Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
перапонкай.
Барабанная перапонка — тонкая пласцінка ў вуху, якая ўспрымае слыхам гук.
158
Доктар Hoc
Чаго ходзяць у бальніцы? Кожны ведае — лячыцца. Там ёсць многа дактароў I так лечаць — будзь здароў!
Захварэў і я, пайшоў.
Доктар кажа: — Здайце кроў. — Ой, не дам, не дам крыві! Доктар кажа: — He раві!
Калі можаш — пацярпі:
Усю ноч не еш, не пі I прыходзь да нас галодны, Калі ў школе ты свабодны.
Я яшчэ мацней зароў:
— Для чаго мая вам кроў?
Я прыйшоў прасіць даведкі...
Доктар кажа: — Ну і дзеткі...
Што баліць?
— Усё баліць,—
Зноў расказваю ўрачу я.
— У вушах звініць?
— Звініць.
У школу не магу хадзіць, Я настаўніка не чую.
Доктар — за руку мяне, Цераз калідор наўскос Паказаў на кабінет: «Вуха. Горла. Нос».
159
Дактароў нам трэба слухаць, Калі ўжо бяда прыпёрла.
Вуха... няхай будзе вуха, А пры чым, скажыце, горла?
Я — сапраўдны эскімос, Эскімо грызу ў мароз, Мог бы з’есці цэлы воз.
А пры чым, скажыце, нос?
Вуха... Вуха хай правераць. Я пастукаў ціха ў дзверы.
Думаў я, што там іх трое, Аж адзін перада мною Дзядзька з люстрам на ілбе:
— Што, мой дружа, у цябе? Тут зусім ажыў я духам: — Вы па вуху?
— Я па вуху.
— А дзе Горла, а дзе Hoc?
— Ах, каб ты здаровы рос!
Я дамоў адправіў іх — Сам працую за траіх.
Я падумаў: «Вось ён дзе, Хто паможа мне ў бядзе!» Доктар казырок люстраны Апусціў ніжэй на лоб: — Ну, таварыш паважаны... Hoc у вас цячэ?
— Цячэ.
— Прапішу вам УВЧ.
Зак. 3297
161
— Стоп! — крычу я.— Стойце, стоп! Вы мне вушы правярайце, He чапайце вы мой нос, Лепш хутчэй даведку дайце, Каб я класнаму занёс.
— Ах, даведку,— сказаў Hoc,— Так бы з самага пачатку.
У мяне іх — цэлы стос. Бачыш, з подпісам, пячаткай.
Напішу табе па форме
Так, як мае быць:
«Горла ў норме, вушы ў норме, Hoc — укараціць».
Досыць галаву марочыць, Дарагі мой друг.
— А хто будзе... уккарочваць?
— А я сам — хірург.
Бачу, кончыліся штукі, Бачу, доктар мые рукі — Даў я з кабінета чосу, Рады, што застаўся з носам!
Чаго ходзяць у бальніцы? Кожны ведае — лячыцца. Там ёсць многа дактароў I так лечаць — будзь здароў!
162
Пра ўколы, колы, дачу і здачу
У нашай мове шмат слоў, падобных між сабою, але зусім розных па сэнсу. Ёсць у мяне знаёмы хлопчык, які баіцца ўколаў. Звычайна ўсе мы баімся ўколаў, а гэты мой знаёмы гадзіны дзве хадзіў наўкол, пакуль адважыўся на ўкол. Словы аднаго кораня: «кола», «наўкола», а «ўкол», ужо, відаць, ад слова «кол». Непрыемна, калі ў дзённіку ставяць кол, яшчэ болей непрыемна, калі, прыставіўшы спераду толькі адну літару, робяць укол, колюць.
А вось пра другога няўцямнага і бяспамятнага майго знаёмага: каб атрымаць у магазіне здачу, мусіў ён вярнуцца з дачы. Цяжка яму будзе давесці касіру, колькі заплаціў і колькі яму вінаваты здачы — позна! Трэба зачыніць магазін, пералічыць усю выручку за дзень, можа, тысячу ці некалькі тысяч, каб знайсці недададзены рубрль або пяць капеек. Словы «дача» і «здача», не зважаючы на іх рознасць, маюць агульную аснову Якую? Вы ўжо самі, паставіўшы іх побач, знайшлі, што іх злучае: дачу даюць, здаюць, а здача — як аддача лішку грошай. А яшчэ бываюць: здача экзаменаў, здача збожжа дзяржаве, здача як адказ на знявагу, на крыўду. Бачыце, колькі значэнняў аднаго слова! Дарэчы, прыставіўшы спераду да слова «дача» літару «ў», вы атрымаеце болей прыемнае слова «ўдача».
