• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
     Як няма?
    — А дзе ж ён?
    — Здырдзіўся! — упэўнена адрэзаў Раман, горды, што адным махам унёс поўную яснасць...
    — Айца і Сына і Святога Духа,— зашаптаў спалоханы барадаты пільшчык.
    — Ты пачакай хрысціцца,— перапыніў раптам пасмялелы Раман, — пачакай. Ён яшчэ не гэтае... не зусім, але ўжо недалёка ад гэтага. Кажуць, як пачалося ў Пецярбурзе і па ўсёй Расіі, як запалалі ўсюды панскія маёнткі, дык ён галавою памуціўся і адно пасабачы дзень і ноч брэша: гаўгаўгаў!.. а той, што цяпер Мікалай, цар усяе Русі, дык ніякі ён не Мікалай...
    — А хто? — пачуўся дзіцячы голас хлопчыкапавадыра.
    — Ніякі не Мікалай, а Кузьма, адстаўны хведхвебель, ды і таго міністры ледзь угаварылі, каб ён на прастоле сеў,— выклаў нарэшце сваю навіну Раман і яшчэ раз акінуў паглядам людзей, многія з якіх убачылі ўжо, што вясёлы гаварун проста рашыў пацешыць іх.
    — Мікалай ці Кузьма, а жыцця нам няма,— уздыхнуў лірнік.
    — Марочыш галаву, аж моташна слухаць,— сказаў пільшчык.
    251
    — А ты чаго хацеў? — накінуўся на яго Раман.— Каб я дзень і ноч плакаў? Трасцы! Няхай ворагі мае плачуць. А яны яшчэ паплачуць, ой як паплачуць. Цярпеў, цярпеў, браткі, мужык, ды цярпенне лопнула. Усе думаюць — дурны мужык, нічога не цяміць, а ён дурны, дурны, ды як скажа такое, што вочы на лоб павылазяць. «I кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык, што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць — бо я мужык!» Чулі? Во гэта — мужык! Янка Купала завецца.
    Шырока адкрытымі вачыма, поўнымі радаснага здзіўлення, Янка глядзіць на дзядзьку Рамана, потым устае з лавы, бярэ яго цяжкую, нязвыклую да шчырага сяброўскага поціску руку.
    — Дзякуй вам, дзядзька Раман, дзякуй. За харошыя душэўныя пачуцці... Каб вы ведалі, як гэта дорага для мяне...
    Цяпер ужо сам Раман сумеўся ад нечаканасці. Адразу ён ніяк не можа ўцяміць, што адбылося. Калі сэнс падзеі нарэшце даходзіць да свядомасці, ён у здзіўленні доўга глядзіць на Янку. He рашаючыся наблізіцца, ён, наадварот,— яшчэ далей адыходзіць і здалёк зноў, як бы паіншаму ўжо глядзіць на хлопца:
    — Ты?
    — Я,— паціху адказвае з вінаватай усмешкай Янка.
    — Купала? — перапытвае Раман.
    — Ціха, дзядзька, ціха,— разгубіўшыся і пачырванеўшы ад сораму, просіць Янка.
    Але людзі пачулі ўжо дарагое імя мужыка, які сказаў пра іх такія смелыя словы.
    Заварушылася ўся карчма, здзіўленая нечаканай навіною.
    — Янка Купала! — пачуліся радасныя выклікі.
    — Дзе?
    — Каторы?
    252
    — Во гэты?
    — A братачка!..
    — A я ж думаў ён далёка, аж ён тут...
    — Гэткі, які мы...
    — Такі пра нас усю праўду скажа! — з гордасцю вымавіў пільшчык.
    Цяпер ужо і дзядзька Раман упэўнена падышоў да Янкі, моцна ляпнуў па плячы і шчасліва засмяяўся.
    — Янка Купала! — горда сказаў ён, потым хітравата з дакорам дадаў: — А казаў нам, што Іванам завешся. Дальбог, мне даўно ў галаву цюкнула, што ты не Іван...
    Апавяданне з жыцця Якуба Коласа
    Волат слова народнага
    — Паслухай, тата, верш. Называецца «Вясна»...
    У вершыку было ўсяго шэсць радкоў — аб тым, як ідзе вясна, растае снег, як сонца прыпякае, як трашчыць на рэчцы лёд, як першы бусел прыляцеў, потым шпак, a за ім услед — жураўлі.
    I зіма, як дым, прапала! Зелянее луг, ралля.
    Як ад болю ачуняла Наша родная зямля.
