Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
е не такія, як у хатах, а толькі адна дзірачка ў сцяне, а пад ёю дошчачка. Пчолы далёка лётаюць збіраць мёд, а потым вяртаюцца назад, садзяцца на гэтую дошчачку, як на які ганак, a пасля ўжо лезуць у дзірачку...
Так мне спадабаліся гэтыя хаткі, што і я надумаўся зрабіць такую. Знайшоў дошчачкі, роўна паабпілоўваў дзедавай пілачкай, гладка выстругаў гэблікам і збіў цвікамі маленькую скрыначку.
— Ці не вулей гэты ты робіш? — спытаўся дзед.
— Вулей,— сказаў я.— Пасаджу сюды чмялёў, што мы на поплаве знайшлі. Няхай носяць мёд.
— Маладзец,— сказаў дзед.
Потым я зрабіў стрэшку. У сцяне свярдзёлкам пракруціў дзірачку, а пад ёю прыбіў парожак,— ну, якраз як сапраўдны вулей.
Адвячоркам, калі пачало цямнець, пайшлі мы з дзедам на поплаў.
— Гэтаю парою чмялі спяць, і мы іх усіх да аднаго забяром у вулей,— сказаў дзед.
I праўда. Калі мы адгарнулі мох, яны толькі бзыкалі, а ляцець не маглі. Разам з сотамі мы забралі іх у маю хатку. А тым, каторыя заставаліся ў гняздзе, мы падсоўвалі сухую сцяблінку. Як толькі чмель чапляўся лапкамі за сцяблінку, мы і перакідвалі яго ў хатку.
Вулей я паставіў на прызбе. А назаўтра цэлую раніцу назіраў, як мае чмялі выпаўзалі праз ляток, аглядалі новенькі домік, але ляцець не асмельваліся. Яны доўга гулі там, усярэдзіне, як на якім сходзе. А потым сталі вылазіць на самы краёчак лятка і адзін за адным
135
выпраўляліся ў дарогу. «Ці вернуцца ж хаця?» — непакоіўся я. Але трывога мая была дарэмнай. Яны вярталіся і ляцелі зноў.
Пад вечар я зняў стрэшку і зірнуў на соты. Іх вочкі былі паўнюткія. «От і ў мяне свой пчальнік»,— падумаў я і праз саломінку высмактаў увесь мёд.
Гэтак я ласаваўся штодня і думаў, што яшчэ доўга буду ласавацца. I такой неспадзяванкаю было для мяне, калі аднае раніцы прыйшоў я з саломінкай да вулля і не пачуў там чмялінага гуду. Соты былі пустыя. Я чакаў, можа, з паўдня, але не вярнуўся ні адзін чмель.
— He можа быць, каб яны адцураліся сотаў,— заспакойваў я сам сябе.
А дзед усміхнуўся і сказаў:
— А ім лягчэй зрабіць новыя, чым безупынку насіць і насіць мёд, а самім нават і не пакаштаваць яго...
Я прапусціў гэтыя словы міма вушэй. А пасля падумаў, што дзед, мабыць, рабіў нейкі намёк. А які?
Сорамна было перапытваць.
Пчала, чмель, аса. Чым яны падобныя і чым адрозніваюцца? Дзе яны жывуць — пчала, чмель і аса? Дзеля чаго людзі разводзяць пчол?
Хто з якой хуткасцю лятае? Пчолы 23 кіламетры ў гадзіну, чмялі каля 18 кіламетраў, камар да 3 кіламетраў a стракозы ад 100 да 150.
136
Сонейку
Соня,
Соня, Сонейка!
Зашумела голлейка.
Долата, Сыпле Долу Золата.
Пачынаецца Вясна, Прачынаецца Сасна.
Точыць Дзяцел
Залатое, уставай,
Дзень шчаслівы
пачынай,
I мне,
любае, свяці
Ты заўсёды
У жыцці.
5а Зак. 3297
137
Вясна
Паміж снегу ў лесе — дзіва.
Хто ні гляне, скажа: ах!
Я агеньчык зіхатлівы
Радасна нясу ў руках.
Горнуцца дубы, бярозы
Голлем да майго цяпла.
Больш не вернуцца марозы —
Я пралеску прынясла.
Салдат з дзяўчынкаю на руках
Прыйшло свята Перамогі. У гэты дзень скончылася Вялікая Айчынная вайна. Мы перамаглі фашыстаў, але вайна прынесла нашай краіне незлічоныя страты. У Беларусі загінуў кожны чацвёрты. Амаль кожная сям’я страціла сваіх блізкіх і родных. Памяць пра іх шануецца ўсім народам. Шмат помнікаў героям з’явілася на нашай зямлі і ў іншых краінах. А ў сталіцы Германіі — Берліне — ёсць помнік, які цяпер ведаюць ва ўсім свеце.