Заўважце, што спамянёнае тут слова «выручка» таксама ўжываецца ў двух значэннях: выручка як утаргаваныя грошы і выручка ў яшчэ болей дарагім для нас значэнні, калі мы памаглі некаму ў бядзе, выручылі.
А вось яшчэ прыклад, як адзін гук не на пісьме, a на слых не можа дапамагчы нам адрозніць адно слова ад другога: грызе сабака, а баранка не можа ўгрызці абаранка.
6*
163
Літара або нават цэлае слова, якое прыстаўляецца да асновы, да кораня слова, у граматыцы называецца прыстаўкай.
He ўдаючыся ў граматычныя падрабязнасці, давайце з вамі так сабе, для разрыўкі, для вясёлай забаўкі проста пагуляем, папрактыкуемся ў складанні слоў хоць бы пры дапамозе адной або дзвюх літар. Возьмем, напрыклад, слова «новы». Дадаўшы прыстаўку аб„ што атрымаем? Прыемныя кожнаму з нас падарункі — абновы.
Гэты механізм словаўтварэння ўласцівы не толькі беларускай, але і рускай мове. Вось усім вядомае слова, жаданае і ўрачыстае: «победа». Як яно ўтварылася? A з бяды ўтварылася. Была бяда (беда), а перамаглі бяду, стала тое, што заўсёды бывае пасля бяды (по беде) — победа!
Жадаю вам, мае сябры, удачы ў навучанні і асабліва ў авалоданні мовай!
Вобразная мова
Людзі, самі не заўважаючы, часта гавораць вобразамі: ідзе дождж, рэчка бяжыць. Хоць усім вядома, што ні ў дажджу, ні ў рэчкі няма ног. «Вецер вые»,— кажам мы і ўяўляем сабе вецер у вобразе жывой істоты. Вецер вые, як воўк. Страшна. А пра сонца, бывае, гаворым: «сонейка ўсміхаецца». Сонейка не ўсміхаецца, гэта мы радасна ўсміхнуліся і павесялелі, калі яно выглянула з цёмнай хмары і калі яму абрадавалася ўсё жывое на зямлі.
164
Кожнае слова, як вы ўжо ведаеце, тоіць у сабе не толькі назву рэчы або з’явы, у ім гучыць наша пачуццё, наш настрой.
Лепш не кратай, лепш не руш Мой дзіравы капялюш. Падабаецца — надзень, Але толькі на дзень.
Раз надзень, два надзень. Куды хочаш, туды дзень.
Вы заўважылі, што ў гэтаіі пацешцы ёсць два аднолькавыя выразы? Якія? Надзень і на дзень. На слых яны аднолькавыя, а пішуцца парознаму. Капялюш надзень на галаву, але толькі на дзень, на адзін дзень.
Піла
Наша вострая піла — He піла, А пчала.
He піла,
He ела, Hi разу не прысела.
А ўсё пела
I гула — Вясёлая піла.
Папілавала дровы — Будзьце здаровы!
6а Зак. 3297
165
Тачыльшчык
Тачу, тачу, абточваю, Калі што недаточана,
Начыста заточваю, А можа, ператочана,
Канцы з канцамі сточваю. За точку пераплочана,—
Хутчэй, Хутчэй даточвайце
I не пераплочвайце!
Пажар
Барсук
Балабон
Б’е ў сук, Як у звон:
— Ой, бом, бом, Ой, мой дом!..
Прыбег лось з зубром
I алень з багром, Бабрыха з бабром I выдра з вядром, Расамаха сама...
— Дзе пажар? — Няма.
Над зямлянкай барсучынай
Спела буйная
шыпшына.
I сказалі сябры:
— Меней спаў бы ты,
стары.
166
Лежань, седзень
Лежань лежма ляжыць, Седзень седзьма сядзіць, Бягун бегма бяжыць, Крыкун крыкма крычыць, Гультай гульма гуляе, Абібок бок абівае, Баба дому даглядае, Дзед унука забаўляе.
Трэба быць уважлівым, мець добры слых, каб адрозніць сэнс слова ад гучання.
Давайце паслухаем яшчэ адзін верш. Чый гэта голас?
Як на лядзелядзе
Пастух сала пёкпёк, Як прысядзесядзе На пянёкпянёкпянёк, Як пакррруціць ён ражэньчык,— Ах, каб цябе, каб...—
Скварка: трр, капкап...
I няма: ўсю з’еў агеньчык.
Гэты спявак вам вядомы: салавей!
Як жа вы пазналі салаўя? Ён жа не гаворыць. Затое гаворыць чалавек. Гэта ён услухаўся ў спеў птушкі і пераказаў сваімі словамі.
