• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
     ты.
    Толік не згадзіўся:
    — Што ты! Яны ж з голаду памруць.
    — А мы будзем карміць.
    — Як гэта ты будзеш карміць? — пачаў рагатаць Толік.— Хіба будзеш на балоце жаб лавіць ды ім насіць?
    Юзік не мог трываць, калі з яго хто смяяўся. Тады ён нахмурваў бровы і адно кідаў злосныя позіркі.
    — Ведаю, чаму ты не хочаш!..— ускіпеў ён.— Ты думаеш, што гэта твае буслы? Твае, га?.. А я вось вазьму і скіну к чорту ўсё гэтае кола!..— і Юзік, ухапіўшыся аберуч за ніжні сук, спрытна падцягнуўся і палез па шурпатым камлі ўгару.
    — He дам! — закрычаў Толік.
    227
    Ён падбег і з усяе сілы тузануў Юзіка за кашулю. Той шаргануўся тварам аб кару і аб’ехаў уніз. Усхапіўшыся на ногі і адчуўшы, як балюча шчыміць падрапаны твар, Юзік гатоў быў рынуцца з кулакамі на свайго нядаўняга сябра. Але Толік паспеў ужо ўскочыць у сенцы. Юзік пачуў, як бразнула клямка, а перад самым яго носам шчоўкнула і засаўка.
    — Папомніш ты мяне, Патрубейчык! — памахаў кулаком перад дзвярыма раз’ятраны Юзік.
    — Юзік — адарваны гузік! — смела абазваўся зза дзвярэй Толік і палез на вышкі. А там, стаўшы ля круглага акенца, якое зпад лабка выходзіла на вуліцу, пачаў цікаваць, што ж будзе рабіць Юзік.
    Чакаць доўга не прыйшлося. 3 Патрубейкавага двара Юзік кінуўся ў свой. 3 малога акенца Толю добра было відно, як ён ускочыў у свае сенцы і, не бавячыся там, выбег назад. У руках у Юзіка была стрэльба. He самаробная, не выструганая з палена, а сапраўдная, тая, з якой Яўстрат Скачыляс хадзіў на начную варту.
    Толік ад нечаканасці аж сумеўся: што ён надумаў, гэты шаленец? А Юзік, выйшаўшы з варот, стаў, падняў стрэльбу і навёў яе... Куды б вы думалі? У самы лабок Патрубейкавай хаты, у самае акенца, за якім стаіўся Толік.
    — Ааа! — немым голасам закрычаў Толік і грэйма кінуўся з вышак у хату.— Татачка, міленькі! Юзік хоча мяне застрэліць! — ледзь паспеў вымавіць ён.
    1 ў гэты час грымнуў стрэл. Пачуўся спалоханы крык Яўстраціхі, Юзікавай маці:
    — А за што ж ты яго, Юзічак? А ці ж ён табе замінаў? А ці ж ён табе свет заступіў? Гэта ж такое няшчасце на маю галаву — уу!..
    228
    Толеў бацька, не цямячы, што здарылася, здзіўлена ўтаропіўся ў сына. А Толік, з палёгкай уздыхнуўшы, весела закрычаў:
    — Ён у мяне не пацэліў! — і кінуўся з хаты на двор.— Ен мяне не забіў, цётка Настуся! — крыкнуў Толік Юзікавай маці і ў гэтую ж хвіліну ўбачыў самога Юзіка.
    Той, увесь спалатнелы, з апушчанай галавой стаяў каля свайго агародчыка. Стрэльба ляжала каля яго ног. Толіку так шкада зрабілася свайго сябра, што ён не вытрываў.
    — Юзік...— паціху паклікаў ён.
    Юзік нават не паварушыўся.
    — Аа, дык ты яшчэ і шкадуеш гада такога! — пачуў Толя дакор сваёй другой суседкі і толькі цяпер убачыў, што каля вулічных акон іх хаты сабраўся цэлы натоўп. Паміж людскіх галасоў Толік чуў устрывожаныя пытанні і гнеўныя адказы:
    — Хто гэта яго?
    — Яўстратаў, хто ж яшчэ можа.
    — А родненькія мае! I як у яго рука паднялася?
    — У яго спытай. Бачыш, вунь ён стаіць ля падваротні і зыркае спадылба, як ваўчаня...
    Услухваючыся ў людскую гаману, Толік яшчэ раз паглядзеў на Юзіка. Сэрца яго сціснулася ад жалю. Ён ніяк не мог уцяміць, чаму людзі з такім гневам гавораць пра хлопца. «Ну, можа, у злосці ён і падумаў быў, каб забіць мяне. Але ж як ён, небарака, цяпер мучыцца, як ён перажывае...»