На ўзвышшы ў парку стаіць салдатпераможца з апушчаным мячом у правай руцэ, а леваю прытуліў да сябе дзяўчынку, якая моцна абхапіла яго за шыю.
Чаму гэты слаўны воін стаіць не з аўтаматам, не з кулямётам, не з гранатай, а, апусціўшы меч, трымае на руках як самае дарагое — маленькую дзяўчынку?
Таму, што савецкі салдат перамог ворага і ўратаваў жыццё, уратаваў мір, жыццё ўсіх дзяцей.
Скульптар, які стварыў помнік, многае ведаў пра гэтага салдата і пра гэтую дзяўчынку.
138
Гэта было ў апошнія дні вайны, калі наша армія ўжо ўвайшла ў Берлін, а фашысты ўсё яшчэ не здаваліся. Яны падсцерагалі нашых байцоў на кожным кроку, зза кожнага дому сустракалі іх агнём. Сярод наступаючых салдат быў і рабочы мінскага радыёзавода Трыфан Лук’яновіч. Са сваёй часцю набліжаўся ён да рэйхстага — галоўнага будынка ў Берліне.
Бой на нейкую хвіліну быў заціх. I тут раптам усе пачулі дзіцячы плач. А Лук’яновіч убачыў дзяўчынку, якая зняможана ўсхліпвала, выціраючы кулачкамі вочы. Яна сядзела пасярод вуліцы, на самай лініі агню.
Сяржант Лук’яновіч, у якога ў Мінску загінула ўся сям’я — двое дзяцей, жонка і маці,— не вытрымаў дзіцячага плачу. Сэрца яго сціснулася ад жалю да нямецкай дзяўчынкі. Ён выпаўз на сярэдзіну вуліцы, прытуліў да сябе дзіця і калі ўжо адпоўз назад да сваёй траншэі, каб спусціцца ўніз, як тут жа ўпаў, забіты фашысцкім снайперам.
Так загінуў савецкі салдат, сапраўдны герой.
Сам загінуў, а дзяўчынку ўратаваў.
Няхай кожны з вас даведаецца дома ў сваіх родных і напіша сачыненне: «Вялікая Аіічынная ваііна ў гісторыі маёй сям ’і» — хто быў удзельнікам, якая засталася і шануецца ў сям ’і памяць пра загінуўшых: пісьмы, фатаграфіі, узнагароды, якія іх рэчы засталіся ў вас дома з тых часоў.
5а*
139
Дзе хаваецца вайна
— Дзе хаваецца вайна? — Запытаўся ўнук у дзеда.
— Хто яго, унучак, зна...— Адным словам, дзед не ведаў.
А хаваецца вайна Недалёка ад людзей. Хлопчык ведаў, дзе яна, I павёў дзеда ў музей.
Цэлы дзень яго вадзіў, Паказаў усё падрад.
Колькі там усякіх дзіў: Мін, снарадаў і гармат!
Ёсць зямлянка, дот і дзот, Танк з чырвонаю звяздой, А на дрэве — кулямёт, Як буслінае гняздо.
Клекаталі там «буслы», Што зямля гула вакол...
Паказаў унук малы Дзеду «мінскі кацёл».
Хочаш — вер ты ці не вер, А кіпела ў тым катле Так, што страшна і цяпер. — Ты баішся, дзед?
— Але.
140
I здзівіўся ўнук: — А ты ж Быў адважны партызан...
— Слухай, мілы мой малыш,— Уздыхнуў дзед і сказаў:
— Болей страшнай, чым вайна, У жыцці няма бяды.
Застанецца хай яна
У музеі назаўжды.
Лідачка і хмара
— Мама, я цябе парадую, Ёсць усім загад такі: Брыгадзір сказаў па радыё Нам ісці на буракі!
— Лідачка,— спытала мама,— А хіба ж табе таксама?
— Ён сказаў: — Усе ідзеце — I дарослыя, і дзеці.
Пойдзем грамадой вялікай Ратаваць наш агарод.
Кожны хай бярэ матыку — Там такі парос асот, Малачай і лебяда — Проста гора і бяда.
На праполку, на праполку! He спазніцца нам бы хоць.
Нездарма ж і перапёлка Звала звечара: — Палоць!
141
— Ты, дачушка, і падняць He адолееш матыкі.
— Мамачка, я буду рваць Той асот і пырнік дзікі.
Добра знаю я свірэпку, Жоўтую яе берэтку, Крапіву, іванаў чай, I драсён, і малачай.
Бач, ужо выходзяць людзі.
Мамка, і мяне вазьмі.
Табе сорамна не будзе За дачку перад людзьмі.