Гукаперайманне — так называецца спосаб перадачы наійым, чалавечым голасам галасоў і гукаў жывога свету і прыроды.
Паслухайце яшчэ адзін верш і скажыце — хто гэтак спявае, якая птушка:
6а*
167
Шатавіламатавіла
Панямецку гаварыла, Пела патурэцку, Плакала пагрэцку.
3 носіка — шыльца,
3 хвосціка — вільца, Спадыспаду — палатно, На апашках — шоўк, шоўк. Зазірнула я ў гумно, Дзюбачкай шчоўк, шчоўк.
Як у вырай адлятала, Шмат дабра вам пакідала, He ўзяла ні жменькі. Прыляцела, паглядзела — Няма нічагенькі:
Усё чыста пералушчылі, Перацерлі, ператрушчылі... Што нажалі, накасілі — Без мяне памалацілі.
Цілі, цілі, Цілі...
Ластаўка! Мілая наша, жаданая госця, якая прыносіць нам цяпло, вясну!
Народная фантазія пераняла і пераказала ў сваіх выдатных творах і мову птушак, і мову звяроў, і мову раслін. Чытаючы казкі, мы разумеем мову ўсёй прыроды.
Пра казкі мы будзем гаварыць асобна. I не толькі гаварыць, але і расказваць казкі і паспрабуем самі іх складаць. У наступны свой урок мы пойдзем у паход. Поіідзем шукаць казкі.
168
Складаем і чытаем казкі
Мы ідзём шукаць казку. Уважна прыглядаемся да ўсяго навакольнага. Як бы іншымі вачыма бачым свет, поўны казачнага хараства, дзівосных фарбаў, колераў і гукаў. Ідзём па вясковай вуліцы, потым доўгім ланцужком цераз поле, луг, вузкай сцежкай. Зацікаўленыя дзеці спыняюцца — хто бярэ ў руку кветку, хто — каласок, хто падымае каменьчык на дарозе, хто шапкай накрыў матыля. Прыглядаюцца, думаюць, ідуць далей.
Спыняемся ля вялізнага дрэва.
— Дзеці, паглядзіце ўважліва вакол сябе. Перад намі свет, поўны загадак і таямніц. Трэба толькі ўмець бачыць, слухаць і думаць.
— Я знайшла! — гукае дзяўчынка.
— Ларыса знайшла казку! — чуюцца радасныя галасы.
— Пакажы, Ларыска!
Дзяўчынка, затуліўшы рукамі, нясе кветку — дзьмухавец, якая восьвось можа разляцецца пушынкамі.
— Малайчына, ты сапраўды найшла казку. Цяпер давай расказвай.
Дзеці абступаюць дзяўчынку.
— Ну, з чаго пачнём?
Дзяўчынка. Вясною, як толькі прыгрэла сонейка, яна першаю выглянула з зямлі, з сухой леташняй травы і адразу ж расцвіла жоўтым цветам. Азірнулася вакол...
— Памагайце, дзеці, усе. Будзем разам складаць казку. Кожны па слову, па два — і выйдзе казка. Вы складайце, а я буду запісваць.
Дзяўчынка. Азірнулася кветка вакол».
Хлопчык. Бачыць: выглянулі з травы і расцвілі іншыя кветкі — маленькія жоўтыя сонейкі.
169
Другі хлопчык. «Гэта мае сваякі»,— сказала жоўтая кветка, і ёй стала радасна, што яна не адна на свеце.
Дзеці дадаюць — кожны па сказу, па два.
Але з кожным днём прыгравала сонейка, і кветка пачала бялець. Замест жоўтай яна зрабілася белайбелай. «Што ж цяпер будзе?» — спалохалася яна, бо ўбачыла, што ўсе яе сваякі таксама белыя. Чуе кветка — ляціць цяжкі калматы чмель. Яна ведала гэтага чмяля. Ён часта лятаў тут і гудзеў сваім тоўстым голасам, збіраў мёд і ніколі не мінаў яе пялёстачак.
— Што будзе? — трывожна спытала кветка. — Няўжо я загіну і загіне ўся мая радня?
Мудры чмель ёй сказаў:
— He палохайся. На той год ты закрасуеш тут зноў і ўсе твае дзеці. Толькі трэба зрабіць так, каб вы разляцеліся як мага далей, шырэй і занялі болей прастору, бо тут ужо вы ўсе не змесціцеся.
— А як жа мы разляцімся? — здзівілася кветка.— У маіх жа дзетак няма крыл.
Мудры чмель думаўдумаў, нічога не прыдумаў.
— Думай сама,— сказаў ён, зноў загуў, як са