• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
     кручкі, калябкі...
    — Пётр Пятровіч, гэта ж гусі Малявалі свае лапкі!
    — Дзе сціралка?
    — Украла галка.
    — Бачыш, пылам клас пакрыты? А чаму ты сам няўмыты?
    Непарадак, Піятух!
    20
    А Яўтух той — хітры зух: — Пётр Пятровіч, скажу вам, Дык я ж — сан і ўсюды сам:
    Я ж і тут, я ж і там, Хоць вазьмі ты разарвіся...
    — А які ж у цябе сан?
    — Старшыня ж я
    Сан
    Камісіі.
    От якая П П Ш, Лепш маўчыце, дзеці, ша. Нізашто больш не вазьмуся Я туды вадзіць экскурсіі.
    Даў зарок
    I падпісаўся: Ваш дружок — Вясёлкін Вася.
    Дзеля цікавасці па гэтай казцы можна зрабіць інсцэніроўку. Загадзя размяркуйце, хто будзе чытальнік, хто Вася Вясёлкін, хто певеньдырэктар, хто гусь, качка, курачка, індык, пеўнік Яўтух. Хто ўмее, хай намалюе назву школы: ппш/
    Добра, калі ў класе будзе вывешана карта, і той, хто ведае, пакажа ўказкаю, дзе Беларусь.
    21
    Дзіцячая мова
    Хто з вас назаве слова, якое вымавіў у першы раз? Мама. Так, першае і самае дарагое, з двух складоў: мама. Амаль на ўсіх мовах, ва ўсіх людзей на свеце яно гучыць аднолькава. Заўважце, што ўсе словы, якімі мы называем самых родных і блізкіх, таксама ўтварыліся з двух аднолькавых складоў: тата, баба, дзядзя. I нават маленькія ўнучкі свайго дзеда часцей завуць: дзедзя. Так ім лягчэй вымаўляць. Хаця ў той час свайго жыцця, калі дзіця яшчэ нават і не гаворыць, а толькі «гудзе», як кажуць у народзе, яно часцей за ўсё прабуе авалодаць мовай з дапамогай аднагоадзінага складу: аа, ай, ох, ам, бух, бай. Але тры апошнія не толькі гукі, а і азначаюць словы: ам — есці, бух — упасці, бай — легчы спаць. Баюбай, байбай — гэта ўжо калыханка, якую спявае малому маці.
    Пасля самых блізкіх яму людзей дзіця пачынае адкрываць і спазнаваць асяроддзе з’яў і рэчаў, якія акружаюць яго і з якімі яно мусіць знаёміцца і мець дачыненне. Першае, што б вы думалі, што ўсяму галава? Ну, вядома, хлеб. Аднак дзіцяці не так лёгка вымавіць гэтае слова, хоць яно і кароткае. Лягчэй: папа. У многіх мовах, а цяпер часцей і ў нашай так называюць бацьку. I я быў прыемна здзіўлены, калі, чытаючы ўспаміны дачкі Л. М. Талстога, даведаўся, што ў сям’і вялікага рускага пісьменнікадзеціўмаленстветаксамахлеб называлі: папа.
    Значыць, ёсць яна, дзіцячая мова, у сваёй сутнасці ўласцівая ўсім дзецям! Гэта мяне вельмі абрадавала. Вось з’ява, якая заўсёды ўражвае дзіця сваёй жывой, трапяткой таямнічасцю,— агонь. Убачыўшы, адразу ж цягнецца ручкамі да яго і, толькі апёкшыся, зразумее, што гэту прыгожую дзівосную цацку чапаць няможна. Да
    22
    першага запасу слоў даецца новае: жыжа. Цікава, што калі нашы даўнія продкі верылі яшчэ драўляным ідалам, былі язычнікамі, дык і ў іх богам агню быў — хто б вы думалі? Жыжаль. Мабыць, яшчэ тады бацькі ў дзяцей запазычылі імя свайму богу. Дзіця апяклося, яму баліць, у яго на пальчыку — болька, але яму лягчэй сказаць: вава. I калі агонь — жыжа або зізя, то холад — зюзя. Замест слова «калыска» лягчэй сказаць: люля. У люлі дзіця люляюць. Успомніце, што і ў рускай мове замест «колыбелька» гавораць: люлька, хоць беларусы, асабліва старыя дзяды, у люльках курылі тытунь. He ў калысках, вядома, а ў прыладах для курэння, якія называліся люлькі. А вось у малога хлопчыка або дзяўчынкі — радасная падзея: ім пашылі новую кашулю, сукеначку. Такога слова яны яшчэ не могуць вымавіць, гавораць: лёля.