    Бацька ўважліва праслухаў і сказаў толькі адно слова: «Добра». А калі даведаўся, што верш склаў сын, абняў яго, пацалаваў і даў сярэбраны рубель.
    Гэта быў першы ганарар за першы твор, калі будучаму паэту было ўсяго дванаццаць гадоў.
    Калыска яго маленства — Нёман. Паблізу гэтай песеннаказачнай ракі ў сям’і лесніка ён нарадзіўся. Можа
    253
    быць, Нёман і даў такі шырокі размах яго творчасці, такую светлую плынь ранняй лірыцы паэта.
    Тут праходзілі яго дзіцячыя і юнацкія гады. Засценак Акінчыцы, хутар Ласток, сядзіба Альбуць, урочышча Смалярня, вёска Мікалаеўшчына — гэтыя змалку любыя яго слыху назвы гучалі і бачыліся яму ўсё жыццё, як водгулле любімых песень, як самыя дарагія і запаветныя вобразы.
    Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая!
    Што маё сэрца да вас парывае?
    Чым так прыкованы я
    К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы,
    Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя сумнай красы?
    254
    Так не раз звяртаўся ў думках і ў сваіх вершах да гэтых мясцін, да хараства прыроды наднёманскага краю Якуб Колас. А хто не помніць, якімі словамі, поўнымі душэўнага замілавання, пачынаецца яго паэма «Новая зямля»?
    Мой родны кут, як ты мне мілы!..
    Забыць цябе не маю сілы! He раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны маёй убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю.
    Цяпер гэту паэму ведаюць, любяць чытаць не толькі ў Беларусі, але шырока ў свеце на мовах іншых народаў, якія па гэтым творы адкрываюць, спазнаюць нашу зямлю, характар нашага народа, яго жыццё, гісторыю, побыт, звычаі.
    Аб чым гэты, незвычайнай мастацкай праўды, твор?
    Усе, хто яго чытаў, вывучаў у школе, ведаюць, што Якуб Колас у паэме паказаў жыццё сваёй сям’і, яе беды, няшчасці, прыгоды, радасці, уцехі, клопаты і трывогі, імкненні і надзеі такімі, якімі жылі ў той час сотні і тысячы сем’яў, што марылі аб свабодзе, аб кавалачку зямлі. Блізкія і родныя паэта пазнавалі ў паэме саміх сябе і да драбніц знаёмыя падзеі, апісаныя ў творы. Каму пашчасціла пабываць на радзіме Коласа ўжо ў наш час, напэўна, памятаюць, якім незабыўна выдатным экскурсаводам па ўсіх запаветных мясцінах быў родны брат паэта Іосіф Міхайлавіч, дзядзька Юзік, як усе ласкава і проста звалі яго. Ён радаваўся кожнаму, хто прыходзіў, прыязджаў сюды, асабліва дзецям, школьнікам. Водзячы жаданых дзяцей па сцежках, змалку знаёмых яму, паказваючы лясныя паляны, дзе калісьці з братам збіралі суніцы, сасновыя дзялянкі, шчодрыя на грыбы баравікі, і старыя
    255
    асіннікі, дзе аж чырвона было ад асавікоў, дзядзька Юзік усё гэта суправаджаў вершамі Коласа. Любая кладачка цераз ручай, лясная крынічка, стогадовыя велічныя і самотныя ў сваім задуменні дубы на беразе Нёмана — усяму ў апавяданнях Іосіфа Міхайлавіча знаходзілася дакладная адпаведнасць у братавай паэме. Ён так яе любіў, што ведаў амаль усю на памяць.
    «Новая зямля» ва ўдзячнай памяці ўжо некалькі пакаленняў беларусаў. Касманаўт Пётр Клімук, вярнуўшыся з працяглага палёту вакол планеты, з захапленнем расказваў, як з касмічных зорных вышынь ён спасцігаў не толькі веліч Радзімы, але і чарадзейства паэзіі, хараство гучання роднага слова, чытаючы па памяці раздзелы з «Новай зямлі», што запалі яму ў душу са школьнай парты.
    Я ўспамінаю, як любіў «Новую зямлю» Кузьма Чорны. На дарогах нашых нялёгкіх вандровак у гады вайны, у прыфрантавой Маскве ў яе самыя трывожныя дні ён як вялікую ўцеху для сябе, для падтрымкі нашага настрою часцей за ўсё ўспамінаў найбольш вясёлыя здарэнні і прыгоды, апісаныя Коласам у паэме, асабліва тыя, дзе дзядзька Антось першы раз трапляе ў горад. Кузьма Чорны рыхтаваўся да грунтоўнага даследавання коласаўскай эпапеі і горка шкадаваў, што значная частка зробленай работы засталася ў Мінску разам з усімі рукапісамі. Высока цаніў «Новую зямлю» выдатны рускі паэт Аляксандр Твардоўскі, неаднойчы выказваючы сваё захапленне жыццёвай сілай гэтага твора, шырокім ахопам падзей, яркай мастацкай праўдай характараў.
