Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
Прыімчыць мой пасланец Першы з прыпечка блінец Грачаны, Мой пане, Мачаны
У смятане.
He шкадуючы аддзячу I таго нячысціка, Хто ачысціць ад ламачча Лядзішча да лісціка.
8 Зак. 3297
201
Сённячы ж па адвячорку Пачынайце раскарчоўку...
Нашча чэрці шчыравалі I кашчавага чакалі.
Ноч не харчаваліся — Перакарчаваліся.
Дзень чакалі і яшчэ
Ноч і дзве — не йдзе Кашчэй, He імчаць пасланцы 3 печы, з жару блінцы, He чуваць мачанікаў, Гарачых грачанікаў.
Кончылася карчаванне Без баршчу і без мачання, I без чаю, і без кавы — Ашукаў шайтан кашчавы!
Ад нішчымніцы чарты Падкурчылі жываты, Ачмурэўшы ад карчэўя, Учарнеўшы з бесхарчэўя.
На Кашчэевых харчах Валачашчы чорт зачах. He таўчэцца на вачах, He батрачыць па начах.
Чарцяняты не лайдачаць. Гледзячы на нас, растуць. А Кашчэя як убачаць — Абмінаюць за вярсту.
8*
203
Кашчэй — казачная асоба, створаная народнай фантазіяй. Гэта — чорт, які ведае тайну даўгавечнасці, таму завецца яшчэ Кашчэй Бяссмертны. Яго імя ўтварылася ад слова «кашчавы» — худы, скупы, прагны да грошай, які дрыжыць над кожнай капейкай, стараючыся ашукаць кожнага, каб самому нажыцца.
«Кашчэевы харчы» — яшчэ пра адно яго махлярства: ён наймае сваіх жа чарцей «за харчы карчаваііь карчы» — вырабляць ляда пад ворную зямлю. Чым канчаецца яго абяцанка накарміць галодных парабкаў — вы ўжо ведаеце.
Аднак мяне, калі я ўзяўся складаць гэту казачку, вельмі вабіла яе гукавое напаўненне: пераклічка слоў і гукаў — ш, шч, ч. «Залучыў Кашчэй чараду чарцей паначы за харчы карчаваць карчы». Я свядома стараўся вытрымаііь увесь верш ад пачатку да канца ў гэтых перагуках, каб перадаць, як мне здавалася, хітраванне і прагнасць кашчавага Кашчэя. Нездарма ж пра яго і ў народнай прымаўцы гаворыцца: «Сам з ногаць, барада з локаць, а пугаў сем сажняў».
Слова яднае людзей
Адзіная на зямлі істота, якая не можа жыць без слова,— гэта чалавек. Гэта мы з вамі. Каб не было слоў, з якіх складаецца мова, мы не змаглі б вучыцца, мы нічога не ведалі б аб свеце, аб прыродзе, якія акружаюць нас, мы нічога б не ведалі аб іншых людзях, іншых краінах. Мы не маглі б нават самым блізкім людзям сказаць, пра што мы думаем, што мы адчуваем. Слова! О слова — гэта самая магутная сіла, якая яднае людзей. Пры дапамозе слова чалавек адкрывае таямніцы жыцця, спазнае ўвесь свет і самога сябе.
Словам, як чарадзейным ключыкам, мы адкрываем самыя складаныя загадкі невядомага, словам мы адкры
204
ваем прыгажосць прыроды і прыгажосць душы чалавека, словам мы адкрываем і хараство самога слова.
Кожнае слова тоіць у сабе не толькі назву рэчы або з’явы, у ім яшчэ гучыць і наша пачуццё. У кожным слове ёсць музыка. Калі мы скажам — гром, хіба не пачуем, як над зямлёй коціцца водгулле грому — грром! А вось вам — цішыня. I мы, сапраўды, чуем, як ціха становіцца вакол нас і ў нас на душы. A вось словы — шэпт, шаптанне, шолах,— і мы чуем, як у цішыні нешта ледзьледзь чутна шапоча — дрэвы, або ветрык у лісці, або тоненькі струменьчык вады ў лясной ручаіне. А калі мы скажам — шорах, шоргат, дык нам чуецца, што ў той жа цішыні ўжо больш гучна, больш моцна і ўпарта нехта шаргаціць, парушае наш спакой і наш ціхі настрой. А ўслухайцеся, як лагодна, як прыемна гучаць словы, калі нас называюць: мілы, любы, ласкавы, родны, дарагі, і як непрыемна, як крыўдна і горка слухаць: дурны, упарты, грубы, нязграбны, няўважлівы, нячулы, неспагадлівы. Ой, ой, нікому не жадаю пачуць пра сябе такія словы! Гэта — непрыемныя словы.
