Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
ылясаў. Ля сенечнага парога Юзік ледзь чутна вымавіў:
— Што ж цяпер будзе, Толік?
— He ведаю.
Яны абодва змоўклі і доўга не абзываліся. Потым Толік падняў шкляны каўпак ліхтара і патушыў святло. 3 вішнёвага зарасніку выбіваўся ранні досвітак.
— Так яна там і прастаяла ўсю ноч?
— Усю ноч,— вінавата ўнурыўся Юзік.
— А двое малых сядзяць у мяне ў запечку. Упалі з гнязда,— сказаў Толік.— Прыйдзецца гадаваць.
— Прыйдзецца,— згадзіўся Юзік.
234
ДАРОГІ ПЕСНЯРА
Апавяданні з жыцця Янкі Купалы
Казка
Як любіў ён летнія ночы ў лесе! Толькі ляжа на зямлю вячэрні прыцемак, і малы Янка пачынае ўпрошваць бацьку:
— Татачка, вазьмі мяне з сабою.
Пры начлежным вогнішчы столькі цікавага расказваў бацька. Звычайна маўклівы ўдзень, ноччу пры агні ён ажываў душою, рабіўся такі гаваркі, што, здаецца, слухаў бы і слухаў.
Сёння незвычайная ноч — купальская, у якую хлопчык нарадзіўся. Таму і назвалі Янкам. Сёння ён не засне. А што, калі праўда гэтай ноччу зацвітае лясная папараць?
У лес яны прыехалі, калі ўжо дагарала вогнішча, a вакол яго, напрацаваўшыся за дзень, спалі моцным сном начлежнікі.
Толькі спуталі коней і пусцілі на пашу, Янка падбег да вогнішча і па сухой галінцы пачаў падкідаць у агонь. Вогнішча радасна ажыло. Успыхнулі вясёлыя выбліскі полымя, і ўсё навокал заварушылася ў таямнічым святле.
Зашумелі ў верхавінні высокія сосны. Затрапяталі лісцем палахлівыя асіны. I цяжка, на ўсе грудзі, уздыхнуў стары адзінокі дуб.
Янка ведае, што бацька разгаворыцца не адразу. Няхай адпачне, пасядзіць, памаўчыць, падумае. Сын не хоча быць назолаю.
Дамінік Луцэвіч, услухаўшыся ў начную таямнічасць лесу, сам пачынае здалёк і няўпэўнена:
9*
235
— Хто яго ведае, можа, і праўда...
Янка здагадваецца, якія думкі трывожаць бацькаву душу, і каб патрапіць у іх плынь, паціху пытаецца:
— А ці шукаў хто, татачка?
— Дзіва што, шукалі,— уздыхае бацька.
— I не знайшлі? — нецярпліва пытаецца Янка.
— О ты, Ясю, яшчэ не ведаеш пушчы. Яна можа нагнаць на чалавека такога страху, што калі хто і знойдзе тую кветку, дык пакіне і ўцячэ...
Янка ўсхопліваецца з месца. Ён выпростваецца на ўвесь свой дзіцячы рост. У голасе пачулася няўрымслівая адвага.
Бацька, сумеўшыся, паглядзеў на сына і ласкава сказаў:
— Рана табе, Ясю... Паглядзі коней ды кладзіся спаць. Заўтра нацямочку павязем збожжа ў млын...
Захінуўшыся ў доўгі кажух, Дамінік Луцэвіч адварочваецца ад агню. Янка адышоўся ад вогнішча. I адразу ж цемра асляпіла яго. Але паступова вочы пачалі прывыкаць да ляснога мораку. Вось ён памацаў нагамі сцежку, стаў заўважаць і дробны зараснік паміж дрэў. Але чым далей у лес, тым вусцішней і трывожней. Невядомая сіла ўжо запаланіла ўсю істоту Так і вабіць, так і цягне ісці далей і далей.
Расхінаючы рукамі голле, Янка ўваходзіць у самую глыб пушчы. Вакол насцярожаная цішыня. Толькі чуваць, як патрэсквае сухое ламачча. Сонная спалоханая птушка ўспырхвае зпад самых ног. Хістанула цяжкай лапай замшэлая яліна. Сцежка канчаецца. Трэба пералазіць цераз паваленае старое дрэва. Хлопчык хапаецца за яго сухія сукі. Яны трашчаць і ломяцца ў руках. Чым далей у лясныя нетры, тым гусцей папараць. Цэлыя лясы густой высокай папараці. Цяжка прабівацца праз яе гушчыню. Буйнымі халоднымі кроплямі сыплецца
236
paca. Янка не заўважае, што вопратка на ім прамокла. Ён прадзіраецца праз нетры папараці. Знянацку мільгануў агеньчык. Але што за дзіва: ён не гарыць, а блішчыць кволым, халодным святлом.
