Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
кія, брат, падзеі...
Ну, дык рад ты ці не рад,
Будзеш сябраваць са мной Ці вось з гэтым, з барадой? Толькі сябраваць няпроста Па законах майго росту:
Ты закончыш клас другі, А я, дружа дарагі, Спраўлюся за гэты год Новы збудаваць завод.
Сябраваць табе са мною Летам, восенню, зімою
I вясною — назаўжды — На ўсе нашыя гады.
Столькі ў нас работы, Вася, Клопату, турбот, прыгод, He патраціць марна б часу,— Заспяшаўся Новы год.
212
Змаляваўшы ўвесь альбом, Ён руку паціснуў мне
I сярэбраным пяром Распісаўся на акне.
Выйшаў і пайшоў па свеце У бясконцы свой абход.
Скрозь яго вітаюць дзеці: — Добры дзень, Новы год!
СТАРОНКІ КАЛЕНДАРА
Усход сонца
Спярша схіл неба заружавеў вузкай палоскай. Раптам імклівы прамень шугануў зпад небакраю і рассыпаўся на дробныя пырскі. Чырвань згусцілася і ахапіла паўнеба. Але трывала нядоўга і адразу ж сцьмела. Тады спакваля выкацілася яно, вялікае, рахманае, яшчэ соннае і бездапаможнае. I пакуль раскатурхалася, я доўга глядзеў на яго, не зводзячы вачэй. Але тут яно прачнулася, ажыло, разварушылася і набрала такой сілы, што цяпер ужо ўвесь свет здзівіўся яго хараству.
Сонца іграла! Гэта бывае рэдка — у першыя дні ранняй вясны. Заўважце, што кожны раз яно ўсходзіць паіншаму — і вясною, і летам. I, мабыць, самы шчаслівы той, хто найболей бачыў такіх усходаў і заходаў.
А ці бачылі вы, як усходзіць і заходзіць сонца?
А ці бачылі начное неба і Млечны Шлях на ім?
Якія сузор’і і планеты вы ўжо можаце паказаць на начным небе?
213
Зацвіла арэшына
Кожная вясна заўсёды адметная нейкай сваёй асаблівай сонечнасцю. I гэтая была такой. Высокае бясхмарнае неба цэлы дзень, што стварае радаснае, невыказнае адчуванне бясконцасці прасторы.
Месячныя, звонкія, замаразкам прыхопленыя ночы, і сонечныя, бясконца сонечныя дні.
Неўзабаве быў сведкам адразу некалькіх радасных прыкмет прыходу вясны. Ідучы ў знаёмы мне бор над рэчкаю Іслаччу, па дарозе пачуў і ўбачыў над полем жаваранка, шпакоў у садках прыдарожных вёсак, жоўтых і цёмначырвоных матылёў. На дарожных пясчаных адхонах зацвілі сонечныя кветкі маціімачыхі, і даўняя мая асаблівая радасць — на арэхавым кустоўі першыя, ледзь прыкметныя агеньчыкі.
Зацвіла арэшына! Гэта заўсёды як вялікае дзіва, бо рэдка хто бачыць, як яна цвіце. Быццам нявеста ў залатых завушніцах, стаіць яна ўскрай лесу. Ледзь дакранешся — і густы жоўты пылок лёгкім воблачкам узляціць над галавою. Лісця яшчэ няма, і толькі на пупышках, там, дзе павінен быць арэх, гараць і гараць барвовыя агеньчыкі.
Белы сон
Нечаканасць, якую прынесла вясна,— снег. Так свяціла сонца, так прыгравала зямлю, што ўжо зазелянелася на пагорках трава, пупышкі на дрэвах і кустах набухлі, гатовыя разгарнуцца лістамі. He хапала аднаго і самага галоўнага, што вясну робіць вясной, дае ёй жывое дыханне — не хапала дажджу.
214
Густы брудны пыл ляжыць на абочынах дарог, на полі і асабліва ў лесе. Перапрэлае лісце, леташняя трава, іржэўнік так пасохлі, што падаткні іскру — і выкаціць усё наўкола. Вясна, рэдкая для Беларусі, не прынесла нашым рэкам вады, не заліла паводкай прырэчных лугоў і палёў. На балотах, дзе заставаўся стары быльнік і леташняя асака, пачалі курэць тарфянікі і заняўся перасохлы хмыз. I хоць штораніцы паказвала на змену надвор’я, a на заходзе сонца павейвала блізкай вільгаццю, дажджу ўсё не было. Пад вечар рэзка пахаладала. Раніцай не выглянула нават і сонца. 3 хмарнага неба зацерусілася дробная імжа.
Апоўдні кволыя дажджынкі на вачах пачалі ператварацца ў рэдкія белыя мухі. Пасыпаўся снег — няпэўны, недарэчны і нейкі вінаваты. Гадзіны праз дзве дрэвы і кусты ўжо стаялі, заварожаныя белым сном зімовай казкі. Але іх летуценны ўспамін аб зіме ўжо не мог быць доўгім.