А ёсць словы — радасныя, вясёлыя. I ёсць словы хітрыя, вельмі хітрыя. У загадках усе словы хітрыя. I каб разгадаць іх сэнс, трэба думаць і нават, бывае, трэба добра паварушыць мазгамі і пафантазіраваць, каб уцяміць, што яны значаць. Думаеш, што гавораць яны тое, што самі азначаюць, ажно — не. У іх ужо зусім іншы сэнс. Так словы вучаць нас кемлівасці, здагадлівасці. Словы вучаць нас думаць вобразамі, цэлымі карцінамі.
Мы вучымся разумець словы не толькі ў іх простым значэнні, але і ў вобразным.
Загадкі памагаюць нам, вучаць думаць вобразамі:
205
У дзвюх матак Па пяцёра дзіцятак, I ўсе аднагодкі: Трое доўгіх, Двое кароткіх. Назваў бы вам я Кожнага імя, Ды вы самі знаеце, Самі адгадаеце.
(Рукі і пальцы)
Малайцы, што так хутка адгадалі. А хто назаве імя кожнага «дзіцятка»? (Вялікі, указальны, сярэдні, безыменны і мезены.)
Самая дарагая рэч у нашым доме
— Якая самая дарагая рэч у вашым доме? — спытаўся я на ўроку. Некаторыя вучні пераглянуліся. Некаторыя паціснулі плячыма. Паўлік падняў руку.
— Матацыкл! — радасна выгукнуў ён і задаволены сеў.
— «Жыгулі»!
— «Масквіч»!
— Тэлевізар!
— Радыёпрыёмнік!
— Халадзільнік!
— Піяніна!
Дарагіх рэчаў, сапраўды, было многа. Але я заўважыў, што ёсць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія не падымаюць рук. I не таму, што ў іх дома няма дарагіх рэчаў. Яны здзіўлена паглядалі то на сваіх сяброў, то на мяне і, відаць,
206
не згаджаліся ні з імі, ні са мною. I я ў душы вельмі абрадаваўся і сказаў:
— Малайцы!
Тыя, што паспяшаліся з адказамі, палічылі, што гэта я пра іх сказаў. Але цяпер і тыя, што маўчалі, пачалі далучацца да гаворкі. Падняў руку Валодзя.
— Самая дарагая рэч у нашай сям’і,— сказаў ён,— дасталася нам ад дзеда...
Усім не цярпелася дазнацца: якая?
— Медаль «За адвагу»,— сказаў Валодзя.— Дзед заўсёды ў Дзень Перамогі расказваў, якая цяжкая і страшная была вайна. Мой дзед быў храбры салдат. Ён пад агнём фашыстаў пераплыў Дняпро...
Заварушыліся ўсе вучні. Яны зразумелі, што ёсць рэчы даражэйшыя. Гэта асаблівыя рэчы, самыя дарагія для кожнага з нас.
Цяпер якраз і пачалася гаворка пра галоўнае, што ўзвышае чалавека.
Аказалася, што ў Паўлікавага бацькі, калгаснага брыгадзіра, ёсць ордэн, якім ён узнагароджаны за вялікія ўраджаі. Паўлік ганарыцца сваім бацькам і прызнаўся, што будзе вучыцца на агранома.
Многа цікавага расказалі вучні на гэтым уроку. Леначка хаця і не помніць сваёй бабулі, але ведае ўсё пра яе. Партрэт Настассі Іванаўны вісіць у іх доме на самым відным месцы. Бабка Насця была настаўніца. Многія памятаюць, як цікава было на яе ўроках.
Петрык расказаў пра свайго брататрактарыста, які выйшаў на першае месца ў раёне. Яго сфатаграфавалі на трактары і змясцілі ў газеце. Здымак брату не спадабаўся: там ён увесь мурзаты, у шапцы, ссунутай на адно вуха. Але Петрык схаваў газету і беражэ. «Гэта ж мой брат»,— сказаў ён.
207
Так гаварылі мы на тым уроку пра дарагое і запаветнае, што ёсць у кожнага з нас. I я рад, што наша размова на гэтым не скончылася, а неўзабаве да яе далучылася вялікая зацікаўленая аўдыторыя.
Калі я расказаў пра гэты ўрок на старонках часопіса «Вясёлка», у рэдакцыю пасыпаліся пісьмы. Дзесяткі, сотні пісем. Дзеці вельмі дакладна зразумелі сэнс размовы: каштоўнасць рэчы, часта самай дарагой для нас, ёсць тая, што ўзвышае нашы пачуцці, узбагачае душу чалавека. I чым большыя падзеі, узрушэнні, выпрабаванні нашага жыцця, жыцця нашай сям’і, жыцця ўсёй краіны, тым даражэй яна і служыць многім пакаленням, перадаецца з роду ў род.