Янка нагінаецца, разграбае прэлае лісце, падымае крохкі круглячок, сціскае яго, і збуцвелая пацяруха сыплецца паміж пальцаў. Над галавой, над цёмнымі ялінамі пачынае займацца золак...
Начлежнікі яшчэ спалі, калі ён вярнуўся да агню. He спаў толькі ўстрывожаны Луцэвіч. Убачыўшы вымаклага, прадроглага і зняможанага Янку, ён здагадаўся, чаго сын блукаў па лесе ў гэтую ноч. Ён зняў з Янкі мокрую світку, разапнуў яе на галіне, падкінуў у агонь сушняку і ўхутаў хлопчыка ў свой кажух.
— Грэйся.
— Тату, а ты верыш? — няўпэўнена спытаўся сын.
— Без веры, Ясю, нельга жыць.
— Толькі ты не кажы нікому, татачка...— паціху папрасіў Янка і, памаўчаўшы, дадаў: — Засмяюць...
— А навошта казаць,— супакоіў бацька.— He ты адзін...
— I ты шукаў, татачка? — у здзіўленым узрушэнні падняў галаву Янка.
— Я ўсё жыццё шукаю, сыночак...
Хлопчык дапытліва паглядзеў на бацьку. I толькі цяпер ён зразумеў, што не папарацькветка займае душу старога. У жыцці ёсць больш цяжкі клопат.
238
Жалейка
Разбітая калясьмі гразкая дарога. Паўзуць дзве фурманкі, нагружаныя хатнім скарбам: Луцэвічава сям’я едзе на новае прыстанішча. На першым возе — бацька з сынам, на другім — маці з дочкамі.
Восень. Голыя палі. На прыдарожных дрэвах трымціць зжоўклае лісце. Чырванеюць арабіны.
Дзень хмурны, імжыць дождж. Па ржэўніку разбрылася чарада кароў. Каля іх снуе малы пастушок, склікае статак.
Янка доўга ўглядаецца ў падпаска, тулячыся да бацькі.
— Тата, куды мы едзем?
— На чужую зямлю, сынку.
— А сваёй мы ніколі не мелі?
— Мелі некалі, даўно, калі я быў вось такім, як ты. Але князь Радзівіл сагнаў з зямлі майго бацьку. Сагнаў і хату, гняздо наша, раскідаў, каб і зачапіцца душою не было за што...
— Як жа гэта? I ніхто не заступіўся? — падняў на бацьку здзіўленыя вочы Янка.
— Хто заступіцца,— махнуў рукою Луцэвіч.— Іх сіла, іх і права. У суд быў падаў бацька. Ды хіба багатаму з бедным судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. 3 таго часу і бадзяемся, шчасця шукаем,— дадаў ён з горкай усмешкай у голасе і паварушыў лейцамі: — Нно, весялей, браток! Хутка прыедзем.
Душа хлопчыка поўніцца няяснай трывогай. Што іх чакае на чужым хутары? У горадзе бацька купіў бы свайго каня і ездзіў рамізнікам. Янка навучыўся грамаце. Ён так любіць чытаць, што кожнай кнізе радуецца, як вялікаму шчасцю. Ці давядзецца яму зноў пабачыць кнігу?
239
Плача, галосіць берасцяная жалейка. Янка ўслухоўваецца ў яе самотныя гукі. Малы падпасак подбегам спяшаецца да дарогі. За ўвесь доўгі і нудны дзень гэта ўсё ж падзея — едуць у свет людзі, усёй сям’ёй. Дзіцячая дапытлівасць і цікаўнасць так і свецяцца ў вачах пастушка. Ён стаіць пры самай дарозе, басанож, на жытнім іржышчы. Вопратка на ім — лата на лаце, вышмарганая шапкастаўбун ссунулася на самыя вушы.
Захутаны ў стары кажух, Янка не зводзіць вачэй з падпаска.
— Цяжка яму, малому,— гаворыць ён бацьку.
— Гора, сынку, не пытаецца — цяжка ці лёгка,— адказвае Луцэвіч і глыбока ўздыхае.
На руках у маці плача малое дзіця.
Паўзуць адна за другой фурманкі. Далёка ўжо астаўся пастушок, але Янка ўсё яшчэ глядзіць у той бок: лёс малога парабка не дае спакою яго думкам.
Бязлітасны вецер, налятаючы на прысады, зрывае лісце і кідае яго на дарогу, у глеістыя каляіны, пад самыя калёсы.