    I Толік павярнуўся да натоўпу. Ён хацеў закрычаць людзям: «Глядзіце, вось жа я! Жывы!», але словы так і захлынуліся ў горле. Тое, што ўбачыў ён у гэтую кароткую хвіліну, было самым страшным. Страшнейшым за тое, што ён думаў.
    229
    Людзі расступіліся. Пасярод вуліцы ляжаў бусел. Падкурчыўшы пад сябе пасінелыя ногі і выцягнуўшы доўгую дзюбу, ён шырока распластаў свае крылы, быццам намагаўся яшчэ падняцца. Але падняцца не мог. Ён быў мёртвы.
    Толік адчуў, як хістанулася вуліца. Вялізныя цёмныя абручы паплылі перад ім. Каб не ўпасці, ён стуліўся ўвесь і здаўся сабе зусім маленькім і бездапаможным. Але з усяго цяжару, які зваліўся на яго, Толік выразна адчуў толькі, што ў гэты спякотлівы дзень раптам зрабілася холадна, як зімою.
    Ён не памятаў, як бацька завёў яго ў хату, не чуў, як гаварылі, што Юзік, выскачыўшы са стрэльбаю, сам яшчэ не ведаў, што будзе рабіць. Ён ірваўся адпомсціць сябру. I ўбачыўшы бусла, які ляцеў над самай хатай Патрубейкавых, злажыўся і ўсадзіў у яго цэлы набой шроту.
    Вуліца гула, як устрывожаны вулей. Калгаснікі сарамацілі і дакаралі Яўстрата і Настусю Скачылясаў, a каторыя дык адкрыта казалі, што такому шыбеніку, як іх сын, не можа быць месца ў Ельнічах, што ад такога немаладу якой можна бяды дачакацца. I каб Юзік не ўцёк, то невядома, як бы ўся гэта гаворка і павярнулася.
    За сваімі трывогамі людзі і не заўважылі адразу, якая трывога ахапіла чыстае летняе неба. Над вуліцаю, над старою таполяю Патрубейкавых у адчаі і роспачы клекатала ўжо не адна асірацелая бусліха, а цэлая чарада буслоў, што дазналася пра няшчасце. Малыя бусляняты стаялі галодныя ў гняздзе і палахліва туліліся адно да аднаго. Растрывожаныя буслы лёталі ўжо траха не над самымі галовамі людзей. Пэўна, з усіх паселішчаў, з усіх
    230
    вёсак зляцеліся яны сюды. I як толькі людзі разышліся, буслы адразу апусціліся на вуліцу. Яны абступілі нябожчыка, і доўга не сціхаў іх бусліны клёкат.
    Людзі, прыпаўшы да шыбаў, глядзелі на вуліцу. Патрубейчыха, пад вокнамі якой адбывалася гэтае сумнае развітанне, не вытрывала, выбегла і загаласіла:
    — А людцы, а суседзейкі, а нешта ж трэба рабіць...
    Яўстрат Скачыляс выйшаў са свайго двара з рыдлёўкаю. А за ім на тым жа часе высыпалі з хат і старыя і малыя. Буслы залапаталі крыламі, падняліся і зноў пачалі кружыць у паветры.
    Скачыляс падышоў да забітае птушкі, уткнуў рыдлёўку ў задзірванелую вулічную абочыну і стаў капаць яму. Усе бачылі, што маўклівы Яўстрат пакутліва перажываў няшчасце і невыказную крыўду на сына. I гатоў быў хоць гэтым цяжкім абавязкам павініцца перад людзьмі і перад горкім сумленнем.
    — А Яўстратачка ж ты мой! — пляснула рукамі Патрубейчыха.— А што ж ты надумаў... А не пасуседску ж ты, галубок, робіш...
    Скачыляс кінуў капаць. Ён не зразумеў, чым яшчэ мог пакрыўдзіць суседку.
    — Гэтак жа на век вечны перад самымі нашымі вокнамі такі цяжкі дакор будзе. А за што? Хіба мы вінаватыя? — заплакала Патрубейчыха.
    I ўсе згадзіліся, сапраўды, гэта было б чорнай несправядлівасцю.
    Яўстрат пастаяў, падумаў, абвёў вачамі натоўп, нагнуўся над буслам, падняў яго, прыхапіў рыдлёўку і выправіўся ў самы канец свайго агарода. Людзі цераз Скачылясаў двор рушылі ўслед за гаспадаром.
    Каля густога вішняку, дзе толькі што пачыналі на пробу капаць маладую бульбу, Яўстрат пахаваў бусла.
    231
    Доўга маркотныя, прыціхлыя птушкі сноўдаліся па Яўстратавым агародзе, не баючыся людзей, і ў роспачы лапамі грэблі свежае бульбянішча.