Мінулася гадзіна, і з жалезных латакоў, з дахаў дамоў зацурчэла, палілася, весела перазвоньваючы струменямі, талая вада. А дрэвы маўкліва ў казачнай цішыні ўсё яшчэ дзівіліся свайму кароткаму беламу сну
Дожджык, дожджык, секані!
Пад полудзень з асмужанай прыціхлай прасторы павеяла яго блізкасцю. Нарэшце, можа, прыйдзе ён, доўгачаканы, першы за гэтую вясну.
Але ён не прыйшоў, як прыходзяць вясновыя дажджы — гарэзліва, весела, імкліва, з першай маланкай і громам, а неяк нябачна, спакваля і няўпэўнена, заскробся, як малое кацяня, па бляшаных дахах гарадскіх дамоў.
215
Сонны, ляны і скупы, вось ужо каторую гадзіну ледзь варушыцца ён у прыціхлым паветры, і толькі мокрыя казыркі стрэх ды пасвяжэлая зеляніна дрэў ведаюць, што прайшоў ён недзе далёкай стараною або проста пацвяліўся з намі, страсянуўшы з сябе лішнія кроплі. Толькі назаўтра пераддзень пачаўся, ён, ціхі і спорны, раніцай памацнеў.
Я так ссох душою па добрым вясновым дажджы, што знарок пайшоў на вуліцу, каб на самім сабе адчуць яго свежасць, пах мокрае вопраткі. Хадзіў, пакуль не вымак. Вальней стала дыхаць.
Змяніўшы адзежу, яшчэ доўга цешыўся, як прыемна было пад цёплымі пырскамі не толькі зверху, але і зпад колаў машын, што абдавалі вадою з лужын і каляін.
Лёгка зразумець урачыстую радасць дзяцей, для якіх вясновы або летні дождж — заўсёды жаданы друг у гульні, з якім весела бегаць навыперадкі — хто каго абгоніць — і пацвельвацца: «Дожджык, дожджык, секані, дожджык, дожджык, дагані!»
Прыляцелі ластаўкі
Ранак прынёс доўгачаканую навіну: прыляцелі жаданыя госці! Яшчэ не ўбачыўшы, пачуў іх урачысты ўскрык. Мабыць, ніхто з птушак, сустрэўшыся адна з другой, гэтак радасна не вітаецца, як яны.
Доўга я чакаў іх прылёту. Нешта ўсё рупіла майму спакою — чаму сёлета іх так позна няма? Спазніліся яны, сапраўды, на добрых два тыдні. Значыць, не было ў іх упэўненасці, што ў нашай старане цёпла. Хаця цвітуць ужо вішні, грушы. Нясмела прабуюць развінуць свае ружовабелыя пялёсткі яблыні, а жаданых гасцей з
216
выраю ўсё няма. А сапраўдную ж вясну прыносяць яны. На абсягу прасторнага неба лаўлю знаёмыя маршруты і звыклыя трасы ранніх варон, галак, шпакоў, што спяшаюцца на сняданак. Разпораз кідаюцца з дахаў і надваконных казыркоў дадолу галубы. Задзірыста і настырна ўвіхаюцца ў сваім шумным клопаце вераб’і. А дзе ж мае доўгачаканыя госці?
Я іх яшчэ не бачу, але ўжо ведаю — яны ёсць, прыляцелі. Радасны вокліч іх прывітання ўрачыста гучыць у паднябессі. Ластаўкі прыляцелі!
Гарадскі канцэрт дзятла
Вясною асабліва прыкметна, як лясныя птушкі пачалі разведваць і абжываць у гарадах нават невялічкія куткі, дзе ёсць зараснікі, кусты, дрэвы. У Мінску, у Купалаўскім парку разам са шпакамі па траве пахаджаюць дразды. Усё часцей чуюцца іх галасы сярод галасоў ранніх берасцянак. Нярэдкая госця — сарока. Дзе кватаруе — не ведаю, але дастаткова ёй нават на паўгадзіны завітаць сюды, як заціхаюць двое сівых мудрых варон, якія не могуць цярпець сарочага ляманту. Дзікія качкі ўжо даўно прыжыліся ў горадзе. На рацэ Свіслачы яны і зімуюць.
Нядаўна быў сведкам яшчэ аднаго дзіва. Спярша ніяк не мог уцяміць — адкуль тут ужо каторы вечар стаіць такі дробны бесперапынны грукат — зусім блізка, над самай галавой. Прыглядаюся да кожнага дрэва. Дзяцел? Непадобна. Ён для вясновай песні выбірае ў лесе сухі тонкі сучок і, як на туга нацятай струне, пачынае свой канцэрт. А гэта ўсё адно як ляскат металічнай талеркі.