Амаль да зямлі прыгінае віхар і малады дубок, што стаіць на адзіноце. Але той упарта не паддаецца, і як толькі мінае навала, адразу ж выпростваецца і стаіць — гнуткі і стромы — і, радуючыся перамозе, зноў паціху шуміць над дарогай.
Лірнік
Карчма на дарожным скрыжаванні. Тут заўсёды поўна людзей, што шукаюць работу: парабкі, цесляры, грабары, фурманшчыкі.
— Ці ёсць хто зпад Барысава? — пытаецца ў гурце мужчын Дамінік Луцэвіч.
240
— Я зпад Барысава,— адказвае селянін з сякерай за поясам.
— Чуў, лясы ў вас пад поле карчуюць. To як там зямля родзіць?
Селянін махае рукой:
— Ты лепш спытай — на што яна нас саміх на свет нарадзіла... А ў цябе, чалавеча, які клопат?
— Ат, браце,— толькі свайму ворагу пажадаць.
— Бяда, мабыць, якая.
— А такая, што хоць ты жыўцом у пятлю лезь,— горка ўздыхае Луцэвіч.— Учора пазваў мяне пан і загадаў выбірацца. He сплаціў, кажа, арэнды — вон з хаты. Вон і вон, як на сабаку валацужнага... Такі, брат, іх закон і праўда...
Стары Дамінік змаўкае. Маўчыць і яго субяседнік, які, відаць, таксама нямала зазнаў у жыцці, таму і ведае, што бядзе словам не вельмі паможаш.
— А сям’іска вялікае маеш?
— Сямёра, а гэта — самы большы, памочнік мой,— паказвае Луцэвіч на Янку, што стаіць воддаль у кутку.— Да навукі горнецца, без кнігі жыць не можа, такі цікаўны і здатны. Вучыцца б яму. А я яго з дзіцячых гадоў у ярмо ўпрог... I спосабу іншага няма... Няўжо ж і дзецям нашым такая, братка, доля, як і нам?..
Невыказная крыўда і адчай сціснулі горла. Луцэвіч ужо не можа вымавіць слова...
Ля сцяны, у цёмным куце, прытуліўся жабрак, абвешаны торбамі. На каленях у яго ліра. Ён круціць корбу і не то спявае, не то расказвае:
А той слаўны Кастусь, Той адважны Каліноўскі: — Жыві, кажа, народзе, Жыві ў шчасці, свабодзе,
9а Зак, 3297
241
I часам успомні пра Яську свайго, Што загінуў для дабра твайго, А калі слова пяройдзе ў дзела, Тады за праўду станавіся смела...
Падлетак Янка прагна ўслухоўваецца ў апавяданне лірніка, потым нахіляецца і пытае:
— А каб цяпер, дзеду, усе людзі сабраліся ды на паноў?..
Лірнік спалохана перапыняе:
— Што ты, што ты, хлопча...
— А Каліноўскі не збаяўся,— стаіць на сваім Янка. I ў голасе яго чуецца горды выклік.
Лірнік ласкава бярэ хлопца за руку, садзіць каля сябе. I паціху, ужо толькі яму аднаму расказвае далей:
— He збаяўся, голубе. He збаяўся. I на вісельню ішоў з паднятай галавой. Пасярод горада вешалі, у Вільні. Народу збеглася. Што там рабілася! Жандары, як звяры — так і шныраць вачамі. Пад шаблямі вывелі яго на памост, а ён глянуў на нас — малады, прыгожы,— пакланіўся ўсім і кажа:
— Стойце, людзі, за праўду, праўда заўсёды верх возьме!
Гора
Задзірванелае ляда ледзьве паддаецца сашніку. Па разоры за плугам ідзе Янка — босы, у палатнянай, наросхліст, сарочцы. Вецер блытае валасы. Араты з усяе сілы налягае на плуг, каб памагчы зняможанаму каню.
— Но, мой браце, но, мой мілы...
Твар залівае пот, сохнуць, смягнуць губы. 3 канца палетка, насустрач аратаму, у павязанай па самыя вочы белай хусціне, спяшаецца дзяўчынка. Нядобрае прадчу
242
ванне сціскае сэрца Янкі. «Няўжо?» — выблісквае, як маланка, думка.
Янка ўжо даўно ўбачыў, што бяжыць да яго сястра Лёдзя. Перад сабой яна трымае цяжкую дубовую біклагу. Добра глынуць халоднай вады, асвяжыцца. Янка аблізнуў засмяглыя губы. Але тая трывога, што кранула сэрца, раптам сціснула вострым болем усю істоту, калі ён зблізку ўбачыў твар сястр