    Надвечар з гнязда скінулася двое буслянят. Яны яшчэ не паспелі ўвабрацца ў пер’е. Цяжка было сказаць, ці то не вытрывалі яны вялікага гора, ці то зацякліся за цэлы дзень з голаду. Хутчэй за ўсё бусліха, ведаючы, што цяпер адна не выкарміць сям’ю, сама асудзіла іх на пагібель. Але бусляняты былі жывыя. Калі Толік, узрушаны гэтым новым няшчасцем, унёс малых у хату і накарміў прасяною кашаю, а потым пасадзіў у запечку і накрыў кажушком, яны павесялелі і дзюблікамі пачалі скубці яго за рукавы...
    Пасярод ночы, калі ў Патрубейкавых спалі, у акно пастукалася Юзікава маці.
    — Толік! — трывожна паклікала яна.
    Толік усхапіўся з ложка і выбег на двор.
    — А мой жа ты Толічак, мой залаценькі. Няма ж нашага Юзічка, і не ведаем, дзе шукаць. Бацька з ног збіўся...
    I хоць на вуліцы было не так і цёмна, Толік вярнуўся ў хату і запаліў ліхтар «лятучая мыш». А Яўстраціха як апантаная зноў кінулася да свае хаты. He знаходзячы прыстанку, яна тупала босымі нагамі вакол круглага каменя, што ляжаў ля сенечных дзвярэй, плачучы і прыказваючы сабе:
    — А як жа ж таго дня дачакацца... А я ж ужо ўсіх сваіх абабегла... А хлопчык жа ты мой, а любенечкі,— заплакала яна яшчэ галасней, убачыўшы Толіка з ліхтаром.— А каб жа ж ён хаця чаго не надумаў... А прабягу ж я яшчэ па людзях, а мо што прачую...— і вуліцаю падалася ў цемру ночы.
    232
    Толік завярнуў у Яўстратаў двор. He на жарт устрывожаны, куды мог знікнуць Юзік, ён успомніў, з якім вінаватым выглядам стаяў яго бяздумны сябрук удзень перад людзьмі. Абавязак сяброўства, няхай сабе нялёгкага і крыўднага, вымушаў Толіка зараз жа, не бавячыся ні хвіліны, ісці на гэтыя начныя пошукі.
    Перш за ўсё Толік палез на гарышча Яўстратавай хаты. Каля акенца ў лабку ён пераканаўся, што Юзік доўга стаяў тут. Абярэмак леташняй саломы быў нашчэнт перацёрты нагамі. Значыць, Юзік да самых прыцемак чуў і бачыў адгэтуль усё, што адбывалася на вуліцы і на двары.
    Спусціўшыся па лесках з вышак і высвечваючы перад сабою ліхтаром дарогу, Толік выйшаў на падворак. У палахлівай нерашучасці ён спыніўся ля калодзежа, пастаяў, можа, з хвіліну, потым, так і не зазірнуўшы ў яго цёмную прорву, адкінуў лёгкія плеценыя веснічкі і разораю падаўся ў канец агарода. Збіваючы каленьмі халодную расу з бульбяніку, ён неўзабаве дайшоў да таго месца, дзе Яўстрат пахаваў бусла.
    Зыркі круг ліхтара ўпаў на невялічкі прагалак каля вішняку. Так, Юзік быў тут. Угнуўшы плечы, ён сядзеў на вытаптаным учарнелым грудку, а непадалёк ад яго ў разоры на адной назе стаяла бусліха. 3 высокага бульбяніку выткнулася яе галава. I Толік убачыў, як ад рэзкага святла бусліха на момант заплюшчыла вочы і адразу ж зноў расплюшчыла іх — самотныя і дакорлівыя.
    Юзік не паварухнуўся. Нахіліўшыся з ліхтаром, Толік убачыў, што хлопец як бы застыў у зняменні. А можа, ён спаў? Праўда, Толя яшчэ ніколі не бачыў, каб спалі з шырока расплюшчанымі вачамі. Гэта была тая цяжкая
    9 Зак. 3297
    233
    гадзіна ў жыцці сябра, калі ён упершыню сам заглянуў у сваю яшчэ не зразумелую, збітую з тропу душу, якая цяпер ужо не магла так лёгка супакоіцца і бесклапотна знябыцца.
    Толік крануў сябра за плячо. Юзік маўчаў. Тады Толік схапіў яго за локаць і з усяе сілы пацягнуў яго за сабою.
    Юзік падняўся. Як малое дзіця, што толькітолькі намагаецца рабіць першыя крокі, няўпэўнена перастаўляючы ногі, ён паслухмяна пайшоў за Толікам. Так ішлі яны моўчкі адзін за адным разораю, потым дваром аж да самае хаты Скач