Для Святланы Дубовік, вучаніцы Селішчанскай школы Слуцкага раёна, як і для ўсёй яе сям’і, такой памяццю стала дзедава салдацкая гімнасцёрка. Яе з шасцю медалямі дзед заўсёды надзяваў у Дзень Перамогі. I цяпер, калі ўжо дзядулі няма, штогод 9 Мая яго гімнасцёрка з пашанай дастаецца з шафы і вешаецца на крэсла, у якім ён, бывала, сядзеў і расказваў пра вогненныя гады вайны. У гэты дзень сям’я нясе першыя вясновыя кветкі на магілу салдата.
А шчаслівыя, радасныя пачуцці сяброўства! Як дорага кожнае пісьмо, кожная вестачка ад твайго друга! Валя Балдыкова і Наташа Цішкова з в. Уць Добрушскага раёна расказваюць: «Мы перапісваемся з дзяўчынкай, якая жыве ў братняй Чэхіі. Яе завуць Магда. Пісьмы, якія яна нам прысылае, мы беражліва захоўваем. У іх Магда расказвае пра сябе і сваю родную краіну. 3 таго часу як мы сталі перапісвацца з Магдай, нас вельмі цікавіць Чэхія, яе гісторыя, прырода, музыка...»
Дзеці вельмі хораша, з павагай і захапленнем расказваюць аб прыладах працы, якія шануюцца ў многіх
208
сем’ях: пра старую працавітую пілу, што шмат гадоў служыць добрым людзям (апавяданне Валі Кавалёвай з в. Сава Магілёўскай вобласці), пра цудоўную скрыначку слесаравадаправодчыка, у якой столькі дзівосных інструментаў, што ўсіх не пералічыш (апавяданне Сярожы Хомчанкі, вучня мінскай школы).
А вось для Колі Белага, вучня Зоркаўскай школы Барысаўскага раёна, самая дарагая рэч у хаце — стол. Атрымаўшы Колева апавяданне, мы нават трохі сумеліся: чым жа можа быць дарагім звычайны дашчаны стол? Аказваецца, вельмі многім, калі добра падумаць. I Коля пра гэта цудоўна расказаў: за сталом збіраецца ўся сям’я. Снедаюць, абедаюць, вячэраюць. Дзеці чытаюць, малююць, вучаць урокі. На стале мама кроіць і шые абновы. Тата, прыйшоўшы з майстэрні, у якой ён рамантуе трактары і камбайны, за сталом расказвае столькі новага і цікавага! А колькі радасці ў святы, калі прыходзяць госці, і як прыгожа, калі на стол ставяць букеты кветак! Так хлопчык расказаў нам пра еднасць і шчасце ў сваёй сям’і.
Вось так рэчы, здавалася б, зусім звычайныя, становяцца дарагімі і запаветнымі, з самых малых гадоў выхоўваюць нас, узбагачаюць нашы душы на ўсё жыццё.
Новы год
Кажуць, выйшаў кагадзе Ён з дзетсадаўскіх варот I па вуліцы ідзе Новы год, Новы год!
8а Зак. 3297
209
Пэўна, зойдзе ў кожны дом. А які ён, як назваць?
Разгарнуў я свой альбом
I рашыў намаляваць.
Як малююць мастакі.
Паглядзі, малы які.
Як жа сябраваць з такім? Горкае ж дзіця зусім.
I старому траха Дастае край кажуха.
Паспрабуй пасябруй!
Я сказаў: — Браток, даруй, Што я ў гэтай замалёўцы Пасадзіў цябе ў нулёўцы.
Хоч патрапіць ты да нас — Нулявы прайдзі ўвесь клас. Сам я сёлета — у першым I ўжо вось складаю вершы.
Што такое? Новы год Раптам адкрывае рот, I пасмешка ўсё шырэй, Аж да самых да вушэй,
I гаворыць: — Слухай, Вася, Ты не вельмі зазнавайся.
Дай сюды альбом, алоўкі. Ты зусім забыў пра ёлкі,
Што я дзецям прынёс, А вось гэта — Дзед Мароз,
210
8a*
Бач, вітаецца з табой, Во — з вусамі, з барадой.
Але ты маўчы, сакрэт — Гэта ж мой... аўтапартрэт. Сам я роўна цераз год Буду гэткім — цот у цот,
Потым зноў памаладзею, Паступлю ў дзіцячы сад. Вось