    У маленькага чалавека, які толькі пачынае гаварыць, доўгія словы замяняюцца кароткімі. Часцей за ўсё аднаскладовымі і аднолькава двухскладовымі: есці — амам, малако — ко, яйка — кока, бульба — буба, конь — кося, сабака — цюця, свіння — дзюдзя. Затое многія жывыя істоты адрозніваюцца яшчэ і галасамі: карова — му, конь — ігага, сабака — гаў, баран — бэ, кот — мяў, курыца — кококо, варона — кар, зязюля — куку, верабей — чычычы. А вось яшчэ з дзіцячай мовы: бяка — нядобры, нехарошы, калякамаляка — той, хто абыяк піша або малюе.
    У маёй унучкі сярод першых слоў было: тапкі. Відаць, таму, што кожны раз, як дзед прыходзіў з работы, ён яшчэ ў парозе, скідаючы чаравікі, пытаўся: «А дзе мае тапкі?» I ўнучка, запомніўшы гэтае слова, як толькі з’яўляўся дзед, ужо гукала: «Тапкі, тапкі!»
    23
    Страшная казка
    Наташа і Стасік доўга не засыналі. А бабцы хацелася, каб яны спалі. Бабка збіралася ў госці. Яна абяцала, што прынясе пірага. Смачнага, салодкага. Нават кот, які сядзеў на пасцелі, і той не вытрываў і аблізнуўся.
    — Раскажы нам казку,— папрасіў Стасік,— а тады ідзі сабе.
    Бабка расказала казку Страшную, пра ваўка. Стасік прыцішыўся. А Наташа пачала плакаць.
    — Бабка, не ідзі. Мне страшна.
    — Добра, я не пайду. Спіце, дзеткі. Я каля вас буду сядзець...
    Як толькі дзеці пазасыналі, бабка надзела новую кофту, завязала белую хустку і нават у люстэрка пагля
    24
    дзелася. Толькі яна там нічога не ўбачыла, бо было ўжо цёмна. А запальваць святло яна пабаялася, каб не пабудзіць дзяцей.
    «А калі і праўда папрачынаюцца, а мяне не будзе,— падумала бабка,— яны ж з плачу пазаходзяцца...»
    Але бабцы вельмі хацелася пайсці ў госці. I тады яна надумалася зрабіць другую бабу. Узяла дзве падушкі, надзела на іх старую сукенку, а малую падушку абвязала хустачкай і паклала зверху...
    Стасіку ўночы захацелася піць. I ён праз сон папрасіў:
    — Малачка...
    Ніхто не абазваўся. Тады Стасіку яшчэ мацней захацелася малачка, і ён прачнуўся. Баба сядзела на сваім месцы.
    — Бабка! — гукнуў Стась.
    Але бабка нават не варухнулася. Тады Стасік падсунуўся бліжэй і хацеў яе пабудзіць. Толькі крануў за плечы, а яна ўзяла і з’ехала з ложка далоў.
    Стасік спалохаўся і пабудзіў Наташку. Але тут яны ўбачылі нешта яшчэ больш страшнае. 3 цемры на іх глядзелі вялікія блішчастыя вочы. Якраз як у таго звера, пра якога бабка расказвала казку.
    — Воўк! — закрычала Наташка.
    — Ммяў!..— азваўся воўк.
    Дзеці пазналі ката Кузьму. А той пачаў лашчыцца да іх, залез пад коўдру і заспяваў ціхую знаёмую песню.
    Цяпер Наташы і Стасіку было не страшна. Хутка яны заснулі зноў. Прачнуліся толькі раніцай і зусім не пакрыўдзіліся на бабку, бо яна такі стрымала сваё слова. Дала кожнаму па вялікім кавалку салодкага пірага. A коціку не здагадалася даць. Тады Стасік сказаў:
    25
    — Бабка, дай коціку. Ён пільнаваў нас. 3 ім нам ніякі воўк не страшны.
    Бабка дала пірага і коціку.
    Бацькава слова
    Вылецеўшы з гнязда, яны яшчэ доўга не маглі адвыкнуць ад яго цяпла. Першыя дні трымаліся блізка дамоўкі. I хоць пачыналі дзень разам з дарослымі, на дасвецці ўставалі неахвотна. I калі б не будзілі, яны спалі б да ўсходу сонца. Дарослыя прачыналіся на цямочку. Спярша паціху і ласкава разварушвалі дзяцей, а калі тыя не падымаліся, ускрыквалі на іх рэзкім, сярдзітым голасам. Сцепануўшы крыльцамі, малыя выпырхвалі з гнязда. Але далёка не адляталі. Садзіліся на дроце каля хаты, каля страхі, пад якой вывеліся, і пачыналі церабіць свае белыя хвартушкі на грудзях. Гэта яны ўмываліся, але, як і ўсе дзеці, вельмі ж марудна і доўга. У дарослых не хапала цярпення дачакацца, пакуль яны ўмыюцца.
