Ён думаў, што з’явіўся воўк.
2а Зак. 3297
41
На парту ўскочыў з перапуду: — Вучыцца болей я не буду! — Хапіў адзін, другі званок: — Хутчэй канчай, Васіль, урок!
Цягнуўся цэлы месяц
У класе перапынак, Шукалі зайца ў лесе Ля ўсіх дубоў, асінак.
Уцёк са школы Зай, уцёк.
— Што ж, без яго пачнём урок,— Сказаў Вясёлкін Вася
I за журнал узяўся, Бо цвёрдую меў звычку — Штодня вёў пераклічку.
I Й
— Індык,— спытаўся Вася,— А ты куды сабраўся — Ў гурток шыцця і кройкі?
Дзеля чаго ў запасе Ў хвасце ў цябе іголкі?
Чаго ты так надзьмуўся, Ад вучняў адвярнуўся?
— Хаджу я важна па зямлі,— Затрос індык бародкаю,— Бо ведаю, што ёсць два I: I доўгае, Й кароткае.
Усё я ведаю, пытай.
Напрыклад, іней, гай і май, Ігнат, Іван, Ірак...
42
— А бэээ? — не вытрымаў баран. He паважаю я цябе, Бо ты сказаць не ўмееш: «Бэ»!
Спакойна Васева рука Лягла на дзённік індыка.
— Ты адказаў мне бойка,—
Сказаў настаўнік Вася,— Але я стаўлю тройку, Каб больш не зазнаваўся.
К
А качаня і кацяня
Паміж сабою як радня.
Усюды разам удваіх, He разальеш вадою іх.
У клас увойдуць, знімуць шапкі, Пасядуць і — угору лапкі, Бо качанятка і каток
Заўсёды ведаюць урок.
Выдатнікам настаўнік рад.
А хто іх выхаваў?
Дзетсад.
Л
— А што нам скажа ліска?
— Нічога не скажу.
He падыходзьце блізка:
2а*
43
Вы ж бачыце, сяджу Ўвесь дзень перад люстэркам, Занятая прымеркай.
Напэўна, што заву