    Нават калі не разглядаць усю біяграфію, увесь творчы шлях Якуба Коласа, а толькі акінуць вокам, якія падзеі адбыліся ў яго жыцці, калі стваралася гэтая энцыклапедыя народнага жыцця беларусаў, дык і тады мы ўбачым, што трэба было быць сапраўдным волатам
    256
    духу, чалавекам вялікай волі і нязломнага характару, валодаць мужным і самаахвярным талентам, каб слова за словам, радок за радком скласці гэты найвялікшы твор нашай паэзіі, якім заўсёды будзе ганарыцца беларуская літаратура...
    Успомніце: пасля заканчэння Нясвіжскай семінарыі дваццацігадовы настаўнік едзе на Палессе, у Люсіна і Пінкавічы, вучыць дзяцей.
    Якія тады былі вучні? Дзеці бедных сялян, у лапцях, зрэбных кашулях, у даматканых світках, з палатнянымі торбачкамі, у якіх насілі за плячамі кніжкічытанкі, сшыткі, бутэлечкі з чарнілам ды яшчэ і полудзень: скібку хлеба, дзветры вараныя бульбіны, скрылікі сала, калі ў каго было. Усе яны вельмі любілі свайго настаўніка, прагна ўслухоўваліся ў кожнае яго слова. Хутка па ўсім наваколлі пайшла пагалоска пра чулага і спагадлівага чалавека, які «ўсё ведае і вучыць толькі дабру». I пачалі да яго хадзіць сяляне, як да свайго дарадчыка і заступніка, з усімі крыўдамі і скаргамі. Вядома, што гэта не спадабалася папу, валасному пісару і ўрадніку. I сталі яны дамагацца, каб выжыць настаўніка. Царскія чыноўнікі перавялі яго на Міншчыну, у вёску Верхмень, бліжэй да паліцэйскага вока з самай губерні, а неўзабаве і зусім звольнілі з працы. Гэта быў 1906 год, калі ў першым нумары газеты «Наша доля» паэт апублікаваў свой першы верш «Наш родны край». Хутка газета была закрыта. Царскі ўрад не дазваляў беларусам гаварыць на сваёй мове.
    Якуб Колас прыязджае дадому, але не сядзіць без працы. Удзень вучыць дзяцей па хатах, а начамі піша новыя творы. Усё часцей і часцей прыходзяць да яго настаўнікі з навакольных вёсак. Гэтак патаемна рыхтаваўся настаўніцкі з’езд, месцам якога быў абраны лясны хутар Лядзіны на беразе Нёмана. Паліцыя высачыла
    257
    дзень і збор з’езду. Усіх яго ўдзельнікаў пазвальнялі з настаўніцкай працы і пачалі весці следства. А пакуль рыхтаваўся суд, Якуб Колас, жывучы ва ўрочышчы Смалярня, напісаў свой славуты школьны падручнік «Другое чытанне для дзетак беларусаў».
    Для нашых чытачоў цікава будзе ведаць, што сярод удзельнікаў падпольнага з’езду быў яшчэ адзін настаўнік, які потым стаў вядомым і любімым дзіцячым пісьменнікам,— Янка Маўр. Сустрэўшыся з Якубам Коласам, ён стаў яго верным і блізкім другам на ўсё жыццё.
    Асуджаны на турэмнае зняволенне, Колас тры гады мусіў адседзець у мінскім астрозе. Аднак і тут ён не змарнаваў ніводнай хвіліны. У турме пачаў «Новую зямлю». Тут было напісана адзінаццаць раздзелаў — амаль палова ўсёй паэмы. Далейшыя часткі твора складаліся ў не менш цікавых умовах, звязаных з падзеямі гісторыі і жыцця самога паэта: пачалася імперыялістычная вайна, і яго прызываюць у войска, дзе ён нямала выцерпеў пакут і нягод.
    Вярнуўшыся ў Мінск, Якуб Колас нарэшце завяршае «Новую зямлю», якая пісалася ажно на працягу трынаццаці гадоў. Адначасова з ёю складаўся і другі выда