    Бацька і маці ведалі, што малыя не лянуюцца, а не могуць ляцець далёка. У хвасце падлеткаў яшчэ не было таго доўгага вузкага пяра, якое надае палёту вёрткасць і хуткасць, і пакуль не ўбярэцца ў сілу гэтае пяроруль, маладыя не адважацца выпраўляцца далёка. Няхай вучацца, практыкуюцца, набываюць упэўненасць, смеласць і спрыт.
    Пачынаўся золкі досвітак. Чацвярым ластавянятам было холадна і непрыемна сядзець на дроце. Вецер раздзімаў хвартушкі. Тулячыся адно да аднаго, яны адварочваліся ад сіверу. Тады вецер біў ім у хвасты, і птушаняты, угінаючы шыі, ледзь не валіліся з дроту. Цяпер
    26
    яны былі непадобныя на прыгожых, фарсістых ластавак. Іх, натапыраных і расхрыстаных, нават вераб’і маглі палічыць за сваіх. Дзіва, што бацькі, якія вярнуліся з палёту і ўбачылі сваіх сіратлівых дзяцей, адразу кінуліся да малых і, спяшаючыся, пачалі карміць. Прынесенай здабычы хапіла, як кажуць, на першы зуб. Дзеці з такой прагнасцю глыталі кожную мошку і камара, што бацькі на тым часе кідаліся ў новы палёт і неўзабаве вярталіся зноў...
    Накарміць згаладалую сямейку было нялёгка. Бацька і маці выбіваліся з сіл. А дзеці ўсё разяўлялі і разяўлялі свае ружовыя, ненаедныя раты.
    Першы змогся бацька. Ён прысеў побач з дзецьмі і стаў расціраць сабе грудзіну, распраўляць пер’е на стомленых крылах. Распрастаўшы адно, потым другое, ён радаваўся кароткай часіне перадыху. Адна маці не паддавалася ўтоме. Вельмі ж яна шкадавала малых, разпораз падлятала да кожнага і з дзюбы ў дзюбу аддавала спажыву.
    Але, седзячы каля дзяцей, бацька заўважыў, што яны ўжо не так прагна кідаюцца да маці. I калі тая падлятала, забываліся нават разявіць рот. Сонца, якое паднялося над хатай, прыгрэла ластавянят. Яны пачалі весела патузвацца, штурхацца. Раптам лёгка рвануліся ў паветра.
    Доўга з урачыстым, радасным крыкам ляталі ў чыстым блакітным небе, усё шырэйшымі і шырэйшымі кругамі аддаляючыся ад хаты. Налятаўшыся, кожнае зноў вярталася і чакала, калі маці прынясе пачастунак. Бацька дапытліва прыглядаўся да дзяцей і заўважыў, што пяро, ад якога залежалі лёгкасць і спрыт іх палёту, хоць яшчэ і не вельмі доўгае і пругкае, ужо даволі набрала сілы.
    Пасядзеўшы яшчэ хвіліну, бацька імкліва шугануў у вышыню. Ластавяняты ўбачылі, як ён кінуўся
    27
    напярэймы маці, што спяшалася да дзяцей, нешта крыкнуў ёй і як яны абое павярнулі назад і зніклі з вачэй.
    Доўга чакалі дзеці. Час браўся пад поўдзень. Пара было абедаць. Ластавяняты спадзяваліся, што хутка іх зноў пачнуць карміць. Яны і не падумалі, што бацькі, якія вылецелі на досвітку, самі яшчэ не паснедалі.
    Убачыўшы маці, якая маланкай мільганула над імі, ластавяняты ўзрадаваліся і жаласна закрычалі, паразяўлялі раты. Але знянацку з вышыні вынырнуў бацька. I дзеці пачулі адноадзінае слова:
    — Цурык!
    Яны не ведалі, што азначае слова, але зразумелі яго як рашучы і строгі загад. Ластавяняты спалохана ўспырхнулі з дроту і ўбачылі, што ў паветры іх акружыў цэлы гурт ластавак, якія прарэзліва крычалі:
    — Цурык! Цурык! Цурык!
    Малыя ластаўкі ведалі, што іх бацькі пабывалі ў многіх краінах і разумелі чужаземныя мовы. Яны здагадаліся, што бацька крыкнуў такое слова маці, каб зразумела толькі яна. Маці, вядома, знала, што цурык панямецку азначае — назад! I яна з аднаго слова зразумела ўсё.
    — Хопіць! Яны ўжо самі ўмеюць лятаць!
    3 гэтага дня маладыя ластаўкі