217
3 дрэва пераводжу погляд на электрычны ліхтар. Так і ёсць! Лясны барабаншчык аблюбаваў сабе бляшаны каптур над лямпачкай і так заўзята б’е ў яе дзюбай, што пошчак разлягаецца па ўсім парку: дзе ты, дзятліха, ляці хутчэй сюды!
Чорная акацыя
Як ні дзіўна, белая акацыя аж да пачатку лета застаецца чорнай. Паміж усіх дрэў, што паспелі ўбрацца ў густую зеляніну і ўжо даўно адцвілі, яна ўсё яшчэ вылучаецца чарнатой перасохлых леташніх струкоў, зярняткамі якіх усю зіму харчаваліся многія птушкі, ды яшчэ нават і цяпер, у чэрвеньскія дні, любяць зрэдку паласавацца дзікія галубы. I хоць на ёй, на яе галінах даўно зелянеюць лісці, густыя чорныя струкі засланяюць іх.
Доўга здаецца, што дрэва яшчэ не прачнулася, a можа, і зусім засохла. Але надыходзіць усё ж хвіліна, пасля якой яно раптам скідае з сябе ўвесь груз, увесь цяжар і лёгка, і радасна ўздыхае, што аддало зямлі тое, самае дарагое, дзеля чаго расце і красуе,— плён жыцця, плён для будучыні.
Дрэва доўга чакае гэтай урачыстай хвіліны — магутнага парыву ветру, навальніцы, якія б, сарваўшы з яго ўсе крылатыя стручкі, як смелых дэсантнікаў у сваіх караблях, падхапілі, раскружылі і як мага далей разнеслі ў навакольныя прасторы.
Дзьмухне з навальнічнай хмары вецер, і разляціцца ва ўсе бакі чорная віхура насення. Дрэва аддае яго шчодра — у тысячы, у мільёны разоў болей, каб быць пэўным, што род яго не звядзецца, хоць каштавала яму гэтая ўпэўненасць бясконцай упартасці і зацятага цярпення.
218
Белавежскі госць
На маю бязлесую радзіму прыйшоў незвычайны госць. Раённая газета сфатаграфавала яго і надрукавала здымак: цар пушчы, не зважаючы на натоўпы цікаўных, на хлапчукоў, што суправаджалі яго на веласіпедах, важна і горда ішоў па вуліцах горада.
У Слуцку ён прабыў амаль цэлы дзень, пабываў на беразе Случы, яго бачылі ў навакольных вёсках. Што яго прымусіла пакінуць спрадвечную пушчу? Небывалыя таго лета ліўні, а ў дадатак яшчэ і жахлівыя буранысмерчы, што двойчы — у ліпені і жніўні — пракаціліся па Беларусі з поўдня на поўнач. Першая бура нямала нарабіла бяды. У маёй вёсцы ўся вуліца была завалена павыварочванымі дрэвамі. Напэўна ж, было страху і ў залітай паводкай Белавежы. Куды далей пойдзе цар пушчы? Болей няма куды, як да людзей.
Але не толькі паводка была прычынай прыходу зубра да нас. За год перад гэтым і таксама ўлетку ён ужо быў нашым госцем. I абышоў некалькі паселішчаў. Сама што на садах паспелі яблыкі, грушы, слівы, дык ён заходзіў, трос рагамі дрэвы і з асалодай частаваўся гатункамі, якія яму былі болей да смаку. Ідучы па вуліцы, спыніўся ля кінатэатра, і людзі, кінуўшы глядзець фільм, павыбягалі на двор, а дзеці і падлеткі — тыя хадзілі за ім ухваста, браліся нават за рогі. Заманілі яблыкамі на цэнтральную сядзібу, каб ён узышоў і стаў на калгасную вагу: цікава, колькі пацягне. Пацягнуў цэлую тону. Міліцыя ўзяла яго пад свой нагляд, і, каб не доўга важдацца, кожны раён стараўся хутчэй справадзіць валацугу далей. А ён не хацеў. Пэўна, прыгадаў па старой памяці, што і тут жа калісьці былі вялікія лясы і што яго далёкія продкі родам якраз адгэтуль, з гэтай мясцовасці. Чаму ж не праведаць сваю радзіму?
219
Мята
Калі б мяне спыталіся, якая твая самая любімая кветка, мабыць, я адказаў бы: мята. Хоць і не зусім яна кветка, а болей — расліна, але ж цвіце яна не меней шчодра, чым любая з кветак, нават самых славутых. He цяжка заўважыць, што, дасягнуўшы свае пары, красуе яе кожнае каліва, кожны парастак дробнымі ружоваблакітнымі вочкамі густых суквеццяў. Незвычайна актыўная натура па сваёй жыццёвасці. У яе дзве гарантыі бяссмерця: здольнасць усё вакол сябе засе