Узяла матуля дочку, Полудзень, вады біклажку... — Вось вам вашыя радочкі На дваіх — не будзе цяжка? —
Глянуў добрымі вачыма Брыгадзір, не строгі з віду,— Колькі ж год табе, дзяўчынка? — Пяты,— адказала Ліда.
Заняла радок, прагнала.
Паляцелі ў завірусе
Сівыя з асоту вусы
I берэткі
Са свірэпкі,
Нават вушы з малачая...
Лідка ажно заспявала: — Мама, я радок канчаю!
142
Толькі што гэта за ліха — На другім радку прыціхла. Здаўся ён такім бясконцым, Што прыцьмела нават сонца.
— Мусіць, мамка, канчаць трэба. Бач, замурзалася неба?
Расце хмара — будзе дождж! Глянуў брыгадзір: — Ну што ж,
I на хмару ёсць управа. Тут такая, Лідка, справа, Каб знайшоўся ў нас ахвотнік, Добры, кемлівы работнік — Завярнуў бы хмару тую, Хай у іншы бок прастуе...
— Я пайду і завярну! — Падахвоцілася Лідка.— А ў якую старану?
— Лідка, як табе не брыдка,— Дзядзька брыгадзір жартуе...
Брыгадзір нібы не чуе: — Куды хочаш завярні, Абы нас яна мінула, Бачыш, як хвастом крутнула, Быццам джгаюць авадні?
Паглядзі — зусім жа нізка, Як дастаць рукою — блізка.
He паспееш носа ўцерці, Зможаш граблямі падперці.
143
Пакуль ногі не паслаблі, Ухапіла Лідка граблі, Пайшла хмару падпіраць, Брыгадзіру памагаць.
А назад — узлескам, лугам Выбегла на сенажаць.
Тут касцы насустрач — цугам, Косы вострыя звіняць.
— Куды, Лідачка, хадзіла?
— Па загаду брыгадзіра — Вунь на самы край зямлі, Дзе дугой гарыць вясёлка. Нашы сённячы змаглі Управіццатакі з праполкай!
Брыгадзір наш будзе рады, Я дала ўсё ж хмары рады: Граблямі яе прыгнула I на захад павярнула...
Што было, тое было.
He было, дык быць магло.
Па душэўным абавязку Стаўлю я дзяўчынку ў казку,
Бо дазнаўся кагадзе: Наша Ліда ўсім на дзіва Зарабіла ў брыгадзіра Аж дзве нормы за той дзень.
144
Чатыры пары сутак
Хаця прымаўка і гаворыць: дзень і ноч суткі ўпроч, але суткі складаюцца не з дзвюх частак, а з чатырох.
Якую пару сутак мы называем раніца, якую — дзень, якую — вечар, а якую — ноч?
Раскажыце пра кожную пару сутак, які час яны вызначаюць, якія прыродныя прыкметы раніцы, дня, вечара, ночы, чым, якім клопатам у гэты час заняты людзі?
Чатыры стараны свету
Стань тварам да ўсходу сонца — там усход. За тваёй спіной — захад. 3 правае рукі — поўдзень, з левае — поўнач. Хто з вас бачыў усход сонца? He палянуйцеся ўстаць на досвітку, паглядзіце, як яно ўсходзіць. Гэта незабыўнае відовішча. «Хто рана ўстае, у таго дзень доўгі»,— гаворыць народная прымаўка. I яшчэ. Хто з сонцам ідзе на работу — працуе ў ахвоту.
«Узышло сонца», «зайшло сонца»,— гаворым мы. Але кожны ведае, што не Сонца ходзіць вакол Зямлі, a Зямля вакол Сонца. Акрамя Зямлі вакол Сонца кружаць яшчэ восем планет: Меркурый, Венера, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон.
Месяц — спадарожнік Зямлі і за месяц часу абыходзіць вакол яе. Зямля паварочваецца вакол сябе за адзін дзень і адну ноч, або, як мы кажам,— суткі. А вакол Сонца яна абыходзіць за 12 месяцаў, за ўсе чатыры пары года: вясну, лета, восень і зіму, якія разам мы называем — год. Чатыры пары сутак: раніца, дзень, вечар і ноч.
145
Якою парою года бываюць самыя доўгія і самыя кароткія ночы? А якою парою года — самыя доўгія ночы і самыя кароткія дні? А калі бывае дзень роўны ночы — у якім месяцы ?
Знайдзіце ў календары гэтыя звесткі і запішыце ў сваіх сшытках.
Як мы адрозніваем дні і гады па часе
Дзень цяперашні — сёння, дні будучыя — заўтра, паслязаўтра.
Дні мінулыя — учора, пазаўчора.
Год цяперашні — сёлета, год будучы — налета, гады мінулыя — летась, чазалетась.
Якою парою года па